Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Море удовольствия в маленьком бассейне

04.05.2025
Кому не хотелось бы в холодные зимние дни окунуться в теплые волны лета, почувствовать себя легким и бодрым? На этот вопрос ответа не требуется. У жителей и гостей города Копыля есть такая возможность: ФОК предлагает свои услуги всем, кто дружит со спортом, кто заботится о своем здоровье, кто просто хочет отдохнуть с пользой. Малый бассейн, который посещают дети и взрослые, представлет собой не только большую емкость с водой, но и удивительную возможность вернуться в лето. Ведь теплая (30оС) вода, гладкое дно, неопасная глубина и даже солнышко, которое заглядывает в высокие окна, напоминают летний пляж. Но самое главное – в игре укрепляется здоровье. Как известно, плавание – это одно из эффективных средств физического воспитания, оно благоприятно сказывается на состоянии всего организма, позволяет хорошо расслабить мышцы, разгрузить позвоночник. А регулярные занятия плаванием укрепляют нервную систему, совершенствуют деятельность сердечно-сосудистой и дыхательной систем. Одновременно плавание совершенствует регуляцию организма, способствует его закаливанию. Многие родители понимают, что плавание – это жизненно необходимый навык, поэтому они посещают малый бассейн вместе с детьми, стараясь научить плавать своих малышей, да и сами с удовольствием плавают там – места достаточно. Но чаще всего дети приходят в бассейн с друзьями. Ведь так здорово поиграть в водное поло, побрызгаться, попрыгать в воде, покататься на специальных плавательных приспособлениях, которые имеются на ФОКе. Тот, кто хотя бы раз побывал в малом бассейне, обязательно старается посетить его еще раз. Один малыш, который вышел с мамой из бассейна, громко сказал: “Такой маленький бассейн, а удовольствия в нем – целое море!” Важно еще и то,  что всех, кто посещает ФОК, встречают и обслуживают очень вежливые, внимательные, старательные работники, которые создали максимально комфортные условия для посетителей спортивного комплекса. Виктория УСС, член кружка РЦДТ “Юный журналист”    

Служэнне – Айчыне

04.05.2025
28 лютага грамадскасць Міншчыны адзначыць 25-годдзе абласной і раённых арганізацый ветэранаў. У нашым раёне  ідзе актыўная падрыхтоўка да знамянальнай даты. Напрыклад, на гэтым тыдні адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раеўскай, на якім быў разгледжаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні на Капыльшчыне святкавання 25-годдзя грамадскага аб’яднання. Так, у кожнай пярвічнай ветэранскай арга- нізацыі пройдуць сходы з удзелам прадстаўнікоў выканаўчых і заканадаўчых органаў, прафсаюзаў, БРСМ, грамадскіх арганізацый. Плануецца ўшанаванне загінуўшых і пайшоўшых з жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У школах, працоўных калектывах пройдуць сустрэчы ветэранаў з моладдзю. Сумесна з органамі ўлады і шэфскімі арганізацыямі будзе аказана адрасная сацыяльная дапамога тым ветэранам, якім яна найбольш неабходна. Шмат увагі Ала Раеўская надала правядзенню пленума раённага Савета ветэранаў. Гэта мерапрыемства будзе насіць не толькі дзелавы, але і святочны характар. Марыя ШЭІНА  

Наш гонар і слава

04.05.2025
Мне заўсёды імпануюць людзі сціплыя, творчыя, інтэлігентныя. І вось зараз хочацца расказаць менавіта пра такіх. Гэта пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч і член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Леаніда Падвойская, якія знайшлі час прыехаць у Навасёлкаўскую СШ. Такая творчая сустрэча з пісьменнікамі і іх творамі настройвае на пазітыўны лад, паднімае прэстыж кнігі і чытання. Дзеці ўжо на наступны дзень беглі ў бібліятэку, каб узяць кнігі, якія падарылі госці. Гэта “Зерне да зерня”, “Хто мы, адкуль мы”, “Маладзік над заснежаным шляхам” А. Марціновіча і кнігі “Максім” і “Алёна” з цыкла “Предтечи зверя” Л. Падвойскай. Леаніда Іванаўна – гэта пачынаючы пісьменнік. Яна піша ў вольны ад працы час і калі надыходзіць натхненне… А вось Аляксандр Андрэевіч выступаць у друку як журналіст пачаў яшчэ школьнікам. З-пад яго пяра выйшлі ў свет 39 кніг. У свой юбілейны 2011 год (яму  споўнілася 65 гадоў) пабачылі свет 4 кнігі: “Григорий Булацкий: Перекрестки судьбы”, “Серенада под осенью столетий: Признание в любви Беловежской пуще”, “Нежность звездного неба: Историческая повесть”, “Свяці, зорка, свяці”: Дзецям пра Максіма Багдановіча; нарысы”. Алесь Марціновіч на працягу не аднаго дзесяцігоддзя раскрывае нацыянальную гісторыю праз асобы знакамітых беларусаў і іншых народаў, якія плённа працавалі на карысць нашай Бацькаўшчыны. Яны стваралі славу і гонар яе. Гэта мастакі, вучоныя, пісьменнікі, кампазітары і іншыя, якія жылі і тварылі на Беларусі. Гісторыя Беларусі ў асобах – гэта вяршыня творчасці пісьменніка. Гэтая серыя заснавана ў 2007 годзе, дзе праз эсэ, нарысы, апавяданні прасочаны лёсы больш як 300 знакамітых суайчыннікаў і тых, хто нарадзіўся ў іншых краінах, але звязаў свой лёс з беларускім краем. Гэта кнігі “Зерне да зерня”, “Хто мы, адкуль мы”, “У часе прасветленыя твары”, “Птушкі з пакінутых гнёздаў” і інш. Марціновіч вядомы чытачу як старанны даследчык, тонкі знаўца дзіцячай псіхалогіі, аўтар мастацка-пазнавальных твораў для дзяцей: “Святая Еўфрасіння”, “Златавуст з Турава”, “Сімяён, сын Полацка”, “Як Гурка ворагаў граміў”; казак “Віця Неслух у краіне Мурашоў” і інш. На ІІ з’ездзе Саюза пісьменнікаў, які праходзіў 17 – 18 кастрычніка 2011 г. Аляксандр Андрэевіч быў абраны членам праўлення СП Беларусі. Ён жа з 2011 года – загадчык аддзела крытыкі часопіса “Полымя”. Пра творчасць можна пісаць бясконца. Але хто цікавіцца жыццём і лёсам гэтага чалавека, я прапаную прачытаць кнігу “З росных сцяжын” (яны маюцца ў сельскіх бібліятэках). У гэтым зборніку складзены аўтабіяграфіі творцаў слова, у т. л. і Марціновіча “Іншага жыцця не ўяўляю”. Гэта вельмі цікавы аповед пра жыццёвыя і літаратурныя сцежкі. А з якой любоўю ён піша пра свой родны кут, пра бацькоў. Шмат іншага, аб чым можна даведацца толькі ў гэтым артыкуле. З вялікім захапленнем я прачытала ў зборніку і аўтабіяграфію яго жонкі. Гэта вельмі цікавая, творчая, інтэлігентная натура. Яна выхоўвалася ў сям’і, дзе велізарнае месца ў жыцці займалі кнігі. Дзе самае захапляльнае на свеце – свет прыроды, свет прыгожага пісьменства і свет мастацтва – музыкі, тэатра, кіно. І сама Таццяна Міхайлаўна працавала і працуе ў самых розных жанрах. Уладзіслава ЕРМАЛІНСКАЯ, бібліятэкар Навасёлкаўскай СШ  

Шчадравалі па-царску

04.05.2025
У Семежаве ў Шчодры вечар правялі традыцыйны абрад “Калядныя цары”. [caption id="attachment_15869" align="aligncenter" width="443" caption="Пачастункі - ад гаспадароў хаты."][/caption] Задоўга да пачатку правядзення абраду публіка бавіла вольны час у парку адпачынку, дзе разгарнулася цэлая бакалея. Аматараў нацыянальнай беларускай кухні частавалі мясцовымі прысмакамі добра вядомыя на Капыльшчыне клубныя аб’яднанні “Лоцвінскія ўдалухі” (Лоцвінскі СДК), “Гаспадыня” (Семежаўскі цэнтр культуры і вольнага часу), “Калейдаскоп” (Песачанскі цэнтр культуры і вольнага адпачынку) і супрацоўнікі Жыліхаўскага СДК. Але, перш чым атрымаць духмяныя пачастункі, гасцям свята трэба было ці песні праспяваць, ці байкі расказаць, ці вершы прачытаць. Ды не абы–якія, а калядныя! Ну а больш удалыя і рухавыя пускаліся ў заліхвацкія скокі разам з удзельніцамі вясёлага гандлю. І паверце - на лёгкім марозіку паляндвічка ды свойская каўбаска, блінцы ды аладкі, травяны чай ды абаранкі надта доўга не “сумавалі” на шчодрых сталах. [caption id="attachment_15870" align="aligncenter" width="443" caption="Гасцей свята вітаюць «Лоцвінскія ўдалухі»."][/caption] Калі даспадобы работа майстэрская ды ўзор прыгожы – вось вам і семежаўскія тканкі: рушнікі, сурвэткі і посцілкі, якія прадставілі майстры раённага цэнтра ткацтва. А якое ж свята ды без добрай песні і вясёлых танцаў! Ад душы пад гармонік выскоквалі самадзейныя артысты Быстрыцкага і Скабінскага СДК. Народны калектыў “Спадчына” дарыў прысутным сваё вакальнае майстэрства, а ўсмешкі - народны тэатр гульні і гумару “Капыльскія пацехі”. Калі захацелі зазірнуць у будучыню і даведацца пра лёс, што наканаваны ў гэтым годзе, – заходзьце да варажбіткі або звярніцеся па дапамогу да пеўня-вешчуна. [caption id="attachment_15871" align="aligncenter" width="289" caption="Малады састаў «Цароў»."][/caption] Бліжэй да пяці гадзін вечара ў цэнтры каляднага дзейства з’явіліся доўгачаканыя “Цары”. Але ў гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі сюрпрыз: да гледачоў выйшлі адразу два калектывы! Пасля невялікага прадстаўлення хлопцы накіраваліся па сваіх маршрутах, дзе іх ужо зачакаліся семежаўцы. Пацікавіўся ў дырэктара Семежаўскага цэнтра культуры і адпачынку Таццяны Шауры, чаму два калектывы ўдзельнічаюць у абрадзе. “У даўнейшыя часы ўвогуле на кожнай вуліцы меўся свой гурт. Семежава была вёска вялікая – 10 вуліц і на кожнай былі свае Цары, - патлумачыла яна. – Увогуле, хацела, каб сёння больш людзей убачылі гэты цудоўны абрад, зноў жа – каб прыцягнуць больш турыстаў да нас”. [caption id="attachment_15872" align="aligncenter" width="443" caption="Калядная варажба."][/caption] У суправаджэнні шматлікіх гасцей і мясцовых жыхароў наведвалі “Цары” хату за хатай, дэманструючы даўні прыгожы абрад і несучы спадзяванні на шчасце і дабрабыт у бягучым го-дзе.  Гаспадары, у сваю чаргу, дзякавалі хлопцам за візіт, частуючы іх ад душы пірагамі і каўбасамі. Калі Шчодры вечар набіраў сілу і ўжо пачало змяркацца,  абрад набыў яшчэ большую відовішчнасць: хлопцы запалілі факелы. Асабліва гэта дзейства зачароўвала самых маленькіх яго гледачоў – дзяцей, якія суправаджалі царскі строй на працягу ўсяго шэсця… [caption id="attachment_15873" align="aligncenter" width="443" caption="Вясёлыя песні і танцы ад Быстрыцкага СДК."][/caption] Дзесьці такія традыцыі згублены, а сведкаў, што маглі б пра іх расказаць, ужо няма. А ёсць і такія абрады,  што жывуць і сёння. «Калядныя цары» - якраз з іх ліку. І тое, што з’явіўся другі, больш малады склад калядоў- шчыкаў, прымушае верыць у доўгае жыццё гэтай семежаўскай традыцыі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

 

Незабыўныя імгненні спартакіяды

04.05.2025

Правядзенне спартакіяд - неад’емная частка добрых спартыўных традыцый нашага раёна, у якой падтрымка актыўнага, здаровага ладу жыцця займае асобае месца. Вось і сёлета яшчэ раз гэта пацвердзіла зімовая спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу, якая адбылася ў мінулую суботу.  Аргкамітэт спартакіяды атрымаў заяўкі ад 25 каманд. І кожная з іх прыбыла на фізкультурна-аздараўленчы комплекс горада не толькі з надзеяй проста паўдзельнічаць.

