Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

На дапамогу прыходзiць мехатрад

23.01.2012
Добрым памочнікам вяскоўцам у правядзенні розных відаў сельгасработ з’яўляецца мехатрад ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс». [caption id="attachment_15890" align="aligncenter" width="443" caption="Мехатрад каля МТФ «Заняведамка»."][/caption] Як адзначае намеснік дырэктара прадпрыемства Уладзімір Булат, асноўнай работай мехатрада з’яўляецца вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў. Па словах Уладзіміра Іосіфавіча, мінулы год паказаў нядрэнныя вынікі: вывезена на палеткі 301 тысяча тон, унесена 204 тысячы тон арганікі, правапнавана 5488 гектараў кіслых глебаў, а таксама вывезена 3250 тон торфу на суму 173 млн рублёў. На працягу года на вывазцы арганічных угнаенняў працавалі два звяны, на ўнясенні – тры. Вытворчыя паказчыкі на 2012 год, як запэўніў Уладзімір Булат, змяншаць не збіраюцца. Яны запланаваны прыкладна на такім жа ўзроўні, як і летась. Стаўка робіцца на нарыхтоўку і вывазку торфу. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у мінулым годзе асвоена каля 600 млн рублёў бюджэтных сродкаў на рэканструкцыю торфаўчастка “Васільчыцы”, сёлета на гэтыя мэты запланавана каля 800 млн рублёў. Мяркуецца, што на названым радовішчы будзе нарыхтавана 10 тысяч тон торфу. На дадзены момант мехатрад працуе на палетках ААТ “Ціміразеўскі” на вывазцы арганікі (крыху раней аказвалі дапамогу ААТ “Мажа-Агра” і ДП “С ”Лясное”). Што датычыцца тэхнікі, то кожнае звяно складаецца з пагрузчыкаў ТО-18, вялікагрузных “Уралаў” і МТЗ-1221, -1523. Як правіла, разам з мехатрадам райаграсэрвісу працуе і тэхніка сельгаспрадпрыемстваў. Напрыклад, як гэта робіцца ў “Ціміразеўскім”. Увогуле гаспадарка дапамагае з неабходным рамонтам, дастаўкай людзей. Сумесная работа дае большую аддачу. Так, агульнымі намаганнямі за змену вывозіцца каля 1000 тон арганікі. У дзень нашага наведвання ў ААТ “Ціміразеўскі” мехатрад прадстаўлялі Анатоль Яцэвіч, Анатоль Чарапанскі, Сяргей Капарыха, Віктар Чаркас, Алег Кятко, Сяргей Рымашэўскі, якія працуюць на прадпрыемстве ўжо шмат гадоў і заўсёды з разуменнем і адказнасцю адносяцца да даручанай справы. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей