Сёння ў гэтым мястэчку мала хто памятае Віктара Родчанку, тутэйшага сельскага актывіста 20 —30-х гадоў, які ў 1943 годзе стаў камісарам партызанскай брыгады імя Суворава, што дзейнічала на тэрыторыі Грэскага і Слуцкага раёнаў у Вераб’ёўскіх лясах.
Разам з ім партызаніў і 13-гадовы сын Рыгорка. Насіў, як баец, трафейны нямецкі карабін. Але да баявых аперацый бацька яго не дапушчаў – такі быў наказ камандзіра брыгады.
Хлопчык за два гады да прыходу Чырвонай Арміі зведаў нямала жахаў, быў сведкам крывавых баёў, хадзіў не раз у разведку. Пасля вайны стаў педагогам, выкладаў у вячэрняй школе г. Слуцка беларускую мову і літаратуру, займаўся літаратурнай працай. Выдаў кніжку пра пісьменніка-дэмакрата Альберта Абуховіча, пра старэйшую школу Беларусі – слуцкую гімназію №1, кніжку “Слуцкая старасвеччына”, зборнік вершаў “У паходзе”, часта друкаваўся ў рэспубліканскіх і раённай газетах, на ўсіх настаўніцкіх жнівеньскіх нарадах выступаў толькі на беларускай мове.
Мы сябравалі з Рыгорам Віктаравічам, улетку не раз ездзілі прыгарадным аўтобусам па грыбы ў тыя лясы, дзе ён з бацькам калісьці партызанілі. Неяк ён падзяліўся ўспамінамі аб першых днях вайны, у памяць 12-гадовага падлетка яны ўрэзаліся на ўсё жыццё. І мне стала вядома, што нямецкія матацыклісты заехалі ў Цімкавічы раніцай 25 чэрвеня – на чацвёрты дзень вайны! Чалавек мо пяцьдзясят, матацыклы былі з каляскамі, на кожнай – па кулямёце. Нашых воінаў у мястэчку Рыгор не бачыў – іх там не было. А вось з захаду з-пад Нясвіжа і Стоўбцаў у бок Цімкавіч ішлі пешыя, ехалі павозкі з чырвонаармейцамі, зрэдку бартавыя грузавікі ГАЗ-АА. Немцы, выставіўшы блок-пост з кулямётчыкам узбоч дарогі, агонь па адступаўшых не адкрывалі, падпускалі бліжэй і камандавалі: “Хендэ-хох!” – рукі ўгору! І канваіравалі разгубленых ад такой сустрэчы, знясіленых доўгай дарогай і голадам чырвонаармейцаў у нейкі загон паблізу жывёлагадоўчай фермы, абнесены плотам, ставілі варту. Праз нейкую гадзіну там ужо набралася чалавек сто палонных. Яшчэ запомніў Рыгор, як нічога не падазраючы, да немцаў падышоў з цэнтра мястэчка ўчастковы міліцыянер у форме. Афіцэр выйшаў да яго, выняў з чорнай кабуры пісталет і выстраліў. Міліцыянер упаў на зямлю, з яго грудзей фантанчыкам біла кроў. Рыгора ўразіла гэтая сцэна расправы над міліцыянерам. Бацька, сельскі камуніст, хаваўся, не начаваў дома, а восенню 1942 года з сынам падаліся ў партызаны.
Мне запомніліся і ўспаміны Рыгора аб лёсе цімкавіцкіх яўрэяў, якіх да вайны пражывала ў мястэчку звыш 1000 чалавек. Яны працавалі ў калгасе, вялі сваю гаспадарку, дробны гандаль, мірна жылі з суседзямі. Ужо 25 сакавіка 1942 года акупанты з мясцовымі паліцаямі расстралялі першую групу яўрэяў, а 26 і 27 чэрвеня каля 900 чалавек, пераважна жанчын, дзяцей і старых мужчын, расстралялі за некалькі кіламетраў ад Цімкавіч, па дарозе ў вёску Прусы. Там у канцы 40-х гадоў тымі, хто паспеў збегчы да прыходу немцаў ці ўцалеў ад расстрэлу, быў узведзены помнік – піраміда з атынкаванай цэглы.
Рыгор Віктаравіч часта друкаваўся ў газетах, вышукваў малавядомыя гістарычныя падзеі роднага краю. Але цяжкая хвароба падарвала яго здароўе, і ў 1993 годзе ён памёр і быў пахаваны на цімкавіцкіх могілках.
Міхаіл ТЫЧЫНА,
ветэран Вялікай Айчыннай вайны
Победную весну 2011 года на Копыльщине встречают 57 ветеранов и 68 инвалидов Великой Отечественной войны, 25 тружеников тыла и 3 блокадника, 27 членов семей погибших на этой страшной войне. Всем им наша признательность и искреннее уважение.
