Свята ладзіцца ў філіяле “Літаратурны музей Кузьмы Чорнага” і на прылягаючых тэрыторыях сумесна з Капыльскім райвыканкамам і ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Час правядзення: 16:00 – 21:00.
Сёлета музычная праграма юбілейных “Цімкавіцкіх вытокаў” абяцае быць насычанай. На галоўнай сцэне выступяць народны сямейны ансамбль “Жывіца” з Пухавіцкага раёна, артыстка беларускай эстрады Святлана Шыманская, гурт “Двое”, а таксама творчыя калектывы Капыльшчыны.
Як і ў папярэднія гады, гасцей чакаюць сустрэчы з вядомымі і маладымі пісьменнікамі, музейныя квэсты і квізы, майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых.
У Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага пройдуць экскурсіі і традыцыйнае чаяванне “Каля самавара Кузьмы Чорнага”, дзе можна будзе даведацца пра старонкі з жыцця класіка і адчуць асаблівую атмасферу гасціннасці, якой славяцца Цімкавічы.
Таксама на свяце будуць працаваць выставы-продажы майстроў народнай творчасці, выставы сельскагаспадарчых арганізацый Капыльскага раёна з дэгустацыяй страў беларускай кухні, кропкі грамадскага харчавання.
Запрашаем усіх аматараў літаратуры, музыкі ды падарожжаў у Цімкавічы! Вы пабываеце ў вёсцы са старадаўняй гісторыяй, пазнаёміцеся з музеем Кузьмы Чорнага, незабыўна правядзеце час на свежым паветры за вершамі, спевамі ды танцамі. І ўсё гэта – у творчай, гасціннай атмасферы, у прыязнай і каларытнай кампаніі мясцовых жыхароў.
Падрабязная праграма з’явіцца на сайце bellitmuseum.by.
Музей арганізуе транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск-Цімкавічы-Мінск. Квіткі – 35р. Браніраванне месцаў: +375 (17) 363-94-65. Квіткі можна набыць у касе ДМГБЛ па адрасе г.Мінск, вулМ.Багдановіча, 13 або па спасылцы https://afisha.relax.by/festivali/11160564-v-l-taraturna-muzychny-festyvaly-c-mkav-ck-ja-vytok-/minsk/


Комментарии