Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Экран вясенняй пасяўной (CMigrator copy 1)

19.10.2024
Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, па стане на 15 красавіка гаспадаркамі раёна пасеяна 8667 га яравых культур (21,6%), у тым ліку 8102 га — 65,5% — збожжавых і зернебабовых, за апошні дзень — 1498 га. Пасеяна 7408 га ячменю (82,6%), у тым ліку 1920 га піваварнага, 168 га аўса (30,3%), 116 га зернебабовых (11,2%), 278 га пшаніцы (23,9%), 114 га трыцікале (63%), 310 га аднагадовых траў (8,8%). Справіліся з даведзеным заданнем (і нават пераўзышлі яго) у ААТ “Піянер-Агра”, на рахунку якога 111% збожавых і зернебабовых. На 97% выканалі заданне ў ААТ “Скабін”, на 89% — у ЗАТ “Жыліхава”, на 88% — у ААТ “Капыльскае”, на 84% — у ААТ “Семежава”. Яшчэ 11 сельгаспрадпрыемстваў пераўзышлі рубеж у 50% (усяго ў раёне 24 гаспадаркі). Некаторыя сельгасарганізацыі распачалі работы па сяўбе больш позніх яравых культур. Так, на рахунку ААТ “Старыца-Агра” 10 га цукровых буракоў, 40 га бульбы і 150 га кукурузы, у ЗАТ “Жыліхава” — 10 га цукровых буракоў, у ДП “С “Лясное” — 45 га кукурузы. Падсеяна 25,7% ад неабходнага шматгадовых траў, у тым ліку 17% бабовымі, пратручана 73% насення, перабрана 65% бульбы, на 1550 га сабраны камяні. Падкормлена 98% азімых збожжавых, чатыры гаспадаркі (ААТ “Скабін”, “Старыца-Агра”, “Семежава”, “Капыльскае”) ужо пачалі другую падкормку — апрацавана 504 га. Азімы рапс падкормлены на 88% плошчаў, яго другую падкормку ўжо вядуць сем сельгаспрадпрыемстваў. Атрымалі сілкаванне 65% плошчаў шматгадовых траў, 53% сенажацяў і пашаў, вядзецца і баранаванне гэтых сельгасугоддзяў. Пад яравую сяўбу ўнесена 11128,5 т дз.р. мінеральных угнаенняў, у тым ліку 5177 т дз.р. калію, 4219 т дз.р. азоту, 1733 т дз.р. фосфару.

Гора аб’ядноўвае

19.10.2024
Капыляне, як і ўсе жыхары Беларусі, засталіся нераўнадушнымі да падзей, што адбыліся 11 красавіка на станцыі метро “Кастрычніцкая” ў Мінску. Яны выказваюць свае меркаванні. Марыя САНДРОЗД, старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”: — Мяне перапаўняюць пачуцці. Як і ўсе беларускія людзі, спачуваю сем’ям загінуўшых. Малюся за выздараўленне пацярпелых, параненых. Не хочацца верыць, што такое злачынства здзейснена нашымі суайчыннікамі – людзьмі, якія вучыліся ў нашых школах, ядуць наш хлеб. Але, на жаль, гэта адбылося. Любое гора аб’ядноўвае нас, і хацелася б, каб мы сталі больш моцнымі. Я згодна з Прэзідэнтам А. Р. Лукашэнкам, які адзначыў, што яшчэ не заўсёды мы адказна адносімся да сваёй справы, недысцыплінаваныя. Неабходна прывіваць гэтыя якасці моладзі, а таксама вучыць, каб яна любіла нашу Радзіму і народ. Вольга Сыман, настаўніца біялогіі СШ №2 г. Капыля: — Мае адносіны да гэтых падзей вельмі адмоўныя. Хацелася б, каб людзі, якія арганізавалі і здзейснілі тэракт, панеслі самае жорсткае пакаранне. Выказваю спачуванне сем’ям загінуўшых. А тым, хто зараз знаходзіцца ў бальніцы, жадаю хутчэйшай папраўкі, усім пацярпелым – вялікай вытрымкі і мужнасці. Таццяна Гусар, інжынер-радыёлаг ААТ “Капыльскі масласырзавод”, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”: — Гэта падзея вельмі глыбока кранула і мяне, і супрацоўнікаў нашага прадпрыемства. Мы былі ў шоку. Не чакалі, што такое змаглі здзейсніць беларусы, паколькі мы з’яўляемся спакойнай нацыяй. Спачуваем людзям, якія трапілі ў складаную сітуацыю. Хочацца пажадаць ім моцы, мужнасці. Думаем, злачынцы будуць асуджаны справядліва, па законе. Спадзяёмся, што ніхто і ніколі ў нашай краіне больш не адчуе такога на сабе. Запісаў Сяргей КОЗЕЛ

16 красавiка — рэспубліканскі суботнік

19.10.2024
Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №423 ад 1 красавіка 2011 г. “Аб правядзенні рэспубліканскага субот-ніка ў 2011 годзе”, а таксама з адпаведным рашэннем Мінаблвыканкама, Капыльскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне на добраахвотнай аснове правесці 16 красавіка 2011 года рэспубліканскі і раённы суботнікі на рабочых месцах  ці  на  сацыяльна  значных аб’ектах. Рабочую групу па падрыхтоўцы і правядзенні суботніка, у склад якой увайшлі кіраўнікі розных служб, узначаліла намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. Сёння, падчас суботніка, прадстаўнікоў працоўных калектываў Капыльшчыны можна сустрэць на добраўпарадкаванні горада і сельскіх населеных пунктаў, на падборы камянёў на палетках, іншых сельгасработах у гаспадарках раёна. Заробленыя на суботніку грошы будуць накіраваны на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, і інвалідаў з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама на мінімізацыю яе выкідаў. Некаторая частка атрыманых грашовых сродкаў пойдзе на будаўніцтва новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску і для падтрымкі пацярпелых ад выбуху ў метро. Добраўпарадкаванне населеных пунктаў, могілак, месц пахавання воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльных комплексаў, месц баявой і воінскай славы пачалі праводзіць яшчэ да дня афіцыйнага суботніка. На здымку Сяргея Лазоўскага адлюстраваны момант уборкі брацкай магілы ў в. Аргелаўшчына работнікамі райваенкамата. Марыя ШЭІНА

К 9 Мая – материальная помощь

19.10.2024
Председатель райисполкома Анатолий Жданеня подписал распоряжение №174р «Об оказании материальной помощи» в связи с празднованием 66-й годовщины Победы советского народа в Великой Отечественной войне. Председателям сельисполкомов, руководителям предприятий, организаций и учреждений в срок до 5 мая за счет средств субъектов хозяйствования необходимо  организовать выплату в размере одной базовой величины участникам, инвалидам Великой Отечественной войны, труженикам тыла, бывшим узникам фашистских лагерей, семьям погибших воинов в годы войны, блокадникам, инвалидам с детства вследствие ранения, контузии, увечья, связанных с последствиями боевых действий в годы Великой Отечественной войны. Подготовила Мария ШЕИНА

Я в пожарные пойду…

19.10.2024
«Мой сын в этом году оканчивает 11 классов и хочет связать свою жизнь с МЧС. Расскажите, пожалуйста, где в нашей республике можно получить соответствующее образование. А. Нарейко, г. Копыль». Вопрос нашего читателя мы переадресовали заместителю начальника Копыльского РОЧС Александру ЗЕЛИНСКОМУ: — Получить высшее образование можно в Командно-инженерном в г. Минске и Гомельском инженерном институтах. Формы и сроки обучения в институтах следующие: факультет очного обучения – 4 года, заочного – 5 лет и заочного с сокращенным сроком обучения – 3 года (для лиц со средним специальным профильным образованием – Солигорский государственный горно-химический колледж). Курсанты обеспечиваются обмундированием, питанием, медицинским обслуживанием, коммунально-бытовыми услугами и общежитием, им выплачивается стипендия. Есть возможность изучать дисциплину «Автомобильная подготовка» и на 3 курсе бесплатно получить водительское удостоверение. По результатам успешной сдачи экзаменов ежегодно предоставляются отпуска: зимний – до 15 суток, летний - до 30 с  оплатой проезда в пределах Республики Беларусь. По окончании учебы выпускникам институтов выдается диплом о высшем образовании и присваивается специальное звание «лейтенант внутренней службы». Основными требованиями к кандидату на поступление являются: гражданство Республики Беларусь; возраст на очную форму обучения (исчисляется на 1 сентября года поступления): на бюджет - от 17 до 23 лет (граждане, не достигшие 18-летнего возраста, с письменного согласия родителей или иных законных представителей); на условиях оплаты - от 17 до 30 лет; наличие образования не ниже среднего; хорошее состояние здо- ровья и физической формы; ну и, конечно, хорошая успеваемость по предметам, выносимым на вступительные испытания. При соответствии указанным требованиям для поступления в институты необходимо подать заявление до 1 мая на имя начальника районного (городского) отдела по чрезвычайным ситуациям по месту жительства, где будут оформлены необходимые документы и выдано направление на военно-врачебную комиссию. Каждый кандидат должен пройти обязательное медицинское обследование в поликлинике МВД на предмет  годности для поступления в учебные заведения МЧС. После чего на кандидата оформляется личное (учебное) дело. Далее в соответствии с порядком приема кандидаты на поступление должны  пройти  централизованное  тестирование и представить в приемную комиссию вуза сертификаты по белорусскому (или русскому) языку, физике и математике, а также оригиналы документов об образовании (с 9 по 15 июля). Кандидаты, прошедшие профессиональный отбор и допущенные к участию в конкурсе (вступительных испытаниях), являются абитуриентами института.  Сроки проведения вступительных испытаний в данные вузы – с 15 по 18 июля. В случае если абитуриент выдерживает вступительные испытания, но не проходит по конкурсу на очное обучение, он может подать документы на заочное (платное) обучение до 23 июля. Если же он не поступает в данные вузы, то имеет возможность пробовать поступить в этом же году в другие государственные и частные вузы (кроме Академии МВД и Академии ВС). Срок подачи документов в остальные вузы – с 16 по 25 июля (на военные факультеты - с 16 по 23 июля). Подготовила Татьяна БОХАН
Страница 905 из 1058