Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Пик пришелся на день выборов

18.10.2024
За избирательным участком №21, расположенном в средней школе №3 г. Копыля, закреплено 1546 избирателей. Активное участие в выборах Президента Республики Беларусь на данном участке проявили 32% избирателей, которые досрочно сделали свой выбор. Вместе с членами комиссии на участке, 16 декабря, в день досрочного голосования, работали два зарубежных наблюдателя, представители ОБСЕ. Однако опыт показывает, что пик активности избирателей приходится непосредственно на день выборов. Вместе с близкими, друзьями и соседями многие посетили свой избирательный участок, на подходе к которому царила торжественная атмосфера: играла музыка и работал буфет, непременный атрибут каждого избирательного участка, где в широком ассортименте были представлены различные кулинарные и кондитерские изделия Копыльского райпо. Праздничное же настроение для голосующих создавали самодеятельные артисты, учащиеся средней школы №3, под руководством Виктора Москвичева. Тем, кто пришел голосовать в послеобеденное время, был предложен художественный фильм «Кука». По словам председателя участковой избирательной комиссии Вячеслава Ярмолинского, наибольшая активность избирателей наблюдалась с утра и до 15 часов. И на 17 часов 30 минут здесь уже проголосовало 84% избирателей из внесенных в списки для голосования. Татьяна БОХАН

Председатель Миноблисполкома Борис Батура поздравил работников энергетического комплекса Минской области с Днем энергетика

18.10.2024
В поздравлении, в частности, говорится: «Сегодня энергетика Минщины — один из важнейших стратегических секторов отечественной экономики. Oт его эффективности во многом зависит устойчивое развитие региона и всей страны, благополучие граждан и энергобезопасность государства. Поэтому самое серьезное внимание сегодня уделяется вопросам повышения его инвестиционной привлекательности и конкурентоспособности. В области строятся новые энергетические мощности, внедряются передовые технологии. Все это подчинено решению задач надежного обеспечения экономики и населения региона необходимыми ресурсами. Все достигнутые успехи оказались возможны благодаря вашему самоотверженному труду и высокому профессионализму. Спасибо вам за это! Выражаем свою уверенность в том, что и в дальнейшем вы будете верны своему долгу, чувству высокой ответственности и сделаете все необходимое для устойчивой и стабильной работы энергетического комплекса». Глава области искренне пожелал энергетикам успешного воплощения всех планов, счастья, крепкого здоровья и благополучия.

Зваротная сувязь

18.10.2024
На прамую лінію са старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Жданенем, паступіла 15 пытанняў. Трэба сказаць, што дыялог па тэлефоне, а таксама асабісты прыём грамадзян, які вёўся паралельна з прамой лініяй, праходзіў у надзвычай добразычлівай абстаноўцы. Адчувалася жаданне кіраўніка раённай “вертыкалі” дакладна разабрацца з кожнай заяўленай праблемай. Нельга сказаць, што ўзнятыя пытанні былі новымі альбо вельмі нечаканымі. Тым не менш, некаторыя з іх патрабавалі больш дэталёвага разгляду.

Яўка выбаршчыкаў – на высокім узроўні

18.10.2024
На Навадоктаравіцкім участку для галасавання №23 на пачатак выбарчай кампаніі ў спісы выбаршчыкаў было ўнесена 737 прозвішчаў. Правам прагаласаваць датэрмінова скарысталіся 147 чалавек (згодна з пратаколам ад 18 снежня), што склала 19,9% усёй аўдыторыі. [caption id="attachment_5162" align="aligncenter" width="443" caption="На даму галасуе старэйшая жыхарка в. Навасёлкі Марыя Аляксандраўна Смольская"][/caption] Нягледзячы на гэта, у дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь галасаванне на ўчастку праходзіла ў спакойным рэжыме. Тым, хто ўпершыню выконваў свой грамадзянскі абавязак (а такіх было шэсць чалавек), старшыня камісіі Марыя Загорцава ад аддзела па справах моладзі райвыканкама са словамі віншавання і ўдзячнасці за ўдзел уручала Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і памятныя сувеніры. [caption id="attachment_5163" align="aligncenter" width="443" caption="Перад падлікам галасоў"][/caption] Тэрыторыя ўчастка ахоплівае 10 вёсак. Шмат жыхароў населеных пунктаў знаходзіцца ў паважаным узросце, і да месца галасавання дабрацца самастойна вельмі цяжка. Таму, па іх папярэдняй заяве, члены камісіі наведваліся да іх дадому, дзе пажылыя грамадзяне маглі выкарыстаць сваё права аддаць голас за любога з дзесяці кандыдатаў. За працэсам на ўчастку пільна сачылі назіральнікі ад выбаршчыкаў, грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “БРСМ”, раённага савета ветэранаў і раённага Савета дэпутатаў. У ходзе галасавання за перыяд выбарчай кампаніі свае бюлетэні апусцілі ў скрыні 725 чалавек, або 98,4% выбаршчыкаў ад агульнага спіса. Тэкст і фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Капыльшчына галасавала за будучае сваёй краiны

