Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Идеальные взаимоотношения

16.11.2024
Что такое идеальные взаимоотношения?  По  каким  признакам можно понять, что они  действительно  крепкие  и надежные? IMG_2197 Об этом рассказывает психолог ГУ «Копыльский ТЦСОН»  Юлия Кашуба: — Отмечу, что идеальные отношения, прежде всего, связаны с ощущением внутреннего комфорта, которое складывается из нескольких компонентов. О некоторых из них хотелось бы рассказать подробнее. Итак… Взаимное принятие. Оно связано с тем, что другой принимает нас такими, какие мы есть, с нами считаются, нас любят просто потому, что мы есть. Взаимное принятие — это основа счастливых и крепких взаимоотношений. Взаимное уважение. Приняв друг друга, партнеры признают, что никому не нужно ломать себя, можно просто «быть, а не казаться кем-то». Тем самым они проявляют уважение к личности друг друга. Это не просто принятие факта существования другого, а еще и принятие ценности партнера, того, что он важен и ценен сам по себе. Взаимное доверие. Уверенность в другом человеке, в том, что он делает, в его чувствах и взаимности дорогого стоит. Ведь в основе доверия и уверенности лежит вера. При ее отсутствии отношения наполняются стрессом и подозрительностью. Единство глубинных ценностей. Два человека имеют одинаковые взгляды на то, что для них важно в жизни. Они движутся в одном направлении, стремятся к общим целям, т. е.  у них общее отношение к жизни, к людям, к миру в целом. Благодарность. Партнеры в идеальных отношениях часто говорят друг другу «спасибо» просто так, без особого повода. Каждый благодарит другого только за то, что он у него есть. Любовь. Она соединяет в себе все перечисленные выше компоненты, интегрируя их. Любовь учит и принятию, и уважению, и доверию, и благодарности. Общность на уровне ценностей также появляется благодаря любви. Хочется подчеркнуть, что ничего идеального, конечно, не существует. Невозможно выработать некую общую шкалу для взаимоотношений, чтобы четко определить, идеальны они или нет. Главное — это, конечно же, любовь…     Существует такая притча. В одном маленьком городе живут по соседству две семьи. Одни супруги постоянно ссорятся, выясняют, кто прав, а другие дружно живут без ссор и скандалов. Дивится строптивая хозяйка счастью соседки. Завидует. Говорит мужу: — Пойди, посмотри, как у них так получается, чтобы все гладко и тихо. Пришел тот к соседскому дому, притаился под открытым окном. Наблюдает. А хозяйка как раз порядок в доме наводит. Вазу дорогую от пыли вытирает. Вдруг зазвонил телефон, женщина отвлеклась, а вазу поставила на краешек стола, да так, что вот-вот упадет. Тут что-то понадобилось ее мужу в комнате. Зацепил он вазу, та упала и разбилась. «Ох, что сейчас будет!» — думает сосед. Подошла жена, вздохнула с сожалением и говорит мужу: — Прости, дорогой. Я виновата: неаккуратно вазу поставила. — Что ты, милая? Это я виноват. Торопился и не заметил вазу. Больно защемило сердце у соседа. Пришел он домой расстроенный. Жена к нему: — Ну что ты так долго? Посмотрел? — Да! — Ну и как там у них? — Просто у них все виноваты. А вот у нас все правы.

Учащиеся Копыльского района готовятся к заключительному этапу республиканской предметной олимпиады

16.11.2024
образование На выязных вучэбных зборах, якія праходзяць у Мінску і Жодзіне, навучэнцы раёна рыхтуюцца да заключнага этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Адзінаццацікласніца Настасся Татарынчык і дзесяцікласнік Міхаіл Канановіч з гімназіі №1 г. Капыля ўдасканальваюць свае веды па геаграфіі. Дзевяцікласнік Аляксей Лагун з СШ №2 г. Капыля рыхтуецца да алімпіяды па інфарматыцы, а дзевяцікласніца з Цімкавіцкай СШ Марына Нікалаеня — па працоўным навучанні. Нагадаем, што заключны этап рэспубліканскай прадметнай алімпіяды пройдзе ў сакавіку падчас веснавых канікул. Сяргей КОЗЕЛ

Закончился третий областной этап республиканской олимпиады по учебным предметам

16.11.2024
Образование Копыльщины представляли 16 лучших учащихся. Дипломов I степени удостоены: по трудовому обучению (обслуживающий труд) Марина Николаеня из ГУО «Тимковичская СШ им. Кузьмы Чорного» (учитель Анна Владимировна Федорович) и по географии Михаил Кононович, обучающийся ГУО «Гимназия №1 г. Копыля» (Елена Сергеевна Ровбуть). Диплом ІІ степени также по географии у Анастасии Татаринчик, ученицы ГУО «Гимназия №1 г. Копыля» (Елена Сергеевна Ровбуть). Дипломами ІІІ степени награждены: по информатике Алексей Лагун, обучающийся ГУО «СШ №2 г. Копыля им. Тишки Гартного» (Денис Михайлович Лещевич) и по трудовому обучению (технический труд) Владислав Барцевич из ГУО «Грозовская СШ» (Игорь Витальевич Дубина). Заключительный этап олимпиады состоится в марте текущего года. Диана ТКАЧЕНКО

В Литературном музее Кузьмы Чорного в Тимковичах обновлена экспозиция

16.11.2024
Паўвека таму па ініцыятыве цімкавіцкай інтэлігенцыі, у прыватнасці, былога дырэктара мясцовай адзінаццацігодкі Зінаіды Іосіфаўны Раманенкі, быў пабудаваны музей знакамітага земляка, беларускага празаіка, драматурга, публіцыста Кузьмы Чорнага (сапраўднае імя Мікалай Карлавіч Раманоўскі). У 1993 годзе музею быў нададзены статус дзяржаўнага, і ён стаў філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. А ў 1994 годзе адбылося адкрыццё новай экспазіцыі. Ішоў час, з’яўляліся новыя экспанаты, якія павінны былі заняць сваё месца ў музеі. І вось праз 20 гадоў яны ў адноўленых залах. [caption id="attachment_38752" align="aligncenter" width="580"]IMG_6025 Памяшканне музея[/caption] У навагоднія святы пасля ўзнаўлення экспазіцыі ў аграгарадку Цімкавічы расчыніў дзверы музей Кузьмы Чорнага. У літаратурнае падарожжа на радзіму класіка адправіліся паэты, пісьменнікі і родныя беларускага класіка. [caption id="attachment_38748" align="aligncenter" width="580"]Экскурсію праводзіць Людміла Ніжэвіч (справа) Экскурсію праводзіць Людміла Ніжэвіч (справа)[/caption] Протаіерэй Міхаіл Мардвінаў, настаяцель прыхода Святога Мікалая Цудатворца аг. Цімкавічы,  прачытаў малітву і асвяціў культурную ўстанову. Пасля гэтага дырэктар Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага Людміла Ніжэвіч, якая ўзначальвае ўстанову на працягу 20 гадоў, пачала свой аповед пра залы і экспанаты новай экспазіцыі. Людміла Іосіфаўна нагадала прысутным, што за 21 год сваёй літаратурнай дзейнасці Кузьма Чорны напісаў 10 кніг апавяданняў, 15 раманаў і аповесцей, некалькі п’ес і вя-лікую колькасць нарысаў, фельетонаў і артыкулаў. Многія маляўнічыя краявіды для гэтых твораў пісьменнік убачыў на роднай цімкавіцкай зямлі. Таму па задумцы аўтараў-афарміцеляў у першай зале на адной са сцен размясцілася фотавыстава. Сюжэтамі работ мінскіх фотамастакоў сталі месцы, якія маюць асаблівы сэнс у жыцці пісьменніка. Гэта і маёнтак Боркі, руіны панскага дому, памятны знак на гэтым месцы, Бушылава (упрыгажэннем гэтага месца з’яўляецца крынічка, дзе любяць адпачываць і цімкаўляне), Цімкавічы і іх ваколіцы, Скіп’ёўскі лес, дзе разам з дзедам Міхаілам Парыбкам-Чорным любіў бываць маленькі Мікола Раманоўскі, і многія іншыя месцы. Таксама ў зале нельга не заўважыць павялічаны малюнак пісьменніка (дарэчы, амаль у кожнай зале размясціліся такія банеры), першую кніжку, якую прачытаў Кузьма Чорны, фотаздымкі беларускага класіка. [caption id="attachment_38749" align="aligncenter" width="580"]Падчас асвячэння экспазіцыі Падчас асвячэння экспазіцыі[/caption] Наступная зала расказвае пра творчасць 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя. Менавіта тут уважлівы наведвальнік адчуе рост Кузьмы Чорнага як пісьменніка. Акрамя фотаздымкаў, многія з якіх — з членамі літаратурных аб’яднанняў “Маладняк”, “Узвышша” (менавіта яго і ўзначаліў знакаміты цімкаўлянін), на стэндах размясціліся публікацыі з разнастайных сродкаў масавай інфармацыі, дзе былі надрукаваны артыкулы будучага класіка. Кузьма Чорны, як вядома, займаўся і перакладам на беларускую мову твораў рускіх класікаў. Некаторыя выданні таксама знайшлі дастойнае месца ў гэтай зале. У пачатку 30-х гадоў Кузьма Чорны прыйшоў да задумы напісаць “у мастацкіх вобразах гісторыю беларускага народа ад знішчэння паншчыны і да нашых дзён”. Цыкл твораў уключаў раманы “Бацькаўшчына” (1931), “Трыццаць год” (няскончаны, 1934), “Трэцяе пакаленне” (1935), аповесць “Люба Лук’янская” (1937). [caption id="attachment_38750" align="aligncenter" width="580"]Пастаноўка па творы “Гузік” Пастаноўка па творы “Гузік”[/caption] Яшчэ адна зала прысвечана творчасці беларускага пісьменніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Людміла Ніжэвіч падкрэсліла, што Кузьма Чорны сваім трапным словам унёс уклад у набліжэнне Перамогі. Шмат фельетонаў знайшлі месца ў сатырычным агітплакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”, дадатку да газеты “Савецкая Беларусь”. Публіцыстыка на старонках гэтых выданняў — узор грамадзянскай пазіцыі пісьменніка. Сімвалічным з’яўляецца і банер, які зроблены па малюнку беларускага драматурга: бярозка, апавітая чорным калючым дротам. Кузьма Чорны верыў, што яна не зламаецца, а працягне расці ўверх. Як Беларусь выстаіць і пераможа. У экспазіцыі залы наведвальнікі ўбачылі своеасаблівую імітацыю кабінета рэдакцыі газеты “Савецкая Беларусь”, якая ў той час размяшчалася ў будынку рэдакцыі газеты “Известия” на плошчы Пушкіна ў Маскве. Кузьма Чорны не толькі пісаў артыкулы ў газеты, але і выступаў на радыёстанцыі “Савецкая Беларусь”. Калі пачалося вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, гэта падзея адразу знайшла адлюстраванне ў творах пісьменніка. Нараджаюцца такія артыкулы: “Настаў вялікі дзень”, “Ваўкі ратуюць скуру”, “Варочаецца жыццё” і іншыя. Асабліва пранікнёна Кузьма Чорны адрэагаваў на навіны аб вызваленні Цімкавіч, Вялікай Раёўкі, Жавулкаў: “Родныя мае мясціны! Як мая душа рвецца туды. Яна заўсёды там. Там жывуць усе мае персанажы. Усе дарогі, пейзажы, дрэвы, хаты, чалавечыя натуры, пра якія я калі-небудзь пісаў. Усё адтуль...” Творы беларускага класіка сталі сюжэтамі фільмаў, тэатралізаваных пастановак. Шмат перыядычных выданняў, фотаздымкаў і малюнкаў, якія пра гэта распавядаюць, можна ўбачыць у апошняй зале. Цімкавіцкім народным тэатрам пад кіраўніцтвам таленавітага рэжысёра і педагога Зінаіды Іосіфаўны Раманенкі была пастаўлена п’еса “Ірынка”. А цяпер традыцыі працягвае Людміла Ніжэвіч. Таму экскурсіі маюць лагічны працяг — тэатралізаваныя пастаноўкі, у якіх прымаюць удзел як супрацоўнікі ўстаноў культуры, так і педагогі, вучні мясцовай школы. Гэтым разам госці ўбачылі пастаноўкі па такіх творах Кузьмы Чорнага, як “Гузік”, “Насцечка”, “Родныя мясціны”. [caption id="attachment_38751" align="aligncenter" width="580"]Сустрэча гасцей у Цімкавіцкай СШ Сустрэча гасцей у Цімкавіцкай СШ[/caption] Пасля літаратурнае падарожжа працягвалася ўжо ў сценах Цімкавіцкай адзінаццацігодкі, дзе сабралася вялікая колькасць настаўнікаў і вучняў. Многія з ганаровых гасцей падзяліліся ўражаннямі ад убачанага ў музеі беларускага класіка, пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю, пакінулі шмат памятных падарункаў. Галоўнае, што падкрэслілі выступоўцы — на зямлі, дзе нарадзіўся і вырас такі слынны беларускі творца, павінна гучаць родная беларуская мова. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Его Величество Брак

