Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

90

На семежевских полях работает семейный экипаж Николая и Александра Сечко

01.08.2022
Мікалай Сечка ў семежаўскіх краях асоба вядомая. Уся яго працоўная дзейнасць прайшла ў гаспадарцы. І сёння, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, дома не сядзіць. Як самага старэйшага камбайнера ў ААТ «Семежава» Мікалая Іванавіча Сечку прыехалі ўшанаваць старшыня Семежаўскага сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна, старшыня раённага Савета ветэранаў  Людміла Камёнка  і старшыня  пярвічнай  ветэранскай  арганізацыі  сельгаспрадпрыемства Уладзімір Выскварка. КРЫХУ ПРА БАЦЬКУ Сёння Мікалай Іванавіч — на заслужаным адпачынку, куды пайшоў з пасады галоўнага заатэхніка. Але толькі ўмоўна... Чаму ўмоўна? Ды таму, што і за пчальніком у ААТ «Семежава» сочыць, і шмат іншай работы выконвае. А летам вось ужо шосты сезон уносіць свой уклад у агульны каравай раёна. Яго экіпаж сёння сямейны: у памочніках — сын Аляксандр, які далучыўся да бацькі тры гады таму. СУСТРЭЧА НА МЕХДВАРЫ Серада на гэтым тыдні выдалася дажджлівай. Вельмі хацелася застаць каманду Сечкаў  у полі, але, на жаль, прыйшлося здаволіцца сустрэчай на мехдвары. Мікалай Іванавіч усміхаецца, але раз-пораз паглядвае на зацягнутае хмарамі неба. У поглядзе адчуваецца некаторае нецярпенне — дождж сапсаваў усе планы аграрыяў. Эх, паспелі б зжаць да канца пшаніцу ў Старыне — там засталося літаральна гадзіны на паўтары-дзве работы. Яно далёка, таму камбайн даводзіцца пакідаць у полі, а на мехдвор вяртацца на машыне. Тэхніку вартуюць, але на месцы пастаяннай дыслакацыі неяк усё ж спакайней. — Для нас сёлетняе сумеснае жніво ўжо трэцяе, — уступае ў размову Сечка-старэйшы. — Да гэтага тры сезоны працаваў з другім сынам Вадзімам. У яго памочнікам быў. Цяпер вось з Сашам. Я —  старшы камбайнер, сын дапамагае. — Як вам працуецца разам? — пытаю я. — Выдатна! — апярэджваючы бацьку, коратка і ёміста адказвае Аляксандр. — Працуем плячом да пляча і ва ўсім падтрымліваем адзін аднаго. Я ў пяць-шэсць гадзін раніцы на мехдвор прыходжу. Запознішся — можна тады і да дзесяці-адзінаццаці гадзін у поле не выехаць. Тата каля сямі прыходзіць. Да гэтага часу я паспяваю падрыхтаваць камбайн да новага дня і абгледзець усе механізмы. А пасля — запраўка і ў поле. СЛОВА ПРА ТЭХНІКУ Бацька і сын вельмі добра засвоілі адну простую ісціну: каб тэхніка працавала, як гадзіннік, за ёй трэба сачыць. І прытрымліваюцца яе няўхільна. Іх камбайну «Claas Lexion» сёлета споўнілася сямнаццаць гадоў. І хаця для яго гэта «перадпенсійны» ўзрост, але ў самыя спякотныя дні ўборкі ніколі не падводзіў. — Вядома, сучасная тэхніка добрая, што тут скажаш, — Сечка-старэйшы падмацоўвае свае словы сцвярджальным кіўком. — За гады стала лепш, больш камфортнай, усё зроблена для чалавека. Камбайны, на якіх я працаваў у маладосці, не ідуць ні ў якое параўнанне з нашымі машынамі. Ды і такія плошчы да зімы ўбіралі б у тыя гады. [caption id="attachment_117221" align="alignnone" width="840"] У пары з сынам Аляксандрам не першы сезон выходзіць на жніво. Сямейны экіпаж бацькі і сына ўносіць важкі ўклад у агульны каравай раёна[/caption] РАЗУМЕННЕ З ПАЎСЛОВА У сямейнага экіпажа няма прастояў, і праца ідзе як па масле. Аб гэтым як нельга лепш сведчыць вынік, адлюстраваны ў лічбах. Сёння Мікалай і Аляксандр Сечкі займаюць лідзіруючыя пазіцыі па намалотах у гаспадарцы. У гутарцы адчуваецца, што бацька і сын дапаўняюць адзін аднаго. Родныя людзі разумеюць з паўслова. Па поглядзе, па жэсце. Сваёй пазітыўнай энергіяй зараджаюць усіх навокал. НАДЗЕЙНЫ ТЫЛ — СЯМ’Я Акрамя бязмернай павагі на рабоце, заслужанай карпатлівай працай, Мікалай Сечка добры сем’янін. Пра такіх гавораць: і жнец, і швец, і на дудзе ігрэц… У ветэрана пяцёра дзяцей, ён з гонарам носіць статус шматдзетнага бацькі. Акрамя Вадзіма і Аляксандра ў Мікалая Іванавіча ёсць яшчэ сыны Алег і Сяргей, а таксама дачка Наталля. Дарэчы, Наталля жыве ў аграгарадку Семежава і працуе загадчыкам птушкафермы, якая знаходзіцца на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства. А яшчэ ветэран-камбайнер мае 12 унукаў і 3 праўнукаў — багацце, якое не заменіць ніякі дабрабыт! Бацька і сын — шчырыя працаўнікі, гэта відаць няўзброеным вокам. Але па жыцці аптымісты, ды і гумару ім не пазычаць. — Унукаў і праўнукаў шмат, усіх і запомніць ужо не магу. Ра-зумееце, узрост сказваецца. Вось звоніць тэлефон, я ва ўнучка пытаю: «Ты хто?» Ён адказвае: «Уладзік». Значыць, гэта Вадзіма сын, — жартуе Мікалай Іванавіч. ЯК ХОБІ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ — А хобі ёсць? — пытаю я. — А тата раніцай устае і ў яго цэлы дзень як хобі. Часам мы яго просім, каб ён з’ездзіў куды-небудзь і даў адпачыць дамачадцам, — па-добраму, з цеплынёй і любоўю ў голасе гаворыць пра тату Саша. Бацька з гонарам глядзіць на сына і працягвае размову. — З жонкай Зінаідай Карпаўнай вось ужо сорак восем гадоў разам, дасць Бог, і залатое вяселле згуляем. А галоўнае наша багацце — гэта дзеці. Ганарымся, што вырасцілі іх у каханні і клопаце, яны ўсе сёння годныя, працавітыя людзі. Што сказаць, шчаслівы я чалавек, — усміхаецца Іванавіч. Усміхаецца той самай шчаслівай усмешкай. Дарэчы, муж і жонка Сечкі не ўраджэнцы Семежава, а прыезджыя. Мікалай Іванавіч родам з Салігоршчыны, а Зінаіда Карпаўна — з Магілёўскай вобласці. Пазнаёміліся ў Клімавічах, дзе разам вучыліся ў сельскагаспадарчым тэхнікуме. А пасля ў 1981 годзе дарога жыцця прывяла на Капыльшчыну. Цяпер залатую ніву ў ААТ «Семежава» ўпрыгожвае працавіты сямейны экіпаж. — Ох і спадабалася мне Зіна, я ведаў, што жонкай маёй будзе, але ёй сказаў адразу: «Я — не падарунак! Хочаш — выходзь за мяне замуж», — успамінае маладыя гады Мікалай Іванавіч. Наша размова зноў пераходзіць да сёлетняй уборачнай. Цёпла і сардэчна Сечкі расказваюць пра сваю справу, таварышаў па працы. Аб тым, як цяпер працуюць экіпажы на бязмежных семежаўскіх палях — з агеньчыкам і ініцыятывай. Крысціна ЖОГАЛЬ    
39

Посол в России, замглавы Администрации и министр лесного хозяйства. Подробности кадрового дня у Лукашенко

01.08.2022
1 августа, Минск /Корр. БЕЛТА/. Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко 1 августа рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:
  Крутого Дмитрия Николаевича - Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Российской Федерации и по совместительству Полномочным представителем Республики Беларусь при Экономическом совете Содружества Независимых Государств, специальным представителем Республики Беларусь по вопросам интеграционного сотрудничества в рамках Союзного государства, Евразийского экономического союза, Содружества Независимых Государств, Организации Договора о коллективной безопасности;
  Ермоловича Максима Леонидовича - заместителем главы Администрации Президента Республики Беларусь;
  Кулика Александра Антоновича - министром лесного хозяйства;
  Боровикова Владимира Владимировича - Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Королевстве Таиланд по совместительству.
Президент также дал согласие на назначение:
Романовского Юрия Яцентовича - ректором УО "Полоцкий государственный университет";
  Дороховича Александра Викентьевича - первым заместителем министра спорта и туризма;
Шевцовой Татьяны Николаевны - управляющим делами Минского облисполкома;
  Алешкевича Максима Николаевича - членом Минского облисполкома.
64

Заслуженный тренер СССР Ренальд Кныш, тренировавший олимпийскую чемпионку Ольгу Корбут, родился в Копыле

01.08.2022
Наш зямляк Рэнальд Іванавіч Кныш знакаміты спартыўнымі дасягненнямі сваіх выхаванцаў па спартыўнай гімнастыцы, заслужаны трэнер Беларусі, заслужаны трэнер СССР,  заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі. Нарадзіўся ён у 1931-м годзе ў Капылі. Як адзначаюць краязнаўцы, сям’я жыла ў адным з дамоў па вул. Трактарнай, на месцы якіх цяпер знаходзіцца рэдакцыя газеты «Слава працы». Пазней сям’я пераехала ў горад Гродна. Бацька, былы партызанскі камісар, загадваў Гродзенскім гарадскім аддзелам адукацыі. Мама-педагог вучыла дзяцей быць добрымі, справядлівымі, спагадлівымі. Падрастаючы, Рэнальд дні і ночы напралёт пісаў вершы або часам браўся за пэндзаль і ствараў велізарныя палотны-рэпрадукцыі карцін вядомых мастакоў. Адзін час марыў стаць навукоўцам-астраномам і адкрываць новы свет, ды раптам паехаў паступаць на журфак БДУ. У тое ж лета стаў студэнтам Гродзенскага педінстытута, але правучыўся на фізмаце толькі год. Зразумеўшы, што прафесія школьнага настаўніка яго не прыцягвае, перавёўся ў Мінск у інстытут фізічнай культуры. Да таго часу ён ужо ведаў салодкі смак перамогі і горыч паражэнняў. Выпадкова трапіўшы ў шаснаццаць гадоў у спартыўную залу, у яго захапіла дух ад убачанага: гімнасты спрытна выконвалі галавакружныя практыкаванні, а ў яго, аслабленага пасля вайны (давялося нават перанесці малярыю), нічога спачатку не атрымлівалася. Тады ў сваім ціхім дворыку хлопец збудаваў перакладзіну, кольцы і гадзінамі трэніраваўся нягледзячы на стомленасць. Калі цямнела, працягваў заняткі дома перад люстэркам. Закінуў вершы і вучобу ў школе, але праз год трэнер яго не пазнаў. А неўзабаве Рэнальд Кныш — вучань гродзенскай СШ № 1 — стаў чэмпіёнам рэспублікі па спартыўнай гімнастыцы. Ён быў лепшым у горадзе гімнастам сярод юнакоў, першым у Гродне першаразраднікам. І на першамайскіх дэманстрацыях здзіўляў гараджан: на спецыяльна абсталяваным грузавіку, што рухаўся ў святочнай калоне, выконваў на перакладзіне складаныя гімнастычныя практыкаванні. Ён марыў стаць чэмпіёнам свету і, магчыма, стаў бы ім. Але нечакана рэўматызм прыкаваў яго да ложка. Ніхто не думаў, што Рэнальд, адпраўлены на насілках у бальніцу, зноў вернецца ў гімнастычную залу. Ён вярнуўся ў сваю спартыўную школу. Але ўжо як трэнер, пра свае перамогі марыць перастаў. Затое пра поспехі яго выхаванцаў, якія займалі першыя месцы, загаварылі ў рэспубліцы. У Кныша была свая методыка, свой стыль працы. Цалкам новыя правілы работы, і яны давалі ашаламляльныя вынікі. Калі калегі з іншых абласцей даведаліся, што ён трэніруе падлеткаў не па дзве гадзіны ў дзень, а па чатыры, што трэніроўкі не адмяняюцца ў святочныя і выхадныя дні, што дзеці трэніруюцца раніцай і ўвечары, звярнуліся ў Міністэрства спорту рэспублікі з патрабаваннем забараніць Рэнальду Кнышу трэнерскую працу. Але ён тады ўжо быў у зеніце славы, у ліку самых перспектыўных трэнераў, і яго навацыі ў міністэрстве пастараліся «не заўважыць». Яго 14-15-гадовыя выхаванкі выконвалі нарматывы майстроў спорту, але ў краіне толькі з шаснаццаці гадоў дазвалялася выступаць па праграме майстроў. І вось ужо Міністэрства спорту краіны адобрыла і ўзаконіла вопыт гродзенскага трэнера. У сярэдзіне 50-х ён набраў групу 10-11-гадовых дзяўчынак, сярод якіх былі Алена Валчэцкая і Тамара Аляксеева. Менавіта яны праз тры гады сталі першымі ў Гродне майстрамі спорту. Ён хацеў абедзвюх зрабіць алімпійскімі чэмпіёнкамі. Рэнальд Кныш быў цвёрда ўпэўнены, што Аляксеева і Валчэцкая змогуць узяць усе залатыя і сярэбраныя медалі Алімпіяды 1964 г. у Токіа, але яго не ўзялі на перадалімпійскія трохмесячныя зборы. А ад яго вучаніц патрабавалі спрасціць складаныя камбінацыі… І ўсё-такі Алена Валчэцкая вярнулася ў Гродна з «золатам», стаўшы першай гродзенскай алімпійскай чэмпіёнкай. [caption id="attachment_117214" align="alignnone" width="840"] ■ Рэнальд Кныш і Вольга Корбут[/caption] У 1965 годзе Рэнальд Іванавіч арганізаваў новы набор дзяўчынак. Сярод юных выхаванак была і Вольга Корбут. Пасля шмат у чым дзякуючы навізне і складанасці практыкаванняў, распрацаваных трэнерам, Корбут заваявала на Алімпійскіх гульнях чатыры залатыя і два сярэбраныя медалі, стала адзінай жанчынай СССР з тытулам лепшага спартсмена свету. Рэнальд Іванавіч, нястомны ў сваіх творчых пошуках, шмат пісаў. З-пад яго пяра выйшлі не толькі паэтычныя зборнікі, але і кніга-дапаможнік «Як рабіць алімпійскіх чэмпіёнаў». Пражыў 87 гадоў, памёр у 1991-м. Сяргей КОЗЕЛ
49

