Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Яўка выбаршчыкаў – на высокім узроўні

22.12.2010
На Навадоктаравіцкім участку для галасавання №23 на пачатак выбарчай кампаніі ў спісы выбаршчыкаў было ўнесена 737 прозвішчаў. Правам прагаласаваць датэрмінова скарысталіся 147 чалавек (згодна з пратаколам ад 18 снежня), што склала 19,9% усёй аўдыторыі. [caption id="attachment_5162" align="aligncenter" width="443" caption="На даму галасуе старэйшая жыхарка в. Навасёлкі Марыя Аляксандраўна Смольская"][/caption] Нягледзячы на гэта, у дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь галасаванне на ўчастку праходзіла ў спакойным рэжыме. Тым, хто ўпершыню выконваў свой грамадзянскі абавязак (а такіх было шэсць чалавек), старшыня камісіі Марыя Загорцава ад аддзела па справах моладзі райвыканкама са словамі віншавання і ўдзячнасці за ўдзел уручала Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і памятныя сувеніры. [caption id="attachment_5163" align="aligncenter" width="443" caption="Перад падлікам галасоў"][/caption] Тэрыторыя ўчастка ахоплівае 10 вёсак. Шмат жыхароў населеных пунктаў знаходзіцца ў паважаным узросце, і да месца галасавання дабрацца самастойна вельмі цяжка. Таму, па іх папярэдняй заяве, члены камісіі наведваліся да іх дадому, дзе пажылыя грамадзяне маглі выкарыстаць сваё права аддаць голас за любога з дзесяці кандыдатаў. За працэсам на ўчастку пільна сачылі назіральнікі ад выбаршчыкаў, грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “БРСМ”, раённага савета ветэранаў і раённага Савета дэпутатаў. У ходзе галасавання за перыяд выбарчай кампаніі свае бюлетэні апусцілі ў скрыні 725 чалавек, або 98,4% выбаршчыкаў ад агульнага спіса. Тэкст і фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей