Жыхары Капыльшчыны актыўна ўключыліся ў правядзенне акцыі «Пасадзі сваё дрэва».
Прычым як у горадзе, так і на вёсцы. Кожны дзень займаюцца пасадкай дрэўцаў і кустарнікаў на тэрыторыі Бучацінскага сельсавета.
[caption id="attachment_75613" align="aligncenter" width="560"]

■ Супрацоўнікі Бучацінскага сельвыканкама на пасадцы дрэў[/caption]
Праўда, як запэўніла старшыня мясцовага сельвыканкама Зоя Бордак, гэты від работ распачалі крыху раней, чым была аб’яўлена акцыя. Першымі з’явіліся насаджэнні на месцы раздзяляльнай агароджы паміж могілкамі, царквой і будучай гандлёвай пляцоўкай у цэнтры Бучаціна. Распачалася замена жалезабетоннай агароджы на «жывую» з елак і каля будынка сельвыканкама.
Згодна з планам адведзены месцы для пасадкі і ў іншых населеных пунктах сельсавета, вызначаны пароды дрэў, нарыхтаваны пасадачны матэрыял (зачастую пры ачыстцы зарослых прыдарожных палос).
Сумесна з дэпутатамі, актывам мясцовых сельгаспрадпрыемстваў будуць таксама засаджаны пустуючыя ўчасткі ў в. Смалічы, аг. Жыліхава. Дарэчы, жыліхаўскія маладыя спецыялісты днямі закладуць рабінавую алею.
Актыўна падключаюцца да пасадкі калектывы педагогаў і тэхработнікаў Бучацінскай, Жыліхаўскай сярэдніх, Смаліцкай базавай школы. Значную дапамогу яны аказваюць Орлікаўскаму лясніцтву.
Як і заўсёды, вялікае значэнне надаецца іншым работам па добраўпарадкаванні. Днямі ўстаноўлена 200 м новай жалезабетоннай агароджы за кошт сродкаў насельніцтва ў Бучаціне. Прадаўжаецца навядзенне парадку на пустуючых тэрыторыях і ўключэнне іх у севазварот і г.д.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии