Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

85

Яшчэ ляжыць салома на палетках...

08.10.2012
[caption id="attachment_21914" align="alignleft" width="300" caption=" На палетках ААТ “Суворава-Агра”"][/caption] У шэрагу шматлікіх задач, якія зараз стаяць перад аграрыямі Капыльшчыны, — тэрміновае вызваленне палеткаў ад саломы. Аднак, падчас аб’езду большай часткі тэрыторыі раёна разам з першым намеснікам старшыні райвыканкама начальнікам упраўлення райсельгасхарчу Ірынай Кісляк, выявілася, што не ўсе гаспадаркі займаюцца гэтай важнай справай. Што пацвярджаюць і лічбы. Паводле інфармацыі дыспетчарскай райсельгасхарчу, па стане на 3 кастрычніка (дзень нашага наведвання гаспадарак), толькі 57% неабходных плошчаў было вызвалена ад саломы ў РСУП “Бабоўня”, 62% — у ААТ “Суворава—Агра”, 65% — у ф-ле “В Раёўка”, 66 % — у РСУП “С “Прамень”, 73% — у ААТ “Мажа-Агра”. Мякка кажучы, палеткі (з валкамі саломы на іх) маюць вельмі непрыглядны выгляд. Яны ўжо параслі рамонкам і травой і больш нагадваюць зараснікі пустазелля, чым урадлівую зямлю. У гаспадарках спасылаюцца на недахоп тэхнікі. Тым не менш, асенняя пасяўная кампанія ўжо практычна завершана, у кожным сельгаспрадпрыемстве ёсць прэсы, і, безумоўна, сучасныя трактары, якія неабходна толькі правільна размеркаваць. Аднак, відаць, кіраўнікам і прадстаўнікам агранамічнай службы вышэйназваных гаспадарак не сорамна выслухваць папрокі ў свой адрас не толькі з боку кіраўніцтва раёна, але і простых жыхароў, якія неаднаразова ўказвалі на непарадак на палетках Капыльшчыны ў сваіх зваротах у рэдакцыю. Інакш яны б паспяшаліся хутчэй навесці парадак на зямлі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей