Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

День города Копыля. Открытие ЗАГСа и сквера молодоженов

05.07.2025
Дзень горада запомніцца капылянам значнай і доўгачаканай падзеяй: пасля капітальнага рамонту ва ўрачыстай, хвалюючай і нават некалькі рамантычнай атмасферы быў адкрыты аддзел ЗАГС. IMG_2010-1 На ўрачыстае адкрыццё сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, жыхары і госці горада. Аб тым, што ЗАГС цалкам памяняў сваё аблічча, сведчыў абноўлены фасад. Прыгожая арка, упрыгожаная каванымі ружамі і галінкамі, прыемныя воку тоны самого будынка — сапраўдны Палац шлюбаў. Наступіў момант галоўнай інтрыгі. Ганаровае права перарэзаць сімвалічную чырвоную стужку было дадзена Анатолю Ліневічу і Ірыне Кісляк.  [caption id="attachment_69308" align="aligncenter" width="350"]IMG_2039-1 ■ Ірына Кісляк і Анатоль Ліневіч переразаюць чырвоную стужку ля ўваходу ў ЗАГС[/caption] Па традыцыі начальніку аддзела ЗАГС райвыканкама Вікторыі Траяновіч кіраўнік раёна ўручыў сімвалічны залаты ключ. [caption id="attachment_69309" align="aligncenter" width="350"]■ Вікторыя Траяновіч з сімвалічным залатым ключом у руках ■ Вікторыя Траяновіч з сімвалічным залатым ключом у руках[/caption] Некалькі хвілін — і ўсе жадаючыя змаглі ўбачыць новы, сучасны інтэр’ер. Асноўныя рамонтныя работы на аб’екце ажыццяўляліся КУП «Капыльскі РБУ». IMG_2083-1 IMG_2096-1 — Вядома, пры рамонце ўзнікалі некаторыя складанасці, — адзначыў дырэктар Капыльскага РБУ Яўген Лепяціла, — аднак з усімі цяжкасцямі мы справіліся, і сёння ў капылян ёсць магчымасць зарэгістраваць шлюб у абноўленым, прыгожым памяшканні. Немалую дапамогу аказалі таксама індывідуальныя прадпрымальнікі ІП Вішнеўскі Д.А. і ПБУП «ЖукМантажБуд». Дзякуючы прафесіяналізму і майстэрству гэтых людзей работа была выканана якасна. Курыравала правядзенне рамонтных работ кіраўнік спраў райвыканкама Алена Міхайлоўская. Тыя, хто найбольш актыўна працаваў на аб’екце, падчас урачыстасці атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Падзяка старшыні райвыканкама была ўручана майстру будаўніча-мантажных работ Капыльскага РБУ Ірыне Юрша, вадзіцелю ІП Вішнеўскі Д.А. Генадзю Шатроўскаму і дырэктару ПБУП «ЖукМантажБуд» Сяргею Жуку. [caption id="attachment_69312" align="aligncenter" width="560"]■ Падзяка ад старшыні райвыканкама Генадзю Шатроўскаму ■ Падзяка ад старшыні райвыканкама Генадзю Шатроўскаму[/caption] Адразу пасля адкрыцця ЗАГСа была перарэзана чырвоная стужка пры ўваходзе ў сквер маладых, кожны аб’ект у якім мае сваё значэнне. Алена Міхайлоўская прапанавала ўсім прысутным выпрабаваць на сабе звычаі, выканаць якія будзе прапанавана і будучым маладым падчас рэгістрацыі шлюбу. IMG_5326-1 IMG_2244-1 IMG_5300-1 IMG_5311-1 IMG_2267-1 IMG_2270-1 Госці змаглі прайсці праз сімвалічную арку, загадаць запаветнае жаданне, завязаўшы пры гэтым стужачку на дрэва, пасядзець на манетах, кінуць іх у студню і пагушкацца на арэлях. У завяршэнне мерапрыемства госці змаглі пачаставацца святочным караваем. IMG_2230-1 IMG_2284-1

На Копыльщине проходит благотворительная акция «В школу с добрым сердцем»

05.07.2025
В районе проходит республиканская благотворительная акция «В школу с добрым сердцем» для детей. [caption id="attachment_69303" align="aligncenter" width="560"]■ Момент передачи подарков ■ Момент передачи подарков[/caption] Ее инициатором и организатором выступил Белорусский республиканский союз молодежи. Участие в акции принял и районный Совет ветеранов. В этот раз канцелярские принадлежности, необходимые для школы, председатель районного Совета ветеранов Казимира Гончар, и.о. первого секретаря РК ОО «БРСМ» Анастасия Козел и главный специалист РК ОО «БРСМ» Анастасия Давыденко вручили семье из Копыля, в которой воспитывается трое детей тринадцати, девяти и восьми лет. Кристина ЖОГОЛЬ

Праздник города Копыля. На центральной площади

05.07.2025
У мінулую суботу Капыль адзначыў свой 1012-ты год нараджэння. Яркае і маштабнае — гэта, бадай, самыя дакладныя характарыстыкі свята. Яго арганізатары пастараліся зрабіць Дзень горада не толькі насычаным, але ўтульным і камфортным для жыхароў і гасцей Капыля. [caption id="attachment_69290" align="aligncenter" width="560"]■ Адзін з самых галоўных момантаў свята - ушанаванне занесеных у Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна ■ Адзін з самых галоўных момантаў свята - ушанаванне занесеных у Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна[/caption] Урачыстасць пачалася са з’яўлення на цэнтральнай плошчы Капыля байкераў са сцягамі і харэаграфічнай кампазіцыі. IMG_2309-1 Слова для ўрачыстага адкрыцця свята горада было дадзена кіраўніку Капыльскага раёна Анатолю Ліневічу. Анатоль Канстанцінавіч адзначыў, што гісторыя горада багатая, падзякаваў усім яго жыхарам за той уклад, які яны ўносяць у развіццё роднага краю, пажадаў, каб будучыя пакаленні прадоўжылі гэтыя слаўныя традыцыі. Ганаровае права падняць сцяг горада было дадзена ветэранам працы Уладзіміру Касінскаму і Зінаідзе Мысінай. З віншаваннямі да землякоў звярнулася і дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч. Ад Нацыянальнага сходу Рэспублікі  Беларусь яна ўзнагародзіла Ганаровымі граматамі дырэктара ДУА «Камсамольскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Васіля Труса, настаўніка дзяржаўнай установы адукацыі «Капыльская дзіцячая школа мастацтваў» Льва Канапляніка, урача функцыянальнай дыягностыкі УАЗ «Капыльская цэнтральная раённая бальніца» Ірыну Гулевіч, а Падзяку старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уручыла ўрачу-метадысту арганізацыйна-метадычнага кабінета УАЗ «Капыльская цэнтральная раённая бальніца» Міхаілу Роўбуцю. [caption id="attachment_69286" align="aligncenter" width="560"]■ Людміла Ніжэвіч уручае Ганаровую грамату Ірыне Гулевіч ■ Людміла Ніжэвіч уручае Ганаровую грамату Ірыне Гулевіч[/caption] Капылян са святам таксама павіншавалі госці з Расіі, Літвы, намеснік генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій» Міхаіл Сяўрук, благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны. Адным з яскравых момантаў свята стала ўручэнне расійскімі гасцямі традыцыйнай арэнбургскай пуховай хусткі з выявамі гербаў Капыля і Арэнбурга, а Міхаіл Сяўрук уручыў сертыфікат на набыццё абсталявання для стаматалагічнага кабінета. [caption id="attachment_69287" align="aligncenter" width="560"]■ Анатоль Ліневіч атрымлівае ад Міхаіла Сяўрука сертыфікат на набыццё абсталявання для стаматалагічнага кабінета ■ Анатоль Ліневіч атрымлівае ад Міхаіла Сяўрука сертыфікат на набыццё абсталявання для стаматалагічнага кабінета[/caption] Затым на плошчы з’явілася карэта з князем і княгіняй, якія ўшанавалі тых, хто занесены ў Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна. Як мы паведамлялі раней, яна папоўнілася дзевяццю імёнамі нашых землякоў. IMG_2723-1 IMG_2468-1 Вядома ж, нельга ўявіць жыццё нашага горада без прамысловых прадпрыемстваў і сферы абслугоўвання насельніцтва. Менавіта ім быў прысвечаны наступны тэматычны блок. IMG_2565-1 Прадоўжылі святочную дэманстрацыю маладыя сямейныя пары з усіх куткоў раёна, павіншавалі немаўлят, якія з’явіліся на свет напярэдадні дня нараджэння Капыля, прайшло дэфіле «Мая каляска — мая казка», якое падрыхтавалі бацькі выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў горада. IMG_2610-1 IMG_2633-1 IMG_2669-1 IMG_2660-1 Запамінальным стаў і парад дажыначных караваяў ад гаспадарак Капыльшчыны. Самы святочны, прыгожы і значны каравай быў прызначаны галоўнаму віноўніку ўрачыстасці — Капылю. Услед за ім святочнае шэсце накіравалася ў зону адпачынку. IMG_2685-1 Кожны блок праграмы суправаджаўся выступленнем самадзейных артыстаў Капыльшчыны і гасцей. Адны з іх — заслужаны аматарскі калектыў Беларусі, фальклорны ансамбль «Дударыкі» пад кіраўніцтвам нашага земляка Дзмітрыя Ровенскага. IMG_2535-1 IMG_2556-1 IMG_2599-1 IMG_2428-1

БелТА: тема недели (CMigrator copy 129)

05.07.2025
В формате откровенного разговора Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин на переговорах в Сочи 22 августа договорились о новой встрече в ближайшее время с участием членов правительств двух стран. интервью Об этом Глава белорусского государства заявил в интервью телеканалу «Беларусь 1». Президенты подробно обсудили международную повестку — от взаимоотношений с Дональдом Трампом до частного визита на свадьбу австрийского министра иностранных дел. Как отметил Президент, для Беларуси крайне важна и чувствительна позиция России в мире. Она напрямую влияет на белорусскую экономику. Вопреки расхожему мнению в прессе, лидеры не касались темы газа и кредитов по линии Евразийского фонда стабилизации и развития. Решения по ним уже приняты и должны исполняться. При этом Президент Беларуси озвучил такие узкие места в союзной повестке, как блокирование поставок белорусского продовольствия, дискриминация совместных предприятий в вопросе уплаты утилизационного сбора, квотирование, а по сути, вытеснение отечественных автоперевозчиков. Плюс вопросы реальной стоимости строительства БелАЭС и председательства в ОДКБ. БелТА Расширенную информацию и видео смотрите на сайте БелТА.

Представители Копыльского района приняли участие в областном велосипедном туре, проходившем в Слуцком районе

05.07.2025
Больш за 500 веласіпедыстаў з усіх раёнаў Мінскай вобласці ўдзельнічалі ў абласным веласіпедным туры «Дарогамі Перамогі», прысвечаным Году малой радзімы і 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які прайшоў у Слуцкім раёне. [caption id="attachment_69272" align="aligncenter" width="560"]■ Каманда Капыльскага раёна ■ Каманда Капыльскага раёна[/caption] Усяго ў заездзе ўзялі ўдзел каля 30 каманд: работнікі апаратаў гар- і райвыканкамаў, старшыні раённых і Жодзінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, структурных падраздзяленняў Мінаблвыканкама, падраздзяленняў сілавых структур, а таксама арганізацый, прадпрыемстваў і грамадскіх аб’яднанняў. На Міншчыне штогадовыя велапрабегі ўжо сталі добрай традыцыяй. Такія спартыўныя мерапрыемствы аб’ядноўваюць людзей розных прафесій, прыцягваюць да заняткаў спортам, спрыяюць папулярызацыі здаровага ладу жыцця, захаванню нацыянальных традыцый беларускага народа, прапагандзе веласіпеднага спорту як сродку актыўнага адпачынку і ўмацавання здароўя. Адкрыццё мерапрыемства прайшло на цэнтральнай плошчы Слуцка. Удзельнікаў велатура прывітала старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. З наказам да веласіпедыстаў звярнуўся і савецкі велагоншчык, алімпійскі чэмпіён 1976 года ў Манрэалі, а таксама чэмпіён свету 1977 года Уладзімір Камінскі. Адкрыццё прадоўжылася ўскладаннем кветак да мемарыяла воінам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пасля ўрачыстай часткі быў дадзены старт масавага велапрабегу працягласцю 44 кіламетры, канчатковы прыпынак якога — зона кемпінгавага адпачынку і аматарскага рыбалоўства ў вёсцы Рудня. Усіх удзельнікаў пасля маршруту чакалі спартыўная і культурна-забаўляльная праграмы, якія ўключалі ў сябе спаборніцтвы па пляжным валейболе, дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і падняцці гіры.  Самы актыўны ўдзел у веламарафоне па памятных мясцінах прыняла і каманда Капыльскага раёна. У ліку тых, хто непасрэдна адстойваў гонар нашага краю, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснікі старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі і Алена Васілеўская, начальнік фінансавага аддзела Андрэй Гірко, старшы інспектар кіраўніцтва спраў райвыканкама Ірына Грыцэвіч, дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Віктар Васілеўскі, дырэктар ДЮСШ Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Була, супрацоўнік РАНС Яўген Дарашэвіч. Дзякуючы зладжанасці і вынослівасці ім удалося пераадолець даволі працяглы маршрут. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 3506 из 4920