3 августа прямую линию проведет заместитель начальника управления по образованию, спорту и туризму райисполкома Светлана Сташанина

29.07.2022
3 августа с 10.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Светлана Ивановна СТАШАНИНА, заместитель начальника управления по образованию, спорту и туризму райисполкома. Телефон 54-8-61.
33

3 августа прямую линию проведет директор Копыльского опытного лесхоза Сергей Ульдинович

29.07.2022
3 августа с 10.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Сергей Станиславович УЛЬДИНОВИЧ, директор Копыльского опытного лесхоза. Телефон 25-3-07.
42

2 августа в Копыльской ЦРБ проведет прием граждан и прямую линию начальник главного управления по здравоохранению Минского облисполкома Наталья Боярская

29.07.2022
2 августа с 14.00 до 15.00  в УЗ «Копыльская ЦРБ» проведет прием граждан и прямую телефонную линию по номеру 22-1-33 Наталья Илларионовна БОЯРСКАЯ, начальник главного управления по здравоохранению Минского облисполкома. Предварительная запись на личный прием будет проводиться 1 августа по телефону 55-4-96.
31

1 августа горячую линию проведет начальник отдела статистики Копыльского района Галина Чигирь

29.07.2022
1 августа с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) горячую линию по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы проведет Галина Кирилловна ЧИГИРЬ, начальник отдела статистики Копыльского района. Телефон 55-4-58.
36

"Для нас это спасение". Лукашенко еще раз акцентировал внимание на важности расширения посевов озимого ячменя

