Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

41

Прием граждан (CMigrator copy 9)

14.09.2011
15 сентября 2011 года с 14.00 до 15.00 в здании Копыльского райисполкома в кабинете №31 состоится прием граждан и юридических лиц Генеральным директором КУП «Минскоблдорстрой» Валерием Васильевичем ГАПАНОВИЧЕМ. Справки по телефону 55-5-66.  
87

На палетках раёна па стане на 13 верасня

14.09.2011
Сельгаспрадпрыемствы раёна вядуць сяўбу азімых збожжавых культур. З плана 23 410 гектараў засеяна 45%, за апошні дзень — 718 га. Хімпраполка азімага рапсу ў гаспадарках раёна праведзена на 62% запланаванай плошчы, якая складае 5802 га. У раёне актыўна вядзецца ўборка кукурузы на зялёны корм і сілас. Убрана 28% неабходнай плошчы, нарыхтавана 80 446 тон зялёнай масы, ураджайнасць склала 303 ц/га. Першымі ўборку кукурузы на зерне распачалі ў ААТ “Малінава” і “Капыльскае”, дзе нарыхтавана, адпаведна, 154 і 23 тоны. Гаспадаркі раёна вядуць уборку бульбы. Яна выбрана на 420 га (37%). Накапана 11 148 тон, сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 265 ц/га. Найбольш урадзіла бульба ў ААТ “Старыца-Агра”, дзе з кожнага гектара атрымліваюць па 349 цэнтнераў. У цэлым па раёне рэалізавана 2983 тоны, у тым ліку 302,6 – гораду Мінску.  
43

Капыляне - на дні нараджэння сталіцы

14.09.2011
У мінулыя выхадныя мінчане і госці сталіцы святкавалі Дзень горада, якому споўнілася 944 гады. У святочных мерапрыемствах прыняла ўдзел і дэлегацыя Капыльскага раёна на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама начальнікам упраўлення райсельгасхарчу Ірынай Кісляк. На набярэжнай Камсамольскага возера ў гандлёвых радах вялі продаж сваёй прадукцыі і прадпрыемствы Капыльскага райспажыўтаварыства. Марыя ШЭІНА  
34

Раннія ды цукрыстыя

14.09.2011
З 31 жніўня на Цімкавіцкім буракапрыёмным пункце ААТ “Слуцкі цукроварафінадны камбінат” пачалася ранняя прыёмка салодкага кораня. Як паведаміў начальнік пункта Дзмітрый Пешкур, даведзена заданне штодзень прымаць па 500 т прадукцыі ад Капыльскага, каля 200 т – ад Клецкага і каля 50 т – ад Уздзенскага раёнаў. У сувязі з тым, што пакуль Клецкі буракапрыёмны пункт не запушчаны, павялічана прыёмка цукровых буракоў з гэтага раёна цімкавіцкім пунктам. На дадзены момант планавае заданне перавыконваецца. Мы пацікавіліся ў Дзмітрыя Пешкура, чым жа абумоўлена ранняя ўборка цукровых буракоў. Па-першае, з-за прагназуемага павелічэння валу вырашчанай прадукцыі неабходна было падкарэкціраваць тэрміны, каб не зацягнуць уборку. Па-другое, у верасні менш страт. А па-трэцяе, гэта звязана з высокай цукрыстасцю салодкага кораня ў гэты час. Напрыклад, пры базіснай у 16%, ад прадукцыі гаспадарак Капыльскага раёна яна складае 16,15% (практычна ва ўсіх дасягае неабходнага ўзроўню). [caption id="attachment_12903" align="aligncenter" width="443" caption="Вадзіцель пагрузчыка Алег Чаркас"][/caption] Па плане раёну за першыя дзесяць дзён верасня неабходна было здаць 14 364 т салодкіх караня- плодаў, а ўжо пастаўлена 24 250 т, у тым ліку 7686 т на Цімкавіцкі пункт. Увогуле ж буракапрыёмным прадпрыемствам за гэты час прынята 12 229 т. Здачу прадукцыі дзяржаве ўжо закончылі аграрыі ААТ “Суворава-Агра”, на рахунку якіх 3770 т (у чыстым выглядзе), працягваюць пастаўляць цукровыя буракі ААТ “Прагрэс-2010”, “Капыльскае”, “Старыца-Агра”, “Семежава”, “Ціміразеўскі”, “Мажа-Агра”, “Малінава”, СГФ “Руднае”, ЗАТ “Жыліхава”, РСУП “Бабоўня”. Работа на пункце пакуль што вядзецца па ўстаноўленым графіку з 8 да 17 гадзін без перапынку на абед, задзейнічана таксама і субота, каб прадукцыя не псавалася, знаходзячыся ў кагатах. [caption id="attachment_12932" align="aligncenter" width="443" caption="Пагрузка прадукцыі ў вагоны"][/caption] Тэхніка да прыёмкі падрыхтавана своечасова і была поўнасцю гатова. У тэрмін адрамантаваны чатыры БУМы (буртаўкладачныя машыны) і два пагрузачныя сродкі. Сёлета наладжана аўтаматызаваная прыёмка праз электронную сістэму ўзважвання. А паспяхова спраўляецца з усім гэтым працэсам калектыў з 15 працаўнікоў. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  
49

Региональные ярмарки

14.09.2011
17 сентября 2011 года: в г. Борисове с участием организаций Березинского, Борисовского, Крупского, Минского, Смолевичского, Червенского районов, г. Жодино; 24 сентября 2011 года: в г. Вилейке с участием организаций Вилейского, Молодечненского, Мядельского, Логойского, Воложинского районов; в г. Слуцке с участием организаций Любанского, Слуцкого, Солигорского, Стародорожского, Пуховичского, Копыльского районов; 8 октября 2011 года: в г. Жодино с участием организаций Березинского, Борисовского, Дзержинского, Крупского, Минского, Пуховичского, Смолевичского, Червенского районов, г. Жодино; в г. Несвиже с участием организаций Несвижского, Копыльского, Клецкого, Столбцовского, Узденского, Дзержинского районов; 15 октября 2011 года: в г. Молодечно с участием организаций Вилейского, Воложинского, Молодечненского, Мядельского, Логойского районов; в г. Солигорске с участием организаций Клецкого, Любанского, Несвижского, Слуцкого, Солигорского, Стародорожского, Столбцовского, Узденского районов.  
60

Копыльский районный военный комиссариат проводит прямую телефонную линию:

14.09.2011
- с участием военного комиссара Копыльского районного военного комиссариата подполковника Сергея Михайловича Барташевича с 10.00 до 12.00 в последнюю среду месяца, телефон 55-2-78; горячие линии: - с заместителем военного комиссара начальником мобилизационной группы майором Сергеем Леонидовичем Маргаликом с 10.00 до 12.00 во вторую среду месяца, телефон 55-5-16; - с начальником группы призыва на военную службу майором Сергеем Константиновичем Ярмоликом с 10.00 до 12.00 во вторую среду месяца, телефон 55-1-36.  
93

