Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Свыше 400 деревьев и кустарников за последнюю неделю появились на территории Семежевского сельсовета во время акции «Посади свое дерево»

09.04.2019
Звыш 400 дрэў і кустарнікаў за апошні тыдзень з’явіліся на тэрыторыі Семежаўскага сельсавета падчас акцыі «Пасадзі сваё дрэва». 20190405_085716-1-1 Новыя насаджэнні ўпрыгожваюць розныя куткі аграгарадка. Так, на месцы былога сметніка высаджана каля сотні елачак. Сем елак, як сімвал Семежава, пасаджаны на ўездзе ў населены пункт. Абнаўляецца і цэнтральны сквер у аграгарадку, каля 280 саджанцаў з’явілася на тэрыторыі жывёлагадоўчых і іншых вытворчых аб’ектаў. Пасадачны матэрыял у асноўным закупляецца ў Капыльскім вопытным лясгасе і ў іншых гадавальніках.
З 13 па 20 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі адбудзецца рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу», прысвечаная Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Усяго ж у раёне ў рамках акцыі запланавана пасадзіць звыш 6 тысяч дрэўцаў і каля 1200 кустарнікаў. Самыя вялікія аб’ёмы неабходна выканаць на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета, дзе будзе прадоўжана пасадка вольхі, дубоў, сосен і іншых дрэў. Падчас суботніка ў мінулыя выхадныя многія арганізацыі і прадпрыемствы ўключыліся ў пасадку. Так, у аграгарадку Лясное каля сталовай высаджаны бярозкі і клёны, каля лазні — чырвоны дуб, у в. Бабоўня парк каля канторы папоўніўся 30 маладымі дрэўцамі. Жыхары аграгарадка Пацейкі і мясцовы сельвыканкам добраўпарадкоўвалі сажалку і высадзілі ліпавую і каштанавую алеі. Калектыў Капыльскага раёна электрычных сетак высадзіў звыш 50 сосен вакол агароджы ПС-110 «Капыль». Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей