Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Яшчэ ляжыць салома на палетках...

11.07.2025
[caption id="attachment_21914" align="alignleft" width="300" caption=" На палетках ААТ “Суворава-Агра”"][/caption] У шэрагу шматлікіх задач, якія зараз стаяць перад аграрыямі Капыльшчыны, — тэрміновае вызваленне палеткаў ад саломы. Аднак, падчас аб’езду большай часткі тэрыторыі раёна разам з першым намеснікам старшыні райвыканкама начальнікам упраўлення райсельгасхарчу Ірынай Кісляк, выявілася, што не ўсе гаспадаркі займаюцца гэтай важнай справай. Што пацвярджаюць і лічбы. Паводле інфармацыі дыспетчарскай райсельгасхарчу, па стане на 3 кастрычніка (дзень нашага наведвання гаспадарак), толькі 57% неабходных плошчаў было вызвалена ад саломы ў РСУП “Бабоўня”, 62% — у ААТ “Суворава—Агра”, 65% — у ф-ле “В Раёўка”, 66 % — у РСУП “С “Прамень”, 73% — у ААТ “Мажа-Агра”. Мякка кажучы, палеткі (з валкамі саломы на іх) маюць вельмі непрыглядны выгляд. Яны ўжо параслі рамонкам і травой і больш нагадваюць зараснікі пустазелля, чым урадлівую зямлю. У гаспадарках спасылаюцца на недахоп тэхнікі. Тым не менш, асенняя пасяўная кампанія ўжо практычна завершана, у кожным сельгаспрадпрыемстве ёсць прэсы, і, безумоўна, сучасныя трактары, якія неабходна толькі правільна размеркаваць. Аднак, відаць, кіраўнікам і прадстаўнікам агранамічнай службы вышэйназваных гаспадарак не сорамна выслухваць папрокі ў свой адрас не толькі з боку кіраўніцтва раёна, але і простых жыхароў, якія неаднаразова ўказвалі на непарадак на палетках Капыльшчыны ў сваіх зваротах у рэдакцыю. Інакш яны б паспяшаліся хутчэй навесці парадак на зямлі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Обсудим вопрос вместе

11.07.2025
С 8 по 22 октября 2012 года в Копыльском райисполкоме состоится общественное обсуждение целесообразности строительства продовольственного магазина с детским кафе (двухэтажное здание на земельном участке примерной площадью 0,3 га) по адресу: г. Копыль, ул. Богдановича, между территорией СШ №3 и многоквартирным жилым домом ЖСК «Строитель» (ул. Богдановича, д. 7А). Граждане, проживающие в данном микрорайоне г. Копыля, желающие принять участие в обсуждении, могут обращаться с письменными пожеланиями по адресу: г. Копыль, пл. Ленина, 5. Телефоны для справок: 54-6-27, 55-6-72. Леонид БУРАК, заместитель председателя исполкома  

Час прыспешвае

11.07.2025
[caption id="attachment_21903" align="alignleft" width="300" caption="На МТФ “Нізкавічы”"][/caption] Практычна ў кожнай гаспадарцы зараз ёсць свая будаўнічая пляцоўка. Там ідзе рэканструкцыя малочнатаварных фермаў. А час прыспешвае, паколькі пачалося зімова-стойлавае ўтрыманне жывёлы, а гэта значыць — неабходна ўпарадкаваць працэс кармлення і даення кароў. Днямі давялося наведаць некалькі аб’ектаў, дзе вядуцца будаўнічыя работы. У ААТ “П-з “Дусаеўшчына” рэканструкцыя ідзе на МТФ “Нізкавічы”. Як расказала першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, на абноўленым жывёлагадоўчым аб’екце будзе ўтрымлівацца каля 400 галоў дойнага статку (з сухастоем). Паколькі малочнатаварная ферма “Падгорцы” знаходзіцца, можна сказаць, у аварыйным стане, увесь дойны статак адтуль будзе пераводзіцца ў Нізкавічы. Жывёла размесціцца ў двух памяшканнях, адно з якіх ужо практычна зроблена пад бяспрывязнае ўтрыманне. У другім пакуль дзейнічае малакаправод і пераабсталяванне яго на сучасны манер — справа будучага года. Задача нумар адзін — будаўніцтва даільна-малочнага блока, дзе будзе ўстаноўлена сучаснае даільнае абсталяванне фірмы [caption id="attachment_21904" align="alignright" width="300" caption="На МТФ “Колы”"][/caption] “Унібокс”. Пакуль толькі (на дзень нашага наведвання гаспадаркі. — Аўт.) пад яго расчышчана пляцоўка, устаноўлены стаканы, куды будуць замацоўвацца клюшачныя канструкцыі, завезены фундаментныя блокі. Цяпер самае галоўнае — заліць фундамент, каб мець магчымасць манціраваць жалезабетонныя канструкцыі. На МТФ “Колы” КСУП “С “Лясное” ўжо заканчваецца мантаж даільнага абсталявання. Тут таксама будзе працаваць устаноўка фірмы “Унібокс”. Сітуацыя ўскладняецца тым, што жывёла на час вядзення рамонтных работ была выведзена ў летнія лагеры, а трымаць яе да гэтай пары кругласутачна на свежым паветры ўжо нельга. Таму прынята рашэнне да завяршэння пуска-наладачных работ у даільнай зале выкарыстоўваць перасоўныя даільныя ўстаноўкі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Справы вясковыя на 5 кастрычніка 2012 г.

11.07.2025
Гаспадаркамі раёна ўбрана 77,8% бульбяных палеткаў. Накапана 23953,3 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 277 ц/га. Рэалізавана 6935 тоны, у тым ліку каля 500 тон гораду Мінску. Ужо намалочана 6222 тоны кукурузнага зерня, сама болей — 3085 тон — у ААТ “Старыца-Агра”. На 90% палеткаў гэта культура ўбрана на сілас і зялёны корм — пры сярэдняй ураджайнасці 271 ц/га сабрана 206 тыс. тон зялёнай масы. Ідзе ўборка цукровых буракоў. З неабходных 5667 гектараў салодкія караняплоды выкапаны на 48% плошчаў. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ Семежава — 490 ц/га, у “Піянер-Агра” — 446 ц/га, па 445 цэнтнераў з кожнага гектара атрымліваюць у ААТ “Старыца-Агра”, па 400 ц — у ААТ “Прагрэс 2010”. Сёлета на Капыльшчыне ўпершыню займаліся вырошчваннем такой культуры, як соя. Было пасеяна 330 га. Распачалі яе ўборку ААТ “Старыца-Агра” і КСУП “С “Лясное”. Пры сярэдняй ураджайнасці 12,8 ц/га намалочана 64 тоны.  

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 41)

11.07.2025
У рамках Тыдня маці ў сераду, 10 кастрычніка, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з удзелам прадстаўнікоў раённых органаў кіравання: упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, ТЦСАН, аддзелаў запісу актаў грамадзянскага стану, адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, раённага аддзела Мінаблупраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, аховы здароўя. Па тэлефоне 51-4-00 вы зможаце атрымаць кампетэнтны адказ на шматлікія пытанні, выказаць прапановы па паляпшэнні работы гэтых структур. Мария ШЕИНА  
Страница 472 из 1058