29.07.2022
Президент Беларуси Александр Лукашенко еще раз акцентировал внимание на важности расширения посевов озимого ячменя. Об этом он заявил в ходе рабочей поездки в Слуцкий район и посещения ОАО "Козловичи-Агро", передает БЕЛТА. Глава государства подчеркнул, что важно не заболтать тему озимого ячменя и пояснил, почему в последнее время обращает внимание именно на эту культуру. "Для нас озимый ячмень - спасение. Он попадает в тот период вегетации, когда есть какая-то влага, - отметил Президент. - Особенно на южных рубежах. В Гомельской области надо пробовать, коль влаги не хватает". Таким образом, озимый ячмень можно убирать раньше, чем другие зерновые колосовые культуры и более равномерно задействовать технику. И хоть озимый ячмень - культура непростая и требовательная, но при правильном технологическом подходе можно рассчитывать на высокий урожай. Так, на президентских полях в этом году урожайность порядка 80 ц/га. И аналогичный результат в ОАО "Козловичи-Агро". В следующем году посевы озимого ячменя здесь планируют значительно расширить. "Со всех позиций озимый ячмень надо возделывать. В советские времена наплевательски к этому относились. Сейчас и технологии, и техника, и люди другие. Мы запросто можем получать урожай ячменя. Ну так надо пробовать", - подчеркнул белорусский лидер. Но должен быть разумный баланс, предупредил он, чтобы в случае низкой урожайности ввиду плохих погодных условий добрать зерновой клин за счет других культур. Александр Лукашенко в целом отметил, что, если строго соблюдать все технологии возделывания колосовых зерновых и получать высокую урожайность, то можно в будущем сеять меньше зерна, выделять больше площадей под белковые культуры. Это важно для животноводства, которое нуждается в качественной кормовой базе, а также сэкономит значительные средства на закупку импортного белка.
29

242,9 тысяч тонн зерна намолочено в Минской области

29.07.2022
Зерновые и зернобобовые культуры (без кукурузы, гречихи и проса) убраны с 12% запланированной площади, а это 51,7 тыс. га. Средняя урожайность - более 47 ц/га. Почти половина полученного на текущий момент урожая, а это около 118 тыс. т, составляет зерно озимого ячменя. Урожайность этой сельхозкультуры - более 54,6 ц/га. Напомним, что 1,8-2 млн. тонн планируют собрать в эту уборочную кампанию аграрии Минской области.
65

Сотрудники милиции выявили факт хищения топлива в ОАО «Копыльское»

28.07.2022
Нынешняя уборочная кампания должна пройти на высочайшем уровне организации и дисциплины. Об этом ранее Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил на совещании с руководством Совета Министров. – Потеря зерна на полях будет расцениваться по меньшей мере как экономическая диверсия, – отметил Глава государства. Согласно поручению Президента, все структуры работают в данном направлении. Проводятся оперативно-розыскные, а также профилактические мероприятия в рамках выполнения распоряжения МВД Республики Беларусь «О реализации комплекса мероприятий в период уборочной и заготовительной кампаний 2022 года». Но, как показали проверки, нарушения имеются. Так, 25 июля сотрудники группы по борьбе с экономическими преступлениями, отделения уголовного розыска, отделения ГАИ, отдела охраны правопорядка и профилактики Копыльского РОВД выявили факт хищения окрашенного дизельного топлива в ОАО «Копыльское». Об этом сообщил заместитель начальника РОВД по идеологической работе и кадровому обеспечению Владимир Рудаковский. Механизатор из этого хозяйства с 1 апреля по 22 июля 2022 года, являясь материально ответственным лицом, имел умысел на хищение имущества и, преследуя корыстные цели, из своего подотчета путем присвоения совершил хищение окрашенного дизельного топлива в количестве 175 литров на сумму свыше 10 базовых величин. Топливо было изъято по месту жительства. Подготовил Павел ШЕИН
61

Председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик провел очередной прием граждан (CMigrator copy 7)

28.07.2022
На чарговы прыём грамадзян да старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка паступілі два звароты. Асабістае пытанне наконт працаўладкавання задаў адзін з заяўнікаў. Справа ў тым, што ў маі гэтага года яму было ўручана паведамленне аб скарачэнні пасады, якую ён займаў, з прапановай працаўладкавання па іншай спецыяльнасці, але ад яе ён адмовіўся. Мужчына хацеў бы служыць у падраздзяленні Дэпартамента «Ахова», аднак яго кандыдатура не падыходзіць. Падчас прыёму заяўніку дадзены неабходныя тлумачэнні. Другое пытанне датычылася немагчымасці пад’езду да дамоў па вул. Мажа ў аднайменным аграгарадку. Перашкодай на шляху стала тэрыторыя жывёлагадоўчай фермы. Як запэўніў кіраўнік раёна, ён разам з прадстаўнікамі мясцовага сельгаспрадпрыемства выедзе на месца і вывучыць праблему.                            Сяргей КОЗЕЛ