Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Дошка гонару (CMigrator copy 11)

25.02.2013
З мэтай заахвочвання працоўных калектываў і перадавікоў вытворчасці за поспехі і дасягненні ў выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, арганізацыі і стымулявання працы, Капыльскі раённы выканаўчы камітэт рашыў (рашэнне № 186 ад 11 лютага 2013 года) прызнаць лепшымі па прафесіі за 2012 год, узнагародзіць Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта і грашовай прэміяй і занесці на раённую Дошку гонару наступных работнікаў: АСТРЭЙКУ Віктара Вікенцьевіча — муляра ДУП “ПМК-194” Мінскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаблсельбуд”; ВОЛЧАКА Уладзіміра Васільевіча — механізатара ЗАТ “Жыліхава”; ГАЛУБОВІЧ Любоў Пятроўну — загадчыцу аддзела культурна-масавай і метадычнай работы раённага Цэнтра культуры, рэжысёра народнага тэатра гульні і гумару “Капыльскія пацехі”; ГАРДЗЕЙ Людмілу Міхайлаўну — загадчыцу малочнатаварнай фермы “Быстрыца” ААТ “Ціміразеўскі”; ГУШЧЭНЮ Алену Антонаўну — аператара машыннага даення ААТ “Старыца-Агра”; ЖДАНОВІЧА Мікалая Фёдаравіча — электраманцёра брыгады цэнтралізаванага рамонту трансфарматарнай падстанцыі і комплекснай трансфарматарнай падстанцыі Слуцкіх электрычных сетак; КОЎЗУН Таццяну Уладзіміраўну — загадчыцу Камсамольскага фельчарска-акушэрскага пункта; КІЛЬЧЭЎСКАГА Аляксандра Рыгоравіча — дырэктара ДУП “ПМК-194” Мінскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаблсельбуд”; КОЛАСА Дзмітрыя Аляксандравіча — вадзіцеля ААТ “Аўтапарк № 21”; КОЗЕЛА Дзмітрыя Аляксандравіча — выхаванца ДУ “Капыльская СДЮШАР”; ЛАВАЧНІКАВА Дзмітрыя Пятровіча — механізатара ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”; ЛЕМЕША Валерыя Уладзіміравіча — драбільшчыка філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ № 124”; ЛУК’ЯНЧЫКА Мікалая Мікалаевіча — вадзіцеля філіяла “В. Раёўка” ААТ “Крыніца”; МАКАРЧУКА Аляксандра Рыгоравіча — дырэктара ААТ “Піянер-Агра”; МЯЛЕШКУ Мікалая Антонавіча — інжынера-сістэматэхніка тэлекамунікацыйных сетак Капыльскага раённага вузла электрасувязі; МАСТОВІЧ Людмілу Уладзіміраўну — галоўнага тэхнолага ААТ “Капыльскае”; ПІНЧУК Таццяну Міхайлаўну — прадаўца 6-га разраду магазіна “Прадукты” аг. Цімкавічы Капыль- скага райспажыўтаварыства; ПЯЦІГОРЦА Алега Аляксандравіча — камбайнера ААТ “Ціміразеўскі”; РОНЧЫКА Вячаслава Мікалаевіча — слесара-сантэхніка КУП “Капыльская ЖКГ”; СЯНЧУК Настассю Міхайлаўну — старэйшыну в. Ч. Партызан Капыльскага сельсавета; СЯРГЕЙ Зою Вікенцьеўну — тэхніка-асемянатара РСУП “Бабоўня”; СКАРАБАГАТАГА Дзмітрыя Дзмітрыевіча — апаратчыка ўпарвання, згушчэння прадуктаў Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”; ЧАРВЯКОЎСКУЮ Аксану Фёдараўну — сацыяльнага работніка аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ “Капыльскі ТЦСАН”; ЮРЧЭНЮ Таццяну Мікалаеўну — загадчыцу ДУА “Быстрыцкі дзіцячы сад”; ЮХА Аксану Аляксандраўну — намесніка дырэктара на вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА “Лясноўская СШ”; ЯРМОЛІКА Генадзя Канстанцінавіча — старшага эксперта экспертна-крыміналістычнай групы Капыльскага РАУС, маёра міліцыі.  

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 52)

25.02.2013
У аўторак, 26 лютага, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з начальнікам ІБКУП “УКБ-Капыль” Сяргеем Пятровічам Цімашэнкам. Калі ў вас ёсць пытанні па капітальным будаўніцтве, тэлефануйце ў вызначаны час па нумары 55-8-59.  

У кнізе — жыццёвая сіла

24.02.2013
Калі вы зойдзеце ў Быстрыцкую сельскую бібліятэку, то адразу адчуеце хатнюю атмасферу. Вас прыветліва сустрэнуць загадчыца Ларыса Іванаўна. [caption id="attachment_25042" align="aligncenter" width="443" caption="Л. Сцепанчук прапануе кнігі дзецям"][/caption] Сцепанчук і бібліятэкар Ала Міхайлаўна Пяцігорац. Яны дапамогуць выбраць неабходную літаратуру, пазнаёмяць з навінкамі. Быстрыцкая сельская бібліятэка абслугоўвае пяць населеных пунктаў — гэта Быстрыца, Сухоўчыцы, Заняведамка, Вераб’евічы і п. Навінкі. Паслугамі бібліятэкі карыстаюцца больш за 800 чалавек. Кантынгент розны – ад дзяцей дашкольнага ўзросту да пенсіянераў. Кніжны фонд складае каля 9000 экзэмпляраў. Перыядычныя выданні таксама карыстаюцца вялікім попытам, сярод іх  — “Советская Белоруссия”, “Слава працы”, іншыя газеты і часопісы. — Мяне, як і многіх маіх калег, — гаворыць Ларыса Іванаўна, — трывожыць пытанне аб зніжэнні цікавасці да чытання, асабліва сярод малодшага пакалення. Зразумела,  пагар-джаць новымі тэхналогіямі нельга. І тэлебачанне, і камп’ютар пры разумным карыстанні — цудоўныя памагатыя. Але, калі чалавек не бу-дзе чытаць, то шмат чаго згубіць у сваім жыцці. Добрая кніга, акрамя карысці, яшчэ і вялікае задавальненне для душы, і проста недапушчальна пазбаўляць сябе гэтага ў нашым кароткім і хуткаплынным жыцці. Першапачатковую задачу ў Быстрыцкай сельскай бібліятэцы бачаць у тым, каб прывіць цікавасць да кнігі. Тут першымі ў раёне пачалі працаваць па мэтавай праграме “Разам з кнігай мы расцём”. Павел ШЭІН Фота аўтара  

З добрым настроем

24.02.2013
Калі заходзіш на  Камсамольскі фельчарска-акушэрскі пункт, адразу адчуваеш, як ўзнікае добры настрой. А ўсё таму, што загадчыца Таццяна Коўзун – надзвычай жыццярадасны чалавек. І гэта станоўча ўплывае на здароўе пацыентаў, якія сюды наведваюцца. Кожны дзень, а бывае і ноччу, Таццяна Уладзіміраўна прымае выклікі ад жыхароў вёсак Пукава, Камсамольская, Пятрылава, Сунаі. Для вяскоўцаў прадастаўляецца поўны аб’ём дапамогі, які ўключае ў сябе назіранне за дзецьмі і пажылымі людзьмі, акушэрскі медагляд. Існуе стацыянар на даму, аптэка. Выклікаў бывае шмат, таму ў сваёй бальнічнай сумцы яна носіць усе неабходныя лекі. Кожную раніцу наведвае мехдвор і праводзіць перадрэйсавы агляд работнікаў філіяла “Лакнея”. — Зімой да МТП дабіраюся пешшу, калі неадкладны выклік — філіял вылучае транспарт, — расказала Таццяна Уладзіміраўна. — Гаспадарка падарыла нашаму пункту скутар, на якім хутка ў летнюю пару дабіраюся ў любую кропку прызначэння. Сумесна са Старыцкай бальніцай праводзяцца медмерапрыемствы. Так, нядаўна рабілі прышчэпкі жыхарам бліжэйшых вёсак (усяго 157 чалавек), з якіх 57 на платнай аснове — гэта работнікі філіяла “Лакнея”. Таццяна Коўзун наведвае таксама школы і вядзе гутаркі з дзецьмі, адказвае на пытанні, якія іх цікавяць. Таццяна Уладзіміраўна крыху расказала і пра сваю сям’ю. Старэйшы сын Аляксей вучыцца на чацвёртым курсе БНТУ, а Уладзімір — у дзясятым класе. Павел ШЭІН Фота аўтара  

Наперадзе — веснавыя клопаты

24.02.2013
На вуліцы яшчэ зіма, палі перамецены снегам, але ў ЗАТ “Жыліхава” поўным ходам ідзе падрыхтоўка да пасяўной. Уладзімір ВОЛЧАК, механізатар названай гаспадаркі, старанна рамантуе кукурузную сеялку “GASPARDO”. Працоўную дзейнасць Уладзімір Васільевіч пачаў у 1985 годзе пасля вучобы ў Капыльскай сельгастэхніцы, да таго часу за плячыма ўжо была служба ва Узброеных Сілах. Працаваць стараецца добрасумленна, выконвае ўсё, што даручана. Раней сеяў цукровыя буракі. Дарэчы, гэта праца патрабуе максімальнай увагі: неабходна пастаянна назіраць за тым, каб рады былі роўнымі. А вясной, летам і ў пачатку восені дзякуючы намаганням Уладзіміра Васільевіча палі будзе ўпрыгожваць кукуруза. Зараз вопытнаму майстру ўжо не так складана працаваць з тэхнікай: дапамагаюць навыкі і веды, набытыя на практыцы. А спачатку цяжкавата было. Добра, што на дапамогу заўсёды гатовы прыйсці таварышы па працы. Дзіяна ТКАЧЭНКА. Фота аўтара  
Страница 338 из 1058