Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

97

Час прыспешвае

08.10.2012
[caption id="attachment_21903" align="alignleft" width="300" caption="На МТФ “Нізкавічы”"][/caption] Практычна ў кожнай гаспадарцы зараз ёсць свая будаўнічая пляцоўка. Там ідзе рэканструкцыя малочнатаварных фермаў. А час прыспешвае, паколькі пачалося зімова-стойлавае ўтрыманне жывёлы, а гэта значыць — неабходна ўпарадкаваць працэс кармлення і даення кароў. Днямі давялося наведаць некалькі аб’ектаў, дзе вядуцца будаўнічыя работы. У ААТ “П-з “Дусаеўшчына” рэканструкцыя ідзе на МТФ “Нізкавічы”. Як расказала першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, на абноўленым жывёлагадоўчым аб’екце будзе ўтрымлівацца каля 400 галоў дойнага статку (з сухастоем). Паколькі малочнатаварная ферма “Падгорцы” знаходзіцца, можна сказаць, у аварыйным стане, увесь дойны статак адтуль будзе пераводзіцца ў Нізкавічы. Жывёла размесціцца ў двух памяшканнях, адно з якіх ужо практычна зроблена пад бяспрывязнае ўтрыманне. У другім пакуль дзейнічае малакаправод і пераабсталяванне яго на сучасны манер — справа будучага года. Задача нумар адзін — будаўніцтва даільна-малочнага блока, дзе будзе ўстаноўлена сучаснае даільнае абсталяванне фірмы [caption id="attachment_21904" align="alignright" width="300" caption="На МТФ “Колы”"][/caption] “Унібокс”. Пакуль толькі (на дзень нашага наведвання гаспадаркі. — Аўт.) пад яго расчышчана пляцоўка, устаноўлены стаканы, куды будуць замацоўвацца клюшачныя канструкцыі, завезены фундаментныя блокі. Цяпер самае галоўнае — заліць фундамент, каб мець магчымасць манціраваць жалезабетонныя канструкцыі. На МТФ “Колы” КСУП “С “Лясное” ўжо заканчваецца мантаж даільнага абсталявання. Тут таксама будзе працаваць устаноўка фірмы “Унібокс”. Сітуацыя ўскладняецца тым, што жывёла на час вядзення рамонтных работ была выведзена ў летнія лагеры, а трымаць яе да гэтай пары кругласутачна на свежым паветры ўжо нельга. Таму прынята рашэнне да завяршэння пуска-наладачных работ у даільнай зале выкарыстоўваць перасоўныя даільныя ўстаноўкі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей