Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Если хочешь быть счастливым - будь им!

04.07.2025
Именно по такому принципу живет семейная пара Давыденко  из г. Копыля. Но чтобы просто «быть»‚ уверены мои собеседники, необходимо любить и уважать друг друга, а также все время работать над собой и над своими ошибками. Семья в традиционном смысле, такая, какую повезло иметь Наталье и Сергею, — это великое благо, каждый член ее чувствует, что он не только индивидуальность, но часть большого целого, а потому он всегда будет любим. Работает глава семейства водителем, а Наталья заведующей архивом по личному составу райисполкома. Судьба привела моих героев на день рождение к общему знакомому. И хотя Наталья при первом знакомстве не особо обратила внимание на молодого человека, а вот симпатичная девушка сразу же приглянулась Сергею. Стали они встречаться, и чем больше девушка узнавала молодого человека, тем сильнее понимала, что это именно тот, которого она ждала. После свадьбы молодожены первое время снимали жилье. Но уже через полгода купили дом и стали обустраивать свое собственное «гнездышко». Всю отделку, как наружную, так и внутреннюю Сергей сделал своими руками. Наталью по праву можно назвать хранительницей домашнего очага. Молодая и красивая хозяйка умеет создать в доме уют, здесь все отвечает их вкусу, желаниям и потребностям. В семье как-то все сложилось само собой: все вопросы решаются сообща, все нужное по дому делает тот, кто в данный момент свободен, а при возможности – все вместе. 2008 год принес еще более радостное событие: у Натальи и Сергея родилась дочь Настенька, для которой они стали терпеливыми и добрыми родителями. Что такое ремень, здесь даже не знают, ведь всю свою любовь и заботу они отдают своему маленькому созданию. Настеньке идет четвертый год, и она уже потихонечку пытается стать маминой помощницей. Вместе они создают красивые поделки, которые затем занимают достойное место в их доме, частенько балуют папу вкусными кулинарными шедеврами. А самые любимые в семье дни, конечно же,  выходные. Все вместе, втроем, они обязательно едут к родителям, собираются за большим столом, где мужчины оценивают кулинарные способности хозяек. Да и семейные праздники всегда многочисленны, веселы и дружны, а семейные ценности здесь почитаемы. А на вопрос, что же такое по-настоящему счастливая семья, Наталья скромно ответила: — У нас с мужем в отношениях есть самое главное – любовь, взаимопонимание и уважение друг к другу. Всякое бывает в жизни, но мы умеем уступить и услышать друг друга, ведь мы же – семья. Самое дорогое у человека – жизнь, а самое большое счастье – дарить эту жизнь своим детям. И кто знает, может наша дочь у нас пока единственная, но, надеемся, не последняя. Татьяна БОХАН Фото из архива семьи Давыденко  

Пожилые люди получат добавку к пенсионным выплатам

04.07.2025
В целях улучшения материального обеспечения пенсионеров 16 января 2012 года Президентом Республики Беларусь принят Указ № 35 «О повышениипенсий». Прокомментировать важный документ мы попросилизаведующую сектором по выплате пенсий и пособий управления по труду, занятости и социальной  защите Людмилу ЧЕРКАС: – Указом с 1 января 2012 года устанавливается дополнительная целевая доплата к пенсиям пожилым гражданам. Она будет выплачиваться ежемесячно неработающим пенсионерам в возрасте 75 лет и старше, которые получают пенсии в органах по труду, занятости и социальной защите. Размер доплаты составляет: для лиц, достигших возраста 75 лет, – 75 процентов минимального размера пенсии по возрасту; 80 лет – 100 процентов минимального размера пенсии по возрасту. Минимальная пенсия по возрасту в январе 2012 г. составляет 143 698 руб. Соответственно, размеры доплаты – 107 770 руб. и 143 700 руб. При переходе пенсионера из одной возрастной категории в другую доплата будет устанавливаться с первого числа месяца, следующего за месяцем достижения возраста 75 или 80 лет. Указанная доплата не будет выплачиваться к пенсиям лиц, находящихся в местах лишения свободы, на государственном обеспечении и проживающих в государственных стационарных организациях социального обслуживания. Выплата доплаты начнется с февраля 2012 года. Одновременно в феврале будет произведена выплата доплаты за январь. Указом также установлено, что перерасчеты трудовых пенсий в связи с ростом средней заработной платы работников в республике в 2012 году будут осуществляться ежеквартально. Так, перерасчет с 1 февраля будет произведен исходя из средней заработной платы работников в республике за IV квартал 2011 г. Рост пенсий в результате перерасчетов будет зависеть от роста средней заработной платы работников, а у каждого пенсионера также – от индивидуальных параметров его стажа работы, величины заработка и других данных, зафиксированных в материалах пенсионного дела (в т.ч. от наличия права на надбавки и повышения к пенсии). Подготовила Мария ШЕИНА  

Як прайшоў тыдзень? (CMigrator copy 10)

04.07.2025
Сваімі меркаваннямі дзеліцца настаўніца музыкі СШ №2 г. Капыля Таццяна ЕРМАЛОВІЧ. САМАЕ ЗАПАМІНАЛЬНАЕ Гэты тыдзень для мяне асабліва значны. Мае выхаванцы – дзяўчынкі і хлопчыкі, якія займаюцца ў вакальных гуртках, прымаюць самы актыўны ўдзел у шматлікіх фестывалях і конкурсах. Вось і зараз Марыя Брылеўская знаходзіцца ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”, дзе адстойвае гонар Капыльшчыны на рэспубліканскім конкурсе дзіцячай творчасці “Звонкая раніца-2”. А іншыя салісты і ўдзельніцы вакальнага ансамбля “Элегія” гэтымі днямі прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе дзіцячай вакальнай творчасці і мастацтва “Вікторыя”, што праходзіць у Палацы чыгуначнікаў у Мінску. Спадзяёмся, што вернемся з добрымі вынікамі. АБРАДАВАЛА Увогуле я чалавек жыццярадасны, пазітыўны. Часта радуюць, здавалася б, звычайныя, простыя рэчы. Напрыклад, зараз можна парадавацца надыходу сапраўднай зімы. Усе даўно чакалі марозу, снегу. Хаця і ўзніклі некаторыя складанасці для дарожнікаў, камунальнікаў, тым не менш у многіх людзей з’явіліся станоўчыя эмоцыі. АБУРАЕ Мяне заўсёды бударажыць несправядлівасць у жыцці. Нават бываюць такія моманты, што з-за гэтага апускаюцца рукі і не можаш нічога рабіць. Змагаюся з ёю ўвесь час, стараюся неяк пераадолець. У многім дапамагае пазітыўны жыццёвы стан душы. ПРЫМУШАЕ ЗАДУМАЦЦА Калі аналізуеш сваё жыццё, з’яўляюцца такія моманты, над якімі можна задумацца. Напрыклад, у асабістым жыцці больш увагі, на мой погляд, надаю працы, а не сваёй сям’і, родным і блізкім людзям. Але трэба спадзявацца і верыць у лепшае, настройваць сябе на добры лад, кажучы па-музычнаму – на мажор! Запісаў Сяргей КОЗЕЛ  

На дапамогу прыходзiць мехатрад

04.07.2025
Добрым памочнікам вяскоўцам у правядзенні розных відаў сельгасработ з’яўляецца мехатрад ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс». [caption id="attachment_15890" align="aligncenter" width="443" caption="Мехатрад каля МТФ «Заняведамка»."][/caption] Як адзначае намеснік дырэктара прадпрыемства Уладзімір Булат, асноўнай работай мехатрада з’яўляецца вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў. Па словах Уладзіміра Іосіфавіча, мінулы год паказаў нядрэнныя вынікі: вывезена на палеткі 301 тысяча тон, унесена 204 тысячы тон арганікі, правапнавана 5488 гектараў кіслых глебаў, а таксама вывезена 3250 тон торфу на суму 173 млн рублёў. На працягу года на вывазцы арганічных угнаенняў працавалі два звяны, на ўнясенні – тры. Вытворчыя паказчыкі на 2012 год, як запэўніў Уладзімір Булат, змяншаць не збіраюцца. Яны запланаваны прыкладна на такім жа ўзроўні, як і летась. Стаўка робіцца на нарыхтоўку і вывазку торфу. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у мінулым годзе асвоена каля 600 млн рублёў бюджэтных сродкаў на рэканструкцыю торфаўчастка “Васільчыцы”, сёлета на гэтыя мэты запланавана каля 800 млн рублёў. Мяркуецца, што на названым радовішчы будзе нарыхтавана 10 тысяч тон торфу. На дадзены момант мехатрад працуе на палетках ААТ “Ціміразеўскі” на вывазцы арганікі (крыху раней аказвалі дапамогу ААТ “Мажа-Агра” і ДП “С ”Лясное”). Што датычыцца тэхнікі, то кожнае звяно складаецца з пагрузчыкаў ТО-18, вялікагрузных “Уралаў” і МТЗ-1221, -1523. Як правіла, разам з мехатрадам райаграсэрвісу працуе і тэхніка сельгаспрадпрыемстваў. Напрыклад, як гэта робіцца ў “Ціміразеўскім”. Увогуле гаспадарка дапамагае з неабходным рамонтам, дастаўкай людзей. Сумесная работа дае большую аддачу. Так, агульнымі намаганнямі за змену вывозіцца каля 1000 тон арганікі. У дзень нашага наведвання ў ААТ “Ціміразеўскі” мехатрад прадстаўлялі Анатоль Яцэвіч, Анатоль Чарапанскі, Сяргей Капарыха, Віктар Чаркас, Алег Кятко, Сяргей Рымашэўскі, якія працуюць на прадпрыемстве ўжо шмат гадоў і заўсёды з разуменнем і адказнасцю адносяцца да даручанай справы. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  