16.11.2024
photo116 Лічу, што многія мужчынскія праблемы з-за таго, што мы, мужчыны, перасталі верыць жанчыне. Зусім мала паважаем яе. А ў ёй жа святасць мацярынства і мудрасць стагоддзяў. Яна – антаганіст усіх злачынстваў, таму што яна – Маці, тварэц новага жыцця… І той, хто адстойвае правы маці, той адстойвае і правы нашых дзяцей – нашу будучыню. Само жаночае сэрца становіцца вялікім, як свет, калі яно чуе боль дзіцяці. І як горка, што вакол нас шмат матуль-зязюль… Глянцавыя часопісы, тэлебачанне проста смакуюць, паказваючы разбэшчанасць зорак, у якіх шмат каханцаў, каханак, шмат паза-шлюбных дзяцей.  Але такія зоркі, упэўнены,  цьмяна свецяць і нікога па-сапраўднаму не грэюць. А неўзабаве і наогул бязлітасна разбіваюцца аб зямлю, балюча падаючы з нябеснай вышыні… Перакананы, сама бясшлюбнасць створана распушчанасцю і разбэшчанасцю. І ўсе сучасныя псеўдадыскусіі і дактрыны, што імкнуцца парушыць традыцыйную сям’ю, непаўнавартасныя, нягодныя, антычалавечныя. Бо толькі сапраўдная сям’я – гэта самы святы і самы надзейны дыямент грамадства. І самая лепшая сямейная дыпламатыя – гэта дыпламатыя поўнага ўзаемнага даверу і бязмежнай шчырасці, чыстасардэчнасці. Запомніце: птушка, якая мяняе шмат гнёздаў і ўсё не ведае, якое выбраць, застаецца ўрэшце зусім без гнязда. Ці не больш разумна звіць утульнае ўласнае гняздо – тады і выбіраць не давядзецца. А ўтульны дом на роднай зямлі можа мець толькі нармальная сям’я. Скончыць мне хацелася б мудрым разважаннем Льва Талстога: “Цель обеда есть питание и цель супружества – семья. Если цель обеда – питание тела, то тот, кто съест вдруг два обеда, достигнет, может быть, большого удовольствия, но не достигнет цели, ибо оба обеда не переварятся желудком. Если цель брака есть семья, то тот, кто захочет иметь много жен и мужей, может быть, получит много удовольствия, но ни в коем случае не будет иметь семьи”.   З класікам нават не хочацца спрачацца.  На тое ж ён і класік! Канстанцін КАРНЯЛЮК, няштатны карэспандэнт, г. Віцебск
Страница 4604 из 4640