Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

16 красавiка — рэспубліканскі суботнік

16.04.2011
Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №423 ад 1 красавіка 2011 г. “Аб правядзенні рэспубліканскага субот-ніка ў 2011 годзе”, а таксама з адпаведным рашэннем Мінаблвыканкама, Капыльскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне на добраахвотнай аснове правесці 16 красавіка 2011 года рэспубліканскі і раённы суботнікі на рабочых месцах  ці  на  сацыяльна  значных аб’ектах. Рабочую групу па падрыхтоўцы і правядзенні суботніка, у склад якой увайшлі кіраўнікі розных служб, узначаліла намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. Сёння, падчас суботніка, прадстаўнікоў працоўных калектываў Капыльшчыны можна сустрэць на добраўпарадкаванні горада і сельскіх населеных пунктаў, на падборы камянёў на палетках, іншых сельгасработах у гаспадарках раёна. Заробленыя на суботніку грошы будуць накіраваны на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, і інвалідаў з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама на мінімізацыю яе выкідаў. Некаторая частка атрыманых грашовых сродкаў пойдзе на будаўніцтва новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску і для падтрымкі пацярпелых ад выбуху ў метро. Добраўпарадкаванне населеных пунктаў, могілак, месц пахавання воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльных комплексаў, месц баявой і воінскай славы пачалі праводзіць яшчэ да дня афіцыйнага суботніка. На здымку Сяргея Лазоўскага адлюстраваны момант уборкі брацкай магілы ў в. Аргелаўшчына работнікамі райваенкамата. Марыя ШЭІНА

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей