04.06.2026
20 чэрвеня ў Цімкавічах Капыльскага раёна адбудзецца V літаратурна-музычны фестываль “Цімкавіцкія вытокі”, прысвечаны дню нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага – яскравага прадстаўніка беларускай прозы, таленавітага драматурга і публіцыста, літаратурнага крытыка і перакладчыка. Родная вёска Цімкавічы, дзе вучыўся і гадаваўся пісьменнік, яе прырода, гаворка і побыт аднавяскоўцаў вельмі моцна паўплывалі на творчасць Кузьмы Чорнага, які зазначаў: “дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма”. Многія аднавяскоўцы сталі героямі яго твораў. “Мне б на ўсё жыццё хапіла апісваць цімкаўцаў”, – часта гаварыў пісьменнік.