Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

14-03-2017

21.06.2025

Новости Копыльского района (CMigrator copy 8)

21.06.2025
135 Гутаркі з ідэолагамі Ідэалагічны актыў раёна гэтымі днямі здаваў своеасаблівы экзамен. Камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Ліпніцкім сустрэлася з кожным спецыялістам. Падчас гутарак звярталася ўвага на вядзенне неабходнай дакументацыі, выкананне нарматыўных і заканадаўчых актаў, работу з грамадскімі арганізацыямі і камісіямі, на навядзенне парадку на зямлі, на арганізацыю падпісной кампаніі і іншыя пытанні.   Кадравыя назначэнні Згодна з загадам генеральнага дырэктара дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці» на пасаду дырэктара раённага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Капыльская ЖКГ» з 21 лютага 2017 года прызначаны Раман Іванавіч Бандарык.   На дапамогу аграрыям Студэнты Капыльскага дзяржаўнага каледжа падчас праходжання вытворчай практыкі аказваюць дапамогу сельгаспрадпрыемствам раёна на вясенняй пасяўной. 16 навучэнцаў, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, ужо задзейнічаны на работах па сваіх профілях дзейнасці. Яшчэ 14 ураджэнцаў нашага раёна ў хуткім часе ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі будуць працаваць трактарыстамі і слесарамі ў мясцовых гаспадарках.   Правяраюць газавікі На тэрыторыі Капыля і ў аграгарадку Семежава гэтымі днямі супрацоўнікі Капыльскага раёна газазабеспячэння праводзяць поўнае тэхнічнае абслугоўванне газавага абсталявання ў шматкватэрных жылых дамах. У поле зроку спецыялістаў трапляе стан газавых пліт, газаправодаў, дымаходаў, магчымыя ўцечкі газу. Таксама вядзецца пазачарговая праверка ў шматкватэрных дамах, якія абсталяваны газавымі катламі і калонкамі.   Дыплом – у настаўніцы  з Капыльшчыны Ірына Вячаславаўна Паўлюшчык, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя М.С. Высоцкага», атрымала Дыплом ІІІ ступені па выніках дыстанцыйнай алімпіяды для педагагічных работнікаў Мінскай вобласці. Алімпіяда па вучэбных прадметах «Інфарматыка», «Нямецкая мова», «Геаграфія», «Беларуская мова і літаратура» праходзіла ў студзені і лютым. Настаўнікі паказвалі веды на працягу першага і другога этапаў. Дарэчы, у другім этапе алімпіяды прынялі ўдзел 540 педагогаў.   ДТСААФ адзначыў юбілей Напярэдадні святкавання 90-годдзя са дня ўтварэння ДТСААФ у Палацы Рэспублікі адбыўся Пленум цэнтральнага Савета  ДТСААФ,  дзе рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне падвяло вынікі за мінулы год. 2976 Адным з актуальных пытанняў, разгледжаных на форуме, стала патрыятычнае выхаванне моладзі, з дакладам па якім выступіў старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі. IMG_1009 У сходзе прынялі ўдзел прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў, намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Міхаіл Пузікаў, міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, першы намеснік старшыні ДТСААФ Расіі генерал-лейтэнант Аляксандр Ускоў, прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў. У прывітальным слове прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова дадзена высокая адзнака праводзімай рабоце ДТСААФ, а яго дзейнасць удастоена Ганаровай граматы Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. На  абласным  савеце,  які  адбыўся  ў   Доме ДТСААФ, Аляксандр Касінскі адзначаны  юбілейным медалём «90 гадоў ДТСААФ» і Ганаровай граматай Цэнтральнага Савета ДТСААФ. Напярэдадні вышэйадзначаных падзей старшыня Капыльскай раённай арганізацыйнай структуры атрымаў Грамату Прэзідыума аб’яднанага камітэта прафсаюзнай арганізацыі ДТСААФ г. Мінска і Мінскай вобласці за асабісты ўклад у развіццё структуры.   Мастацтва Міншчыны Работы мастакоў Капыльшчыны Уладзіміра і Святланы Швайбовіч змешчаны ў адзіным у краіне альбоме «Рукою майстра. Творчасць мастакоў Міншчыны». Уладзімір і Святлана Швайбовіч скончылі Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыліся ў А.М. Зінчука. З 1973 па 1995 год працавалі ў Капыльскім філіяле Мінскага мастацкага камбіната. Прыклалі шмат намаганняў для афармлення будынкаў у нашым горадзе. Прэзентацыя альбома «Рукою майстра. Творчасць мастакоў Міншчыны» адбылася ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці. Кніга выйшла ў выдавецтве «Звязда» пры падтрымцы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. У выданні сабраны рэпрадукцыі, фатаграфіі 50 мастакоў, якія нарадзіліся, жывуць або маюць іншыя адносіны да Мінскай вобласці. Мастакоў, прадстаўленых у альбоме, аб’ядноўвае неардынарнасць выяўленчых рашэнняў, складаная мастацка-пластычная форма і кампазіцыя работ, адмова ад апавядальнасці і выхад на новы ўзровень трактоўкі мастацкіх ідэй, любоў да фактурнай і пластычнай мовы, увага да тэхнічнага майстэрства і вытанчанасці лініі. У работах прадстаўленых аўтараў закладзены думкі пра складанасць і супярэчлівасць навакольнага свету, мінулае, сучаснасць і будучыню, якія звязаны ў адзіную апавядальную і выяўленчую лініі.   Турнір на прыз земляка У Семежаўскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа імя М.С. Высоцкага прайшоў традыцыйны турнір па футзале на прыз М.С. Манака. Як паведаміла настаўнік Семежаўскай СШ Святлана Шчэрба, у  турніры па футзале ў гэтым го-дзе прыняло ўдзел пяць каманд з Семежаўскай, Навасёлкаўскай, Быстрыцкай, Слабадакучынскай і Песачанскай сярэдніх школ. Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымалі хлопчыкі з Семежаўскай школы. Другое месца заваявала Слабадакучынская СШ, а бронзавымі прызёрамі сталі вучні з Быстрыцкай СШ. Трэба адзначыць, што на турніры заўсёды прысутнічае шмат балельшчыкаў і ў далейшым яго праграму плануецца пашырыць. Дарэчы, гэты турнір праводзіцца з 1998 года ў гонар выпускніка школы 1937 года Манака Міхаіла Сцяпанавіча, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў членам семежаўскага падполля, выяўленага немцамі і жорстка знішчанага. Міхаіл Сцяпанавіч быў адпраўлены ў Германію, дзе прайшоў праз усё пекла фашысцкіх канцлагераў. Ён выжыў, вярнуўся на Радзіму, працаваў доўгі час дырэктарам адной з мінскіх школ, праводзіў вялікую грамадскую работу па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. У 90-я і ў 2000-я гады часта прыязджаў у родную школу, сустракаўся з навучэнцамі, на памяць пакінуў свае ўспаміны пра гады ліхалецця.  Піянерская дружына школы ў цяперашні час носіць імя М.С. Манака.   Пацехі па-капыльску Установы культуры раёна прынялі ўдзел у адборачным туры абласнога фестывалю «Капыльскія пацехі». Як паведаміла метадыст раённага Цэнтра культуры Любоў Галубовіч, журы адзначыла лепшых самадзейных гумарыстаў. У іх лік увайшлі Грозаўскі сельскі дом культуры, Ляшнянскі клуб-бібліятэка, Лоцвінскі цэнтр аматарскай творчасці, Навасёлкаўскі сельскі дом культуры, Цімкавіцкі сельскі дом культуры, Новадоктаравіцкі сельскі клуб і Руднянскі клуб-бібліятэка. Менавіта гэтыя ўстановы прымуць удзел у абласным свяце «Капыльскія пацехі», якое адбу-дзецца 17 чэрвеня гэтага года.   Запрашаем на... квэсты Літаратурны музей Кузьмы Чорнага запрашае вучняў старэйшых класаў наведаць установу і разгадаць квэсты. Тэма інтэлектуальных спаборніцтваў — «Творчасць Кузьмы Чорнага перыяду 20-30 гадоў ХХ стагоддзя». Таму юнакі і дзяўчаты не толькі змогуць прадэманстраваць веды па адзначанай тэме, але і даведаюцца шмат новага і цікавага пра жыццё і творчасць славутага земляка. Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей КОЗЕЛ, Сяргей ЛАЗОЎСКІ

На территории Минской области с 23 по 27 марта проходит профилактическая акция «Трезвый водитель»

21.06.2025
1434735642_k2 Ее целью является пресечение фактов управления транспортом в состоянии алкогольного опьянения. В период проведения акции действуют рейдовые группы из числа сотрудников ГАИ и других служб милиции общественной безопасности. Наряды милиции приближены к объектам торговли спиртными напитками, увеселительным заведениям (кафе, дискотеки, сельские клубы) и другим местам массового отдыха. Также совместно с медицинскими работниками территориальных учреждений здравоохранения активизирована работа передвижных наркологических пунктов. Госавтоинспекция призывает всех граждан: если вы видите, что нетрезвый водитель садится за руль или уже управляет транспортным средством, не оставайтесь равнодушными. Незамедлительно сообщайте об этом по телефону 102 или 55-1-47. Ваш звонок поможет сохранить чью-то жизнь. ОГАИ Копыльского РОВД

Порядок наводим вместе

21.06.2025
Шэраг мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў запланавана правесці падчас месячніка, які, згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча  № 60р ад 17 сакавіка 2017 года, будзе праходзіць на Капыльшчыне па 30 красавіка. IMG_1053 Запланаваны суботнікі з максімальна эфектыўным удзелам усіх устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва — на замацаваных тэрыторыях і плошчах агульнага карыстання населеных пунктаў. Не застануцца без увагі землі ляснога фонду і кантралюемыя зоны дарог, дзе будзе забяспечана ўборка несакцыянаваных сметнікаў, ветравальных і сухастойных дрэў з наступным іх вывазам. Да 1 мая КУП «Капыльская ЖКГ» неабходна знесці самавольныя пабудовы на ўездзе ў г. Капыль з боку в. Доктаравічы, добраўпарадкаваць месцы адпачынку і пляж на сажалцы № 2 г. Капыля, разам з Капыльскім доследным лясгасам завяршыць работы па вырубцы і вывазе сухастойнай драўніны, ачыстцы і планіроўцы прылеглай тэрыторыі да сажалкі № 1 у райцэнтры. Адказвае жыллёва-камунальная гаспадарка і за навядзенне парадку ў парках і скверах Капыля. Раённаму таварыству выратавання на водах даручана добраўпарадкаваць зону адпачынку ля возера Багушы, абнавіць свой інфармацыйны стэнд на гарадскім пляжы. Дорожнікі і камунальнікі (кожны на сваёй тэрыторыі) да пачатку мая павінны правесці ямачны рамонт вуліц і праездаў, нанесці дарожную разметку. Да майскіх святаў неабходна навесці парадак і арганізаваць азеляненне сельскіх населеных пунктаў, прысядзібных участкаў, тэрыторый ля адміністрацыйных і вытворчых памяшканняў. Сельвыканкамы і кіраўнікі сельгасарганізацый нясуць адказнасць за ўвядзенне ў сельгасабарот і пераразмеркаванне пустуючых зямельных участкаў. Вялікая ўвага павінна надавацца навядзенню парадку на пустуючых сядзібах, ля помнікаў і воінскіх пахаванняў, на грамадзянскіх могілках. У кожным сельвыканкаме наконт гэтага распрацаваны дакладныя планы работ. Маргарыта САКОВІЧ

Лучшие операторы машинного доения Минщины показали свое мастерство во время областного конкурса в Клецком районе

21.06.2025
В соревновании честь Копыльщины отстаивали Анна Бордак и Елена Гущеня. Елена Гущеня трудится в ОАО «Старица-Агро» на молочнотоварном комплексе «Андросовщина» тринадцать лет и за это время успела накопить достаточно опыта в своем деле, как и ее коллега, Анна Бордак, оператор машинного доения МТФ «Блевчицы» ОАО «Тимирязевский». Правда, стаж работы у Анны Владимировны немного меньше — восемь лет, и в конкурсе она принимала участие в номинации до 31 года. Обе труженицы показывают отличные результаты работы, поэтому и удостоились права представлять район на областном конкурсе операторов машинного доения. Всего же в соревнованиях приняли участие 39 операторов из разных районов центрального региона. [caption id="attachment_56238" align="aligncenter" width="580"]Во время мероприятия Во время мероприятия[/caption] С приветственным словом во время открытия мероприятия выступил председатель Минского областного комитета профсоюза  работников АПК Андрей Некревич, который пожелал операторам успешного выступления. [caption id="attachment_56239" align="aligncenter" width="580"]Анна Бордак Анна Бордак[/caption] Лучшие операторы машинного доения Минщины соревновались не только в практическом мастерстве, но и в знании теории производства молока. Два практических этапа  конкурса, проходившие на базе Клецкого сельскохозяйственного профессионального лицея, были призваны проверить знания доильного оборудования и технологии доения. Оказалось, собрать и разобрать доильный аппарат для опытной доярки не проблема. В общем-то, как и дать правильные ответы на десять теоретических вопросов. [caption id="attachment_56240" align="aligncenter" width="580"]Елена Гущеня Елена Гущеня[/caption] Конкурсная программа продолжилась на молочнотоварном комплексе ГП «Племенной завод Красная Звезда», где операторы смогли показать свои практические навыки — доение в молокопровод. Помимо этого оценивалась экипировка оператора машинного доения. После прохождения всех этапов судьи, исходя из набранных баллов, выбрали победителя в двух категориях: участники до 31 года и после. Лучшей дояркой области в категории до 31 года стала Анна Пензина (Клецкий район). Второе место заняла Валентина Залуцкая (Слуцкий район). На третьем оказалась Юлия Страх (Пуховичский район). Во второй номинации первое, второе и третье места, соответственно, разделили между собой Галина Волуевич (Несвижский район), Наталья Мороз (Клецкий район), Екатерина Ковалевская (Борисовский район). Несмотря на то, что лидерских мест только шесть, никто из участников не остался без подарка. Всем конкурсантам были вручены наборы продовольственных товаров от Клецкого филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат». Получили подарки многодетные матери, приехавшие на конкурс, а также операторы с самым большим и самым маленьким стажем работы. Кристина ЖОГОЛЬ
Страница 4100 из 4905