Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Экран вясенняй пасяўной (CMigrator copy 1)

18.04.2011
Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, па стане на 15 красавіка гаспадаркамі раёна пасеяна 8667 га яравых культур (21,6%), у тым ліку 8102 га — 65,5% — збожжавых і зернебабовых, за апошні дзень — 1498 га. Пасеяна 7408 га ячменю (82,6%), у тым ліку 1920 га піваварнага, 168 га аўса (30,3%), 116 га зернебабовых (11,2%), 278 га пшаніцы (23,9%), 114 га трыцікале (63%), 310 га аднагадовых траў (8,8%). Справіліся з даведзеным заданнем (і нават пераўзышлі яго) у ААТ “Піянер-Агра”, на рахунку якога 111% збожавых і зернебабовых. На 97% выканалі заданне ў ААТ “Скабін”, на 89% — у ЗАТ “Жыліхава”, на 88% — у ААТ “Капыльскае”, на 84% — у ААТ “Семежава”. Яшчэ 11 сельгаспрадпрыемстваў пераўзышлі рубеж у 50% (усяго ў раёне 24 гаспадаркі). Некаторыя сельгасарганізацыі распачалі работы па сяўбе больш позніх яравых культур. Так, на рахунку ААТ “Старыца-Агра” 10 га цукровых буракоў, 40 га бульбы і 150 га кукурузы, у ЗАТ “Жыліхава” — 10 га цукровых буракоў, у ДП “С “Лясное” — 45 га кукурузы. Падсеяна 25,7% ад неабходнага шматгадовых траў, у тым ліку 17% бабовымі, пратручана 73% насення, перабрана 65% бульбы, на 1550 га сабраны камяні. Падкормлена 98% азімых збожжавых, чатыры гаспадаркі (ААТ “Скабін”, “Старыца-Агра”, “Семежава”, “Капыльскае”) ужо пачалі другую падкормку — апрацавана 504 га. Азімы рапс падкормлены на 88% плошчаў, яго другую падкормку ўжо вядуць сем сельгаспрадпрыемстваў. Атрымалі сілкаванне 65% плошчаў шматгадовых траў, 53% сенажацяў і пашаў, вядзецца і баранаванне гэтых сельгасугоддзяў. Пад яравую сяўбу ўнесена 11128,5 т дз.р. мінеральных угнаенняў, у тым ліку 5177 т дз.р. калію, 4219 т дз.р. азоту, 1733 т дз.р. фосфару.

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей