Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

«Ничейный «пятачок»

13.12.2012
Материал под таким названием был опубликован в газете «Слава працы» (№92 от 24 ноября 2012 года). В нем был затронут вопрос антисанитарии возле торговых точек и, в частности, незаконной продажи чая и кофе в павильонах, принадлежащих В. Римашевскому и О. Осиповой. Редакция получила ответ, в котором говорится: «Директору частного торгового   предприятия   «Санорина»  О. А. Осиповой и индивидуальному предпринимателю В. А. Римашевскому выданы предписания для устранения выявленных в ходе мониторинга нарушений и установлен срок для их решения до 23 декабря т. г. Заместитель председателя райисполкома  А. А. РОМАНОВСКАЯ».  

У сталiчнай вобласцi ёсць перспектывы

22.12.2012
Па традыцыі адзін раз у квартал старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура сустракаецца з прадстаўнікамі рэгіянальных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, каб адказаць  на пытанні, якія іх хвалююць. На чарговай прэс-канферэнцыі губернатар расказаў пра найбольш актуальныя напрамкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці сталічнага рэгіёну, перспектывы Мінскай вобласці, якой у студзені споўніцца 75 гадоў. “Дату сустрэнем па-дзелавому. Я не прыхільнік гучных святкаванняў, а ўсё ж шэраг мерапрыемстваў запланаваны, — сказаў Барыс Васільевіч. – Гэта ўрачысты сход, круглыя сталы, сустрэчы і г. д.”. Усе адказы на пытанні, якія задавалі журналісты, у поўнай меры адлюстроўвалі перспектыву развіцця сталічнага рэгіёну. Напрыклад, Барыс Батура вельмі падрабязна спыніўся на будаўніцтве кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, праект якога з поспехам прэзентаваны падчас Тыдня Міжнароднага абмену ў кітайскую правінцыю Гуандун. Як адзначыў Б. Батура, дэлегацыі Мінскай вобласці (а ўсяго прысутнічалі кіраўнікі 18 буйных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак з розных краін свету) на гэтым буйным форуме была нададзена асаблівая ўвага — асабістая сустрэча з губернатарам, прэзентацыя індустрыяльнага парка, падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве. “Добра, што патэнцыял такога магутнага рэгіёна будзе прысутнічаць у беларуска-кітайскім супрацоўніцтве, — адзначыў кіраўнік Мінскай вобласці. — Калі гаварыць пра кітайска-беларускі індустрыяльны парк, то з цягам часу сюды падключацца не толькі кітайскія вытворцы. Працаваць на прадпрыемстве будуць нашы людзі. Мы і кітайскі бок зацікаўлены ў прыцягненні еўрапейскіх інвестараў у дзейнасць праекта. Створана кіруючая кампанія, заснавальнікамі якой сталі Мінскі аблвыканкам — 30%, ААТ “Гарызонт” — 10%, кітайскі бок — 60%. Плануем у маі-чэрвені будучага года выйсці на пляцоўку з першай вытворчасцю. Прадугледжана асваенне тэрыторыі парка на працягу 30 гадоў, прыцягненне ў краіну звыш пяці мільярдаў долараў інвестыцый”. Адказваючы на пытанне аб інвестыцыях, інавацыях, Барыс Батура адказаў, што 2013 год стане прарыўным у сацыяльна-эканамічным развіцці сталічнай вобласці. І інвестыцыйная палітыка іграе ў гэтым працэсе асаблівую ролю. Напрыклад, інвестыцыйная праграма прадугледжвае стварэнне ў кожным раёне не менш як 10 высокатэхналагічных прадпрыемстваў з колькасцю работнікаў каля 50 чалавек і з аб’ёмам выручкі на аднаго работніка не менш як 60 тысяч долараў у год. “Прыярытэт адзін — прадпрыемствы павінны выпускаць высокаякасную, канкурэнтаздольную прадукцыю, забяспечваць высокі ўзровень заработнай платы працуючым. Без інвестыцый немагчыма атрымаць хуткі эканамічны рост”, — адзначыў Б. Батура. Журналістаў цікавіла пытанне стварэння буйных кампаній. Менш чым год таму зарэгістраваны холдынг “Мясамалпрам”. На думку кіраўніка сталічнага рэгіёна, з’явілася магчымасць канцэнтрацыі фінансавых сродкаў, рацыянальнага іх размеркавання для правядзення мадэрнізацыі вытворчасці. Буйной кампаніі прасцей канкурыраваць на рынку з вядучымі брэндамі. Менавіта гэтыя акалічнасці і былі ўлічаны пры стварэнні холдынга. Зараз у сферы вытворчасці малочнай прадукцыі створаны два прад-прыемствы: ААТ “Слуцкі стандарт” (шляхам аб’яднання ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”, “Клецкая крыначка”, “Капыльскі масласырзавод” і “Любанскі сыраробны завод”), ААТ “Здравушка-мілк” (на базе Барысаўскага малочнага камбіната і Бярэзінскага сыраробнага завода). На стадыі завяршэння стварэнне ААТ “Мінская марка”, куды ўвойдуць гармалзаводы №1 і №2 і Маладзечанскі малочны камбінат. Тое ж і ў мясной вытворчасці: Мінскі, Слуцкі, Барысаўскі мясакамбінаты пад эгідай аднаго холдынга будуць займацца вытворчасцю і рэалізацыяй прадукцыі. Але на гэтым стварэнне буйных кампаній не завершана. Рэалізуецца задача па стварэнні ў кожным раёне базавай эталоннай гаспадаркі з вялікімі аб’ёмамі, завершаным цыклам вытворчасці. Раўненне будзе рабіцца на агракамбінат “Сноў”. На прэс-канферэнцыі ўздымалася і пытанне будаўніцтва жылля. “У наступным годзе неабходна ўвесці 1 млн 400 тыс. кв. м жылля, з іх 500 тыс кв. м будзе пабудавана  з дзяржпадтрымкай, г. зн. з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў. Ва ўсіх буйных гарадах вобласці ў 2013-2014 гадах будзе будавацца арэнднае жыллё. У Барысаве і Маладзечне гэта ўжо пачалося”, — сказаў Б. Батура. Падчас размовы была закранута таксама тэма  развіцця Нарачанскага краю. Зроблена шмат, але яшчэ большыя змяненні чакаюць гэты цудоўны куток Беларусі ў перспектыве, каб сапраўды стаць цэнтрам турызму і аздараўлення на самым высокім узроўні. Марыя ШЭІНА  

