Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Партызанская легенда

22.12.2024
У час урачыстасцей навасёлкаўцы ідуць на плошчу да мемарыяльных могілак і ўскладаюць кветкі да помнікаў партызан і іх слаўных камандзіраў Івана Кліменцьевіча Жыжыка і Івана Прохаравіча Грыба. Не ўсе ведаюць, што Жыжык быў першым арганізатарам партызанскага руху на Капыльшчыне і першым сакратаром Капыльскага падпольнага РК КПБ. Сёлета ў жніўні яму споўнілася б 100 гадоў. Іван Жыжык нарадзіўся ў вёсцы Крывасёлкі (зараз Навасёлкі) у сям’і сялян. Працавітая жылка перадалася Івану ад бацькоў. Ён умела араў бацькоўскую зямельку і спраўна касіў сенажаць, а калі маці з бацькам уступілі ў калгас, паказваў прыклад у працы на калгасных гонях. Ён паспяхова закончыў 7 класаў і разам з многімі равеснікамі ўступіў у рады камсамольцаў. Гэта і прадвызначыла яго будучую жыццёвую пазіцыю. У Чырвонай Арміі Іван заканчвае школу камандзіраў, але паколькі быў запатрабаваны ў раёне, дэмабілізуецца і працуе інструктарам Капыльскага РК КПБ. На такой жа пасадзе будзе працаваць і селькор райгазеты Аляксандр Антонавіч Кандыбовіч. Маладых партыйцаў за год да вайны пашлюць на курсы палітсаставу Чырвонай Арміі. А калі пачалася вайна, Іван Кліменцьевіч ужо меў багаты партыйны і камандзірскі вопыт. Нават некалькі месяцаў працаваў намеснікам старшыні Капыльскага райвыканкама. Успаміны Аляксандра Кандыбовіча, з якім не раз даводзілася сустракацца, яго аднавяскоўца-партызана, а затым падпалкоўніка Васіля Акулы, пісьменніка-земляка былога партызана Рыгора Родчанкі, раскрываюць велічнасць постаці слаўнага патрыёта Жыжыка. У жніўні 1941 года ў раёне поўнасцю гаспадарылі немцы. Яны жорстка ўкаранялі новы парадак. А ў гэты час патрыёты стваралі групы супраціўлення. Невялікая партызанская група была створана ў Прусах на чале з Ізюмскім. У Савічах барацьбу супраць акупантаў узначаліў былы старшыня мясцовага калгаса Заяц, у Старыцы — Кіян. Яны здзейснілі некалькі налётаў на паліцаяў і немцаў. Жыжык разам з сябрамі-камуністамі Паўлам Лагвіненкам, Уладзімірам Шпакоўскім, Пятром Ліннікам, Уладзімірам Лазоўскім, Іванам Марозам і Паўлам Масілевічам выпрацавалі план па наладжванні сувязі паміж невялічкімі падраздзяленнямі партызан. Іван Кліменцьевіч накіраваў гэты актыў у вёскі раёна для арганізацыі падпольнай работы. Яны разам сталі рыхтаваць вяскоўцаў у партызаны, наладжваць збор зброі на месцах, дзе прайшлі баі. Вялася агітацыя сярод насельніцтва Капыльшчыны, і людзі ўзнімаліся на барацьбу супраць акупантаў. Ужо ў сакавіку 1942 г. быў створаны партызанскі атрад, які ўзначаліў Васіль Яроменка (з ліку былых ваенных). Атраду прысвоілі імя Катоўскага, а затым быў створаны атрад імя Шчорса (яго камандзір Пётр Ігнашчанка), разросся старыцкі атрад і набыў імя Чапаева, яго камандзірам стаў Іван Тараховіч (Дунаеў). Атрад Міхаіла Ізюмскага стаў насіць імя Будзённага. Партызаны наганялі страх на ворага, а неўзабаве 9 мая 1942 года народныя мсціўцы каля ўрочышча Гнілуха ўшчэнт разграмілі карнікаў, якія ехалі паліць і рабаваць Вялікую Раёўку. Менавіта пасля гэтага бою ўсе чатыры атрады аб’ядналіся ў брыгаду імя Варашылава. Камандзірам стаў маёр Піліп Капуста, а камісарам брыгады быў выбраны Іван Жыжык. У жніўні 1942 года стаў дзейнічаць Слуцкі міжрайкам партыі на чале  з нашым земляком Іванам Дзянісавічам Варвашэнем. Міжрайкам кіраваў партызанскім рухам у Слуцкім, Капыльскім, Грэскім і Уздзенскім раёнах. Адразу была накіравана работа на ўзмацненне барацьбы супраць ворага. Жыжык стаў самым актыўным членам міжрайкама, а затым першым сакратаром Капыльскага падпольнага РК КПБ. Не сакрэт, спачатку пэўнай вайсковай дысцыпліны ў атрадах не было, здаралася, што пасля бою ў лясных лагерах блыталіся п’яныя, па- смакаваўшы трафейнага спірту. Іван Жыжык вырашыў найхутчэй наладзіць вайсковы парадак. Сваёй цвёрдай воляй ён узняў на высокую ступень баяздольнасць і дысцыпліну ў брыгадзе. Гэты смелы чалавек умеў ладзіць з людзьмі і карыстаўся вялікім аўтарытэтам. Аб велічы гэтай партызанскай легенды напісалі ў сваіх кнігах В. І. Казлоў “Людзі асобага складу” і А. Ю. Дзенісевіч “З арлінага племя”. “Перамога над карнікамі ў вёсцы Раёўка магутным рэхам адклікнулася па ўсёй Капыльшчыне, і ў тым баі наперадзе ішоў камісар Жыжык”, – так узвышана піша пра нашага земляка Васіль Казлоў. У сярэдзіне жніўня 1943 года Жыжык быў выкліканы ў абласны падпольны абкам партыі, які мясціўся на Любаншчыне. Яго там гасцінна сустрэў сакратар абкама Казлоў, распытаў пра баявыя справы і ўручыў Івану Кліменцьевічу ордэн Чырвонага Сцяга, які заззяў на гімнасцёрцы побач з ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём “Партызану Айчыннай вайны” І ступені. На родную Капыльшчыну Жыжык вёз для партызан ордэны і медалі. Дадому ехаў узрушаны, бо ад Васіля Іванавіча даведаўся, што Чырвоная Армія вызваляе Беларусь. І раптам конік стаў, пачуліся выстралы. Жыжык з ардынарцам Мікалаем Мядзведзевым стаў адстрэльвацца. Іван Кліменцьевіч загадаў хлопцу адпаўзці ў кусты, але той прапанаваў: “Лепш я прыкрыю Вас агнём”. Аднак загад камісара не аспрэчваецца. Жыжык з аўтамата прашыў некалькі ворагаў, але і варожая куля дастала камісара. Навасёлкавец Аляксандр Рыгоравіч Грыб, які сёння жыве ў Капылі, расказаў, што добра ведаў сям’ю Жыжыкаў. Марыя Мікалаеўна з сямігадовым сынам Уладзімірам і дачкой партызанскага камандзіра Алай былі адпраўлены на самалёце ў Маскву. А пасля вайны некаторы час жонка і сын Жыжыка жылі ў Навасёлках, а затым пераехалі ў Слуцк. Уладзімір Іванавіч Жыжык стаў урачом, шмат гадоў загадваў неўралагічным аддзяленнем Слуцкай раённай бальніцы. Ён свята захоўваў бацькавы пісьмы і фотаздымкі. Адзін з фотаздымкаў на стэндзе пачынальнікаў партызансага руху экспануецца ў Слуцкім краязнаўчым музеі. Іван ІГНАТЧЫК

Ішла дзяўчына па вайне

22.12.2024
У гады Вялікай Айчыннай вайны Паліна Венядзіктаўна Лемянкевіч была партызанскай сувязной на акупіраванай немцамі Магілёўшчыне. Жанчына – прадстаўнік таго пакалення, якое мужна вынесла на сваіх плячах ваеннае ліхалецце. Па вайне ішла яна 20-гадовай дзяўчынай. Сёння ў свае 90 мае фенаменальную памяць і даволі падрабязна расказвае аб  гадах сваёй падпольнай работы. Вестка аб тым, што пачалася вайна, застала Паліну ранкам, калі яна збіралася на працу ў Глускі райвыканкам. Адразу пачалася эвакуацыя, з’явіліся першыя бежанцы. Дзяўчына вырашыла дабірацца дадому – у вёску Лука Асіповіцкага раёна. Недалёка ад паселішча немцы размясцілі свой гарнізон, і для насельніцтва пацягнуліся доўгія дні акупацыі. Неўзабаве ў іх дом наведаліся салдаты з ліку тых, хто выйшаў з акружэння, каб стварыць атрады мсціўцаў. Поля прыгатавала запіску (пры выпадку перадаць ваенным), у якой напісала, што гатова аказаць любую дапамогу. Выпадак такі здарыўся, і яна стала сувязной. Яе родная сястра з сям’ёй жыла недалёка ад другога гарнізона, і Поля часцяком заходзіла да яе, каб пачарпнуць якія-небудзь звесткі. Ад родных утойвала, куды і чаго ідзе. Доўгі час была байцом нябачнага фронту. Але вёска ёсць вёска, і ў хуткім часе яе паходы сталі небяспечнымі. Камандзір атрада аб гэтым папярэдзіў дзяўчыну і прапанаваў выбіраць: ісці разам з атрадам у глускія лясы для злучэння з партызанамі ці застацца тут, рызыкаваць жыццямі – сваім і родных. Дзяўчына, не задумваючыся, пайшла з атрадам. Пераход быў доўгім і цяжкім. Там яна атрымала баявое хрышчэнне: не раз траплялі пад абстрэл ворага, але ўсё ж дайшлі да партызанскага лагера, які размяшчаўся ў густым лесе, дзе былі байцы, медыкі, абслуговы персанал. Работу выконвала Паліна любую і на заданні хадзіла спраўна. Смелая была дзяўчына, не задумвалася, што смерць – побач. — Хтосьці мяне ахоўваў, — успамінае былая сувязная. – У атрадзе мы перажылі не адну блакаду. Аднойчы я павінна была дапамагаць двум параненым хлопцам, покуль падыдуць санітары. А тут у небе з’явіўся нямецкі самалёт (“рама”) і пачаў абстрэльваць кусты, дзе мы схаваліся. З-пад другога куста паклікалі, маўляў, паўзіце сюды, тут зацішней. Я паспела перапаўзці, а двое байцоў – не, кулі прайшлі якраз па тым месцы, дзе я ляжала. У памяці маёй гераіні той час напрадвесні, калі залітыя вадой лугавіны раптам скаваў мароз, і яна ў ледзяной вадзе адмарозіла ногі. Доўга потым пакутавала ад хваробы, медыкі прапанавалі нават ампутацыю, але яна не згадзілася, сказала: “Паміраць буду з нагамі”. Былі і іншыя выпадкі, калі Паліна праяўляла адвагу і рашучасць, за што ад камандавання мела падзякі і ўзнагароды. Самая дарагая для яе – ордэн Айчыннай вайны. Як бы не лютавалі немцы, супраціўленне іх было зломлена. У 1943 г. даведалася Паліна, што яе вёску немцы спалілі дашчэнту. Хвалявалася, што стала з роднымі – матуляй, сястрой, братам. У складзе невялікай групы партызан-разведчыкаў па заданні пайшла за 100 кіламетраў у родныя мясціны. Аказалася, усе вяскоўцы ўцалелі і жылі ў зямлянках. Аднойчы пад раніцу, калі яшчэ ўсе спалі, Поля ўбачыла ў невялікае акенца нямецкія боты: гэта часавы стаяў каля іх зямлянкі, а пры ёй была зброя. Каб не нашкодзіць іншым, дзяўчына схавалася пад пол, а потым, вылучыўшы момант, дабралася да лесу і там перачакала, покуль карнікі пакінулі вёску. Вызваленне Беларусі было жаданым і радасным. У мірным жыцці хацелася працаваць. А дзе? У райвыканкам больш не вярнуцца з цалкам забінтаванымі нагамі. Паліна вырашыла вучыцца на настаўніцу. Спачатку скончыла курсы, пасля якіх выкладала ў пачатковых класах сельскіх школ, а пазней – Слуцкае педвучылішча. Працавала ў дзіцячым доме, загадчыцай дзіцячага ясляў-сада ў Старых Дарогах і шмат гадоў – настаўніцай. У размове з ветэранам адчуваецца яе выхаванасць, інтэлігентнасць, нейкі асаблівы жаночы шарм, хаця давялося Паліне Венядзіктаўне нямала трывог і гора перажыць у жыцці. Рана засталася ўдавой з двумя дзецьмі на руках – Алай 4,5 гадоў і паўтарагадовым  Сяргеем. Каханы муж трагічна загінуў, і яна больш свой лёс ні з кім не звязала. Старалася падняць дзяцей і вельмі хацела бачыць іх адукаванымі людзьмі. Працавала некаторы час у калгасе брыгадзірам, трымала карову і іншую хатнюю гаспадарку. Усё дзеля дзяцей. Не памылілася: сын і дачка закончылі інстытут народнай гаспадаркі, сталі добрымі спецыялістамі. Ала Рыгораўна даўно забрала матулю да сябе, у Капыль. І хаця сама вельмі загружана працай як спецыяліст аддзялення аграпрамбанка, заўсёды знаходзіць час, каб быць побач з родным і горача любімым чалавекам. — Ала ў мяне і нянька, і доктар, – гаварыла Паліна Венядзіктаўна. – Усе мае балячкі пагаіла і ногі зберагла, праўда хадзіць мне ўсё ж цяжка, гады ідуць, нічога не зробіш. Напэўна, невыпадкова Бог дараваў удаве даўгалецце і абаяльнасць нават у такім шаноўным узросце. Асэнсоўваючы яе лёс, можна толькі пакланіцца пражытым тым гадам. Любоў ПЯТРОВА Фота аўтара  

Вклад в общее дело

22.12.2024

внесли животноводы Копыльщины

Коллегия Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь на основе представленных облсельхозпродами материалов приняла постановление «Об итогах республиканского соревнования за достижение высоких показателей в производстве животноводческой продукции в 2009 году».

В «Белорусской ниве» (№№104, 107, 109, 112) опубликованы списки победителей по каждой номинации. Среди сельскохозяйственных организаций, имеющих комплексы по производству говядины, третье место занял коллектив ОАО «Старица-Агро» Копыльского района. В индивидуальном соревновании в числе лидеров – животноводы ПСК «Семежево»: главный зоотехник Иван Иванович Ленько, зоотехник-селекционер Нина Никитовна Рудницкая, бригадир молочнотоварной фермы Владимир Николаевич Рудницкий, техник искусственного осеменения коров и телок Наталья Викторовна Чернова, операторы по выращиванию КРС до 6-месячного возраста Любовь Николаевна Домаш и Светлана Алексеевна Киеня. В числе победителей республиканского соревнования – главный ветеринарный врач ОАО «Старица-Агро» Николай Минаевич Данильчик, оператор машинного доения коров этого же хозяйства Валентина Егоровна Беленкова, оператор по обслуживанию дойного стада (скотник-пастух) СПК «Тимирязевский» Иван Иванович Лазук, оператор по выращиванию КРС старше 6-месячного возраста СПК «Ванелевичи» Григорий Адамович Пракапович.

Среди представителей свиноводческой отрасли отличились труженики ОАО «Копыльское» — операторы по обслуживанию свиноматок с поросятами Татьяна Анатольевна Соколовская, Светлана Ивановна Шаровар, операторы по выращиванию поросят-отъемышей Алла Ивановна Сидоренко, Вера Владимировна Барковская, Алия Талибековна Литвина, операторы по откорму свиней Светлана Михайловна Нагорная, Елена Андреевна Дубоносова.

Минсельхозпрод постановил обеспечить организацию и вручение денежных премий победителям республиканского соревнования. Комитетам по сельскому хозяйству и продовольствию облисполкомов, республиканским объединениям поручено обобщить и распространить опыт лидеров производства.

Также названы сельскохозяйственные организации, у которых средний удой от коровы за прошлый год составил более 5000 килограммов молока. В список вошли СПК «Скабин» (6809 кг, +475 кг к  2008 г.), ОАО «Старица-Агро» (5904 кг, +153 кг), ПСК «Семежево» (5726 кг, +142 кг), СПК «Ванелевичи» (5709 кг, +498 кг), «Тимирязевский» (5403 кг, +520 кг), ОАО «Копыльское» (5390 кг, +624 кг), РСУП «С «Лесное» (5279 кг, +204 кг).

 

Вас выслушает госконтроль

22.12.2024

7 июля, в среду, в Копыльском райисполкоме по телефону (8-01719) 55-1-27 с 10.00 до 12.00 будет организована прямая линия с председателем Солигорского межрайонного комитета государственного контроля  С. Н. Прохорчиком, а с 12.00 до 14.00 Сергей Николаевич проведет прием граждан (кабинет №39) по следующим вопросам:

1. Создание условий для развития личных подсобных хозяйств в сельских населенных пунктах, реализация населению племенного скота. 2. Оказание помощи сельским жителям в своевременности выделения земельных участков, посевного и посадочного материала, минеральных удобрений, обработке почвы, посадке картофеля. 3. Обеспеченность личных подсобных хозяйств сеном, сенокосами и пастбищами, состояние сенокосов и пастбищ. 4. Организация закупа и сбора молока у населения, закуп молодняка КРС и своевременность расчетов. Закуп плодов и ягод, раннего картофеля и овощей.

 

К сведению граждан и юридических лиц (CMigrator copy 1)

22.12.2024

Член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Михаил Васильевич КРИШТАПОВИЧ проводит личный прием граждан в следующие дни:

- 6 июля 2010 г. с 10.00 до 13.00 в здании Клецкого райисполкома; - 3 августа 2010 г. с 10.00 до 13.00 в здании Несвижского райисполкома; - 7 сентября 2010 г. с 10.00 до 13.00 в здании Копыльского райисполкома. Справки по телефонам: (8-01770) 62-5-16, 62-5-24.
Страница 157 из 228