Дзень горада запомніцца капылянам значнай і доўгачаканай падзеяй: пасля капітальнага рамонту ва ўрачыстай, хвалюючай і нават некалькі рамантычнай атмасферы быў адкрыты аддзел ЗАГС.

На ўрачыстае адкрыццё сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, жыхары і госці горада. Аб тым, што ЗАГС цалкам памяняў сваё аблічча, сведчыў абноўлены фасад. Прыгожая арка, упрыгожаная каванымі ружамі і галінкамі, прыемныя воку тоны самого будынка — сапраўдны Палац шлюбаў.
Наступіў момант галоўнай інтрыгі. Ганаровае права перарэзаць сімвалічную чырвоную стужку было дадзена Анатолю Ліневічу і Ірыне Кісляк.
[caption id="attachment_69308" align="aligncenter" width="350"]

■ Ірына Кісляк і Анатоль Ліневіч переразаюць чырвоную стужку ля ўваходу ў ЗАГС[/caption]
Па традыцыі начальніку аддзела ЗАГС райвыканкама Вікторыі Траяновіч кіраўнік раёна ўручыў сімвалічны залаты ключ.
[caption id="attachment_69309" align="aligncenter" width="350"]

■ Вікторыя Траяновіч з сімвалічным залатым ключом у руках[/caption]
Некалькі хвілін — і ўсе жадаючыя змаглі ўбачыць новы, сучасны інтэр’ер. Асноўныя рамонтныя работы на аб’екце ажыццяўляліся КУП «Капыльскі РБУ».

— Вядома, пры рамонце ўзнікалі некаторыя складанасці, — адзначыў дырэктар Капыльскага РБУ Яўген Лепяціла, — аднак з усімі цяжкасцямі мы справіліся, і сёння ў капылян ёсць магчымасць зарэгістраваць шлюб у абноўленым, прыгожым памяшканні.
Немалую дапамогу аказалі таксама індывідуальныя прадпрымальнікі ІП Вішнеўскі Д.А. і ПБУП «ЖукМантажБуд». Дзякуючы прафесіяналізму і майстэрству гэтых людзей работа была выканана якасна. Курыравала правядзенне рамонтных работ кіраўнік спраў райвыканкама Алена Міхайлоўская.
Тыя, хто найбольш актыўна працаваў на аб’екце, падчас урачыстасці атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Падзяка старшыні райвыканкама была ўручана майстру будаўніча-мантажных работ Капыльскага РБУ Ірыне Юрша, вадзіцелю ІП Вішнеўскі Д.А. Генадзю Шатроўскаму і дырэктару ПБУП «ЖукМантажБуд» Сяргею Жуку.
[caption id="attachment_69312" align="aligncenter" width="560"]

■ Падзяка ад старшыні райвыканкама Генадзю Шатроўскаму[/caption]
Адразу пасля адкрыцця ЗАГСа была перарэзана чырвоная стужка пры ўваходзе ў сквер маладых, кожны аб’ект у якім мае сваё значэнне. Алена Міхайлоўская прапанавала ўсім прысутным выпрабаваць на сабе звычаі, выканаць якія будзе прапанавана і будучым маладым падчас рэгістрацыі шлюбу.

Госці змаглі прайсці праз сімвалічную арку, загадаць запаветнае жаданне, завязаўшы пры гэтым стужачку на дрэва, пасядзець на манетах, кінуць іх у студню і пагушкацца на арэлях. У завяршэнне мерапрыемства госці змаглі пачаставацца святочным караваем.
Комментарии