Першы зімовы экзамен

04.07.2025
Доўгачаканая класічная зіма са снегападамі і маразамі прыйшла-такі ў Беларусь. Але ў сукупнасці з прыемнымі воку пейзажамі ды вясёлымі забавамі для дзяцей прынесла пэўныя клопаты як для многіх арганізацый, так і для насельніцтва. Асаблівую заклапочанасць гэты перыяд выклікае ва ўдзельнікаў дарожнага руху. Ці ёсць праблемы з абслугоўваннем дарог раёна і вуліц горада – пра гэта наша гутарка са спецыялістамі адпаведных служб. Заўсёды напагатове Першым даў тлумачэнні інжынер па бяспецы руху філіяла КУП “Мінск-аблдарбуд” ДРБУ-124 Андрэй Леус: – Цяпер на абслугоўванні ДРБУ-124 знаходзіцца 778,3 кіламетра дарог і ўсе без выключэння расчышчаны. Да зімы мы падрыхтаваліся  загадзя. Для гэтага нарыхтавалі пясчана-солевую сумесь для апрацоўкі дарожнага пакрыцця. У да-дзены момант яе маецца 4103 тоны. Для ачысткі дарог у нас выкарыстоўваецца 7 адзінак трактароў, на якія навешаны адвалы, задзейнічаны 3 пагрузчыкі і столькі ж аўтагрэйдараў. Працуюць 4 МАЗы са спецыяльным абсталяваннем для раскідвання процігалалёднага матэрыялу, але ў іх таксама маюцца адвалы, і, пры неабходнасці, яны могуць быць выкарыстаны для расчысткі дарог. – Андрэй Мікалаевіч, ці ёсць вызначаны графік, паводле якога ажыццяўляецца расчыстка дарог? – Як такога графіка няма, але ў нас арганізавана кругласутачнае дзяжурства, ёсць адказны дзяжурны са складзе ІТР (працаўнікі, якія здзяйсняюць арганізацыю і кіраўніцтва вытворчым працэсам на прадпрыемстве), які можа прымаць рашэнні, засноўваючыся на сітуацыі. – У апошні час надвор’е часта прыносіць сюрпрызы. Што вашай службе дапамагае прадпрымаць своечасовыя крокі? – У нас увесь час вядзецца маніторынг надвор’я паводле даных інтэрнэту і зводак РАНС, нашай абласной структуры. Ёсць і свой метэапост, дзе самастойна можам вымяраць вільготнасць, тэмпературу, ціск, таўшчыню снежнага покрыва, вызначыць кірунак ветру. Таксама існуе «Парадак арганізацыі і правядзення работ па зімовым утрыманні аўтамабільных дарог», дзе апісана ўся тэхналогія дзеянняў. Да таго ж, усе вадзіцелі ў гэты перыяд папярэджаны, што іх могуць падняць нават сярод ночы на расчыстку і падсыпку. У такім працоўным рэжыме ў нас і прайшоў перыяд Каляд і Новага года. Каб было камфортна вадзіцелям і пешаходам Што робіцца для бяспекі дарожнага руху ў горадзе, паведаміў начальнік участка шматгаліновых паслуг КУП “Капыльская ЖКГ” Аляксандр Шыдлоўскі: – Тэхніка, а таксама работнікі, замацаваныя за прыдамавымі тэрыторыямі, імкнуцца своечасова рабіць ачыстку вуліц (агульная працяглась – 41,9 км), тратуараў і двароў. З наяўных 11 адзінак тэхнікі пакуль задзейнічаны толькі восем. У прынцыпе снег прыбіраем ўвесь час. У залежнасці ад інтэнсіўнасці ападкаў робіцца і ачыстка тратуараў. – За вашай службай замацаваны і некаторыя вуліцы аграгарадкоў. Як там падтрымліваецца парадак? – У нас падпісаны дагаворы з гаспадаркамі, на тэрыторыі якіх знаходзяцца гэтыя населеныя пункты, паводле якіх снег з вуліц  прыбіраецца сіламі сельгаспрадпрыемстваў. – Ці ўсе вуліцы паспяваеце прыбіраць належным чынам? – На  дадзены момант (18 студзеня, серада – С. Л.) наша тэхніка прайшла па ўсёй замацаванай тэрыторыі. Калі паступае інфармацыя, што дзесьці неабходна паправіць становішча, выязджаем і даводзім вуліцу да належнага стану. – Месцамі назіраецца галалёдзіца, як на праезнай частцы, так і на тратуарах. Як змагаецеся з ёй? – Для гэтага выкарыстоўваем пясчана-солевую сумесь, і ў залежнасці ад умоў надвор’я робім яе рознай  кансістэнцыі. Праезная частка апрацоўваецца па меры неабходнасці. Таксама на вуліцах горада, дзе маюцца тратуары, ёсць і пясок. Калі ўтварыўся галалёд, у любы момант работнікі ЖКГ могуць апрацаваць гэтыя пешаходныя дарожкі. Гутарыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ  
Страница 701 из 1058