Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

І паклікаў званок…

21.10.2024
31 жніўня я з хваляваннем спяшалася ў ДУА “Дзяржынскі ВПК дзіцячы сад-пачатковая школа”. Прайшло колькі год, а напярэдадні 1-га верасня заўжды ўспамінаю, як прыводзіла сюды сваіх сыноў-першакласнікаў. Хацелася паглядзець на вучнёўскія парасткі, нашу будучыню. На школьнай пляцоўцы ўжо сабраліся бацькі, запрошаныя. Бегалі з расцвіўшымі кветкамі-бантамі дзяўчынкі. Яшчэ па-дзіцячаму паводзілі сябе і хлопчыкі (і не дзіўна – пачаткоўцы). Я паразмаўляла з Таццянай Аляксандраўнай, мамай другакласніка Матвея Галубовіча, якая была рада, што сын вучыцца тут (умовы для вучобы ёсць, школа блізка). Сын старанна адносіцца да заняткаў. Удзячна яго настаўніцы Ніне Паўлаўне Гаргун, кіраўніцтву школы. У выступленні дырэктара ўстановы адукацыі Ларысы Анатольеўны Муратавай было адзначана, што школа і вучні, дзякуючы бацькам, педагагічнаму калектыву, тэхнічнаму персаналу, поўнасцю гатова да новага навучальнага года. Асабліва былі выдзелены бацькі 2-га класа і іх класны кіраўнік Ніна Паўлаўна Гаргун, якія якасна падрыхтавалі класны пакой для навучання дзяцей. З пажаданнямі калектыву школы (у іх ліку вучням) выступілі старшыня Капыльскага сельсавета В. М. Купрыенка, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ “П-з Дусаеўшчына” Ч. Ф Грыгаровіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “П-з Дусаеўшчына” Т. І. Касінская, настаўніца першага класа Н. М. Вайцяховіч. Першы званок пазваў дзяцей за парты, ад- крыў працоўныя будні педагогаў, парадаваў бацькоў, прысутных. Па традыцыі былі ўскладзены кветкі да помніка ахвярам вайны. Ядвіга МАЛЕВІЧ, в. Дусаеўшчына        

“Слава працы” ў маім жыцці

21.10.2024
[caption id="attachment_29951" align="alignleft" width="300" caption="В. Валністы. 2013 г."][/caption] У нашай раёнцы – шмат прыхільнікаў. Адзін з іх – капылянін Васіль Мікалаевіч Валністы. Цікава, што газету ён выпісвае ажно з 1966 года. Як раз у гэты час ён быў назначаны аддзелам адукацыі ў Ляшнянскую СШ на пасаду намесніка дырэктара па працоўным навучанні і настаўнікам хіміі. Энтузіязм яго быў прыкмечаны. Пра гэта сведчыць той факт, што ў верасні 1967 года ў школу прыехаў фотакарэспандэнт газеты “Слава працы” Іван Ігнатчык, які і зрабіў здымак камсамольца-настаўніка хіміі Васіля Валністага. Праўда, сфатаграфаваў ён яго з лабарантам… Іванам Ігнатчыкам. Вось якое супадзенне! Чым жа праславіліся хлопцы? Чытаем подпіс пад здымкам: “На кастрычніцкую камсамольскую вахту “Сто ўдарных дзён” сталі камсамольцы-настаўнікі Ляшнянскай сярэдняй школы. Яны ставяць сваёй задачай даваць вучням моцныя веды, рыхтаваць іх актыўнымі будаўнікамі камуністычнага грамадства”. Як адзначыў Васіль Мікалаевіч, яго цікавасць да газеты за гэтыя гады ніколькі не змянілася, а, наадварот, узрасла. Ён лічыць, [caption id="attachment_29953" align="alignright" width="300" caption="В. Валністы і І. Ігнатчык. 1967 г."][/caption] што выданне кардынальна памяняла свой выгляд, стала больш тэматычна разнастайным. — Я заўсёды сачу за падзеямі, якія адбываюцца на Капыльшчыне, — расказвае Васіль Мікалаевіч. — Цікаўлюся ходам уборачнай. Вельмі рады за экіпажы, якія старанна аддаюцца працы на жніве і атрымліваюць прызавыя месцы на рэспубліканскіх дажынках. Таксама Васіль Мікалаевіч адзначыў праект “Во саду ли, в огороде”, дзе яго цікавяць матэрыялы аб доглядзе раслін. Менавіта дзякуючы “Слава працы” ён пачаў больш правільна рабіць прышчэпкі дрэвам, якія пасля пачалі адорваць сваімі сакавітымі пладамі. Павел ШЭІН Фота аўтара      

З пашанай да роднай зямлі

21.10.2024
Рыхтавацца да свята роднай вёскі бабаўнянцы пачалі загадзя: прыбіралі свае сядзібы, наводзілі парадак вакол іх і на вуліцах населенага пункта. І вось у суботу, напярэдадні Прачыстай, вёска паклікала сваіх жыхароў і шматлікіх гасцей на вялікае свята. Якраз да гэтага часу і ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве закончылася жніво, таму разам былі праведзены і “Дажынкі”. [caption id="attachment_29935" align="aligncenter" width="443" caption=" Каля сядзібы Дзіндзілевічаў"][/caption]

Ужо з абеду над Бабоўняй гучна разносіліся песні, прыпеўкі, частушкі. Гэта “Лоцвінскія ўдалухі” Галіна Дрожжа і Валянціна Шыманская разам са сваімі сябрамі — удзельнікамі мастацкай сама- дзейнасці Лоцвінскага СДК — віталі вяскоўцаў і запрашалі на свята. Прыгожа прыбраная падвода, якую прадставіў яе гаспадар Уладзімір Лычкоўскі, праехала па вуліцах і завулках населенага пункта. Артысты спыняліся каля сядзіб, казалі іх гаспадарам цёплыя словы, спявалі і нават танцавалі, за што атрымлівалі кветкі і пачастункі.

