Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

63

З пашанай да роднай зямлі

11.09.2013
Рыхтавацца да свята роднай вёскі бабаўнянцы пачалі загадзя: прыбіралі свае сядзібы, наводзілі парадак вакол іх і на вуліцах населенага пункта. І вось у суботу, напярэдадні Прачыстай, вёска паклікала сваіх жыхароў і шматлікіх гасцей на вялікае свята. Якраз да гэтага часу і ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве закончылася жніво, таму разам былі праведзены і “Дажынкі”. [caption id="attachment_29935" align="aligncenter" width="443" caption=" Каля сядзібы Дзіндзілевічаў"][/caption]

Ужо з абеду над Бабоўняй гучна разносіліся песні, прыпеўкі, частушкі. Гэта “Лоцвінскія ўдалухі” Галіна Дрожжа і Валянціна Шыманская разам са сваімі сябрамі — удзельнікамі мастацкай сама- дзейнасці Лоцвінскага СДК — віталі вяскоўцаў і запрашалі на свята. Прыгожа прыбраная падвода, якую прадставіў яе гаспадар Уладзімір Лычкоўскі, праехала па вуліцах і завулках населенага пункта. Артысты спыняліся каля сядзіб, казалі іх гаспадарам цёплыя словы, спявалі і нават танцавалі, за што атрымлівалі кветкі і пачастункі.

А ў гэты час на пляцоўцы каля мясцовай сталоўкі разгортвалася выстава “Што маем, тым і казыраем”. А казырнуць сапраўды было чым: безліч вышываных, тканых вырабаў і іншага рукадзелля, карцін і г. д. А колькі кулінарных вытанчаных страў прадстаўлена! Гэта караваі і тарты, бліны з мёдам, “хрушчы”, кексы, тарталеткі, вядома ж, сялян- скія прысмакі — каўбасы, сальцісон, бабка, фаршыраваны шчупак… Кожная з арганізацый, якая знаходзіц- ца ў гэтай вёсцы, таксама прадставіла сваю візітную картку. Шмат людзей прывабліваў да сябе стэнд, дзе былі разме- шчаны фота і іншыя матэрыялы з гісторыі саўгаса і цяперашняга сельгаспрадпрыемства “Бабоўня”. [caption id="attachment_29937" align="aligncenter" width="443" caption="Галіна Дрожжа гутарыць з сям’ёй ардэнаносца Анатоля Мацкевіча "][/caption] І вось свята “З пашанай да людзей і зямлі” пачынаецца. Адкрывае яго старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская. Яна ўзгадвае гісторыю вёскі і расказвае пра дзень сённяшні. — На дадзены момант у в. Бабоўня налічваецца 175 гаспадарак, пражывае 426 чалавек (66 дзяцей, 259 працаздольных, 101 пенсіянер), — адзначыла Ірына Запольская. — Таксама побач з намі жывуць 14 чалавек старэй за 80 гадоў, а вязень канцлагера Г. С. Слабкевіч перасягнула 90-гадовы рубеж, 87-ю вясну сустрэла М. І. Горбач. У нашым населеным пунк- це пражываюць паважаныя людзі: інвалід вайны Э. С. Мікуліч, які напярэдадні свята адзначыў сваё 86-годдзе, удзельнік вайны М. М. Слабкевіч, інвалід дзяцінства пасля вайны Г. К. Клочка, ардэнаносцы М. К. Куцця і А. І. Мацкевіч, былы старшыня сельскага Савета В. В. Макарэня, які аддаў гэтай рабоце каля 25 гадоў, шматдзетная маці Е. І. Коўш, цяпер у яе 10 унукаў і 6 праўнукаў. Не магу не адзначыць і пераможцаў раённага і абласнога этапаў конкурсу “Уладар вёскі” Святлану і Валерыя Лазарэвічаў, шматразовых удзельнікаў раённага конкурсу на лепшае маладзёжнае падвор’е Віталя і Наталлю Юхаў. [caption id="attachment_29939" align="aligncenter" width="443" caption="Галіна Дрожжа гутарыць з  маладой сям’ёй Уладзіміра Мароза"][/caption] Дарэчы, у в. Бабоўня ва ўласных гаспадарках налічваецца 52 каровы – гэта найбольшая колькасць пагалоўя ў раёне. Малаказборшчык М. А. Шалік закупіў у насельніцтва 136,8 т малака. А І. В. Якубовіч здаў дзяржаве 6 т ад адной каровы, найбольшую колькасць малака ад трох кароў – Ж. М. Юха. Паколькі ў гэты дзень адзначаліся і “Дажынкі”, безумоўна, не мог не павітаць бабаўнянцаў і дырэктар сельгаспрадпрыемства Віталь Курачаў. — Вялікі дзякуй, што адгукнуліся на наш заклік і не засталіся абыякавымі да правядзення гэтага свята, — адзначыў Віталь Іванавіч. — Вельмі прыемна паглядзець на нашы прыгожыя сядзібы, сустрэцца з вамі: і ветэранамі, і цяперашнімі працаўнікамі. [caption id="attachment_29941" align="aligncenter" width="443" caption="Валянціна Шыманская ўручае падарунак Валянціну Макарэню"][/caption] Дырэктар РСУП “Бабоўня” адзначыў вадзіцеля Анатоля Янушку, які заняў І месца ў раёне на адвозцы збожжа, экіпаж у складзе Сяргея Клочкі і Сяргея Пышкі, які намалаціў звыш 1000 т збажыны. Таксама была выказана ўдзячнасць калектыву МТФ “Бабоўня” (загадчыца Г. С. Кручок), ветэранам працы, ветэрынару Г. І. Стахоўскаму і загадчыцы МТФ “Выня” Г. І. Юха, а таксама тэхніку-асемянатару Зоі Сяргей, якая займае І месца ў раёне ў сваёй галіне. Самыя цёплыя словы, каштоўныя падарункі і музычныя нумары на свяце былі адрасаваны сям’і Мікалая Канстанціна- віча і Вольгі Пятроўны Куцця, якія 64 гады таму ўзялі шлюб, ізумрудным юбілярам Анатолю Іванавічу і Зінаідзе Пятроўне Мацкевіч, якія пражылі ў пары 55 гадоў, Аляксандру і Ірыне Віршыц, якія адзначылі сярэбранае вяселле, Уладзіміру і Ульяне Мароз, якія год таму стварылі сваю сям’ю, а таксама сям’і Цівунчыкаў, у якой нядаўна нарадзіўся малыш. Таксама былі адзначаны мнагадзетная матуля Е. І. Коўш, старэйшыя жыхары вёскі, ветэраны вайны і працы, юбіляры гэтага года. Самымі дбайнымі гаспадарамі названы Жанна і Станіслаў Лукша,  Алена і Уладзімір Новік. [caption id="attachment_29943" align="aligncenter" width="443" caption="Адзін з намінантаў конкурсу - калектыў бухгалтэрыі РСУП «Бабоўня»"][/caption] А вось у конкурсе “Хто на што ўдалы” пераможцы вызначыліся па намінацыях. Так, “Весялушкі-ўдалушкі, красны дзевіцы” — бухгалтэрыя РСУП “Бабоўня”; “Пчолка Мая, начамі не спіць, а вышывае” — намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Г. В. Самусенка; “Старасць дома не застане” — бальніца сястрынскага догляду і амбулаторыя; “Гаспадарку весці — не лапці плесці” – лясніцтва; “Хто дбае, той і мае” — настаўнікі, якія пражываюць у Бабоўні; “Разам весела гуляць” — дзіцячы сад; “Не толькі танцуем, спяваем, але і сваімі рукамі прыгажосць ствараем” — самадзейныя артысты. [caption id="attachment_29946" align="aligncenter" width="443" caption="Запрашэнне на свята"][/caption] Дарэчы, пра апошніх намінантаў хочацца сказаць асобна. Менавіта дзякуючы іх гумару, артыстызму, таленту, творчаму падыходу прысутныя атрымалі цудоўны настрой і зарад бадзёрасці і весялосці. У ліку тых, хто не даваў сумаваць на свяце, Іна Ладнюк, Жанна Пісарык, Любоў Курачава, Ганна Віршыц, Ала Жылка, Ірына Хмялеўская, Станіслаў Цвірка, Віктар Ганчар, Уладзімір Дрожжа, юныя “зорачкі” – Іра Шахоўская, Іра Курачава, Насця Войцік, Яна Юха. І, вядома ж, своеасаб- лівыя “гаспадыні” свята — галоўныя “Лоцвінскія ўдалухі” — непаўторныя Галіна Дрожжа і Валянціна Шыманская. [caption id="attachment_29948" align="aligncenter" width="443" caption="Каравай – дырэктару РСУП «Бабоўня» Віталю Курачаву"][/caption] Напэўна, свята не атрымалася б такім яркім і запамінальным без спонсарскай падтрымкі адміністрацыі РСУП “Бабоўня”, а таксама аднаго з арганізатараў свята — старшыні сельвыканкама Ірыны Запольскай і яе памочнікаў — спецыяліста сельвыканкама Галіны Стульба і бібліятэкара мясцовай бібліятэкі Святланы Грушэвіч. Усе гледачы пакідалі святочную пляцоўку з прыўзнятым настроем, выказваючы  ўдзячнасць за цудоўна праведзены час і спадзеючыся, што такія мерапрыемствы будуць ладзіцца часцей. А ўвечары ўсіх чакала танцавальная праграма. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара   strong

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей