На выязных вучэбных зборах, якія праходзяць у Мінску і Жодзіне, навучэнцы раёна рыхтуюцца да заключнага этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.
Адзінаццацікласніца Настасся Татарынчык і дзесяцікласнік Міхаіл Канановіч з гімназіі №1 г. Капыля ўдасканальваюць свае веды па геаграфіі. Дзевяцікласнік Аляксей Лагун з СШ №2 г. Капыля рыхтуецца да алімпіяды па інфарматыцы, а дзевяцікласніца з Цімкавіцкай СШ Марына Нікалаеня — па працоўным навучанні. Нагадаем, што заключны этап рэспубліканскай прадметнай алімпіяды пройдзе ў сакавіку падчас веснавых канікул.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии