20
Служэнне – Айчыне
24.01.2012
28 лютага грамадскасць Міншчыны адзначыць 25-годдзе абласной і раённых арганізацый ветэранаў. У нашым раёне ідзе актыўная падрыхтоўка да знамянальнай даты.
Напрыклад, на гэтым тыдні адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раеўскай, на якім быў разгледжаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні на Капыльшчыне святкавання 25-годдзя грамадскага аб’яднання. Так, у кожнай пярвічнай ветэранскай арга- нізацыі пройдуць сходы з удзелам прадстаўнікоў выканаўчых і заканадаўчых органаў, прафсаюзаў, БРСМ, грамадскіх арганізацый. Плануецца ўшанаванне загінуўшых і пайшоўшых з жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У школах, працоўных калектывах пройдуць сустрэчы ветэранаў з моладдзю. Сумесна з органамі ўлады і шэфскімі арганізацыямі будзе аказана адрасная сацыяльная дапамога тым ветэранам, якім яна найбольш неабходна.
Шмат увагі Ала Раеўская надала правядзенню пленума раённага Савета ветэранаў. Гэта мерапрыемства будзе насіць не толькі дзелавы, але і святочны характар.
Марыя ШЭІНА
Поделиться
Комментарии