Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Внимание: прямая линия (CMigrator copy 20)

11.02.2013
12 февраля 2013 года состоится прямая телефонная линия с начальником УВД Миноблисполкома Виктором Сергеевичем СЕНЬКО. Тема прямой линии: «Профилактика краж всех форм собственности». Свои вопросы вы можете задать, позвонив по телефону (8-017) 229-09-09.  

З аптымiзмам i верай у будучае

17.02.2013
Работа Цімкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў накіравана на вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Як яны вырашаліся ў мінулым годзе і што запланавана на бліжэйшы час? Што стала самым запамінальным для жыхароў нашага сельсавета? У першую чаргу – гэта стабільная работа арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў па выкананні сваіх планаў і добраўпарадкаванні тэрыторый. Для працаўнікоў галаўнога  сельгаспрадпрыемства – ААТ “Капыльскае” – важнай падзеяй стала будаўніцтва новай малочнатаварнай фермы ў вёсцы Комсічы, для жыхароў вуліцы Маладзёжнай, што ў аграгарадку Цімкавічы, — будаўніцтва водаправода. Па вуліцы Слуцкай аграгарадка пракладзена газавая траса, і ёсць надзея, што ў будучым годзе ў дамы паступіць блакітнае паліва. Такую ж надзею маюць і больш за шэсцьдзесят жыхароў вёскі Чарнагубава, у якой створаны кааператыў па будаўніцтве газаправода. Таксама вялося будаўніцтва храма за сродкі прыхаджан. Зманціраваны новы вузел перадачы даных, што дазволіла падключыцца да паслуг Zala і ByFly 84 абанентам, а ўсяго гэтымі паслугамі карыстаюцца 373 абаненты аграгарадка Цімкавічы, вёсак Доўгае і Агароднікі. Ста-більна працавала ў мінулым годзе СТАА “БетонБокс”, якое дало магчымасць для працаўладкавання каля 300 чалавек, жыхароў не толькі нашага сельсавета, але і  ўсяго раёна. Актыўна працаваў калектыў Цімкавіцкага дзіцячага ясляў-сада па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы і наладжванні шэфскіх сувязей з мясцовымі арганізацыямі і прадпрыемствамі. На жаль, не ўсё з запланаванага ўдалося зрабіць у мінулым годзе, але пачаўся новы. Зацверджаны бюджэт, даведзены пэўныя заданні і паказчыкі, якія неабходна будзе выконваць. 2013 год аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам беражлівасці, а гэта патрабуе беражлівых адносін да ўсяго, што вакол нас. На тэрыторыі Мінскай вобласці 2013 год аб’яўлены яшчэ Годам навядзення парадку на зямлі. Кожнаму з нас патрэбна будзе навесці парадак у першую чаргу на сваіх уласных сядзібах, у населеных пунктах. Балючым месцам з’яўляюцца пустуючыя сядзібы, якіх на тэрыторыі сельсавета больш за дзвесце. У кожнай з іх ёсць гаспадар, які ў большасці выпадкаў пражывае дзесьці ў іншым населеным пункце, а можа, нават, і за мяжой Беларусі. Аднак гэта не знімае адказнасці за ўтрыманне сваёй маленькай бацькаўшчыны ў належным парадку. На гэта накіраваны і Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №100 “Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці”, які ўступіў у сілу з 1 верасня 2012 года. Кожнаму з нас патрэбна знайсці час і навесці парадак у той хаце і на тым  падворку, дзе калісьці хадзілі нашы бацькі і самі мы бегалі басанож. Гэта наш святы абавязак. Патрабуюцца больш сур’ёзныя адносіны многіх жыхароў да збору і вывазу цвёрдых бытавых адходаў. На тэрыторыі сельсавета арганізаваны збор КУП “Цімкаўлянка”, і ажыццяўляецца  ён па за-цверджаным графіку. Безумоўна, паслуга патрабуе аплаты. У 2012 годзе гэта былі невялікія грошы – з аднаго чалавека патрэбна было заплаціць усяго 6900 рублёў за год. У 2013 годзе аплата складзе 31 050 беларускіх рублёў (з разліку паўтара кубічнага метра з чалавека). І кожнаму з нас трэба задумацца: ці жыць у брудзе і кідаць смецце суседу пад плот або ў бліжэйшую канаву, ці заплаціць грошы і цывілізавана карыстацца паслугай. Выбар за вамі. Сельвыканкамам складзены і зацверджаны план галоўных мерапрыемстваў, якія мы павінны будзем выканаць з удзелам нашых прадпрыемстваў і ўстаноў, а таксама жыхароў сельсавета ў бягучым годзе. Толькі разам, толькі зладжана мы зможам змяніць наша жыццё ў лепшы бок. Пачаўся ён  аптымістычна: адкрыты кафетэрый у аграгарадку Цімкавічы, у планах райспажыўтаварыства ад-крыццё банкетнай залы. Будуць прадоўжаны работы па газіфікацыі кааператываў аграгарадка Цімкавічы і вёскі Чарнагубава. Запланаваны работы на грамадскіх могілках з удзелам усяго насель-ніцтва. Спадзяёмся на ўзаемаразуменне. Хвалюе пытанне ўтрымання і рамонту дарожнай сеткі. Заслугоўвае ўвагі і матэрыяльна-тэхнічная база УА “Цімкавіцкая сярэдняя школа імя Кузьмы Чорнага” (рамонт даху, актавай залы, замена вокнаў). Ёсць надзея, што на ўсё гэта хопіць грашовых сродкаў. Аднак ёсць некаторыя рэчы, якія грошай не патрабуюць, а патрабуюць толькі ўвагі і жадання іх рабіць. Напрыклад, пасадзіць дрэўца, стварыць клумбу, праявіць увагу і спагаду да слабога. Алена ОСТРЫКАВА, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама  

Навіны рэгіёна:

10.02.2013
Капыльскi сельсавет, в. Мажа. Стала цяплей. У будынку дзіцячага сада ўстаўлены шклопакеты, ад чаго значна цяплей стала ў дашкольнай установе. Бацькі дзяцей вельмі ўдзячны аддзелу адукацыі Капыльскага райвыканкама за праведзеную работу. в. Дусаеўшчына Жыве памяць Па ініцыятыве старшыні ветэранскай арганізацыі ААТ “П-з “Дусаеўшчына” Чаславы Феліксаўны Грыгаровіч і члена арганізацыі Ядвігі Генрыхаўны Малевіч падрыхтаваны матэрыял “Раны вайны не загаіліся і сёння”, які стане асновай для выдання брашуры. в. Васілеўшчына Для зручнасці У вёсцы праведзена добраўпарадкаванне дарогі. Яе падсыпка зроблена сіламі ДРБУ №124. в. Скабін На радасць дзецям Сапраўднае свята для дзетвары арганізавалі работнікі Скабінскага СДК. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у спартыўных гульнях пад назвай “Зімовыя забавы”. Гэта мерапрыемства прайшло ў рамках дзейнасці клуба “Калабок”. в. Падгорцы Дзеля парадку Супрацоўнікамі сельскага выканаўчага камітэта праведзены ўлік старых і пустуючых дамоў у вёсцы. Падрыхтаваны матэрыял па зносе трох старых дамоў. в. Аножкі Магазін - пад жыллё Будынак магазіна райспажыўтаварыства, які доўгі час пуставаў, прададзены пад жыллё. А жыхароў вёскі абслугоўваюць аўтамагазіны райспажыўтаварыства і індывідуальных прадпрымальнікаў. в.Вошкаты У мэтах бяспекі Спецыяльная служба Капыльскай ЖКГ правяла адлоў бадзяжнага сабакі, які прыбіўся да сядзібы адной з жыхарак вёскі і сваімі агрэсіўнымі паводзінамі пагражаў жыццю людзей. Падрыхтавала Марыя ШЭІНА      

На водных дорожках

10.02.2013
Суббота, 9.30 по местному времени. В холле физкультурно-оздоровительного комплекса собираются юные пловцы. По инициативе отдела по делам молодежи Копыльского райисполкома проходят соревнования по плаванию среди учащейся молодежи. Участники — юноши и девушки 13–16 лет из городских школ и ДЮСШ ОФП. Задача девушек: показать лучший результат в плавании вольным стилем  на 25 м, юношей — на 50 м. Беседую с Настей Товчковой, ученицей средней школы № 3 г. Копыля: — Настя, как настроение? Сегодня — суббота, может, лучше было дома остаться, поспать лишний часок? — Нет, в бассейне так здорово! Я победить хочу! — девочка выступает за команду ДЮСШ ОФП. Состязания открывает начальник отдела по делам молодежи Копыльского райисполкома Наталья Горбацевич. Борьба — упорная, атмосфера — напряженная. Каждый стремится стать победителем. Но вот проплыл последний участник, судьи подводят итоги. Мальчишки и девчонки ждут. — Поздравляем победителей: среди девочек 1 место у Елизаветы Ласточкиной, учащейся СШ №2 г. Копыля, среди юношей — у Алексея Ситкевича, также ученика СШ №2 г. Копыля. Тренер — Валерий Астрейко, — произносит Наталья Григорьевна и вручает победителям грамоты и призы. Слово берет первый секретарь Копыльского РК ОО «БРСМ» Алексей Загорцев: — В командном зачете победили учащиеся СШ №3 г. Копыля. Тренер — Сергей Бельмач. Поздравляю! — Грамоты и призы также находят героев. — Сегодня мы наградим и самых юных участниц — Анастасию Чайковскую и Анастасию Товчкову. И пожелаем им стать победителями в следующем году! Кстати, в планах Н. Горбацевич сделать соревнования более масштабными и пригласить для участия в них школьников со всего Копыльского района. Диана ТКАЧЕНКО НА СНИМКЕ:  учащиеся СШ №3 — победители в командном зачете. Фото автора  

Сегодня — 9 февраля, суббота

09.02.2013
ДАТЫ. СОБЫТИЯ. ЛЮДИ. 1547 г. — родился Христофор Радзивилл, военный и государственный деятель Великого княжества Литовского. Участник Ливонской войны. С 1584 г. — воевода виленский. После смерти Стефана Батория поддерживал план части магнатов и шляхты ВКЛ выбрать королем российского царя Федора Ивановича и создать государственную унию Польши, ВКЛ и России во главе с ВКЛ. С 1589 г. — великий гетман. 1837 г. — дуэль А. С. Пушкина с ДАНТЕСОМ на Черной речке. В ходе дуэли Александр Сергеевич был смертельно ранен и вскоре скончался. 1943 г. — казнены руководители подпольной комсомольской организации «Молодая гвардия» О. КОШЕВОЙ, Л. ШЕВЦОВА , У. ГРОМОВА и др. ИМЕНИНЫ: Православные: Варданий, Дмитрий, Ермоген, Иван, Маркиана, Петр, Полихроний. Католические: Анна, Ансберт, Аполлония, Екатерина, Марон/Марун, Тейло. НАРОДНЫЙ КАЛЕНДАРЬ: День Ивана Златоуста. Если после метелей у снежных сугробов гребни закруглены, то это обещает добрый урожай. Коли снег на полях лежит волнами, год будет урожайным. У гэты дзень «Слава працы» пiсала: 1963 г. — “Адбыўся першы выпуск у Капыльскім філіяле Мінскай абласной аўташколы. Правы вадзіцеляў атрымалі 34 чалавекі”. 1973 г. — “У райцэнтры каса ўжо не можа абслугоўваць людзей. Таму вырашана адкрыць новую ашчадную касу агенцкага тыпу. Яна размешчана ў памяшканні аддзялення сувязі Капыль-1 на тэрыторыі “Міжкалгасбуда”. 1983 г. — “Адбыліся чарговыя заняткі ў школе рабселькораў, якая працуе пры рэдакцыі газеты. Сярод іншага ішла размова аб удзеле рабочых і сельскіх карэспандэнтаў у конкурсе газеты “Слава працы” “Зямля бацькоў — твая зямля”. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА  
Страница 354 из 1058