Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

На гэты раз мы пагаворым пра прыказкі і прымаўкі, якія звязаны са словамі жыве, жыццё і жонка

21.02.2018
І дапаможа нам разабрацца ў іх сэнсе настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі Людміла ЛАЗОЎСКАЯ. лазовская-2-237x300 Жыве кот і жыве сабака. Гэта значыць не аднолькава, людзі жывуць у розных матэрыяльных і іншых умовах. (Сінанімічныя: Жыве кот і сабака, ды жытка не аднака; Жыве кот і сабака, ды толькі жытка не аднака: кот на пячы, сабака пад дзвярыма). Жывём як гарох пры дарозе — хто ідзе, той і скубе. Гавораць пра неспрыяльныя жыццёвыя ўмовы, трывожнае, неспакойнае ці адзінокае і без догляду жыццё. Жывём, хлеб жуём. Жывём памаленьку. Часцей гаворыцца як адказ на пытанне: «Як жывеш (жывяце)?» Часам ужываецца як няпэўная характарыстыка жыцця. Жыві, Ярома, да смерці дома. Кажуць як рашучае адмаўленне пераязджаць куды-небудзь з родных мясцін. Жывому наўме жывое. Гаворыцца ў апраўданне таго, што думкі і дзеянні чалавека звязаны не з чым-небудзь іншым, а з жыццёвымі справамі, надзённымі інтарэсамі. (Жывы ж пра жывое думае). Жывы ў зямлю не палезеш. Заўчасна не памрэш. Гаворыцца як апраўданне становішча, з якім прыходзіцца мірыцца. Жыццё пражыць — не лапці сплесці. Жыццё пражыць — не лёгкая справа. (Сін.: Век звекаваць — усяго пазнаць; Век зжыць — не мех сшыць; Жыццё пражыць — не поле перайсці). Жыццё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае. Мае кніжнае паходжанне. Гаворыцца з упэўненасцю і верай у перамогу справядлівасці. (Сін.: Праўду не схаваеш; Усё мінецца, а праўда застанецца). Жыццё пражыць — не поле перайсці. (Сін.: Жыццё пражыць — не лёгкая справа; Век звекаваць — усяго пазнаць; Век зжыць — не мех сшыць; Жыццё пражыць — не лапці сплесці). Жыццё што макаў цвет: раніцой расцвітае, а к вечару ападае. Пра жыццё як зменлівую з’яву ў розныя яго перыяды. А вось яшчэ цікавыя прыказкі, звязаныя з жыццём, удакладню: з сямейным жыццём. Сэнс іх — жаніцьба ды жонка. Жаніся, каб дурні не звяліся. Гаворыцца звычайна як жартаўлівы адказ на прапанову жаніцца. Жонка (баба) у хаце тры вуглы трымае, а мужчына (мужык) адзін. Куды большая частка хатняй, гаспадарчай работы, клопатаў прыпадае на жонку, чым на мужа. (Сін.: Жонка дзяржыць хату за тры вуглы, а мужык за чацвёрты). Жонка не лапаць, з нагі не скінеш. Жонку нельга пакінуць, з ёй цяжка расстацца. (Сін.: Жонка не рукаў, не адпораш; Жонка не бот — не скінеш). Дзіяна ТКАЧЭНКА

Васьмікласніца Песачанскага ВПК д/с –  СШ Паліна Астрэйка стала пераможцай першага этапа конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

21.02.2018
IMG_20180202_134941 Падведзены вынікі першага этапа рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» для вучняў 7 і 8 класаў. На працягу двух з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Удзельнікі з Мінскай вобласці заявілі на конкурс 279 відэа. 30 з іх сталі пераможцамі першага этапа, адзін фіналіст прадстаўляе Капыльскі раён. Прыём работ на конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom», які праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, завяршыўся 20 снежня. Затым адбылося пасяджэнне журы, якое вызначыла па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу. У склад журы конкурсу ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі, пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэтэсы  Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч. Ініцыятарам конкурсу выступае кампанія velcom. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў маі 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple. Таісія ПАЖОГІНА, PR-спецыяліст GBS

21 февраля — День работников землеустроительной и картографо-геодезической службы (CMigrator copy 1)

21.02.2018
000000 Уважаемые работники и ветераны землеустроительной службы Копыльского райисполкома! Поздравляем вас с профессиональным праздником — Днем работников землеустроительной и картографо-геодезической службы. Профессия землеустроителя всегда пользовалась уважением, потому что она посвящена бесценному сокровищу страны — ее земле. Только от вас зависит рациональное и эффективное использование земли. Вы решаете важные вопросы в области регулирования земельных отношений, рационального использования и охраны земельных ресурсов, наведения должного порядка на земле. В этот праздничный день желаем вам крепкого здоровья, семейного благополучия, новых трудовых успехов. Районный исполнительный комитет Районный Совет депутатов

20-02-2018

21.02.2018
[embed]http://kopyl.by/audio/20.02.2018.mp3[/embed]
Страница 4104 из 5292