Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Формула успеха от Татьяны Кисель, заведующего магазина в агрогородке Лесное, продавца 6 разряда

01.03.2018
— Каб паспяхова працаваць, у першую чаргу трэба любіць сваю працу. Па адукацыі я — дашкольны выхавальнік, але яшчэ з дзяцінства ўяўляла сябе прадаўцом. І лёс даў мне шанс паспрабаваць свае сілы ў сферы гандлю — былы загадчык лясноўскага магазіна Ядвіга Навіцкая запрасіла на працу. Прапанова была прывабнай, і я рызыкнула зусім змяніць род дзейнасці. Ведаеце, пасля ні разу аб гэтым не пашкадавала: падабаецца размаўляць з пакупнікамі, прапаноўваць ім той ці іншы тавар. 4393-1 Пасля выхаду на пенсію Ядвігі Навіцкай пасаду загадчыка даверылі мне, хоць вопыт у мяне тады быў зусім невялікі, прадаўцом працавала ўсяго толькі два гады. Увогуле, я імкнуся выконваць пастаўленыя перада мной задачы на «выдатна». Думаю, менавіта гэтая якасць і дапамагае дасягаць пэўных поспехаў.

27-02-2018

28.02.2018
[embed]http://kopyl.by/audio/27.02.2018.mp3[/embed]

Формула успеха от Ольги Кременчук, начальника производства Копыльского филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат»

01.03.2018
— На капыльскае перапрацоўчае прадпрыемства прыйшла працаваць амаль 10 гадоў таму пасля заканчэння Магілёўскага ўніверсітэта харчавання па спецыяльнасці інжынер-тэхнолаг перапрацоўкі малочнай сыравіны. Праз два гады прызначылі на пасаду начальніка вытворчасці. 3822 У маёй прафесіі галоўны сакрэт — любоў да справы, якую ты робіш. Асабліва падабаецца вытворчасць нашых капыльскіх сыроў, у распрацоўцы рэцэптур якіх я прымаю непасрэдны ўдзел. Дарэчы, менавіта сырную прадукцыю Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» нескладана адрозніць па гусце ад аналагічнай прадукцыі іншых вытворцаў. Увогуле, малочныя прадукты нашага завода карыстаюцца добрым попытам не толькі ў вобласці і рэспубліцы, але і за межамі краіны. Ганаруся тым, што ў гэтым ёсць і мой асабісты ўклад.

Формула успеха от Александра Винника, главного инженера КУП «Копыльская ЖКХ»

01.03.2018
— Сам па сабе любы чалавек можа дасягаць пэўных вынікаў, працуючы з добрым калектывам. Нягледзячы на высокую пасаду, стараюся прыслухоўвацца да меркавання выдатных спецыялістаў у нашай галіне. 6843 З першых дзён, калі прыйшоў працаваць 10 гадоў таму ў жыллёва-камунальную гаспадарку спецыялістам па інавацыйных тэхналогіях, паважаў работнікаў, якія мелі не толькі вопыт, але і добрасумленна ставіліся да сваіх прафесійных абавязкаў. Такія людзі для мяне — гонар нашай  галіны. Дзякуючы іх старанням можна дасягаць добрых вынікаў у працы. Толькі агульнымі намаганнямі мы можам дамагчыся вырашэння розных праблем, якія ўзнікаюць у нашай сферы.

Формула успеха от Владимира Карповича, заведующего сектором автоматизации ЦБУ ОАО «АСБ Беларусбанк»

01.03.2018
— Сёння камп’ютары трывала ўсталяваліся ў нашым жыцці, і мы ўжо не ўяўляем сябе  без гэтых разумных машын. Тым больш у банку, дзе ўсе працэсы даведзены да аўтаматызму. У гэтым няпростым ланцужку банкаўскіх напрамкаў аўтаматызацыя займае ключавое месца. 0439 У банкаўскай сферы я пачаў працаваць з 1999 года. Работу сектара аўтаматызацыі можна параўнаць з работай чалавечага сэрца. Калі ўсе працэсы ідуць як гадзіннік, то аўтаматызацыі быццам і няма ў банку, але калі нешта здараецца, то больш важных і патрэбных работнікаў, чым мы, няма. Я вельмі задаволены, што працую побач з адказнымі, удумлівымі і кваліфікаванымі спецыялістамі.
Страница 4096 из 5293