НЦПИ информирует (CMigrator copy 5)

12.12.2012
Совет Министров Республики Беларусь в постановлении №1066  от 22 ноября 2012 г. «Об утверждении Положения об организации обеспечения населения средствами индивидуальной защиты органов дыхания в условиях чрезвычайных ситуаций» определил порядок реализации государственными органами и иными организациями комплекса мероприятий по накоплению, хранению и предоставлению (выдаче, реализации) населению таких средств в мирное и военное время. Совет Министров Республики Беларусь постановлением №1072 от 23 ноября 2012 г. «О внесении изменений в постановления Совета Министров Республики Беларусь №840 от 6 июля 2006 г. и №94 от 26 января 2009 г.» скорректировал ряд правительственных решений, определяющих состав и размеры возмещаемых в доход бюджета расходов на содержание детей, находящихся на государственном обеспечении. Поправки внесены в целях усиления планомерно проводимой в Беларуси работы по обеспечению защиты прав и законных интересов детей, подлежащих помещению на государственное обеспечение. В соответствии с Указом Президента Республики Беларусь №530 от 22 ноября 2012 г. «О некоторых вопросах реализации калийных удобрений» организациям, реализующим калийные удобрения за пределы территории государств – членов Евразийского экономического сообщества, необходимо уплатить в 2012 году за период с января по декабрь включительно сбор за реализацию исключительного права внешней торговли (в части экспорта) минеральными или химическими калийными удобрениями по ставке, определенной в размере 279 800 рублей за 1000 килограммов удобрений. В целях совершенствования порядка создания, учреждения, государственной регистрации и использования официальных геральдических символов Указом Президента Республики Беларусь №531 от 22 ноября 2012 г. «О некоторых вопросах создания, учреждения, государственной регистрации и использования официальных геральдических символов» устанавливается классификация нагрудных знаков на знаки отличия (наградные, ранения, памятные, квалификационные) и знаки различия об окончании учреждений образования и служебной принадлежности. Подробнее с указанными документами вы можете ознакомиться на Национальном правовом Интернет-портале Республики Беларусь www.pravo.by. Вячеслав БЕКЕТА, и. о. директора регионального центра правовой информации Минской области      

Солигорский филиал предлагает

12.12.2012
В магазине “Зимняя вишня” состоялась выставка-дегустация образцов продукции основного поставщика молочных изделий в торговую сеть Копыльского района - Солигорского филиала ОАО “Слуцкий сыродельный комбинат”. [caption id="attachment_23369" align="aligncenter" width="448" caption="Во время дегустации"][/caption] Новому поставщику, каким после объединения в холдинг стал Солигорский филиал, необходимо изучить рынок сбыта, выслушать и учесть замечания потребителей для продолжения сотрудничества. В ассортименте предприятия не только молоко в пластиковом пакете и тетрапаке, обогащенное йодированным белком и поливитаминным премиксом, кефир, обогащенный кальцием, и кефир фруктовый, напитки кисломолочные “Актилайф” и “Биолайф”, но и многое другое. Есть, например, в арсенале солигорчан продукт, которому нет аналогов в Беларуси, – это сыр сверхтвердый сушеный с тмином. На импровизированном прилавке манили паста творожная с кусочками сушеных фруктов, творог весовой и даже фасованный под вакуумом. Мария Сандрозд, председатель районного Совета депутатов, и Алла Романовская, заместитель председателя райисполкома, также посетили выставку и смогли оценить несколько видов представленной продукции. Копыляне с интересом пробовали, спорили о вкусе или качестве того или иного продукта. Представляли образцы цельномолочной, творожной продукции, а также различные виды плавленных сыров Галина Барышева, начальник отдела сбыта, Ольга Люцко, инженер-технолог. Они же со знанием дела отвечали на возникавшие вопросы, комментировали технологию производства каждого продукта. Особенно интересовал копылян вопрос о появлении на прилавках магазинов молока жирностью 1,5%. —  Через несколько недель такое молоко, обогащенное витамином С, появится и у вас, —  заверила Галина Барышева. А вот товаровед Копыльского райпо Наталья Конончик не только дегустировала предлагаемые вкусности, но и решала профессиональные вопросы по дальнейшему сотрудничеству. Для плодотворного двустороннего взаимодействия были предложены анкеты, в которых потенциальные покупатели выражали свое мнение. Продукцию дегустировала Диана Ткаченко Фото автора  

Задача больш, чым рэальная, або Дзе крыюцца рэзервы для павышэння прадукцыйнасці дойнага статка ў ААТ “Праснакі”

12.12.2012
У адкрытым акцыянерным таварыстве “Праснакі”, якое ўзначальвае Руслан Анатольевіч Сухаверх, апошнімі днямі атрымліваюць ад кожнай каровы ўсяго па 9,7 кг малака, але гэта на 0,8 кг больш, чым летась. Ёсць прыбаўка па валавым надоі — заданне выканана на 114%. На 6% вырасла таварнасць малака. На жаль, гэтыя паказчыкі, у прыватнасці, па надоі ад адной каровы, пакуль не дацягваюць да сярэднераённага (11,04 кг), аднак рух наперад адчувальны. Усяго ў гаспадарцы на трох малочнатаварных фермах утрымліваецца 600 галоў дойнага статку. На пытанне, што ж можа паспрыяць яшчэ больш выніковай працы, Руслан Анатольевіч адказаў: — Лічу, калі карова накормлена і напоена, рэзервы трэба шукаць у зоаветэрынарных мерапрыемствах: своечасова і рэзультатыўна лячыць жывёлу, правільна  асемяняць  яе,  калі трэба — выбракоўваць. Нядаўна ў нас з’явіўся заатэхнік-селекцыянер у дапамогу галоўнаму за-атэхніку. Думаю, што справа будзе спорыцца. Вялікае спадзяванне ўскладваецца ў гаспадарцы і на ўвядзенне ў строй новага даільна-малочнага блока, работы па будаўніцтве якога вядуцца. Хаця сёлета абсталяванне на ім зманціравана яшчэ не будзе, тым не менш, да новага года мяркуюць зрабіць вільчак, закрыць франтоны, паставіць у будынку вокны і дзверы, падрыхтаваць яму для мантажу даільнага абсталявання (“Паралель” 2х12 фірмы “Унібокс”). Задача больш, чым рэальная, паколькі да капыльскіх будаўнікоў днямі далучацца іх калегі па цэху са сталіцы. Само даільнае абсталяванне, паводле слоў Руслана Сухаверха, ужо часткова закуплена, напрацягу месяца чакаецца другая партыя пастаўкі. Вядома ж, такое будаўніцтва не з танных. На яго ўжо патрачана каля 2,5 млрд рублёў (як уласных, так і з абласнога бюджэту). Аднак увядзенне ў строй новай даільнай залы, а таксама рэалізацыя планаў па будаўніцтве ў будучым годзе новага кароўніка, які будзе да яе “прывязаны”, дазволіць падняць малочную галіну ў гаспадарцы на больш высокі ўзровень — не толькі павялічыць дойны статак і аб’ёмы малака, скараціць затраты на абслугоўванне жывёлы, але і значна павысіць якасць прадукцыі. Пакуль жа з гаспадаркі не было пастаўлена на перапрацоўчае прадпрыемства ні адной тоны малака класам “экстра”. “Хаця ў асноўным, — адзначае дырэктар гаспадаркі, — вялікіх нараканняў на нашу прадукцыю няма. Малако пераважна паступае вышэйшым гатункам, амаль няма прэтэнзій да саматыкі і рэдуктазы. Яшчэ больш палепшыць сітуацыю, думаю, і тое, што мы сёлета набылі малакавоз, а значыць, не будзем залежаць ад цэнтравывазу. На новым даільна-малочным блоку будзе ўстаноўлена і сучаснае халадзільнае абсталяванне. Гэта дазволіць навесці парадак з ахалоджваннем малака і на МТФ “Загараўшчына”, куды перанясём халадзільнік, які выкарыстоўваем цяпер у Праснаках”. З трох малочнатаварных фермаў, паводле слоў кіраўніка, вылучаецца менавіта МТФ “Загараўшчына”, дзе падабраўся малады дружны калектыў. Узначальвае яго Міхаіл Голуб, які выконвае і абавязкі асемянатара. І як гэта не дзіўна, лепшым аператарам машыннага даення на ферме і ўвогуле ў гаспадарцы з’яўляецца таксама мужчына — Сяргей Жук, які паказвае прыклад сваім калегам у гэтай, здавалася б, спрадвеку жаночай справе. Вялікая ўвага надаецца ў гаспадарцы паляпшэнню ўмоў утрымання жывёлы і працы вяскоўцаў. Вядома ж, усё адразу ахапіць немагчыма, тым не менш, на МТФ “Праснакі”, пакуль жывёла знаходзілася на летне-пашавым утрыманні, удалося шмат што зрабіць. У прыватнасці, замянілі дахі, вокны, дзверы, абсталяванне для водапаення і гноявыдалення. У адным з кароўнікаў, на якім каровы будуць даіцца ў малакаправод, выбілі старыя рыны, зрабілі кармавы стол. На другім пакуль, да ўвядзення ў строй даільна-малочнага блока, даенне вядзецца ў ПДУ, а пазней будзе абсталявана беспрывязное ўтрыманне жывёлы. Не забыліся і пра стварэнне належных бытавых умоў для жывёлаводаў. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
Страница 411 из 1058