Маргарита САКОВИЧ
НА СНИМКЕ: ветераны Великой Отечественной войны Елена Потаповна Клишевич, Николай Никифорович Пласковицкий, Петр Петрович Малевич, Александр Сергеевич Никонович.
Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО
У кнізе “Вызваленне без грыфа “Сакрэтна” (г. Мінск: Полымя, 1996 год, 151 стар.) беларускі гісторык доктар гістарычных навук Уладзімір Лемяшонак, які з’яўляецца аўтарам звыш 160 навуковых прац, даследуе гісторыю барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Аб шырокамаштабнай аперацыі Чырвонай Арміі “Баграціён” у пасляваенныя гады напісана шмат. Найперш военачальнікі, якія прымалі ўдзел у ёй, і гісторыкі пералічвалі маштабы панесеных вермахтам страт у жывой сіле і тэхніцы, спасылаліся на ўмелае кіраўніцтва аперацыяй камандуючымі ўсіх рангаў. Але замоўчвалі лічбы страт, панесеных і Чырвонай Арміяй у ходзе баёў, можа, таму што яны былі таксама немалыя.
Адной з прычын такога замоўчвання была недаступнасць архіўных матэрыялаў, што захоўваліся ў сейфах міністэрства абароны. Пасля распаду СССР у большасці сваёй яны сталі даступнымі, адкрытымі, што і дазволіла беларускаму гісторыку Ула- дзіміру Лемяшонку ў 1996 го- дзе ў сваёй кнізе “Вызваленне без грыфа “сакрэтна” даць аб’ектыўныя, шырокамаштабныя сведчанні ваенных па- дзей той пары.
Чытачы змаглі даведацца, якія сілы мела наша армія па стане на 23 чэрвеня 1944 года ў складзе 4-х франтоў – 1-га Прыбалтыйскага, 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх перад пачаткам наступлення ў той дзень: 172 стралковыя дывізіі, 12 танкавых і механізаваных карпусоў, 5 паветраных армій, 8 бамбардзіровачных карпусоў, 2,4 мільёна чалавек, з іх 1,4 мільёна баявога складу, 36,4 тысячы гармат і мінамётаў, 3 тысячы рэактыўных “кацюш”, 5848 танкаў і 1977 самаходных гарматаў, 5,3 тысячы самалётаў. Дадаткова ў ходзе аперацыі былі ўведзены 19-ы танкавы корпус і 24 стралковыя дывізіі – яшчэ 100 тысяч чалавек, 800 танкаў, 2664 гарматы, 16 тысяч аўтамашын.
У немцаў на так званым “беларускім балконе” паміж Віцебскам і Мазыром знахо- дзіліся 16-я армія (5 дывізій), 4-я танкавая армія (6 дывізій), 4-я, 9-я і 2-я арміі – (52 дывізіі і 3 брыгады), 932 танкі і самаходныя гарматы, 900 самалётаў, 7,6 тысячы гармат і мінамётаў, 1,2 мільёна чалавек асабовага саставу.
Як бачна, Чырвоная Армія мела перавагу над немцамі: у людзях – у 2 разы, у танках і самаходных артылерыйскіх устаноўках – у 7,3 раза, у гарматах і мінамётах – у 5 разоў, у самалётах – у 6 разоў! Гэта дазволіла даволі хутка, хоць і не без значных страт людзей і тэхнікі, не толькі ўзламаць глыбокаэшаланаваную абарону вермахта на фронце даўжынёй 600 км, але і вывесці танкавыя карпусы на аператыўную прастору, акружыць на ўсход ад Бабруйска 6 дывізій 9-й арміі і разграміць іх, узяць там у палон 23,7 тысячы салдатаў і афіцэраў, знішчыць 366 танкаў, 2664 гарматы, 16 тысяч аўтамашын.
У “віцебскім катле” было разгромлена 5 нямецкіх дывізій, у самым буйным, мінскім, на ўсход ад горада – 25 дывізій, якія да 9 ліпеня 1944 года былі разгромлены і рассеяны, у палон былі ўзяты 30 тысяч чалавек, у тым ліку 22 генералы.
Усяго з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 года немцы страцілі ў ходзе аперацыі “Баграціён” звыш 500 тысяч чалавек, з іх 165,9 тысячы забітымі, 187,1 тысячы параненымі, 200 тысяч палонных. Гэта аперацыя стала ўзорам ваеннага ўмельства для Чырвонай Арміі, набытага за тры гады вайны. Але і яна панесла значныя страты: 324,9 тысячы чалавек, у тым ліку 81,3 тысячы забітымі. Калі ж улічыць страты, панесеныя ў баях за вызваленне Беларусі ў кастрычніку—снежні 1943 года на Аршанскім кірунку, у лістападзе таго году ў раёне Рэчыцы—Гомеля, у студзені 1944 года ў Калінкавіцка–Мазырскай і Рагачоўска–Жлобінскай аперацыі, то колькасць панесеных Чырвонай Арміяй страт склала 765 тысяч чалавек, у тым ліку забітымі 178 507 чалавек, 2957 танкаў і самаходных установак, 822 самалёты, 2447 гармат і мінамётаў.
Вялікія страты ў людзях тлумачыліся не толькі ўпартым супраціўленнем гітлераўцаў, іх моцнай абаронай, але і недахопамі ў баявой падрыхтоўцы 600 тысяч воінаў, прызваных у Чырвоную Армію ў Беларусі пасля яе вызвалення. Моладзь прызыўнога ўзросту адразу ўлівалася ў рады дзеючай арміі, і яе паспешна кідалі ў бой без падрыхтоўкі. Усё гэта і вяло да неапраўдана вялікіх страт, аб якіх напамінаюць каля 6 тысяч абеліскаў і помнікаў.
Міхаіл ТЫЧЫНА,
ветэран вайны,
няштатны карэспандэнт “Слава працы”,
г. Слуцк
Возрождение любой страны немыслимо без государственной символики. Наряду с прочими знаками отличия она является неотъемлемым элементом патриотиче- ского единения граждан. На республиканском референдуме, состоявшемся 14 мая 1995 года, народ Беларуси подавляющим большинством голосов одобрил предложенные образцы державных символов. А 14 ноября 1995 года Указом Президента Республики Беларусь был установлен ежегодный праздник — День Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь.
Государственный герб страны прошел долгий путь своего становления и развития. Его геральдические элементы, выбранные и скомпонованные с большим художественным вкусом, цветовая гамма красноречиво говорят о мирных, созидательных целях государства. Одновременно они характеризуют национальные особенности и уклад жизни белорусского народа, природные условия Республики Беларусь. Все это обогащает классическую символику и эмблематику, а сам герб ставят в ряд лучших образцов существующих ныне высших государственных знаков.
Государственные символы наряду с гимном и Конституцией являются важнейшими атрибутами государственности и выражают нерушимое единство наших граждан.
Герб, флаг, гимн стали обязательными атрибутами во всех государственных организациях и учреждениях, зданиях важнейших государственных органов, районного и сельских исполкомах. Белорусский государственный флаг поднимается, а гимн звучит во время спортивных соревнований в республике и за ее пределами, когда наши спортсмены занимают призовые места. Государственные флаги вот уже более 10 лет гордо развеваются в дни наших праздников и свершений, словно радуясь с нами, со страной. Они наполняют сердца граждан уверенностью и гордостью за свой героический трудовой народ, решительностью дерзать и бороться за интересы страны.
Пусть реют над нами славные знамена нашей родины! Пусть озаряет наш путь государственный герб нашей страны! В них — наша честь и наша клятва — хранить верность своему героическому трудовому народу, отстаивать его интересы, которые являются интересами каждого из нас.
9 мая 2011 года
Радиоконцерт «Звучат мелодии военных лет» 8.00 - 9.30
Играет духовой оркестр (детский) 9.30 - 10.00
Сбор представителей трудовых коллективов, построение колонн 9.30 - 10.00
Торжественный митинг, посвященный Дню Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь 10.00 - 10.15
Возложение цветов к памятнику воинам-интернационалистам, памятнику В. И. Ленина, памятнику
жертвам Копыльского гетто 10.15 - 10.25
Праздничное шествие ветеранов и представителей трудовых коллективов к памятнику воинам-освободителям 10.25 - 10.50
Торжественный митинг-реквием
«Праздник со слезами на глазах», возложение венков 10.50 - 11.30
Праздничный концерт «Салют і слава гадавіне навекі памятнага дня» в зоне отдыха 12.00 - 13.30
Массовые гуляния в зоне отдыха, танцевальная программа 13.30 - 17.00
ФОК. Спортивный праздник: 14.00 - 17.00
- футбольный матч: ФК «Копыль» - сборная района «Молодежная»; 15.00
- спортивные конкурсы, турниры (стрельба из пневматической винтовки, дартс, бильярд, шашки, шахматы, спортивные конкурсы).
Танцевальная диско-программа (площадь им. В.И. Ленина) 20.00 - 24.00
Ночная дискотека в РЦК 24.00 - 3.00