А ў гэты час на пляцоўцы каля мясцовай сталоўкі разгортвалася выстава “Што маем, тым і казыраем”. А казырнуць сапраўды было чым: безліч вышываных, тканых вырабаў і іншага рукадзелля, карцін і г. д. А колькі кулінарных вытанчаных страў прадстаўлена! Гэта караваі і тарты, бліны з мёдам, “хрушчы”, кексы, тарталеткі, вядома ж, сялян- скія прысмакі — каўбасы, сальцісон, бабка, фаршыраваны шчупак… Кожная з арганізацый, якая знаходзіц- ца ў гэтай вёсцы, таксама прадставіла сваю візітную картку. Шмат людзей прывабліваў да сябе стэнд, дзе былі разме- шчаны фота і іншыя матэрыялы з гісторыі саўгаса і цяперашняга сельгаспрадпрыемства “Бабоўня”. [caption id="attachment_29937" align="aligncenter" width="443" caption="Галіна Дрожжа гутарыць з сям’ёй ардэнаносца Анатоля Мацкевіча "][/caption] І вось свята “З пашанай да людзей і зямлі” пачынаецца. Адкрывае яго старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская. Яна ўзгадвае гісторыю вёскі і расказвае пра дзень сённяшні. — На дадзены момант у в. Бабоўня налічваецца 175 гаспадарак, пражывае 426 чалавек (66 дзяцей, 259 працаздольных, 101 пенсіянер), — адзначыла Ірына Запольская. — Таксама побач з намі жывуць 14 чалавек старэй за 80 гадоў, а вязень канцлагера Г. С. Слабкевіч перасягнула 90-гадовы рубеж, 87-ю вясну сустрэла М. І. Горбач. У нашым населеным пунк- це пражываюць паважаныя людзі: інвалід вайны Э. С. Мікуліч, які напярэдадні свята адзначыў сваё 86-годдзе, удзельнік вайны М. М. Слабкевіч, інвалід дзяцінства пасля вайны Г. К. Клочка, ардэнаносцы М. К. Куцця і А. І. Мацкевіч, былы старшыня сельскага Савета В. В. Макарэня, які аддаў гэтай рабоце каля 25 гадоў, шматдзетная маці Е. І. Коўш, цяпер у яе 10 унукаў і 6 праўнукаў. Не магу не адзначыць і пераможцаў раённага і абласнога этапаў конкурсу “Уладар вёскі” Святлану і Валерыя Лазарэвічаў, шматразовых удзельнікаў раённага конкурсу на лепшае маладзёжнае падвор’е Віталя і Наталлю Юхаў. [caption id="attachment_29939" align="aligncenter" width="443" caption="Галіна Дрожжа гутарыць з  маладой сям’ёй Уладзіміра Мароза"][/caption] Дарэчы, у в. Бабоўня ва ўласных гаспадарках налічваецца 52 каровы – гэта найбольшая колькасць пагалоўя ў раёне. Малаказборшчык М. А. Шалік закупіў у насельніцтва 136,8 т малака. А І. В. Якубовіч здаў дзяржаве 6 т ад адной каровы, найбольшую колькасць малака ад трох кароў – Ж. М. Юха. Паколькі ў гэты дзень адзначаліся і “Дажынкі”, безумоўна, не мог не павітаць бабаўнянцаў і дырэктар сельгаспрадпрыемства Віталь Курачаў. — Вялікі дзякуй, што адгукнуліся на наш заклік і не засталіся абыякавымі да правядзення гэтага свята, — адзначыў Віталь Іванавіч. — Вельмі прыемна паглядзець на нашы прыгожыя сядзібы, сустрэцца з вамі: і ветэранамі, і цяперашнімі працаўнікамі. [caption id="attachment_29941" align="aligncenter" width="443" caption="Валянціна Шыманская ўручае падарунак Валянціну Макарэню"][/caption] Дырэктар РСУП “Бабоўня” адзначыў вадзіцеля Анатоля Янушку, які заняў І месца ў раёне на адвозцы збожжа, экіпаж у складзе Сяргея Клочкі і Сяргея Пышкі, які намалаціў звыш 1000 т збажыны. Таксама была выказана ўдзячнасць калектыву МТФ “Бабоўня” (загадчыца Г. С. Кручок), ветэранам працы, ветэрынару Г. І. Стахоўскаму і загадчыцы МТФ “Выня” Г. І. Юха, а таксама тэхніку-асемянатару Зоі Сяргей, якая займае І месца ў раёне ў сваёй галіне. Самыя цёплыя словы, каштоўныя падарункі і музычныя нумары на свяце былі адрасаваны сям’і Мікалая Канстанціна- віча і Вольгі Пятроўны Куцця, якія 64 гады таму ўзялі шлюб, ізумрудным юбілярам Анатолю Іванавічу і Зінаідзе Пятроўне Мацкевіч, якія пражылі ў пары 55 гадоў, Аляксандру і Ірыне Віршыц, якія адзначылі сярэбранае вяселле, Уладзіміру і Ульяне Мароз, якія год таму стварылі сваю сям’ю, а таксама сям’і Цівунчыкаў, у якой нядаўна нарадзіўся малыш. Таксама былі адзначаны мнагадзетная матуля Е. І. Коўш, старэйшыя жыхары вёскі, ветэраны вайны і працы, юбіляры гэтага года. Самымі дбайнымі гаспадарамі названы Жанна і Станіслаў Лукша,  Алена і Уладзімір Новік. [caption id="attachment_29943" align="aligncenter" width="443" caption="Адзін з намінантаў конкурсу - калектыў бухгалтэрыі РСУП «Бабоўня»"][/caption] А вось у конкурсе “Хто на што ўдалы” пераможцы вызначыліся па намінацыях. Так, “Весялушкі-ўдалушкі, красны дзевіцы” — бухгалтэрыя РСУП “Бабоўня”; “Пчолка Мая, начамі не спіць, а вышывае” — намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Г. В. Самусенка; “Старасць дома не застане” — бальніца сястрынскага догляду і амбулаторыя; “Гаспадарку весці — не лапці плесці” – лясніцтва; “Хто дбае, той і мае” — настаўнікі, якія пражываюць у Бабоўні; “Разам весела гуляць” — дзіцячы сад; “Не толькі танцуем, спяваем, але і сваімі рукамі прыгажосць ствараем” — самадзейныя артысты. [caption id="attachment_29946" align="aligncenter" width="443" caption="Запрашэнне на свята"][/caption] Дарэчы, пра апошніх намінантаў хочацца сказаць асобна. Менавіта дзякуючы іх гумару, артыстызму, таленту, творчаму падыходу прысутныя атрымалі цудоўны настрой і зарад бадзёрасці і весялосці. У ліку тых, хто не даваў сумаваць на свяце, Іна Ладнюк, Жанна Пісарык, Любоў Курачава, Ганна Віршыц, Ала Жылка, Ірына Хмялеўская, Станіслаў Цвірка, Віктар Ганчар, Уладзімір Дрожжа, юныя “зорачкі” – Іра Шахоўская, Іра Курачава, Насця Войцік, Яна Юха. І, вядома ж, своеасаб- лівыя “гаспадыні” свята — галоўныя “Лоцвінскія ўдалухі” — непаўторныя Галіна Дрожжа і Валянціна Шыманская. [caption id="attachment_29948" align="aligncenter" width="443" caption="Каравай – дырэктару РСУП «Бабоўня» Віталю Курачаву"][/caption] Напэўна, свята не атрымалася б такім яркім і запамінальным без спонсарскай падтрымкі адміністрацыі РСУП “Бабоўня”, а таксама аднаго з арганізатараў свята — старшыні сельвыканкама Ірыны Запольскай і яе памочнікаў — спецыяліста сельвыканкама Галіны Стульба і бібліятэкара мясцовай бібліятэкі Святланы Грушэвіч. Усе гледачы пакідалі святочную пляцоўку з прыўзнятым настроем, выказваючы  ўдзячнасць за цудоўна праведзены час і спадзеючыся, што такія мерапрыемствы будуць ладзіцца часцей. А ўвечары ўсіх чакала танцавальная праграма. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара   strong

Прямая линия (CMigrator copy 9)

21.10.2024
В среду, 11 сентября, состоится прямая линия с председателем райисполкома Анатолием Иосифовичем ЖДАНЕНЕЙ. Если у вас есть вопросы к главе района, звоните по номеру 55-6-20 с 10.00 до 12.00.        

Галоўныя клопаты вераснёўскіх дзён

21.10.2024
У цэнтры ўвагі аграрыяў Капыльшчыны — сяўба азімых збожжавых і ўборка кукурузы. Менавіта гэтыя пытанні сталі асноўнымі тэмамі семінара-нарады кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем. Як правільна арганізаваць работу ў гаспадарцы, даведваліся на прыкладзе ААТ “Старыца-Агра”. [caption id="attachment_29908" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе ўборка кукурузы на сілас каля вёскі Роспы."][/caption] На шматгектарным полі непадалёку ад аг. Старыца вялася сяўба азімай пшаніцы. Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк засяродзіла ўвагу прысутных на перадпасяўной апрацоўцы глебы. “Менавіта пад азімую пшаніцу поле неабходна пераворваць, —  падкрэсліла яна. — Толькі тады можна атрымаць добры ўраджай. Ні ў якім разе не варта “захапляцца” дыскаваннем глебы. “Зразумела, што новыя дыскатары для апрацоўкі вельмі зручныя, — працягваў тэму Анатоль Жданеня. — Гэта мінімальная апрацоўка і мінімальныя затраты. Але неабходна запомніць простую ісціну: калі падрыхтоўка глебы ў мінулым годзе вялася менавіта гэтай тэхнікай, то сёлета палетак неабходна пераворваць. Дыскатар ні ў якім разе не заменіць плуга”. [caption id="attachment_29909" align="aligncenter" width="443" caption="Механізатары Уладзімір Лебедзь, Іван Кнышэвіч, Анатоль Шнітко на ўборцы кукурузы"][/caption] Пра вядзенне пасяўной прысутным расказаў дырэктар ААТ “Старыца-Агра” Уладзімір Рудакоўскі. Азімы клін у сельгаспрадпрыемстве складае 1280 гектараў. Пад сяўбу ўжо ўнесены фосфарныя, калійныя ўгнаенні. “У гаспадарцы, — адзначыў Уладзімір Анатольевіч, — сяўба азімых будзе весціся дзвюмя сеялкамі — “Фэндт” і “Амазоне”. Прыкладна па 40 га ў дзень будзе праходзіць кожная з іх”. Па разліках кіраўніка гаспадаркі, сяўбу плануюць завяршыць за два тыдні. Уладзімір Рудакоўскі згадзіўся з тым, што дыскатары трэба выкарыстоўваць умела, і ў кожнай гаспадаркі павінен быць свой, індывідуальны, падыход. Наступным прыпынкам стаў палетак ля в. Роспы, дзе ішла ўборка кукурузы на сілас. Бальнасць зямлі на гэтым полі невысокая — 19-21. Тым не менш, кукуруза ўрадзіла добрая — вышыня расліны гатунку “Ранальдзіньё” складае прыкладна тры метры. На нарыхтоўцы сіласу працавалі чатыры камбайны рознай мадыфікацыі. Удзельнікі нарады змаглі параўнаць якасць змельчанай масы ад “Нью Холанда”, “Фэндта” і двух беларускіх “Палессяў”. [caption id="attachment_29911" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе сяўба азімай пшаніцы"][/caption] Пабывалі ўдзельнікі семінара і непадалёку ад комплексу “Чарнічнае”, дзе зажыналі першыя гектары кукурузы на зерне. У мінулым годзе гаспадарка гэту работу пачала 14-15 верасня. “Весці масавую ўборку яшчэ ранавата, — адзначыў намеснік дырэктара ААТ “Старыца-Агра” па раслінаводстве Андрэй Ашэўскі, дэманструючы вынікі праведзенага тэсту на апараце для вызначэння вільготнасці, якая складае 40%. Таму каля тыдня прыйдзецца пачакаць”. Спецыялісты гаспадаркі падкрэслілі, што культуру для ўборкі на зерне неабходна сеяць як мага раней. Калі выконваць усе тэхналагічныя патрабаванні па сяўбе і доглядзе раслін, тады і ўраджай будзе больш важкім. Гэта пацвердзіў і аналіз зерня кукурузы, узятай з розных палеткаў сельгаспрадпрыемстваў раёна. На комплексе “Чарнічнае” ішла закладка сіласнай ямы. Ірына Кісляк яшчэ раз засяродзіла ўвагу кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на тэхналогіі выканання гэтай работы. Таксама ўдзельнікі семінара ацанілі якасць плюшчанага збожжа сёлетняга ўраджаю. ААТ “Старыца-Агра” — сельгаспрадпрыемства, дзе ўсе працэсы адладжаны дасканальна. Акрамя вышэйадзначаных работ адкрытае акцыянернае таварыства вядзе масавую ўборку бульбы (усяго неабходна ўбраць 250 га). Паралельна ідзе ворыва, падрыхтоўка глебы пад азімую сяўбу. Акрамя гэтага, вядзецца наладка новай даільнай залы на 250 галоў у Чарнічным, а ў аг. Старыца рыхтуецца пляцоўка пад новае бульбасховішча на 8 тыс. тон. [caption id="attachment_29913" align="aligncenter" width="443" caption="А. Ашэўскі (у цэнтры) робіць замер вільготнасці зерня"][/caption] Удзельнікі семінара абмеркавалі некаторыя іншыя пытанні. Так, па-ранейшаму адным з галоўных застаецца атрыманне малака. У параўнанні з мінулым годам Капыльшчына мінусуе па гэтым паказчыку. Таму Анатоль Іосіфавіч заклікаў адшукаць усе магчымыя рэзервы для таго, каб выправіць  сітуацыю. Такая ж пазіцыя кіраўніцтва раёна і па рэканструкцыі фермаў. Напрыканцы мерапрыемства кіраўнік раёна адзначыў: якія адносіны да справы ў гаспадарках, такія і вынікі работы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
Страница 168 из 1058