30 лістапада 2014 года адзначаецца трагічная дата – 75-годдзе з пачатку савецка-фінскай вайны. Вайна працягвалася з 30 лістапада 1939 г. па 12 сакавіка 1940 г., усяго 105 дзён.
У савецкі час не любілі ўспамінаць аб гэтай вайне, якая часцей за ўсё называлася “савецка-фінскі ўзброены канфлікт” 1939-1940 гг. У СССР гэту вайну называлі фінскай, а ў Фінляндыі “зімняй”. А яшчэ яе называлі “незнакамітай”.
[caption id="attachment_38018" align="aligncenter" width="500"]

Місючэнка А. С.[/caption]
Дзясяткі тысяч беларусаў удзельнічалі ў вайне, сотні загінулі ў лясах і балотах, штурмуючы ўмацаванні лініі Манергейма, прапалі без вестак, абмарозіліся і сталі інвалідамі. Доўгі час яны не прыраўноўваліся да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, не мелі ніякіх ільгот. Імёны большасці з іх пакуль што невядомы. Толькі ў апошнія гады пры стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі гарадоў і раёнаў “Памяць” пачала надавацца некаторая ўвага гэтаму пытанню. Але аб усім па парадку.
Ваенныя дзеянні першага этапа былі заснаваны на плане лабавой атакі – прарваць лінію Манергейма. Гэта лінія была пабудавана з дапамогай нямецкіх, англійскіх, французскіх і бельгійскіх ваенных спецыялістаў. Дадзены абарончы рубеж цалкам быў узведзены з жалезабетону: 296 доўгатэрміновых агнявых кропак (ДАК), 893 каменна-драўляныя агнявыя кропкі (КДАК), а ўсяго было больш за 2300 жалезабетонных, драўляна-каменных і драўляна-земляных абарончых збудаванняў, якія перакрывалі ўвесь Карэльскі перашыек ад Фінскага заліву да Ладажскага возера. У гэтых абарончых збудаваннях знаходзілася 1443 кулямёты і 186 ствалоў артылерыі розных калібраў. Была створана складаная сістэма супрацьтанкавых перашкод працягласцю 136 км, шматкіламетровыя драўляныя загароджы.
Магчымасць пераадолення лініі Манергейма ўскладнялася цяжкапраходнымі лясамі, мноствам азёр і балот. Калі ўмацаванні, пабудаваныя да 1937 г., былі разлічаны на 1-2 кулямёты і 1 гармату і ўяўлялі сабой агнявыя кропкі, то пабудаваныя ў 1938–1939 гг. былі цэлымі абарончымі комплексамі па 4–6–10 амбразур кожны з падземнай казармай на гарнізон у 60-100 чалавек. Яны былі прыкрытыя сродкамі палявой фартыфікацыі (акопамі, драўлянымі загароджамі і інш.), міннымі палямі, супрацьтанкавымі “яжамі”. Умацаванні былі па-майстэрску замаскіраваны. ДАКі нават зблізку здаваліся невялікім каменным узвышшам. Дахі і сцены ДАКаў мелі браню таўшчынёй ад 140 да 360 мм і зверху бетоннае пакрыццё 1-1,5 м. Яны мелі сістэму жыццезабеспячэння, былі злучаны паміж сабой падземнымі хадамі. Разбурыць іх можна было толькі авіябомбай вагой у адну тону пры прамым пападанні. Пры невялікіх памерах ДАКаў 6х13 ці 6х15 м, добрай іх маскіроўцы з-за адсутнасці ў Чырвонай арміі пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў зрабіць гэта было практычна немагчыма.
Планавалася на працягу 9-12 дзён узяць Выбаргскі ўмацаваны раён, а да 21 снежня (60-годдзе з дня нара-джэння І. Сталіна) увайсці ў Хельсінкі і прымусіць Фінляндыю да капітуляцыі. Аднак з самага пачатку гэты план быў нерэальны. Фінскія войскі паказалі высокую ступень баявой падрыхтоўкі. Так, пры атацы пяхоты і танкаў яны прапускалі танкі праз першую лінію акопаў і ўмацаванняў і “адсякалі” пяхоту кулямётным і аўтаматным агнём, затым знішчалі танкі агнём артылерыі. Шырока выкарыстоўваліся засады, снайперскія гнёзды, акружэнне і блакіроўка войск.
Фіны дзейнічалі такім спосабам: снайпер раніць камандзіра. Яму на дапамогу паўзуць байцы. Тады снайпер забівае трох, чатырох ці пяцёх чалавек, а затым і параненага. Фіны вялі актыўную разведку, добра ведалі размяшчэнне войск Чырвонай Арміі. Нават прозвішчы камандзіраў рот, батальёнаў і вышэй. Яны шырока выкарыстоўвалі мінамёты, аўтаматычную зброю (аўтамат “Суомі”), наносілі вялікія страты пяхоце ў бліжнім баі. У іх было мала артылерыі, самалётаў, але яны мужна змагаліся. Так, на кірунку галоўнага ўдару ў сакавіку 1940 г. у некаторых фінскіх палках і батальёнах засталося ў жывых ад 2 да 5 чалавек.
Можна адзначыць, што першы этап вайны закончыўся поўным правалам для войск Чырвонай Арміі. Да 12 снежня ўдалося пераадолець толькі падполле і выйсці да асноўных умацаванняў. Страты войск Чырвонай Арміі былі вельмі вялікімі. Калі раней меркавалася, што фінскую кампанію ўдасца вырашыць войскамі Ленінградскай ваеннай акругі, то цяпер высвятлілася, што неабходна падцягваць войскі з іншых ваенных акруг. У тым ліку ў склад дзеючых войск былі накіраваны 4-я, 8-я, 113-я і 164-я дывізіі з Беларускай асобнай ваеннай акругі. У снежні зноў разгарнуліся зацяжныя баі, уякіх войскі Чырвонай Арміі панеслі цяжкія страты.
Успамінае мой дзядзька,
Аляксандр Сцяпанавіч Місючэнка, 1920 года нараджэння, ураджэнец мястэчка Грозава, удзельнік той вайны: “
В 1938 году я закончил Грозовскую СШ. А через год был призван в РККА. После прохождения соответствующего обучения стал наводчиком 122-мм гаубицы и попал на финский фронт. Было очень холодно: от 30 до 40 мороза. В качестве доппайка выдавали в сутки на двух артиллеристов пол-литра водки “
Московская”
, буханку хлеба, банку консервов и кольцо копченой колбасы. Утром в бутылке водки можно было обнаружить лед. Скорострельные винтовки от мороза выходили из строя, их приходилось отогревать на кострах.
...Вспоминаются два эпизода, свидетелем которых я стал. На марше наш артиллерийский дивизион и батарею обстрелял финский снайпер “
кукушка”
. Первым выстрелом он убил командира батареи, а вторым одного из бойцов расчета нашего орудия. Мы быстро развернули орудие в сторону выстрелов. Я определил местонахождение снайпера на одной из сосен. Навел орудие, которое зарядил снарядом с осколочным действием. Когда хотел визуально сверить наводку через отверстие в щитке орудия, третья пуля финского снайпера влетела в него, вырвав клок шерсти из полушубка на моем плече. Выстрел орудия оказался точным, снаряд сразил сосну. Когда подбежали, то увидели “
кукушку”, лежащего мертвым в двадцати метрах от дерева.
Второй эпизод произошел спустя несколько дней. Преследуя отступающих финнов, мы вышли к озеру. Для разведки боем выделили роту пехоты, около 150 человек, и бойцы цепью пошли по льду. Но финны открыли огонь из пулеметов и мелкокалиберной автоматической пушки, почти полностью уничтожив роту на открытой местности замерзшего озера (осталось в живых около 20 человек). Весь артдивизион (16 гаубиц) тотчас открыл ответный огонь. Мое орудие было пристреленным, и со второго снаряда я попал в дот. Взрывом уничтожен камуфляж, открылась цель с двумя вращающимися бетонными колпаками для наблюдения и амбразурами для ведения огня по фронту около 25 м. Взрыватели снарядов были поставлены на фугасное действие, и в течение нескольких минут артиллеристы “
всадили”
в финский дот около 60 снарядов. Финны прекратили огонь, но затем командир приказал дать еще один залп из 16 орудий. После того, как переправились по льду через озеро, я увидел разбитый финский дот: 17 убитых, их разбитое вооружение”
.
Растапляючы сваёй крывёю фінскі лёд і снег, прайшлі па той вайне мае землякі.
Максіменя Іосіф Маркавіч з вёскі Старына ў канцы 1939 года быў прызваны ў РККА. 5 сакавіка 1940 года ў баі за авалоданне вышынёй “Кірка–Яйцо”, якая кантралявала ўсю мясцовасць і ўладарыла над ёй, Максіменя І. М. пад моцным кулямётна-артылерыйскім агнём прабіўся на вышыню, закідаў гранатамі варожы дот, узняў сцяг свайго палка і, да падыходу ўзмацнення, паўтары гадзіны вёў няроўны бой. 7 сакавіка 1940 года кулямётчык Максіменя І. М. сярод першых фарсіраваў раку Вуоксу, замацаваўся на супрацьлеглым беразе і забяспечыў паспяховую пера-праву батальёна. 7 красавіка 1940 года Максіменю І. М. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Ваявалі і
Радкевіч Аляксандр Іванавіч з вёскі Балгавічы – камандзір сапёрнага ўзвода, будучы Герой Савецкага Саюза, і
Татур Адам Пятровіч з вёскі Дунаева – камандзір танкавай роты, узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга.
[caption id="attachment_38019" align="aligncenter" width="345"]

Татур А. П.[/caption]
Пра метады наступлення Чырвонай арміі ўспамінае стары фін
Анці, калі ён, 19-гадовы салдат, другім нумарам кулямётнага разліку ўдзельнічаў у баях:
“Спачатку некалькі гадзін біла ваша артылерыя. Нам пашанцавала: мы адседзеліся ў каземаце, ад другога ўзвода, які не паспеў пакінуць траншэю, засталося 6 чалавек. А потым ланцугамі пайшла ваша пяхота. Ствол распаліў- ся дачырвана – і ні адна куля не ляцела міма цэлі. А вашы салдаты па штабялях трупаў працягвалі паўзці ўперад. Потым зноў падымаліся з вінтоўкамі ў поўны рост. З аднымі вінтоўкамі. Гэта вар’яцтва. Наш унтэр гаварыў: “Яны чартоўскі храбрыя хлопцы”.
У выніку баявых дзеянняў да канца снежня 1939 г. 14-я армія прасунулася ў глыб Фінляндыі на 150-200 км, 9-я армія на 35-45 км, а 8-я армія на 50-80 км. Задача па прарыве асноўных умацаванняў не была выканана. Улічваючы цяжкія страты 7-й арміі, у тыле яе на Карэльскім перашыйку была створана 13-я армія.
На тэатр ваенных дзеянняў была падцягнута значная колькасць артылерыі і войск. Замест лабавых атак пачалі практыкавацца флангавыя абхваты, ствараліся спецыяльныя штурмавыя атрады, у якія ўваходзілі пяхотныя, танкавыя, артылерыйскія падраздзяленні. Гэта дало магчымасць значна павялічыць эфектыўнасць ваенных дзеянняў, знізіць страты асабовага складу войск. 11 лютага 1940 г. войскі Паўночна-Заходняга фронту пасля шматгадзіннай артылерыйскай падрыхтоўкі перайшлі ў наступленне. І пасля трохдзённых жорсткіх кровапралітных з абодвух бакоў баёў прарвалі галоўную паласу лініі Манергейма.
Доўгі час даныя пра колькасць беззваротных людскіх страт Чырвонай арміі ў савецка-фінскай вайне з’яўляліся сакрэтнымі і былі апублікаваны толькі ў 1993 годзе. Паводле іх падчас баёў было забіта, памерла ад ран пры санітарнай эвакуацыі, памерла ад хвароб у шпіталях і прапала без вестак 7812 камандзіраў, 14 045 малодшых камандзіраў, 100 227 радавых, а таксама 4791 чалавек, воін-скае званне якіх не ўстаноўлена. Такім чынам, усяго беззваротныя страты склалі 126 875 чалавек. Для параўнання адзначым, што паводле фінскіх крыніц, люд-скія страты Фінляндыі ў гэтай вайне склалі 48 243 забітымі і 43 000 параненых. Калі ўлічваць колькасць параненых у Чырвонай арміі, то агульныя страты склалі прыкладна 290 000 чалавек.
На гэтай вайне загінула 197 ураджэнцаў Капыльшчыны (лічба недакладная). Закранула яна сваім чорным крылом і Грозаўскі сельскі Савет. Дзесьці там, на снежных сопках, у лясах і балотах Кольскага паўвострава, засталіся ляжаць назаўсёды:
Барысавец Пётр Цімафеевіч, нарадзіўся ў 1910 г. у вёсцы Дубейкі;
Гарбацэвіч Дзмітрый Сяргеевіч, н. у 1912 г. у в. Балгавічы;
Дарашэвіч Мікалай Максімавіч, н. у 1914 г. у в. Яўсеевічы;
Дарашэвіч Міхаіл Мацвеевіч, н. у 1907 г. у в. Яўсеевічы;
Канавальчык Рыгор Ільіч, н. у 1911 г. у в. Дубейкі;
Леус Яўген Захаравіч, н. у 1920 г. у в. Балгавічы;
Пятроўскі Іван Маркавіч, н. у 1910 г. у в. Дубейкі;
Пятроўскі Павел Ігнатавіч, н. у 1911 г. у в. Дубейкі;
Сакалоўскі Міхаіл Васільевіч, н. у 1911 г. у в. Рыматаўшчына;
Саладуха Мікалай Іосіфавіч, н. у 1912 г. у в. Дубейкі.
12 сакавіка быў падпісаны мірны дагавор, а з 13 сакавіка баявыя дзеянні былі спынены. У адпаведнасці з заключаным дагаворам мяжа адсоўвалася за лінію Выбарг – Сартавала.
Карэльскі перашыек, шэраг астравоў у Фінскім заліве, частка вострава Рыбачы і частка вострава Сярэдні адыходзілі да СССР. Савецкаму Саюзу прадастаўляўся ў арэнду на 30 гадоў паўвостраў Ханка з правам стварэння на ім ваеннай базы.
75 гадоў мінула з таго часу, як закончылася гэтая крывавая і вельмі непрэстыжная для СССР вайна. Безумоўна, пэўныя вынікі былі зроблены. Хуткімі тэмпамі пачаўся выпуск новай ваеннай тэхнікі, баявая падрыхтоўка войск набыла практычны характар. Аднак завяршыць запланаваныя пераўтварэнні не паспелі. Пачалася Вялікая Айчынная вайна, на першым этапе якой савецкія войскі зноў панеслі вельмі вялікія страты.
Вячаслаў Рыбак,
супрацоўнік Капыльскага раённага краязнаўчага музея