18.10.2024
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на Капыльшчыне праходзілі пры актыўным удзеле выбаршчыкаў, у дзелавой і святочнай атмасферы. Сведкамі таму сталі супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Слава працы”, якія 19 снежня наведалі шэраг участкаў для галасавання, пра гэта гаварылі і назіральнікі, што працавалі на саміх участках. [caption id="attachment_5158" align="aligncenter" width="600" caption="Галасуе Таццяна Пупейка"][/caption] Спіс выбаршчыкаў на Коласаўскім участку для галасавання № 15, які размясціўся ў гімназіі № 1 г. Капыля, складаўся з 1158 чалавек, 419 з іх скарысталі магчымасць зрабіць свой выбар датэрмінова. Удвая святочным дзень 19 снежня стаў для пяці юнакоў і дзяўчат, якія ўпершыню ў сваім жыцці прымалі ўдзел у выбарах як паўнапраўныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, як паведаміла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Валянціна Балажынская, такіх на Капыльшчыне сёлета 127. І ўсе яны атрымалі ад камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і аддзела па справах моладзі памятныя падарункі. Навучэнец Жодзінскага політэхнічнага каледжа Арцём Хартановіч, прымаючы падарунак з рук старшыні камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на Коласаўскім участку № 15 Івана Янава, прызнаўся, што гэты дзень для яго вельмі хвалюючы: “Я ведаю, што сёння вырашаецца лёс нашай краіны. Хочацца, каб яна была яшчэ больш прыгожай і квітнеючай”. [caption id="attachment_5156" align="aligncenter" width="413" caption="І. Янаў віншуе А. Хартановіча, А. Матусевіча, А. Лазюк, К. Пяткевіч"][/caption] Сугучныя з думкамі юнака і меркаванні Алёны Лазук, якая таксама ўпершыню прычынілася да такой найважнейшай справы — выбіраць будучыню для сваёй Радзімы. Дзяўчына, якая працуе ў ДЛГУ “Капыльскі лясгас”, выказала спадзяванне, што заўтра для яе, як і для абсалютнай большасці яе равеснікаў, будзе сонечным і, што галоўнае, мірным. Цімкавіцкі Маладзёжны ўчастак для галасавання № 27 быў шматлюдным: толькі-толькі пад’ехаў аўтобус, які прывёз жыхароў Варонаўшчыны і Рачкевіч. Сталыя жанчыны і мужчыны, як законапаслухмяныя грамадзяне, дастаўшы з кішэняў і сумак пашпарты, працягвалі іх членам камісіі, ставілі подпісы насупраць свайго прозвішча ў спісе выбаршчыкаў і накіроўваліся ў кабінкі для галасавання. Праз нейкую хвіліну выходзілі (было відаць па ўсім, што сваё рашэнне абдумалі зага- дзя) і апускалі бюлетэні ў скрынку для галасавання. Пры тым голасна выказвалі пажаданні моцнага здароўя і плёну ў працы свайму выбранніку. “За што вы галасуеце?” — задала пытанне групцы мужчын, якія, ужо выканаўшы свой грамадзянскі абавязак, стаялі ля ўвахода на ўчастак. Не перабіваючы адзін аднаго, але тым не менш імкнучыся абавязкова выказаць сваю думку, мужчыны адказалі: “За спакой, за мір. За тое, каб наша эканоміка развівалася раўнамерна — ніякія хваляванні нам не патрэбны”. Як паведаміла старшыня ўчастковай камісіі Цімкавіцкага Слуцкага ўчастка для галасавання № 28 Вольга Чыгір, у спіс было ўнесена 565 выбаршчыкаў, з якіх 168 прагаласавалі датэрмінова. Атмасфера на ўчастку добразычлівая і святочная. Пры ўваходзе ў Цімкавіцкую СШ, дзе і размясціўся ўчастак, вяскоўцаў вабілі кулінарныя, кандытарскія вырабы і іншыя харчовыя тавары, якія прапаноўвалі работнікі гандлю. Тут жа работнікі мясцовага сельскага Дома культуры ладзілі канцэрт. Святлана Лазоўская, якая ўзначальвае ўстанову культуры, расказала, што ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці — а гэта былі Валянціна Бярновіч, Аксана і Уладзімір Лосевы, Святлана Мірошнік — выбіралі са свайго рэпертуару самыя ўдалыя і любімыя аднавяскоўцамі песні. “Мы імкнемся, каб атмасфера на ўчастку для галасавання стала яшчэ больш святочнай і каб гэты цудоўны настрой людзі неслі ў свае дамы, дзяліліся ім са сваімі блізкімі”, — адзначыла Святлана Аляксандраўна. [caption id="attachment_5157" align="aligncenter" width="413" caption="Назіральнікі І. Башкавец (савет ветэранаў) і Н. Уласавец (БРСМ)."][/caption] На адзінаццаць гадзін раніцы на Быстрыцкім участку для галасавання № 25 выказалі сваю волю амаль 70 % выбаршчыкаў. Такую інфармацыю даў падчас наведвання ўчастка старшыня выбарчай камісіі Мікалай Трус. Сярод вяскоўцаў, вядома ж, былі і такія, хто па стане зда- роўя не здолеў прыйсці на ўчастак. Да такіх, па папярэдніх заяўках, выехалі члены выбарчай камісіі. Як і на кожным участку, ход выбараў кантралявалі назіральнікі. Прадстаўнік раённага савета ветэранаў старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі СВК “Ціміразеўскі” Іван Башкавец адзначыў: “Выбары на ўчастку праходзяць адпаведна з заканадаўствам, ніякіх парушэнняў выяўлена не было. Вельмі радуе, што нават вельмі пажылыя людзі, тыя, каму за 80, імкнуцца самі прайсці альбо прыехаць на ўчастак, каб акунуцца ў атмасферу свята і аддаць свой голас”. Пастараліся стварыць сапраўдную святочную атмасферу на ўчастку і работнікі культуры, якія арганізавалі цікавы канцэрт. Да ўвагі выбаршчыкаў быў прапанаваны і кінафільм. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
Страница 1007 из 1058