[caption id="attachment_14495" align="aligncenter" width="443" caption="Галоўны механік Аляксандр Крэмянчук і майстр маслацэха Таццяна Удовіна"][/caption]
Без сучасных тэхналогій вытворчасць проста не можа існаваць — гэту аксіёму добра разумеюць у ААТ “Капыльскі масласырзавод”. Менавіта таму крок за крокам яно ператваралася ў прадпрыемства, якое мэтанакіравана і дынамічна развіваецца. У выніку брэнд акцыянернага таварыства — гандлёвая марка “Сузор’е смаку” — адзін з найбольш вядомых вытворцаў натуральнай малочнай прадукцыі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі.
[caption id="attachment_14512" align="alignleft" width="199" caption="Апаратчык Марына Хадаровіч"]
[/caption]
Шырокамаштабная мадэрнізацыя вытворчасці пачалася фактычна дзесяць гадоў таму, калі быў уведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці тэрмізаваных відаў прадукцыі, а ў 2003-м – цэх натуральнай і натуральнамалочнай прадукцыі. Тады былі ўкаранёныя сучасныя аўтаматы для фасоўкі прадукцыі ў пакеты тыпу «Пюр-Пак», у поліэтыленавыя пакеты. Здавалася, яшчэ зусім нядаўна сапраўдным прарывам для прадпрыемства стала з’яўленне сучаснага імпартнага абсталявання для вытворчасці паў-цвёрдых сычужных сыроў. Гэта дазволіла павялічыць якасць і пашырыць іх асартымент. А ўжо сёння ў арсенале сыраробаў – дзесяць відаў прадукцыі не толькі расійскай, але галандскай і элітнай груп. Візітнай карткай завода сталі паўцвёрдыя сычужныя сыры “Российский новый”, “Российский особый”, “Белорусское золото”, “Голландский брусковый”, “Голландский Био”, “Пошехонь молодой”, “Сливочный», “Купаловский”.
[caption id="attachment_14509" align="alignright" width="199" caption="Апаратчык маслацэха Вера Чаркас"]
[/caption]
Увогуле завод выпускае больш за 70 найменняў прадукцыі, якая карыстаецца вялікім попытам у спажыўцоў. Гэта масла
слівачнае “Сладкосливочное”, “Крестьянское”, “Любительское”, малако пастэрызаванае (2,5%, 3,0% тлустасці, “Вкусное”, вітамінізаванае “Добрай раніцы”, кісламалочныя прадукты – прадукт кефірны “Биопродукт”, смятана, сыркі дэсертны і плаўлены, тваражкі для ласуноў, крэм тварожны, ёгурт пастэрызаваны і шмат іншых.
У 2010 годзе на заводзе засвоены выпуск сухой сыроваткі. У выніку дзякуючы вялікаму попыту на гэту прадукцыю павялічылі аб’ёмы вытворчасці, з’явіліся новыя працоўныя месцы, палепшылася экалогія, умацавалася і эканамічнае становішча прадпрыемства. Не дзіўна, што з дастаткова шырокім асартыментам ААТ “Капыльскі масласырзавод” – пастаянны ўдзельнік разнастайных кірмашоў і выстаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Сёлета сваю прадукцыю работнікі МСЗ дэманстравалі на 14 такіх форумах, самыя значныя з якіх – “Дажынкі-2011” у г. Маладзечна, выстава-кірмаш у Санкт-Пецярбургу, нацыянальная выстава Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.
Дзякуючы якасці і багатай палітры выпускаемай прадукцыі за 9 месяцаў бягучага года аб’ём вытворчасці ў дзеючых цэнах склаў 128 434 млн рублёў, ці 155,6% да ўзроўню мінулага года, экспарт тавараў – 16749,1 тысячы долараў ЗША (87,7%). Увогуле, па выніках работы за гэты перыяд ААТ “Капыльскі масласырзавод” атрымана выручка ад рэалізацыі ў памеры 133 907 млн рублёў (163,7%), чысты прыбытак – 17 810 млн рублёў (179,5%). Нягледзячы на энергаёмістасць прадпрыемства, яно стабільна выконвае яшчэ адзін немалаважны паказчык – энергазберажэнне (пры прагнозе – 6,5% на 2011 год выкананне склала – 20,9%).
[caption id="attachment_14500" align="aligncenter" width="443" caption="Аператар Алена Масайла ў аддзяленні фасоўкі сыроваткі"]
[/caption]
Сучасныя тэхналогіі ўкараняюцца і сёння. Гэтымі днямі работнікі завода наладжваюць новае абсталяванне аміячнай кампрэсарнай, што дасць новыя магчымасці для захавання прадукцыі і паляпшэння яе якасці. Будаўнічыя работы на высокім узроўні вядуць тут супрацоўнікі Капыльскага РБУ. У хуткім часе з’явяцца таксама сучасныя раздзявалкі з памяшканнем для прыёму ежы.
Але ААТ «Капыльскі масласырзавод» акрамя поспехаў у вытворчасці мае і некаторыя праблемы. Адна з іх – недахоп спецыялістаў. На прадпрыемства прыходзіць моладзь пасля атрымання дыпломаў і, адпрацаваўшы неабходны тэрмін, пакідае яго. Асноўная прычына таму – адсутнасць жылля. Адміністрацыя зрабіла крок наперад для вырашэння гэтай праблемы. Ужо заключана пагадненне з КУП “Капыльская ЖКГ” аб рэканструкцыі чатырох кватэр для маладых супрацоўнікаў у інтэрнаце на вул. Замкавай.
На дадзены момант калектыў прадпрыемства працуе над укараненнем сістэмы ISO-22000 (міжнародны стандарт, распрацаваны для харчовай прамысловасці, які ўключае прынцыпы сістэмы кіравання бяспекай харчовых прадуктаў (НАССР). Гэта дасць магчымасць заваёўваць рынак збыту Еўропы.
[caption id="attachment_14501" align="aligncenter" width="443" caption="Алена Бычынская, Наталля Бельмач, Святлана Вярбіла, Таццяна Пяткевіч і Іна Кахановіч з лепшымі відамі сычужных сыроў"]
[/caption]
Дружны калектыў масласырзавода, які налічвае каля 300 чалавек, сёлета самааддана шчыраваў на родным прадпрыемстве: прадукцыйнасць працы ў параўнанні з 2010 годам склала 142%. Неабходна адзначыць, што работнікі завода ўмеюць не толькі шчыра працаваць, але ў дадатак вядуць актыўны здаровы лад жыцця. Каманда аматараў спорту – пастаянны ўдзельнік раённых спаборніцтваў, спартакіяды, неаднаразовы пераможца і прызёр асобных яе відаў.
[caption id="attachment_14510" align="aligncenter" width="443" caption="За пультам нанафільтрацыі - начальнік цэха сушкі сыроваткі Віталь Злобін"]
[/caption]
ААТ «Капыльскі масласырзавод» грунтоўна падыходзіць да выпуску сваёй прадукцыі і імкнецца стаць лепшым партнёрам для гандлёвых прадпрыемстваў, надзейным пастаўшчыком, які ўлічвае ўсе пажаданні і патрабаванні кліентаў. Якасць прадукцыі капыльскіх перапрацоўшчыкаў адзначана рознымі ўзнагародамі, дыпломамі, прызамі, але галоўная ўзнагарода – гэта, зразумела, падзяка пакупнікоў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии