Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

61

Председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик провел очередной прием граждан (CMigrator copy 7)

28.07.2022
На чарговы прыём грамадзян да старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка паступілі два звароты. Асабістае пытанне наконт працаўладкавання задаў адзін з заяўнікаў. Справа ў тым, што ў маі гэтага года яму было ўручана паведамленне аб скарачэнні пасады, якую ён займаў, з прапановай працаўладкавання па іншай спецыяльнасці, але ад яе ён адмовіўся. Мужчына хацеў бы служыць у падраздзяленні Дэпартамента «Ахова», аднак яго кандыдатура не падыходзіць. Падчас прыёму заяўніку дадзены неабходныя тлумачэнні. Другое пытанне датычылася немагчымасці пад’езду да дамоў па вул. Мажа ў аднайменным аграгарадку. Перашкодай на шляху стала тэрыторыя жывёлагадоўчай фермы. Як запэўніў кіраўнік раёна, ён разам з прадстаўнікамі мясцовага сельгаспрадпрыемства выедзе на месца і вывучыць праблему.                            Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей