Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

72

На палетках раёна па стане на 13 верасня

14.09.2011
Сельгаспрадпрыемствы раёна вядуць сяўбу азімых збожжавых культур. З плана 23 410 гектараў засеяна 45%, за апошні дзень — 718 га. Хімпраполка азімага рапсу ў гаспадарках раёна праведзена на 62% запланаванай плошчы, якая складае 5802 га. У раёне актыўна вядзецца ўборка кукурузы на зялёны корм і сілас. Убрана 28% неабходнай плошчы, нарыхтавана 80 446 тон зялёнай масы, ураджайнасць склала 303 ц/га. Першымі ўборку кукурузы на зерне распачалі ў ААТ “Малінава” і “Капыльскае”, дзе нарыхтавана, адпаведна, 154 і 23 тоны. Гаспадаркі раёна вядуць уборку бульбы. Яна выбрана на 420 га (37%). Накапана 11 148 тон, сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 265 ц/га. Найбольш урадзіла бульба ў ААТ “Старыца-Агра”, дзе з кожнага гектара атрымліваюць па 349 цэнтнераў. У цэлым па раёне рэалізавана 2983 тоны, у тым ліку 302,6 – гораду Мінску.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей