Home
Вторник 24.06.2025 04:40

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

80

“Памяць дарог”

22.11.2011
У Песачанскім цэнтры культуры і вольнага часу адбылася літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, нашага земляка Анатоля (Акіма) Пятровіча Астрэйкі. [caption id="attachment_14518" align="aligncenter" width="443" caption="Родныя паэта, справа — сястра В. П. Суднік"][/caption] Ушанаваць памяць знакамітага творцы сабраліся яго блізкія і далёкія сваякі, арганізатары свята — супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Капыльскай раённай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі, прадстаўнікі мясцовай улады, вучні і настаўнікі Песачанскай сярэдняй школы, мясцовыя жыхары. Прынялі запрашэнне на ўрачыстасць член Саюза пісьменнікаў Беларусі, крытык, беларусазнаўца, паэт Алесь Марціновіч і пісьменніца, рэдактар часопіса “Вожык” Юлія Зарыцкая. Вядучая святочнай імпрэзы “Памяць дарог” — старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі літаратуры Святлана Гайдук — правяла своеасаблівы экскурс па жыццёвым шляху Анатоля Астрэйкі, пазнаёміла з самымі значнымі яго падзеямі. Сваімі ўспамінамі  пра  героя  ўрачыстасці  па-дзяліліся і госці. [caption id="attachment_14520" align="aligncenter" width="336" caption="Унучка Вера Астрэйка"][/caption] Капыльская цэнтральная раённая бібліятэка, як паведаміла дырэктар Капыльскай ЦБС Таццяна Серая, з 7 мая 1980 года згодна з пастановай Савета Міністраў БССР, па просьбе жыхароў райцэнтра носіць імя нашага слаўнага земляка Анатоля Астрэйкі. Яна сказала: “Наша зямля дала беларускай літаратуры каля 40 паэтаў і пісьменнікаў. Але менавіта шчырыя, адкрытыя прызнанні Капылю ў любові “Я шчыра ганаруся тым, што родам сам з-пад Капыля”, якія вызначаны эпіграфам нашага свята, праніклі ў душы жыхароў горада. Такой шчырай і моцнай з’яўляецца і наша памяць аб Анатолю Астрэйку. З гонарам насіць імя – гэта і вялікі абавязак перад памяццю аб паэце.” У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя А. Астрэйкі, у Песачанскай сельскай бібліятэцы (на радзіме паэта) адкрыты пастаянна дзеючыя выставы, прысвечаныя паэту. У краязнаўчай картатэцы і на выставачным планшэце сістэматызаваны бібліяграфічныя звесткі пра земляка. На сайце бібліятэкі на імя “Анатоль Астрэйка” раскрываюцца фактаграфічныя звесткі і яго вершы, прысвечаныя гораду. А наогул, галоўнай задачай супрацоўнікаў раённай бібліятэкі з’яўляецца папулярызацыя творчасці, раскрыццё мнагаграннага таленту творцы. Распрацаваны і цікава штогод праходзяць ва ўсіх бібліятэках раёна літаратурна-музычныя кампазіцыі, праводзяцца віктарыны, прысвечаныя творчасці А. Астрэйкі. Ва ўсіх краязнаўчых мерапрыемствах выкарыстоўваюцца яго вершы. Яны пявучыя, кранаюць душу, ёмка і прыгожым словам услаўляюць родную зямлю. [caption id="attachment_14521" align="aligncenter" width="443" caption="У глядзельнай зале: справа — А. Марціновіч, Ю. Зарэцкая"][/caption] Вершы Анатоля Астрэйкі, а ў прыватнасці яго твор “Песня пра Нёман” — своеасаблівая візітоўка Беларусі, упэўнены і Алесь Марціновіч. “Песня, створаная беларускім кампазітарам Нестарам Сакалоўскім на гэты верш, упершыню прагучала ў 1955 годзе на дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве, — расказаў прысутным Аляксандр Андрэевіч. — Першы варыянт верша Анатоль Астрэйка напісаў яшчэ ў 1941 годзе на Волхаўскім фронце, другі — у час вызвалення Беларусі ў Гродне. Так нарадзіўся цудоўны твор, які, без перабольшвання, ведаюць і любяць далёка за межамі нашай краіны”. Дарэчы, менавіта з гэтай песні ў выкананні вакальна-харавой групы Мінскага клуба ветэранаў педагагічнай дзейнасці і пачалася святочная імпрэза, яшчэ раз уславіўшы велічнасць і непаўторнасць славутай ракі, ля вытокаў якой і прайшло дзяцінства паэта. Да вядомасці Астрэйку вёў няпросты шлях. Родам ён з беднай сялянскай сям’і. З ранняга дзяцінства Акіму даводзілася дапамагаць бацьку па гаспадарцы. Пасля заканчэння Песачанскай сямігодкі ён працягваў вучобу на двухгадовых курсах пры Мінскім педагагічным тэхнікуме, затым вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута. Да Вялікай Айчыннай вайны Анатоль Астрэйка працаваў у рэдакцыях газет “Чырвоная Полаччына”, “Ленінскі прызыў” (Орша), “Ленінскі шлях” (Горкі), “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Калгаснік Беларусі” і “Напагатове”, выкладаў беларускую мову і літаратуру на вячэрнім рабфаку пры Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Свой  першы верш пад псеўданімам Якім Зорны “Гады заўжды напевам новым” Астрэйка надрукаваў у 1929 годзе ў газеце “Чырвоная змена”. У 1940 годзе Акім Пятровіч выдаў першы зборнік вершаў “Слава жыццю”, рукапіс другога — “Квецень” — згарэў у час вайны ў Мінску, пазней, ужо пасля вайны, убачылі свет каля дзясятка вершаваных зборнікаў. [caption id="attachment_14522" align="aligncenter" width="348" caption="Алена Майсюк і Ірына Шматкова"][/caption] Як і пераважная большасць прадстаўнікоў яго пакалення Анатоль Астрэйка прыняў актыўны ўдзел у вызваленчай барацьбе савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён змагаўся як пяром — быў адказным сакратаром газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”, так і са зброяй у руках — па заданні беларускага штаба партызанскага руху ў 1942 і 1943 гадах засылаўся ў варожы тыл. Да месца будзе сказаць, што ў 1943 го-дзе друкарня слуцкай падпольнай газеты “Народны мсцівец” выпусціла зборнік А. Астрэйкі “Слуцкі пояс”. Шмат цікавага ўдзельнікі святочнай імпрэзы даведаліся пра гэты перыяд жыцця Анатоля Астрэйкі з выступлення галоўнага рэдактара часопіса “Вожык” Юліі Зарэцкай. Менавіта “Вожык”, першы нумар якога выйшаў у свет у 1945 годзе, “вырас” з газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”, рыхтаваў якую да выхаду ў свет наш славуты зямляк. Дарэчы, пазней Акім Пятровіч (з 1948 па 1953 гг.) працаваў адказным сакратаром у гэтым часопісе. Друкавалася газета на вельмі дрэннай паперы, у два колеры, выданне вандравала: з Гомеля, дзе ў ліпені 1941 года выйшаў першы нумар, рэдакцыя пераехала ў Маскву (там прытулак даў часопіс “Крокодил”)  і толькі пасля вызвалення сталіцы Беларусі ад фашыстаў перабралася ў Мінск. “Па ўспамінах былых работнікаў рэдакцыі “Вожыка”, — паведаміла Юлія Зарэцкая, — Анатоль Астрэйка быў вельмі вясёлы чалавек, любіў жарты, любіў пісаць эпі-грамы на калег, не крыўдзіўся на эпіграмы, якія складалі на яго. Пэўны час ён працаваў у “Сель-скай газеце” (цяперашняя “Белорусская нива”), дзе вёў сатырычную рубрыку “Пошта дзеда Міхеда”. Сёлета, у год, калі наш “Вожык” адзначыў 70-годдзе з дня свайго нараджэння, мы разам з рэдакцыяй “Белорусской нивы” адрадзілі гэту рубрыку”. Адметна, што разам з Анатолем Астрэйкам у Песачанскай школе вучыліся яшчэ два знакамітыя выхадцы гэтай зямлі — Адам Русак і Сцяпан Умрэйка. А настаўнікам беларускай мовы ў іх быў Іван Іванавіч Шаблюк. Менавіта ён, як гаварыў некалі Анатоль Астрэйка, прывіў сваім выхаванцам любоў да роднай мовы, да роднага слова. Сяброўства паміж настаўнікам і вучнямі доўжылася ўсё жыццё і перадалося як спадчына сыну Івана Іванавіча Уладзіміру Шаблюку. Менавіта пра самыя цікавыя і малавядомыя эпізоды цёплых сяброўскіх адносін і расказаў удзельнікам свята Уладзімір Іванавіч. Да таго ж ён прачытаў некаторыя вершаваныя радкі, вядомыя даволі вузкаму колу чытачоў. З кожнай хвілінай расповеду пра знакамітага паэта перад намі ўсё больш поўна раскрывалася асоба Астрэйкі не толькі як класіка беларускай літаратуры, вершы якога ведаюць і любяць многія аматары роднай мовы, але і простага чалавека, які валодаў трапным словам, дасціпным жартам, шчыра любіў родныя мясціны і людзей, якія тут жывуць. [caption id="attachment_14523" align="aligncenter" width="443" caption="На выставе ў фае"][/caption] У першую чаргу родным і блізкім чалавекам, а потым ужо знакамітым паэтам Анатоль Пятровіч быў заўсёды і для Веры Астрэйкі — унучкі паэта. Сёння Вера Дзмітрыеўна — кандыдат філалагічных навук, працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. Як яна расказала, пра дзядулю ў яе засталіся толькі дзіцячыя ўспаміны: вобраз вялікага, строгага і адначасова вельмі добрага чалавека, які звычайна сядзеў, захінуўшыся ў цёплы плед, у крэсле. “І цяпер я, калі ахінаюся пледам і саджуся ў крэсла, адразу ж ўспамінаю свайго дзядулю, — дзеліцца Вера Дзмітрыеўна. — Мой жыццёвы шлях у многім быў прадвызначаны тым, што я ўнучка беларускага паэта. Памятаю, неяк бацька мне сказаў: “Ты не можаш не любіць, ты не можаш не вывучаць родную мову. Па-першае, таму, што ты беларуска, а па-другое, дзед твой — беларускі паэт”. І з таго часу ў маёй дзіцячай свядомасці з’явілася нейкая адказнасць за лёс роднай мовы, за маё прозвішча, якое я павінна несці годна і быць вартай сваіх славутых родзічаў.” З вялікай любоўю і ўдзячнасцю за тое, што ў гэты дзень сабралася столькі сваякоў паэта, звярнулася да прысутных яго пляменніца Эла Скараход. Яна таксама нагадала некаторыя эпізоды, што тычыліся асобы паэта. “Ягоная кватэра ў Мінску нечым нагадвала  гасцініцу, —  расказвала Эла Іосіфаўна. — Там пастаянна былі нейкія людзі, кожны песачанец ведаў яе адрас і без аніякага сораму пры неабходнасці карыстаўся гасціннасцю Астрэйкаў. А яны нават ключы для такіх нечаканых гасцей у суседзяў пакідалі.” І як яшчэ адно пацверджанне таго, што сям’я Астрэйкаў вельмі таленавітая, прагучаў верш, напісаны Элай Скараход спецыяльна да гэтай урачыстасці. У гэты дзень са сцэны цэнтра культуры гучалі вершы Анатоля Астрэйкі, песні, напісаныя на яго словы, у выкананні вучняў і настаўнікаў Песачанскай СШ, парадавалі сваёй творчасцю і сталічныя ветэраны педагагічнай нівы. Пасля гэтай вечарыны ўсе мясцовыя жыхары атрымалі магчымасць яшчэ больш поўна даведацца пра жыццёвы і творчы шлях свайго земляка ў школьным краязнаўчым музеі, экспазіцыя якога папоўнілася копіямі экспанатаў, што захоўваюцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Іх кіраўніку музея Песачанскай СШ Алене Майсюк уручыла вучоны сакратар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ірына Шматкова. А мастакі-дызайнеры, аб’яднаныя ў творчую суполку “СветаЛаТ”, падарылі школе аформлены імі стэнд з фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць розныя гады жыцця Анатоля Астрэйкі. Анатоль Астрэйка – паэт, які шчыра, усім сэрцам любіў сваю родную Капыльшчыну з яе непаўторнай прыродай, з яе цудоўнымі працавітымі і таленавітымі людзьмі. І мы, яго землякі, павінны не толькі ганарыцца такім чалавекам, але і ашчадна захоўваць памяць пра яго для будучых пакаленняў. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
51

Именины осени

21.11.2011
Наряду с Новым годом, 8 Марта и 23 февраля, ежегодно в детских садиках отмечается и праздник осени. Побывать на именинах у этой поры года смогли и воспитанники второй младшей группы ГУО «Дошкольный Центр развития ребенка «Солнышко», во время которого ребятишки смогли всем показать, какие они талантливые, непосредственные и артистичные. Основное действие праздника с его танцевальной, музыкальной и игровой составляющей проходило в музыкальном зале дошкольного центра. Малыши радовались тому, что родители пришли на них посмотреть, а родителям представилась удивительная возможность окунуться в собственные детские воспоминания. На утреннике дети при помощи стихов, танцев, веселых игр собирали «опавшие листья», «перепрыгивали через лужи», образовавшиеся после дождя, а также вылечили Кикимору, за что сказочный персонаж угостила ребят наливными яблоками. А помогали дошколятам в этом воспитатель Светлана Матвеевна  Дранич и ее помощница Алла Николаевна Рудницкая, музыкальный руководитель Елена Михайловна Мельник и замечательная актриса, выступавшая в роли сказочного персонажа, молодой специалист, руководитель по физкультуре Анна Васильевна Усс. Стоит отметить, что утренники в детском саду устраиваются не только для того, чтобы порадовать родителей и воспитанников, погрузив их в атмосферу праздника, но есть и другие, более важные цели. — Именно в такие минуты родители и могут увидеть, чему научился их сын или дочь за последние несколько месяцев посещения садика, — отмечает заведующая Зинаида Николаевна Мысина. — Кроме того, это реальная возможность для родителей получить представление о том, какие у ребенка взаимоотношения с педагогом и с другими детьми, оценить, насколько он общителен и достаточно ли дисциплинирован. Праздник осени для воспитанников второй младшей группы и их родителей запомнится надолго, ведь на память останутся фотографии, напоминающие о прекрасных минутах. Татьяна БОХА Фото автора  
110

Брэнд “Сузор’е смаку” добра ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі

21.11.2011
[caption id="attachment_14495" align="aligncenter" width="443" caption="Галоўны механік Аляксандр Крэмянчук і майстр маслацэха Таццяна Удовіна"][/caption] Без сучасных тэхналогій вытворчасць проста не можа існаваць — гэту аксіёму добра разумеюць у ААТ “Капыльскі масласырзавод”. Менавіта таму крок за крокам яно ператваралася ў прадпрыемства, якое мэтанакіравана і дынамічна развіваецца. У выніку брэнд акцыянернага таварыства — гандлёвая марка “Сузор’е смаку” — адзін з найбольш вядомых вытворцаў натуральнай малочнай прадукцыі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі.   [caption id="attachment_14512" align="alignleft" width="199" caption="Апаратчык Марына Хадаровіч"][/caption] Шырокамаштабная мадэрнізацыя вытворчасці пачалася фактычна дзесяць гадоў таму, калі быў уведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці тэрмізаваных відаў прадукцыі, а ў 2003-м – цэх натуральнай і натуральнамалочнай прадукцыі. Тады былі ўкаранёныя сучасныя аўтаматы для фасоўкі прадукцыі ў пакеты тыпу «Пюр-Пак», у поліэтыленавыя пакеты. Здавалася, яшчэ зусім нядаўна сапраўдным прарывам для прадпрыемства стала з’яўленне сучаснага імпартнага абсталявання для вытворчасці паў-цвёрдых сычужных сыроў. Гэта дазволіла павялічыць якасць і пашырыць іх асартымент. А ўжо сёння ў арсенале сыраробаў – дзесяць відаў прадукцыі не толькі расійскай, але галандскай і элітнай груп. Візітнай карткай завода сталі паўцвёрдыя сычужныя сыры “Российский новый”, “Российский особый”,  “Белорусское золото”, “Голландский брусковый”, “Голландский Био”, “Пошехонь молодой”, “Сливочный», “Купаловский”. [caption id="attachment_14509" align="alignright" width="199" caption="Апаратчык маслацэха Вера Чаркас"][/caption] Увогуле завод выпускае больш за 70 найменняў прадукцыі, якая карыстаецца вялікім попытам у спажыўцоў. Гэта масла слівачнае “Сладкосливочное”, “Крестьянское”, “Любительское”, малако пастэрызаванае (2,5%, 3,0% тлустасці, “Вкусное”, вітамінізаванае “Добрай раніцы”, кісламалочныя прадукты – прадукт кефірны “Биопродукт”, смятана, сыркі дэсертны і плаўлены, тваражкі  для ласуноў, крэм тварожны,  ёгурт пастэрызаваны і шмат іншых. У 2010 годзе на заводзе засвоены выпуск сухой сыроваткі. У выніку дзякуючы вялікаму попыту  на  гэту прадукцыю павялічылі аб’ёмы вытворчасці, з’явіліся новыя працоўныя месцы, палепшылася экалогія, умацавалася і эканамічнае становішча прадпрыемства. Не дзіўна, што з дастаткова шырокім асартыментам ААТ “Капыльскі масласырзавод” – пастаянны ўдзельнік разнастайных кірмашоў і выстаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Сёлета сваю прадукцыю работнікі МСЗ дэманстравалі на 14 такіх форумах, самыя значныя з якіх – “Дажынкі-2011” у г. Маладзечна, выстава-кірмаш у Санкт-Пецярбургу, нацыянальная выстава Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан. Дзякуючы якасці і багатай палітры выпускаемай прадукцыі за 9 месяцаў бягучага года аб’ём вытворчасці ў дзеючых цэнах склаў 128 434 млн рублёў, ці 155,6% да ўзроўню мінулага года, экспарт тавараў  – 16749,1 тысячы долараў ЗША (87,7%). Увогуле, па выніках работы за гэты перыяд ААТ “Капыльскі масласырзавод” атрымана выручка ад рэалізацыі ў памеры 133 907 млн рублёў (163,7%), чысты прыбытак – 17 810 млн рублёў (179,5%). Нягледзячы на энергаёмістасць прадпрыемства, яно стабільна выконвае яшчэ адзін немалаважны паказчык – энергазберажэнне (пры прагнозе – 6,5% на 2011 год выкананне склала – 20,9%). [caption id="attachment_14500" align="aligncenter" width="443" caption="Аператар Алена Масайла ў аддзяленні фасоўкі сыроваткі"][/caption] Сучасныя тэхналогіі ўкараняюцца і сёння. Гэтымі днямі работнікі завода наладжваюць новае абсталяванне аміячнай кампрэсарнай, што дасць новыя магчымасці для захавання прадукцыі і паляпшэння яе якасці. Будаўнічыя работы на высокім узроўні вядуць тут супрацоўнікі Капыльскага РБУ. У хуткім часе з’явяцца таксама  сучасныя раздзявалкі з памяшканнем для прыёму ежы. Але ААТ «Капыльскі масласырзавод» акрамя поспехаў у вытворчасці мае і некаторыя праблемы. Адна з іх – недахоп спецыялістаў. На прадпрыемства прыходзіць моладзь пасля атрымання дыпломаў і, адпрацаваўшы неабходны тэрмін, пакідае яго. Асноўная прычына таму – адсутнасць жылля. Адміністрацыя зрабіла крок наперад для вырашэння гэтай праблемы. Ужо заключана пагадненне з КУП “Капыльская ЖКГ” аб рэканструкцыі чатырох кватэр для маладых супрацоўнікаў у інтэрнаце на вул. Замкавай. На дадзены момант калектыў прадпрыемства працуе над укараненнем сістэмы ISO-22000 (міжнародны стандарт, распрацаваны для харчовай прамысловасці, які ўключае прынцыпы сістэмы кіравання бяспекай харчовых прадуктаў (НАССР). Гэта дасць магчымасць заваёўваць рынак збыту Еўропы. [caption id="attachment_14501" align="aligncenter" width="443" caption="Алена Бычынская, Наталля Бельмач, Святлана Вярбіла, Таццяна Пяткевіч і Іна Кахановіч з лепшымі відамі сычужных сыроў"][/caption]

Дружны калектыў масласырзавода, які налічвае каля 300 чалавек, сёлета самааддана шчыраваў на родным прадпрыемстве: прадукцыйнасць працы ў параўнанні з 2010 годам склала 142%. Неабходна адзначыць, што работнікі завода ўмеюць не толькі шчыра працаваць, але ў дадатак вядуць актыўны здаровы лад жыцця. Каманда аматараў спорту – пастаянны ўдзельнік раённых спаборніцтваў, спартакіяды, неаднаразовы пераможца і прызёр асобных яе відаў.

[caption id="attachment_14510" align="aligncenter" width="443" caption="За пультам нанафільтрацыі - начальнік цэха сушкі сыроваткі Віталь Злобін"][/caption] ААТ «Капыльскі масласырзавод» грунтоўна падыходзіць да выпуску сваёй прадукцыі і імкнецца стаць лепшым партнёрам для гандлёвых прадпрыемстваў, надзейным пастаўшчыком, які ўлічвае ўсе пажаданні і патрабаванні кліентаў. Якасць прадукцыі капыльскіх перапрацоўшчыкаў адзначана рознымі ўзнагародамі, дыпломамі, прызамі, але галоўная ўзнагарода – гэта, зразумела, падзяка пакупнікоў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
73

Ісці ў нагу с прагрэсам

21.11.2011
Спакон веку семежаўская зямля славілася працавітымі людзьмі. Тут склаўся зладжаны калектыў, якому па сілах любыя задачы. [caption id="attachment_14490" align="aligncenter" width="443" caption=" Уладзімір Карсюк"][/caption] Механізатар Уладзімір Карсюк, хаця нарадзіўся і вырас на Клеччыне, ужо па праве можа называць сябе семежаўцом, паколькі жыве і працуе ў гаспадарцы 23 гады. За гэты час праз яго рукі прайшло пяць трактароў. — Пачынаў з МТЗ-50, — расказвае Уладзімір Рыгоравіч, — затым быў МТЗ—80, два МТЗ-1221, цяпер вось другі год за рулём новай машыны — “Беларус-3022”. Здаецца, мы разумеем адзін аднаго, таму і справы ідуць на лад. — Гэта наш лепшы араты, — уступае ў гутарку намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства па раслінаводстве Юрый Зяньковіч. — Цяпер вось новую аперацыю асвоіў — працуе на глебапаглыбляльніку. Дарэчы, ці ведалі Вы, што Уладзімір Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам? Пра гэта некалі і “Слава працы” пісала. Прашу механізатара расказаць больш падрабязна. Аказваецца, у 1991 годзе Уладзімір Карсюк сапраўды быў узнагароджаны ордэнам “За працоўныя заслугі”. — Ляжыць ён у мяне на самым пачэсным месцы, — усміхаецца ардэнаносец. — Часам сын просіць паказаць. Яму ўжо шосты год пайшоў, таксама вельмі тэхнікай цікавіцца. Хто з яго вырасце — не ведаю, але тое, што за сумленную працу — гонар і пашана, засвоіць, думаю, дакладна. Цяпер Уладзімір Рыгоравіч займаецца даволі адказнай справай — стараецца на сваім магутным “Беларусу” палепшыць водна-паветраны рэжым палеткаў, каб харчаванне будучых раслін было больш спорным. Менавіта для такіх мэт і створаны агрэгат — глебапаглыбляльнік. Магчыма, гэта аперацыя некалькі затратная для гаспадаркі: усё-такі па адным і тым жа палетку трэба і плугамі, і разрыхляльнікам прайсціся, ды і затраты гаручага большыя, аднак гэта таго вартае. Такі агрэгат выкарыстоў- ваецца звычайна на тых участках, дзе вясной будуць сеяць цукровыя буракі, бульбу ці кукурузу — культуры, больш патрабавальныя да добрага водна-паветранага рэжыму. Асаблівы эфект гэта дае там, дзе глебы цяжкія, з вялікай колькасцю лужкоў і так званых “сподачкаў”. “Мы купілі агрэгат яшчэ летась, — расказвае Юрый Зяньковіч. — Паспелі апрацаваць 300 га. Розніцу адчулі адразу. Так што, трэба сачыць за новымі тэхналогіямі і ісці ў нагу з прагрэсам”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
51

Максімум намаганняў, ведаў і сродкаў

21.11.2011
Высокая ўраджайнасць збожжавых культур, якую сёлета атрымалі ў ААТ “Семежава”, стала магчымай толькі пры сплаве максімуму намаганняў, трывалых ведаў і значных фінансавых укладанняў. [caption id="attachment_14487" align="aligncenter" width="443" caption="Юрый Зяньковіч, Вадзім Даркін, Міхаіл Горбач"][/caption] “У гаспадарцы ўжо можна гаварыць пра адладжаную тэхналогію вядзення работ, — лічыць намеснік дырэктара па расліноводстве Юрый Зяньковіч. — Да таго ж ёсць сродкі, якія дазваляюць праводзіць агратэхнічныя мерапрыемствы своечасова і ў поўным аб’ёме. На гэтым мы стараемся не эканоміць.” Як складальнікі поспеху — якасна падрыхтаваная глеба, сяўба, праведзенная ў аптымальныя тэрміны і без парушэнняў тэхналогіі, унясенне неабходных падкормак, хімахоўныя мерапрыемствы. Сёлета ў сельгаспрадпрыемстве вырашылі рызыкнуць: павялічылі плошчы пад азімую пшаніцу з 500 да 950 га. Юрый Міхайлавіч лічыць такое рашэнне апраўданым, паколькі асобныя палі давалі і па 97 ц/га. Вялікая ўвага надаецца ў гаспадарцы і культуры земляробства. Тут імкнуцца ўвесці ў абарот усе пустуючыя ўчасткі. Менавіта на адным з іх давялося сустрэцца з механізатарамі Міхаілам Горбачам і Вадзімам Даркіным. Абодва на “Беларусах-3022”, але першы — з новенькім шасцімятровым дыскатарам, а другі з абаротнымі плугамі, даводзілі да ладу пустуючыя ўчасткі ў в. Чырвоная Дубрава. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
48

Ёсць яшчэ рэзервы

21.11.2011
Вялікая ўвага надаецца ў гаспадарцы якасці прадукцыі: да 80 — 85 % малака пастаўляецца на перапрацоўку як “экстра”, практычна не бывае малака 1 і 2-м гатункам. Каб дабіцца такіх высокіх рэзультатаў, зрабілі рэканструкцыю жывёлагадоўчых памяшканняў, замянілі халадзільнікі на сучасныя закрытага тыпу, летась устанавілі найнавейшы фільтр, праз які і прапускаецца ўсё малако. “Аднак не менш важным застаецца чалавечы фактар, — лічыць Мікалай Іванавіч. — Таму пастаянна працуем з калектывам, праводзім заняткі, стымулюем аператараў на паспяховую працу як маральна, так і матэрыяльна.” [caption id="attachment_14483" align="aligncenter" width="443" caption="Наталля Трухан"][/caption] Вялікім поспехам у жыхароў нашага раёна карыстаецца птушка, выгадаваная ў Семежаве. Пра гэта сведчаць вялікія чэргі, якія звычайна выстрайваюцца ля машыны гаспадаркі падчас сель- скагаспадарчых кірмашоў. “Штогод мы садзім па 7 — 8 партый бройлераў, — працягвае расказ галоўны заатэхнік. — купляем іх сутачнымі на Слуцкай птушкафабрыцы і гадуем 40 — 45 дзён да таварнага выгляду”. Клопатная гэта справа, але даволі цікавая, лічыць загадчыца птушкафермы Наталля Трухан. Яна сёння выконвае таксама абавязкі птушніцы і займаецца гэтай справай амаль шэсць гадоў. “Люблю назіраць, як падрастаюць мае маленькія выхаванцы, набіраюцца сілы, — з нейкім замілаваннем расказвае Наталля Мікалаеўна. — Цяжка паверыць, што за паўтара месяца яны дасягаюць вагі ў 2,4 — 2,6 кг. Аднак гэта так. Спрыяльныя ўмовы, добры корм, вада, своечасова праведзеныя медыцынскія мерапрыемствы — усё гэта дае свой плён”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
46

Пастаянны рух наперад

21.11.2011
Паспяхова завяршаецца сельскагаспадарчы год для ААТ “Семежава” — тут упершыню пераадолелі рубеж у 11 тысяч тон па намалоце збожжа, з кожнага гектара атрымалі па 58,1 цэнтнера хлеба. А гэта лепшы паказчык у нашым раёне. [caption id="attachment_14477" align="aligncenter" width="443" caption="Іван Лянько"][/caption] Акрамя таго, як расказаў дырэктар Іван Лянько, парадавала бульба (пры сярэдняй ураджайнасці 253 ц/га накапалі 2525 тон). Добра ўрадзіла кукуруза — нарыхтавалі 23 тыс. тон сіласу і намалацілі больш за 2000 тон на зерне. “З такімі рэзультатамі мы ўпэўнена глядзім наперад, — адзначыў Іван Іванавіч, — і пакрысе рыхтуемся да будучага года. Набываем угнаенні (калійных ужо маем амаль на два гады), ёсць прапрацоўкі па фосфарных і азотных. Займаемся арганікай — ужо ўнеслі пад бульбу і цукровыя буракі, а таксама пад азімыя культуры больш за 30 тысяч тон”. Рухаецца ААТ “Семежава” наперад і ў напрамку тэхнічнага пераўзбраення. Сёлета набылі новы бульбаўборачны камбайн, купілі бульбасартавальны пункт і аднавілі стары. “Цяпер застанецца толькі пераабсталяваць бульба- сховішча, — усміхаецца кіраўнік, — і бульбай можна будзе займацца без праблем”. З’явіліся ў гаспадарцы шасцімятровы дыскатар і глебапаглыбляльнік, плануюць набыццё прыстаўкі да буракаўборачнага камбайна і апрысквальніка. [caption id="attachment_14478" align="aligncenter" width="443" caption="Калектыў бухгалтэрыі"][/caption] Асноўнай крыніцай даходу гаспадаркі з’яўляюцца жывёлагадоўля і птушкагадоўля. За апошнія гады нямала зроблена па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы галіны, і адметна, што работы вядуцца толькі ўласнымі сіламі, для чаго створана ў гаспадарцы свая будаўнічая брыгада. Калектыў гаспадаркі працуе стабільна. І кіраўніцтва імкнецца ісці насустрач сваім працаўнікам. “Сёння мы выдаём усім работнікам сельгаспрадпрыемства і нашым ветэранам збожжа, — працягвае расказ Іван Іванавіч. — Нехта атрымлівае частку яго бясплатна, іншыя плацяць у касу па 450 рублёў за кілаграм. У гэтым месяцы паднялі расцэнкі пэўным катэгорыям працаўнікоў, будуць пераглядацца зарплаты і астатніх работнікаў”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
57

Вспомним о жертвах ДТП

21.11.2011
Ежегодно в результате ДТП погибает около 1,3 миллиона человек и еще 50 миллионов получают травмы и становятся инвалидами. В октябре 2005 года Генеральная ассамблея ООН приняла резолюцию, призывающую правительства ежегодно отмечать третье воскресенье ноября как Всемирный день памяти жертв ДТП. День этот был учрежден для того, чтобы почтить память жертв ДТП и выразить соболезнование их родственникам. 20 ноября 2011 года пройдет Всемирный день памяти жертв ДТП. Госавтоинспекция Копыльского РОВД проведет акцию «Помни о жертвах!».  ГАИ призывает всех автомобилистов в день памяти в 12 часов включить ближний свет фар, чтобы вспомнить и почтить всех погибших в ДТП и тем самым привлечь внимание  граждан к вопросам безопасности дорожного движения. ОГАИ Копыльского РОВД  
36

Пусть не шаг, а полшага, но вперед

20.11.2011
Именно такого принципа в работе придерживается один из лучших руководителей — директор ОАО «Пионер-Агро» Александр Григорьевич Макарчук. [caption id="attachment_14470" align="aligncenter" width="439" caption="Семейный комбайновый экипаж — Андрей и Дмитрий Мицкевичи"][/caption] И это дает свои результаты: из года в год хозяйство отличается стабильностью в получении высоких урожаев. Вот и в нынешнем порадовали буквально все культуры: зерновые дали по 53,7 ц/га, сахарная свекла — 460 ц/га, кукуруза — 386 ц/га. Кстати, последнюю культуру убирали и на зерно и с 300 га получили 2800 тонн – чем не помощь в решении финансовых проблем?! Главным в разговоре с Александром Григорьевичем был один вопрос: как же удается добиваться такой стабильности? Ответ на него получился очень обстоятельным: все составляющие были буквально разложены по полочкам. «Начну с того, что, как это ни банально звучит, но основную ставку мы делаем на дисциплину и контроль, — делится Александр Макарчук. — Если они есть, то и остальное работать будет». В хозяйстве стараются держать руку на пульсе: постоянно идет обновление сортов, изучаются и внедряются новые схемы применения средств защиты и удобрений, держат тесную связь с учеными и стараются на практике применять их рекомендации. А что до дисциплины и контроля, то это касается буквально всех — от главных специалистов до неквалифицированных рабочих. Иначе при нынешнем ценовом факторе малейшее отступление от технологии может больно ударить по карману. «Если неправильно применить один элемент и на 99 % выполнить все остальные, — объясняет свою точку зрения Александр Макарчук, — никогда не получить ожидаемого эффекта». В ОАО «Пионер-Агро» большое внимание уделяется наведению порядка на земле. И не только в привычном понимании этого слова. В первую очередь здесь идет речь о непосредственной работе с самой землей. «Почва у нас тяжелая, — продолжает рассказ директор хозяйства. — Много мелиорированных земель, которые пришли в запустение. За последние четыре года с помощью ПМК-11, где через госпрограммы, где за собственные средства мы привели в порядок все болотца, блюдца, где раньше ни допахать, ни засеять нельзя было. Потихоньку все земли вводим в оборот». Еще одна составляющая успешной работы ОАО «Пионер-Агро» — правильное и разумное применение органических удобрений. На это также делается ставка. Необходимо не просто вывезти органику на поле, внести и запахать ее, а делать это согласно проверенным на целесообразность правилам. «К примеру, мы считаем, что органику нужно вносить только осенью, — уверен Александр Макарчук. — И к тому же ту, которая год пролежала в буртах. Именно такой порядок применения органических удобрений позволяет регулировать состояние наших, повторюсь, тяжелых почв, создавать хорошую структуру пахотного горизонта, его плотность, влагообеспеченность». Поделился Александр Григорьевич и еще одним маленьким секретом. Уже не один год в хозяйстве урожайность учитывают не по культурам или участкам, а по каждому полю. Это делается для того, чтобы после уборки, зимой, когда появляется свободное время, можно было детально проанализировать успехи и допущенные ошибки, найти причину низкой урожайности на том или ином поле. Казалось бы, — мелочи, общеизвестные истины. Но вот из таких мелочей, если быть дотошным и скрупулезным, складывается общий результат и стабильность. «Мне не интересно сегодня получить высокий урожай, а на следующий год все загубить, — говорит Макарчук. — Увлекательно из года в год делать пусть не шаг, а полшага, но вперед». Одной из классических культур, которая практически всегда дает в «Пионер-Агро» высокий результат, является сахарная свекла. Ею в хозяйстве занимаются примерно 15 лет. «Мы постоянно находимся в поиске новых гибридов, которые подходят к условиям именно нашего хозяйства, — рассказывает Александр Григорьевич. — Обрабатываем поля под свеклу почвоуглубителем. Обязательно с осени вносим органику, минеральные удобрения. Их необходимо разбить на несколько приемов, чтобы растения из-за высокой концентрации удобрения не затормаживали свое первоначальное развитие. Поэтому мы идем на обработку свекловичных полей два раза: осенью и затем весной. Пускай это накладно, но растения требуют более щадящего для себя режима и, соответственно, благодарно откликаются на заботу о себе». Не менее важно отслеживать, как действуют на свеклу гибриды. В «Пионер-Агро» не ставят перед собой цель: во что бы то ни стало очистить поле от сорняков, и точка! Главное при этом — не навредить зарождающимся растениям. Нельзя упускать из виду, считает Александр Макарчук, и постоянно изменяющуюся фитопологическую ситуацию, стараться уберечь посевы от болезней. И, конечно же, немаловажный фактор — это качество уборки. Именно все это позволило в этом году с 300 га получить по 500 ц/га свеклы в физическом и 460 центнеров с гектара в чистом весе. Маргарита САКОВИЧ Фото автора  
79

20 ноября — День работников сельского хозяйства и перабатывающей промышленности АПК

20.11.2011
Шчыра віншуем шаноўных працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны АПК, паважаных ветэранаў з прафесійным святам. Як заўсёды напружаным і няпростым быў для нас гэты сельскагаспадарчы год. Але вынікі, дасягнутыя працаўнікамі раёна, бясспрэчна папоўнілі агульнарэспубліканскі каравай. На палях Капыльшчыны вырашчаны неблагі ўраджай, імкнуцца да павышэння прадукцыйнасці жывёлаводы. Кожны з вас на сваім рабочым месцы рупліва працаваў, зрабіў свой уклад у ажыццяўленне планаў харчовай бяспекі Беларусі. У адным страі з працаўнікамі палёў і ферм шчыруюць і перапрацоўшчыкі, значны ўклад у развіццё аграрнага сектара ўнеслі абслуговыя, транспартныя, будаўнічыя арганізацыі. Выказваем усім шчырую ўдзячнасць. Жыццё ставіць новыя задачы, і паспяховасць іх дасягнення будзе залежаць ад кожнага з вас. Жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрага настрою, новых працоўных поспехаў. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў  
84

На кукурузе — мяса прырастае

19.11.2011
Адным з лідараў па вырошчванні кукурузы ў раёне з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства “Капыльскае”. Сёлета ў гаспадарцы яна займала 2094 гектары. Добры ўраджай гэтай важнай сельскагаспадарчай культуры стаў выдатнай дапамогай у вырошчванні свіней і буйной рагатай жывёлы, якіх у сельгаспрадпрыемстве на дадзены момант утрымліваецца, адпаведна, 33 600 і 3500 галоў. [caption id="attachment_14460" align="aligncenter" width="441" caption="Аператары Людміла Дзічкоўская і Тамара Сянюк"][/caption] “Разлікі на кукурузу сёння апраўдаліся, – расказвае намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Галіна Яроцкая. – З занятых пад яе плошчаў больш за палову было ўбрана на сілас, сёлета яго назапашана 15 тысяч тон. Добрая ўраджайнасць была і пры ўборцы кукурузы на зерне: з 1000 га атрымана ў сярэднім па 87,3 цэнтнера на круг. Вал склаў 8731 тону.  У цэлым гэта культура дазволіла мець паўтарагадовы запас кармоў. Акрамя таго, закладзена 15 540 тон сенажу і 4133 тоны сена. Фактычна на адну ўмоўную галаву мы маем 24,4 ц кармавых адзінак”. Добрая кармавая база, добрасумленныя адносіны да справы заўсёды прыносяць выдатны вынік. Доказам гэтаму – ферма па адкорме бычкоў “Доўгае”, якая на Капыльшчыне ў гэтым годзе ўпэўнена трымаецца ў лідарах па вырошчванні буйной рагатай жывёлы. У аператараў Аркадзія Казлова і Андрэя Дамалаза ёсць, відаць, свае сакрэты. І, бясспрэчна, адзін з іх – кукуруза, на якой бычкі растуць як на дражджах. Па выніках работы за 9 месяцаў штодзённыя прывагі жывёлы на ферме склалі 1260 грамаў, што амаль на 350 г больш, чым за гэты ж перыяд мінулага года. Як самы буйны вытворца свініны ў раёне, ААТ “Капыльскае” асноўную стаўку на “каралеву палёў” робіць невыпадкова.  Яе ўдзельная вага ўвогуле ў скла-дзе канцэнтратаў можа даходзіць да 60-70%. Асабліва добрыя вынікі атрымліваюць пры скормліванні кукурузы з кармамі, багатымі бялком, зялёнай масай ці сеннай мукой бабовых траў, са збожжабабовымі і макухай. [caption id="attachment_14455" align="aligncenter" width="443" caption="Андрэй Дамалаз, Галіна Русаковіч (загадчыца фермы «Доўгае») і Аркадзь Казлоў"][/caption] “Наш комплекс лічыцца закончаным цыклам вытворчасці, пачынаючы ад асемянення і заканчваючы адкормам, – тлумачыць галоўны тэхнолаг свінакомплексу ААТ “Капыльскае” Людміла Мастовіч. – Для больш прадуктыўнай работы на свінакомплексе таксама пачалі займацца вырошчваннем мясных і мяса-беконных парод, такіх, як дзюрок, ёркшыр, ландрас. Часта даводзілася бываць на разнастайных канферэнцыях і ў Беларусі, і за мяжой, нарадах па пытаннях кармлення кукурузай. Таму ўжо ў сябе на вытворчасці асноўную стаўку зрабілі на кукурузу і фактычна з пачатку яе ўборкі ў рацыён свіней, у залежнасці ад узросту, уводзім да 50% гэтай пажыўнай культуры”. Вынікі не прымусілі доўга чакаць: адразу значна палепшылася паяданне корму, дзе было большае ўтрыманне кукурузы. Сярэднясутачныя прывагі на адкорме сталі дасягаць да 550 грамаў. Таму яшчэ адзін аспект – нарыхтоўка камбікармоў. Гэту немалаважную задачу выконвае ўласны цэх. Яго вытворчая магутнасць дазваляе вырабляць рассыпныя і экструдзіраваныя (такія кармы атрымліваюць для маладняку шляхам высокатэмпературнай апрацоўкі зерня) камбікармы пад поўную патрэбу для жывёлы, што ўтрымліваецца ў гаспадарцы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
-- Выберите категорию --