Нягледзячы на тое, што Казімір Малевіч нарадзіўся ў Капылі, у розных энцыклапедыях і іншых даведніках месцам нараджэння аўтара знакамітага «Чорнага квадрата» называецца Кіеў. І вось чаму.
Бацька Казіміра, Сцяпан, быў дзясятнікам у грозаўскага пана Мержаеўскага. Яны нават пасябравалі, і капылянін у гонар сябра ўзяў яго імя Севярын, таму мастака і завуць Казімір Севярынавіч. У 1878 годзе ў Капылі нарадзіўся Казімір, а за ім і Павел. У свой час бацька Казіміра ўдзельнічаў у паўстанні Каліноўскага, але нават праз два дзясяткі гадоў царскія сышчыкі па даносе сталі сачыць за ім, і, каб не трапіць у пастку, ён вырашыў збегчы ва Украіну. Каля Кіева ў той час жыло шмат беларусаў, яны і дапамаглі выправіць дакументы і тым самым замесці сляды. Калі Казіміру было гадоў 10 ці 12, сям’я Сцяпана-Севярына вярнулася ў родны Капыль. Малевіч сам пра сябе пазней пісаў: «Я сын Сцяпана-Севярына Хітрага, хацеў бы прыехаць і пабываць у родным мястэчку Капылі і сустрэцца з сябрамі».
Яго карціны зараз каштуюць вельмі дорага. Напрыклад, «Супрэматычная кампазіцыя» прададзена на аўкцыёне Сотбіс (Нью-Ёрк) за $ 60 млн, а «Містычны супрэматызм» на тым жа аўкцыёне — за $ 37,77 млн.
Комментарии