Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

С учетом пожеланий граждан

01.07.2025
В конце марта 2016 года сотрудниками Министерства внутренних дел в организациях и предприятиях района проводилось ежегодное изучение общественного мнения о работе Копыльского РОВД. i2 В ходе опроса от граждан в очередной раз поступил ряд предложений, реализация которых, по их мнению, позволит улучшить состояние общественной безопасности и работу с населением. Традиционно значительная часть поступивших предложений касалась установки и оборудования технических средств организации дорожного движения, а также более активной работы по выявлению и пресечению совершаемых местными жителями правонарушений. В соответствии с предписаниями ОГАИ оборудованы пешеходные переходы на улицах Тракторной и Полевой г. Копыля, а также по ул. Слуцкой в агрогородке Тимковичи. В целях улучшения обзора водителей перенесен дорожный знак «Указатель направления движения» на 107-м километре автодороги Осиповичи — Барановичи в агрогородке Старица. В апреле текущего года с участием представителей КУП «Копыльское ЖКХ» и филиала КУП «Минскоблдорстрой» — «ДРСУ № 124» проведены обследования освещенности улиц и автодорог. По результатам обследований на улицах г.  Копыля дополнительно установлены металлогалогенные и светодиодные светильники. Интенсивность освещения сельских населенных пунктов признана достаточной для безопасного движения пешеходов и транспортных средств. По предписаниям отделения ГАИ в г. Копыле произведен ямочный ремонт ул. Молодежной и частично ул. Пролетарской (165,2 кв. м), который будет продолжен. Также были проведены работы по ямочному ремонту дорожного покрытия по ул. Слуцкой агрогородка Тимковичи и ул. Задворье д. Чирвоная Дубрава, грейдированию песчано-гравийных дорог по ул. Трудовой и ул. Ромашко г. Копыля. На ул. Жилуновича в городе проведен полный капитальный ремонт дорожного покрытия. Кроме того, в 4-м квартале текущего года планируется оборудование тротуара на улице Тимирязева в агрогородке Быстрица. Оборудовать же в 2016 году тротуар по ул. Слуцкой в агрогородке Тимковичи не представляется возможным, так как данные работы не внесены в титульный список ремонтов текущего года. Филиал КУП «Минскоблдорстрой» — «ДРСУ № 124» будет ходатайствовать перед руководством головного предприятия о внесении указанных работ в программу 2017 года. Учитывая ставшие традиционными пожелания граждан об усилении работы по наказанию нарушителей Правил дорожного движения, личным составом ОГАИ Копыльского РОВД предприняты определенные усилия в данном направлении. Так, с апреля по сентябрь 2016 года привлечены к ответственности 37 водителей, не предоставивших преимущество в движении пешеходам на нерегулируемых пешеходных переходах, 14 водителей большегрузных автомобилей, нарушивших правила остановки и стоянки в населенных пунктах района. Часть поступивших предложений касалась также охраны общественного порядка и обеспечения общественной безопасности. В целях усиления борьбы с пьянством в апреле-сентябре текущего года к административной ответственности за распитие спиртных напитков и появление в общественных местах в пьяном виде привлечено 760 правонарушителей. В соответствии с поступившими предложениями 147 нарушений подобного рода выявлено в г. Копыле, из них 21 — в районе пл. Ленина. Что же касается отлова бродячих собак в агрогородке Тимковичи, то данный вопрос не относится к компетенции милиции. Тем не менее соответствующая информация направлена в КУП «Копыльское ЖКХ» и Тимковичский исполнительный комитет. В заключение хотелось бы высказать благодарность всем, кто остался неравнодушным и внес своими предложениями определенный вклад в улучшение  общественной безопасности в нашем районе. Андрей БАГРИЦЕВИЧ, начальник штаба Копыльского РОВД, майор милиции

Завары, мама, чаю...

01.07.2025
Пасярод нашай вёскі стаяла маленькая хацінка. Такая маленькая, што ў ёй умяшчаліся толькі печ, ложак ды кухонны столік, ці, як яго называлі, судня. А яшчэ лаўка-карацелька, на якую маглі сесці не больш за два чалавекі. Саду вакол ніякага не было, так, нейкі чэзлы куст бэзу ды кусты два-тры здзічэлых карослівых парэчак, якія даўно ўжо не давалі ягад. Прама за хацінай ямілася лагчына, у якой да канца лета стаяла талая вада. Але летам яна станавілася добрым лужком, дзе на вяроўцы да самай восені пасвілася цялё. Ды яшчэ бліжэй да хаты расла добрая капуста. Качаны вырасталі такія, што, як казалі вяскоўцы, адзін у дзежку ўлезці не мог. У гэтай хаціне жыла салдацкая ўдава Таццяна. Муж яе загінуў у першыя дні вайны, хату спалілі немцы. Вось і навазілі яны з сынам Валодзькам бёрнышкаў, якія маглі падняць, зляпілі той катушок ды сенчыкі такія ж маленькія прыладзілі, каб снег у дзверы не задуваў. %d0%b6%d0%b5%d0%bd%d1%89%d0%b8%d0%bd%d0%b0 Была Таццяна зусім непісьменная. Але працавала ў полі без пярэдыху, прычым усё роўна на чыім — сваім ці калгасным. Да людзей ставілася вельмі паважліва, усіх называла панамі і паненкамі. Мяне, сямігадовага хлапчука, вельмі ўразіла, калі на маё прывітанне яна кіўнула галавой і сур’ёзна сказала: — Драстуй, пан! Таццяна не хадзіла ні на якія вясковыя гулянкі, не ездзіла не тое што ў райцэнтр, а нават і ў суседнія вёскі. «Што я там не бачыла? — гаварыла яна. — Такія ж людзі, як мы, жывуць». Не было ў яе хаце ні газет, ні радыё. А калі на вуліцы праводзілі электрычнасць, доўга не згаджалася, каб ёй правялі святло. «Навошта яно мне, — даводзіла суседкам, — мне і пры лямпе добра бачна. А тут яшчэ грошы плаці…» Усё ж такі Таццяну ўгаварылі, святло ёй правялі. Калі ж уключылі лямпачку на 60 ват, то загадала зняць яе і паставіць меншую, бо «глядзець на яе балюча». А цяпер час расказаць пра Валодзьку. Скончыўшы сем класаў, ён паехаў у Данбас. Там паступіў у ФЗН, застаўся пасля яе працаваць у шахце. Дадому наязджаў рэдка, але грошы маці прысылаў рэгулярна. Яна іх акуратна загортвала ў квітанцыю і хавала за закопчаны партрэт мужа. Дадому Валодзька завітаў недзе ў 65-м. Прыехаў у блішчастых чаравіках, карычневым капелюшы, плашчы з балонні і пры шырэзным гальштуку. З райцэнтра прыехаў на наёмным легкавіку, прывёз два вялізныя чамаданы. Маці спачатку не пазнала сына. Голас яго стаў густым, калі не грубым, нейкім хрыплаватым, хоць ён і не курыў — пэўна, пыл вугальны назаўсёды засеў у горле. Мо таму і не адчыняла доўга, усё дапытвалася: хто ды што? Нарэшце адкрыла, упусціла ў хату. Тут і ахнула: пан, ну, дальбог, пан! Сын распакаваў чамаданы, уручыў маці падарункі — цёплую кофту зялёнага, як іхні лужок, колеру, хатнія тапачкі, якія яна зроду не насіла, квяцістую хустку. Потым пачаў выкладваць прадукты: бляшанкі з чорнай ікрой, шпротамі, пячонкаю траскі, бразільскай кавай, цэйлонскім чаем, бутэлькі з бальзамам і каньяком. Вечарам да Валодзькі завіталі ягоныя школьныя дружбакі. Сядзелі, выпівалі, закусвалі, курылі доўгія заморскія цыгарэты. Пад канец бяседы Валодзька даў маці прыгожы пачак з намаляваным на ім ніколі нябачаным зверам-сланом і сказаў: — Завары, мама, чаю. Газу тады яшчэ ў вёсцы не было — ні прыроднага, ні балоннага. Таццяна распаліла ў сенчыках керагаз, паставіла на яго вялікую каструлю з вадой. Гарбаты яна раней і ў вочы не бачыла, не ведала не толькі яе смаку, але і як яе гатуюць. Калі закіпела вада, усыпала туды цэлы двухсотграмовы пачак заваркі, пачала памешваць. Заварка разапрэла, разбухла, але на погляд гаспадыні варыва было рэдкаватым. Тады яна пачысціла некалькі бульбін, парэзала дробненька і ўсыпала ў каструлю. «Нечым жа заправіць трэба», — падумала Таццяна. Парэзала кавалак сала, пакрышыла цыбуліну і, пасмажыўшы, усё гэта ўліла ў гатовую ўжо страву. А сын ужо некалькі разоў гукаў з хаты: — Мама, ці хутка чай будзе? — Зараз, зараз, сынок, нясу. Таццяна разліла «чай» па місках, уклала лыжкі, унесла ў хату. Навокал разнёсся незразумелы, экзатычны водар смажанай цыбулі, сала і гарбаты. У місках зверху плавалі кавалачкі цыбулі і скваркі. Валодзя ўтаропіўся на ніколі не бачанае ім блюда: — І што гэта, мама? — Ты ж чай прасіў. Дык вось, гатова, бярыце лыжкі, сёрбайце… Сын ашалела глядзеў то на маці, то на міскі. Потым схапіўся за жывот і ледзь не споўз на падлогу са смеху. Рагаталі і хлопцы. Таццяна стаяла склаўшы рукі на жываце і няўцямна глядзела на вясёлую кампанію: мо перабралі хлопцы таго каньяку? Нарэшце Валодзька, усхліпваючы і выціраючы слёзы, звярнуўся да маці: — Гэта ж не есці, а піць замест вады. Чаю трэба адну-дзве невялікія лыжкі на шклянку, а не цэлы пачак… — А халера яго ведала, як той чай гатаваць. У наступны раз сам вары, — пакрыўдзілася маці і выйшла з хаты. …З таго часу ў вёсцы, калі гаспадыня што-небудзь нясмачна гатавала, ёй гаварылі: «Ну, ты і згатавала! Гэтак жа, як Таццяна чай». Іван СУРМАН,  няштатны карэспандэнт «СП»

Юбилей любимого педагога

01.07.2025
У яе было ўсё, што неабходна сапраўднаму педагогу: талент, душэўная цеплыня, розум, чуласць, цярпенне, невычэрпная энергія. Выхаванню маладога пакалення аддадзены лепшыя 33 гады жыцця. І вось 1 кастрычніка Тамара Міхайлаўна Дзенісюк з в. Слабада-Кучынка адзначыла 80-гадовы юбілей. Наша любімая настаўніца ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога і Капыльскага раённага аддзелаў адукацыі, медалём «Ветэран працы». Аднак галоўнай радасцю для Тамары Міхайлаўны з’яўляецца ўдзячнасць нас, вучняў, якія заўсёды паважалі яе за выдатнае веданне прадмета, за эрудыцыю і метадычнае майстэрства, а часам за матчына стаўленне. Тамара Дзенісюк (у дзявоцтве Шкілевіч) нарадзілася ў гарадскім пасёлку Капыль 1 кастрычніка 1936 года, і што цікава — на Дзень настаўніка. У сям’і было чацвёра дзяцей. На яе дзіцячых вачах прайшла вайна: бамбёжкі, гібель мірных жыхароў, голад. Пасля вызвалення Капыльшчыны пайшла ў першы клас. Мама, Аляксандра Якаўлеўна, здолела справіць дачцэ і сыну на дваіх абутак, пашыты з аўтамабільнай пакрышкі, і безрукаўку. Насілі ўсё гэта па чарзе: Тамара займалася ў першую змену, брат — у другую. Вучыліся па хатах. Адзіны на 30 чалавек падручнік па геаграфіі быў распісаны па гадзінах на ўвесь вечар. Па чарзе дзеці прыносілі дровы для ацяплення памяшкання. Здольная да ведаў дзяўчынка, хутка засвоіўшы грамату, пасылала лісты на фронт бацьку. А той у адказ прасіў падзякаваць настаўніцы. Гэты ліст класны кіраўнік прачытала перад усім класам і расплакалася: на вайне загінуў яе муж. Вызначальным для Тамары стаў 1954 год. Менавіта тады выпускніца Капыльскай (рускай) школы, перакананая ў сваім педагагічным прызванні, паступае ў Брэсцкі педагагічны інстытут на хіміка-біялагічны факультэт. У 1959 годзе яна, атрымаўшы дыплом аб вышэйшай адукацыі, па размеркаванні трапляе ў вёску Галынка Клецкага раёна. У той час настаўніка на вёсцы вельмі паважалі. Знайшлі самую добрую хату для жылля. Гаспадыня адвяла лепшы пакой, дзялілася прадуктамі і адмовілася ад платы кватаранткі. У магазіне людзі саступалі чаргу. Калі стаяла на вясковым прыпынку, маладую настаўніцу заўсёды садзілі ў кабіну аўтамабіля. [caption id="attachment_51903" align="aligncenter" width="560"]Мікалай і Тамара Дзенісюкі, 70-я гады Мікалай і Тамара Дзенісюкі, 70-я гады[/caption] Свайго адзінага любага Мікалая Тамара сустрэла яшчэ студэнткай падчас практыкі ў Белавежскай пушчы. Чакала яго з арміі, а затым пакуль скончыць сельскагаспадарчую акадэмію. У маладой сям’і нарадзіўся першы сын. Тады яна пераехала ў родны Капыль. Уладкавалася метадыстам у раённы аддзел народнай адукацыі. Але чыноўніцкая праца ніколі не прыцягвала. І калі мужа Мікалая Канстанцінавіча прызначылі на пасаду дырэктара саўгаса «Крыніца», з задавальненнем прынялася за любімую справу — выкладала хімію і біялогію ў Слабада-Кучынскай СШ. Педагагічнае жыццё было насычаным: урокі, пазакласная работа, педагагічныя саветы, бацькоўскія сходы. А яшчэ трэба было зрабіць хатнія справы. І яна ўсё паспявала. Гэта цудоўная гаспадыня, клапатлівая жонка і маці разам з мужам выгадавала і выхавала двух сыноў (інжынер і педагог), добрых і адкрытых людзей, годных членаў грамадства. Ганарыцца трыма ўнукамі: бізнесмен, праграміст і пераводчык. [caption id="attachment_51904" align="aligncenter" width="560"]Тамара Міхайлаўна (другая справа) на вяселлі  любімай унучкі Таццяны Тамара Міхайлаўна (другая справа) на вяселлі любімай унучкі Таццяны[/caption]

Выдатны педагог, сапраўдны майстар сваёй справы падрыхтавала да самастойнага жыцця не адно пакаленне маладых людзей. Яе выпускнікі сёння паспяхова працуюць у самых розных сферах дзейнасці, але ўсіх іх яднае адно — пачуццё падзякі любімаму педагогу. Для многіх выпускнікоў Слабада-Кучынскай СШ веды, атрыманыя на ўроках Тамары Міхайлаўны, сталі сапраўдным арыенцірам у выбары далейшага шляху. Сярод іх ёсць настаўнікі, урачы, працаўнікі народнай гаспадаркі, дзяржаўныя дзеячы. Ад усёй душы жадаем любімаму педагогу моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця! Выпускнікі 1971 года Слабада-Кучынскай СШ Фота з дамашняга архіва Дзенісюкоў

Активному долголетию — ДА!!!

01.07.2025
nir_pk_acti-seniors-530_1351 Осень человеческой жизни богата прожитыми годами, радостью удач, горестью переживаний, мудростью и большим жизненным опытом. Рецепты против старения на каждый день дает Светлана КАРПЕНКО, инструктор-валеолог ГУ «Копыльский райЦГЭ»: * Если в вас есть искра жизненного оптимизма, берегите ее как зеницу ока. Ни за что не давайте себе «окисляться», иначе старость придет и не уйдет. * Всегда смотрите на окружающий мир с неистощимым любопытством, не теряйте интереса к жизни! Ощущайте себя частицей истории, а не носящейся по ветру песчинкой. * Оглядывайтесь на самого себя чаще и, когда нужно, применяйте к себе жесткие «репрессии». * Чаще встречайтесь с молодежью, присмотритесь — она не так уж плоха, делитесь с ней своим опытом. * Почаще улыбайтесь, от смеха действительно молодеет голова, а может быть и все тело. Но смеяться — не значит зло- словить: от этого стареешь. Еще лучше — уметь посмеяться над собой прежде, чем над тобой посмеются другие. * Поменьше говорите о болезнях. * «Организуйте» себе хороший, полноценный  сон. * Не забывайте: физическая активность в пожилом возрасте — самое доступное и практически бесплатное средство борьбы за долгую и здоровую жизнь. * Каждое утро напоминайте себе: «Я молодой, здоровый и полон сил и творческого оптимизма».
Страница 4282 из 4915