Сёння бібліятэка – гэта інтэлектуальны дом

14.09.2011
Выдатна, што ў краіне ёсць такое свята, як Дзень бібліятэк — гэта падзея ў жыцці кожнага чалавека, які імкнецца да ведаў. Сённяшняя бібліятэка — гэта інтэлектуальны дом, у якім сучасны бег  жыцця знаходзіць сваё адлюстраванне. [caption id="attachment_12884" align="aligncenter" width="443" caption="Дырэктар Т. Серая (справа) з калегамі - В. Камінскай, Н. Данілкінай, Т. Астрэйка, І. Пятровіч"][/caption] Бібліятэка — гэта будынак, матэрыяльны аб’ект. А бібліятэкары даюць ім сапраўднае жыццё. І толькі дзякуючы  прафесіяналізму, вопыту, шырокім ведам біліятэкараў нашы ўстановы становяцца запатрабавальнымі ў карыстальнікаў. Сучасны бібліятэкар — гэта не толькі знаўца літаратуры. Ён разбіраецца ў сучасных інфармацыйных тэхналогіях, праводзіць розныя мерапрыемствы, наладжвае прэзентацыі кніжных выстаў. Акрамя таго, сучасны спецыяліст нашай сферы займаецца асветніцкай і грамадскай дзейнасцю. Прызнаннем высакароднай місіі бібліятэк на ўзроўні дзяржавы з’яўляецца прыняцце праграмы “Культура Беларусі на 2011-2015 гг.”, дзе выкладзены асноўныя мэты развіцця бібліятэчнай сістэмы да 2015 года — забеспячэнне свабоднага і роўнага доступу да інфармацыйных рэсурсаў і бібліятэчных фондаў розных груп карыстальнікаў. Бібліятэкі нашай сістэмы прадстаўляюць карыстальнікам не толькі  такі від дакумента, як кніга і перыядычнае выданне, а і электронны дакумент. Трынаццаць бібліятэк маюць выхад у інтэрнэт і электронную пошту,  ствараем электронныя базы даных краязнаўчай тэматыкі і прадстаўляем іх карыстальнікам. Электронны каталог сістэмы налічвае 55,5 тыс. запісаў. Праз наш сайт да нас прыходзяць запыты самай рознай тэматыкі з розных куткоў свету. Вось толькі адзін з прыкладаў: на пачатку года да нас прыйшоў запыт  выдавецтва з Германіі аб нашым знакамітым земляку Цішку Гартным. Мы  выслалі звесткі і фотаздымкі. У бягучым годзе цэнтральная раённая бібліятэка імя А. Астрэйкі атрымала праз віртуальны чытальны зал Нацыянальнай бібліятэкі доступ да сусветнай базы перыядычных выданняў “ІНТЭГРУМ”. Калі ласка, у рэжыме рэальнага часу перыядычныя выданні даступны нашым карыстальнікам. Бібліятэкам дзяржава дэлегіруе функцыю захавальніцы духоўнай спадчыны. Ад  выдавецтва “Беларускі Экзархат” у дар мы атрымалі ўнікальнае факсімільнае выданне “Слуцкае Евангелле”. Прэзентацыя гэтага  шэдэўра выклікала цікавасць чытачоў усіх узростаў.  Дапаўненнем да гэтага мы даём у карыстанне чытачам электронны варыянт выдання. Мы працуем не толькі над абнаўленнем і стварэннем інфармацыйнага рэсурсу, але і выконваем асветніцкую місію.  Значнай падзеяй для бібліятэкараў і чытачоў сталі прэзентацыі кніг Ніны Русаковіч ”Пра песню народную, “Неруш” і Валянціну” і Леаніды Падвойскай “Предтечи зверя”. Цікава і змястоўна працуюць Быстрыцкая, Вялікараёўская, Цімкавіцкая, Семежаўская,  Грозаўская сельскія бібліятэкі па мэтавай праграмме “Разам з кнігай мы расцём”. Раёнка расказвала, якую цікавасць выклікалі мерапрыемствы дзіцячай бібліятэкі — тэатралізаванае прадстаўленне “Незвычайныя прыгоды Бабы Ягі і Бармалея” да Тыдня дзіцячай кнігі і музыкі і “Свята дзяцінства” падчас летніх канікул, мерапрыемствы Скабінскай сельскай бібліятэкі. У бягучым годзе паспяхова рэалізуецца праект кіналекторыяў сумесна з “Кінавідэапракатам”, і краязнаўчы лекторый з раённым радыё.  Сапраўдным падарункам для жыхароў аддаленных вёсак сталі выезды бібліёбуса. Бібліятэка на колах стала сябрам розных катэгорый чытачоў. Адметна тое, што і нам жыхары вёсак дораць кнігі і часопісы. Ва ўсе часы бібліятэка з’яўляецца духоўна-асветніцкім цэнтрам. Працяглая работа бібліятэк сістэмы па маральна-духоўным выхаванні дала плённы вынік. Семежаўская сельская бібліятэка выйшла пераможцай ХІХ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”. Эфектыўнае ўзаемадзеянне бібліятэкі з настаяцелем Кіявіцкага храма па праграме “Будуем храм у душах” атрымала высокую ацэнку.  Бібліятэкі  атрымліваюць прызнанне ў чытачоў толькі тады, калі ўдала спалучаюць у сваёй рабоце функцыю абслугоў- вання і асветніцкую. Радуе тое, што абнаўляецца бібліятэчная прастора бібліятэк. Да свята бібліятэк пераехала ў новае памяшканне Навасёлкаўская сельская бібліятэка, значна аднавілася прастора для чытачоў у Грозаўскай сельскай бібліятэцы. Дарагія калегі! Паважаныя бібліятэкары, прыміце  самыя шчырыя віншаванні са святам! Жадаю вам, каб вы мелі магчымасць і натхненне для ажыццяўлення ўсіх новых ідэй і праектаў. Словы вялікай удзячнасці ветэранам бібліятэчнай справы. Моцнага ўсім здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту. Таццяна СЕРАЯ, дырэктар Капыльскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Фота Паўла ШЭІНА  
54

Слышыли, в Старице цыгане ходили

13.09.2011
Начиналось все просто. Наша библиотекарь Г. Г. Гайшук, участница художественной самодеятельности, женила сына и попросила наш коллектив сделать свадьбу интересной, необычной, привнести элементы неожиданности, в общем, преподнести сюрприз гостям, молодоженам и ей, конечно. Мы с коллегами обсудили это предложение. Сначала набросали канву мероприятия, а затем добавляли различные элементы. И у нас здорово получилось. Решили, что на свадьбу придет якобы цыганский табор. И вот в назначенный день свадьбы к ресторану в аг. Старица с песнями, музыкой и плясками направляется табор цыган. Впереди старая цыганка с люлькой в зубах, рядом едет под дугой с бубенцами празднично убранная коляска, в которой под покрывалом сидит девушка в восточном наряде, а за коляской с баулами идут цыгане. В зал зашли с пением свадебных песен и начали предлагать гостям товар, а девушка в это время танцевала восточный танец. Во время танца молодых «умыкнули» и заменили подменными. Гостям было предложено их выкупить: станцевать под разные мелодии, от медленных до быстрых. Были шутки, песни, танцы, пожелания, задания, игры и разные развлечения для родителей, молодых и гостей. Было весело, необычно, неожиданно, как и задумывалось. Всем понравилось. Со свадьбы шли пешком, пели песни. Людям, которые встречались, предлагали погадать. На следующий день в деревне говорили: «Слышали, вчера в Старице цыгане ходили, настоящие. Даже был цыганский барон». Через некоторое время нас снова пригласили на свадьбу. Л. И. ЖИЛКО, художественный руководитель Старицкого ДК  
33

Навіны раёна (CMigrator copy 1)

13.09.2011
У раённы бюджэт за 8 месяцаў бягучага года паступіла 29,2 млрд руб. падаткаў, у той час, як у мінулым годзе 16,7 млрд, што на 12,5 млрд руб. больш. З 2 верасня пачалася імунізацыя насельніцтва супраць сезоннага грыпу за кошт рэспубліканскага бюджэту. Атрымана 2260 доз вакцыны кітайскай вытворчасці. У першую чаргу будуць пры-шчэплены групы рызыкі па гэтым захворванні. З пачатку  года  Капыльскім райспажыўтаварыствам нарыхтавана 926,9 тоны лому чорных і 4,8 т – каляровых металаў. Учора на цэнтральнай плошчы Капыля адбылося абласное свята “Уладар вёскі”, дзе ўдзельнічалі 13 маладых сем’яў з розных куткоў Міншчыны. Сярод іх нашы землякі – Алена і Руслан Лось з аг. Пясочнае. У суботу ў Капылі прайшоў піянерскі злёт, прысвечаны Дню нараджэння ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”.  
48

Праздник для талантливых детей

13.09.2011
Более трехсот учеников встретили новый учебный год на торжественной линейке в Детской школе искусств. Родители, отправившие сюда своих детей, пришли тоже посмотреть на мероприятие, которое прошло, как всегда, интересно и в праздничной атмосфере. Только что назначенный директор ДШИ Владимир Черкас сообщил, что количество учащихся по сравнению с прошлым годом возросло. В первый класс учебного заведения пришел 91 человек. Детям стало более интересно посещать различные классы для постижения азов искусства. К тому же, в этом году в школе появилась новая специальность – декоративно-прикладное искусство, которая ранее было только в филиале – на базе Грозовской школы-интерната. Зачислено десять человек, преподавателем у которых будет Милана Мороз, пришедшая сюда совсем недавно. Больше преподавательский состав не поменялся – остались все те же учителя, что и были. Радует еще одно событие, что в этом году государство выделило учреждению около 50 миллионов рублей на ремонт помещений. Были заменены окна и входная дверь на первом этаже. Провели косметический ремонт школы, чтобы с осени детям было комфортно учиться, получая хорошие оценки в районных, региональных и даже в республиканских конкурсах. Павел ШЕИН. НА СНИМКАХ: моменты праздника. Фото автора  
79

Свободное время с пользой

13.09.2011
С 9 по 16 сентября в районном центре детского творчества традиционно пройдет Неделя внешкольника. Что могут предложить ребятам сотрудники РЦДТ? Об этом наша беседа с директором учреждения образования Валентиной МАЛИНОВСКОЙ. [caption id="attachment_12861" align="aligncenter" width="443" caption="Танцевальный коллектив «Вавёрачкі»"][/caption] — Валентина Андреевна, на Ваш взгляд, чем нужно руководствоваться при выборе занятия по интересам? — Мы, педагоги центра детского творчества, не только организуем досуг ребенка, но и подсказываем, как провести свободное от учебы время с пользой. Уже с малых лет помогаем ребятам самоопределиться, отыскать в себе рациональное зернышко, которое при надлежащем уходе даст уверенный росток в будущем. Как известно, способности к какому-либо виду деятельности начинают проявляться в самом раннем детстве. Главная задача родителей и педагогов - помочь ребенку, развеять его сомнения, поддержать в выборе. Возможно, в скором будущем юный кружковец станет известным человеком. Не стоит противиться желанию ребенка, если он захотел посещать сразу несколько кружков различной направленности. Это только поможет ему выбрать занятие, которое придется по душе и действительно пригодится в будущем. Не надо пугаться, если выбор ребенка пал на платный кружок: наверняка стоимость занятий будет символической, а польза - неоспоримой. Посещая кружки, дети не только интересно проводят время, обретают новые знания, но и получают бесценный опыт общения со сверстниками и преподавателями. — А какие именно кружки работают в ЦДТ? — Ежегодно около тысячи девчонок и мальчишек занимаются в нашем центре детского творчества по разным профилям – декоративно-прикладному, художественному, техническому, краеведческому, эколого-биологическому. Под руководством опытных педагогов можно с нуля освоить любой вид деятельности, а потом блеснуть навыками и талантами на городских, областных и республиканских конкурсах и соревнованиях. Рукотворные шедевры юных дарований выставляются на обозрение публике на выставках в РЦК, на областных выставках различной направленности. В прошлом учебном году в РЦДТ работало 76 кружков, где занимались учащиеся города и села. Возраст кружковцев от 6 до 18 лет. — Назовите, пожалуйста, самые популярные? — Самыми популярными кружками являются «Современный эстрадный танец» (руководитель С. И. Полонская), коллектив которого отмечен дипломом І степени на областном конкурсе «Сузор’е талентаў»; кружок «Изобразительное искусство» (М. С. Овсянникова), воспитанники которого Анастасия Алишевич, Татьяна Пешкур, Александр Солодухо, Карина Демидович участвовали в республиканской выставке «Салют Победы-65!» и получили дипломы; кружки «Компьютерная азбука», «Компьютерная графика» (О. Н. Максименя, Е. Г. Мамчиц). Любят ребята кружки «Бисероплетение» (И. А. Шваюк и Л. В. Петроченко), «Лепка из соленого теста» (С. С. Новик), «Аппликация соломкой», «Мягкая игрушка» (Е. Г. Мамчиц) и др. Самым результативным кружком является шахматный кружок (руководитель А. И. Корбут). Первое место в турнире по блицу на IХ международном шахматном фестивале «Орша-2011» завоевала Александра Корбут, второго места в ХI международном турнире по шахматам на призы М. А. Федорова среди девушек 1996-99 г. р. удостоена Мария Корбут. Обе являются чемпионками области в своих возрастных группах. Кроме этого в копилке этих девочек, а также Анастасии Корбут, Алексея Пышко награды разного достоинства с республиканских и областных соревнований. Всего за текущий год воспитанники и педагоги РЦДТ получили 2 международные, 7 республиканских, 15 областных и 11 районных наград. — Какие мероприятия запланированы в рамках Недели внешкольника? — Общими торжествами и праздничными датами живет многочисленная семья кружковцев и педагогов. Традиционно учебный год в центре детского творчества начинается с проведения Недели внешкольника. В этом году она проводится с 9 по 16 сентября. В рамках этой недели пройдут дни открытых дверей, выставки в учреждениях образования, игровые программы. «Копилка идей и замыслов» предусматривает рекламную работу по оказанию консультативной помощи родителям. Наши педагоги работают и в сельских школах. Планируются встречи руководителей кружков с родителями и педагогами школ, в ходе которых предусмотрены передвижные выставки детских работ. Мы готовы и рады принять всех желающих в свой дружный хоровод. Запись в кружки продолжится до 10 сентября. Пользуясь случаем, поздравляем всех ребят и педагогов с началом учебного года. Здоровья всем вам, свежих идей и достижений. Подготовила Маргарита САКОВИЧ