[caption id="attachment_16127" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікаў вітаюць І. Кісляк, А. Жданеня, В. Васілеўскі"][/caption] Аматараў спорту працоўных калектываў (агульная колькасць удзельнікаў без уліку гасцей склала каля 200 чалавек) віталі старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Віктар Васілеўскі. Паколькі большасць удзельнікаў ужо дасведчаныя «байцы», то адразу ж пасля ўзняцця флага кожны адправіўся рыхтавацца да выступлення ў сваім відзе праграмы. [caption id="attachment_16128" align="aligncenter" width="443" caption="Заключны этап эстафеты"][/caption] Дарэчы, у спартыўным турніры адбыліся ў параўнанні з папярэднім невялікія змены. Сёлета выключаны лыжныя гонкі, а іх месца заняў гіравы спорт, які летась ішоў па-за агульнакамандным залікам спартакіяды. Але першымі на старт практычна адначасова выйшлі плыўцы, гатовыя заваяваць воды вялікага басейна, а ў спартзале - удзельніцы, якія адстойвалі гонар каманды ў сектары для скачкоў на скакалцы.  Баявы дух, ды і выдатная спартыўная форма дазволілі Аляксандру Эмрыху і Марыі Краўчанка прынесці ў скарбонку каманды ААТ «Старыца-Агра» першую перамогу, якую дуэт здабыў у плаванні. На ўсе сто працэнтаў пацвердзіла сваё прозвішча Святлана Первая з РСУП «Бабоўня», якая стала пераможцай у скачках на скакалцы. А паколькі ў гэтым відзе праграмы жанчыны аднаасобна прадстаўлялі свой калектыў, то ў залік бабаўнянскіх аматараў здаровага ладу жыцця была запісана і камандная вікторыя. [caption id="attachment_16129" align="aligncenter" width="296" caption="Падняцце гіры"][/caption] Тая ж сітуацыя склалася і ў дужых хлопцаў, якія выйшлі на памост, дзе спартыўным снарадам была паўтарапудовая гіра. У рыўку не было роўных старыцкаму асілку Паўлу Акатаву, які адной рукой зрабіў 52 заліковыя пад’ёмы… Удалым гэты дзень стаў і для прадстаўнікоў СГФ «Руднае» - лепшую суму ачкоў у кіданні дроцікаў (дартс) сярод каманд паказалі Віталь Купрыянчык і Наталля Матус. [caption id="attachment_16130" align="aligncenter" width="443" caption="Каманды ААТ «Капыльскі МСЗ», «Старыца-Агра» і РСУП «Бабоўня»"][/caption] Самай відовішчнай, без сумнення, стала камбінаваная эстафета, якая прайшла на адкрытым паветры. Дзве жанчыны і двое мужчын з кожнай сельгасарганізацыі маглі значна па- правіць становішча сваёй каманды, паколькі гэты від у палажэнні меў падвойны каэфіцыент. У выніку так і атрымалася. Старт спачатку бралі мужчыны, якія на санках імчалі на другі этап жанчын, дзе ўжо чакалі наступныя ўдзельнікі хуткаплыннага і вельмі забаўнага віду. Тыя, у сваю чаргу, пасля прабежкі на кароткую дыстанцыю весела скочваліся з горкі пры дапамозе “салазника” і перадавалі эстафету лыжнікам. Практычна перад фінішам  ім неабходна было трапіць з пнеўматычнай вінтоўкі ў мішэнь біятлоннай устаноўкі і закончыць камбінаваную эстафету. Тройка прызёраў гэтага віду і заняла тры ступені п’едэстала гонару. Квартэт ААТ «Капыльскі МСЗ», а гэта Раман Ждан, Юлія Матузко, Ілля Раманаў і Зарына Мароцкая, прынёс перамогу сваёй камандзе, значна паправіўшы становішча ў агульнакамандным заліку. У іх - другое месца спартакіяды. РСУП «Бабоўня» ў апошнім відзе было другой, а ў выніковым пратаколе заняло трэці радок. А «бронза» камбінаванай эстафеты стала «залатой» для каманды ААТ «Старыца-Агра». Арганізатары спартакіяды - упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК, аддзел фізкультуры, спорту і турызму - падрыхтавалі дастойныя грашовыя і каштоўныя прызы. Але атмасфера, у якой прайшло спартыўнае відовішча, прынесла незабыўныя імгненні для кожнага ўдзельніка. Як вядома, заняткі спортам дапамагаюць не толькі ўмацаваць здароўе, але і выхоўваюць у чалавека мэтанакіраванасць і арганізаванасць. Трэба адзначыць, што людзі, якія валодаюць гэтымі якасцямі, уносяць у паўсядзённы рытм калектыву добры настрой, згуртаванасць і пачуццё адказнасці за вынік. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  
Страница 702 из 1058