Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Библиотека живет своими читателями

19.10.2024

Менавіта на ХХІ стагоддзе прыйшлася эвалюцыя сацыяльна-асветніцкай ролі бібліятэк. Мяняюцца традыцыйныя ўнутрыбібліятэчныя тэхналогіі, формы абслугоўвання, характар узаемаадносін з рознымі ўстановамі. Бібліятэкі ў сучасным грамадстве зацвердзілі сваю ролю як галоўнага інфармацыйна-культурнага цэнтра рэгіёна з новымі падыходамі да супрацоўніцтва, сучасным мышленнем, аператыўным рэагаваннем на асноўныя падзеі ў рэгіёне і дзяржаве.

Пошук, творчасць, рух толькі наперад, дапамога і ўзаемадапамога – вось асноўныя нашы прынцыпы. Бібліятэкі павінны ісці не ў нагу з часам, а трошкі абганяць яго, тады будзе поспех. А поспех ёсць: гэта чарговая перамога на рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак  нацыянальнай культуры” Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі, прызнана лепшай на ўзроўні вобласці сярод устаноў культуры па ідэалагічным афармленні Лясноўская сельская бібліятэка, адзначана арыгінальнасць прадстаўлення матэрыялаў Ванелевіцкай сельскай бібліятэкі на фестывалі бібліятэчнай творчасці “Сэрцам да подзвігу дакраніся”, прысвечаным 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Але галоўныя нашы здабыткі – чытачы, якія карыстаюцца нашымі паслугамі, супрацоўнічаюць з намі.  Як  доказ  таму — удзел самых актыўных чытачоў у конкурсе дзіцячай творчасці «Я не волшебник, я только учусь: вдохновение, рожденное книгой». На конкурс атрыманы матэрыялы ад 24 чытачоў. Гэта вышыўка, бацік, выцінанка, мастацтва арыгамі, карціны з цеста, малюнкі. Мы запрашаем усіх жадаючых на прагляд дзіцячых твораў у цэнтральную раённую бібліятэку імя А. Астрэйкі і ўдзячны нашым чытачам, што яны любяць і ведаюць кнігу, якая іх натхняе на творчасць. А лепшых вызначыць журы менавіта ў Дзень бібліятэк.

Вялікі дзякуй мы сёння гаворым нашаму ганароваму земляку Антону Іванавічу Гурскаму, які з’яўляецца нашым частым госцем і сябрам, перадаў шмат літаратуры са сваёй бібліятэкі і асабістыя кнігі. Удзячны таксама чытачам дзіцячай бібліятэкі А. С. Галожынай, Т. І. Кісловай, Г. А. Ціхамай, чытачам цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. Астрэйкі А.  С.  Абрамавай, А. М. Умінскай, М. П. Мардасевіч, Н. Радкевіч, А. В. Шышмарову, І. А. Зяньковіч.

Цікавы падарунак атрымала Жыліхаўская сель-ская бібліятэка ад актыўнай чытачкі Святланы Наяровіч – газеты 1945 -1949 гадоў выдання з унікальнымі краязнаўчымі звесткамі і гістарычнымі матэрыяламі. А днямі бібліятэка атрымала паштовую скрыню з горада Сярэднеуральска ад Аляксандры Іванаўны Васьковай, сваячкі сяржанта Васькова, які загінуў каля вёскі падчас вызваленчай аперацыі. Аляксандра Іванаўна — ганаровы грамадзянін Сярэднеуральска, заслужаны настаўнік Расіі — па стане здароўя не змагла прыехаць на магілу сваяка, а выслала цікавыя матэрыялы аб радзіме сяржанта Васькова, копіі фотаздымкаў з сямейнага архіва.

Чытачы Быстрыцкай сельскай бібліятэкі Л. К. Іванова, Л. В. Уласавец дораць бібліятэцы кнігі, а М. Р. Малібошка сабраў першыя экспанаты для кутка побыту, які адкрыты ў бібліятэцы.

Бібліятэка жыве сваімі чытачамі, іх здабыткамі. Дзень бібліятэк, свята для ўсіх, хто любіць кнігу – як яе работнікаў, так і чытачоў. Дазвольце з нагоды свята выказаць усім словы ўдзячнасці. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, шматлікіх чытачоў, творчых поспехаў і дасягненняў.

Таццяна СЕРАЯ,

дырэктар Капыльскай ЦБС

Мечта у неё всегда одна

19.10.2024

Сонечны дзень 8 верасня пакінуў у Марыі Васільеўны Варанко з в. Пацейкі незабыўныя ўражанні. Гэта быў дзень яе 80-годдзя. Толькі ёй прызначаліся самыя прыгожыя кветкі, для яе гучалі цёплыя словы падзякі, прызнання ў любові ад дзяцей і ўнукаў – самае дарагое, што толькі ёсць у свеце.

— Гэта ж расказаць пра ўсё, дык у вас не хопіць часу напісаць, - сустрэла мяне прыветлівай усмешкай гаспадыня сядзібы, настаўніца з 40-гадовым  педагагічным стажам. І праўду сказала Марыя Васільеўна: колькі ўсяго адбылося на яе вачах, колькі ўвабрала і перажыло яе трапяткое, клапатлівае сэрца за восем дзесяткаў гадоў. Калі матэрыял быў гатовы, я зразумела, што наша двухгадзінная размова толькі прыадчыніць для чытача некалькі старонак багатага, духоўна насычанага жыцця маёй гераіні.

Многія жыхары паважанага ўзросту ва ўспамінах пражытыя гады нібы дзеляць на дзве часткі – да вайны і пасля яе. Так было і зараз.

Нарадзілася Марыйка, як звала яе матуля, у сям’і простых і шчырых людзей у в. Траянава. Два браты, Пётр і Яўген, перад вайной мелі ўжо свае сем’і, а ў першы яе год нарадзіўся яшчэ адзін хлопчык. З цягам часу сям’я перабралася ў Пацейкі. Пётр працаваў піянерважатым у школе, туды ўладкавалася тэхнічкай і маці. Марыя ўвесь свой час праводзіла ў школе. Яна вельмі любіла слухаць настаўнікаў, гаварыць з імі, чэрпаць новыя, цікавыя пазнанні. Усё б было добра, каб не праклятая вайна. Дзяцінства было апалена жорсткасцю, якую прынесла Другая сусветная. Ужо колькі гадоў прайшло, а памяць пра ўсё, што тады здарылася,  не згасае.

— Я не ўдзельніца вайны. Маё пакаленне называюць “дзеці вайны”, — распачала размову мая субяседніца. — У той памятны дзень у вёсцы было вяселле і я з сяброўкамі зранку пайшла гуляць. Калі вярнулася дамоў, убачыла, што ў нас сабралася шмат жанчын. Так у сваёй хаце я пачула страшэннае слова “вайна”. Праз тыдзень немцы з’явіліся ў нашай вёсцы. Мужчыны ўжо былі мабілізаваны на фронт. Першую карную аперацыю фашысты правялі адразу – сагналі цыган у  адну хату і падпалілі яе.  Абодва мае браты былі ў партызанах, таму мы знаходзіліся ў пастаянным страху, баяліся, каб хто не выдаў. Аднак, таму мусіла адбыцца.

Мама вельмі любіла мяне і, хвалюючыся за мой лёс, адправіла ў Траянава да сваякоў, бо туды немцы з’яўляліся рэдка. Я сумавала і прасілася дамоў. Напярэдадні самага страшнага і памятнага дня ў маім жыцці – 12 сакавіка 1943 года — мама прыйшла праведаць мяне, сэрца яе штосьці, мяркую,  адчувала.  Сказала, што, калі заўтра ўсё будзе спакойна, то цётка прывядзе мяне дадому. А назаўтра мы пачулі страляніну і ўбачылі чорны слуп дыму над Пацейкамі. Пра тое, як фашысты расправіліся з мірнымі жыхарамі, расказаў наш сусед. Першым карнікаў заўважыў мой бацька і крыкнуў, каб усе беглі да рачулкі ў кусты. Мама і цётка Волька схапілі малых сынкоў і пабеглі, але іх перапынілі немцы. Загналі ў хлеў і расстралялі, а потым там жа забілі і жонку дырэктара Траянаўскай школы з дзіцем. Хлеў і хату падпалілі. Бацька цудам застаўся жывы. Потым мы з ім стаялі, абняўшыся, на папялішчы і горка плакалі. Я на ўсё жыццё запомніла абгарэўшы твар мамы і агарачкі, што засталіся ад дзетак. Нашы суседзі і сваякі зрабілі дамавіну і пахавалі забітых разам. У 12 гадоў я засталася без маці. Бацька выкапаў зямлянку, дзе мы і жылі з жонкай брата. Гаравалі, канешне. Зямлянку залівала вада, не было адзення, не было чаго есці, але мы ўсім сэрцам спадзяваліся на перамогу. І дачакаліся яе. Майго брата Пятра па раненні не ўзялі на фронт, а назначылі дырэктарам дзіцячага дома ў г. п. Узда. Там выхоўвалася і я, там сустрэла Перамогу. Памятаю, як да нас на сустрэчу прыехаў Герой Савецкага Саюза, як мы хацелі да яго хаця б дакрануцца.

Пасля заканчэння сямі класаў я пайшла вучыцца ў Нясвіж- скае педагагічнае вучылішча. Цяпер успамінаецца, як хацелася дадому. Кожны тыдзень з торбачкай за плячыма пешшу ішла ў Пацейкі. Бацька застаўся жыць з другой жанчынай, і пяшчоты асаблівай мне не было, але ж цягнула дамоў. Голадна было. У пакоі нас пражывала 37 дзяўчат, кожная што-небудзь з дому прынясе, а мне дадуць паўбуханкі хлеба, шклянку масла — я і таму рада.

Праляцелі чатыры гады, я стала настаўніцай з правам выкладання беларускай мовы ў 5-7 класах, і ўладкавалася ў Астроўскую школу Нясвіжскага раёна. Потым завочна скончыла двухгадовы настаўніцкі інстытут у Баранавічах, пачала выкладаць гісторыю.

Сваю родную вёску Марыя любіла, не забывала сваіх сябровак і, галоўнае, Мікалая, з якім моцна пасябравала. Калі пасля дэмабілізацыі з Савецкай Арміі хлопец прапанаваў стаць жонкай, яна згадзілася.

— Мая гаспадыня, дзе я жыла на кватэры ў Нясвіжскім раёне, гаварыла: “Трэба ж, за калгасніка выйшла, адукаваная дзяўчына, учыцелька”. А я кахала свайго Мікалая. Усё жыццё. Ён быў добры, спакойны, выхаваны, сямейны чалавек. Увесь час працаваў у калгасе спачатку кавалём, потым токарам. На жаль, ён ужо пайшоў з жыцця, пакінуўшы мне глыбокі смутак і боль. Прыйшла я ў маленькую хату, дзе жылі яго састарэлыя дзядуля і бабуля, сястра, свякроў і кватаранты-настаўнікі. Здавалі пакой, бо настаўнікаў забяспечвалі палівам. Земляная падлога, дзіравы дах, часам няшчымніца, але атмасфера ўзаемапавагі, дабрыні, што панавала сярод усіх нас, перавагалі ўсё. Як мне даспадобы было называць свякроў “мамай” за яе пяшчоту, клопат, шчырае сэрца. Дзетак яна дапамагла мне выгадаваць, бо я завочна вучылася ў Мінскім педагагічным інстытуце імя Горкага. Працавала я ўжо ў Пацейкаўскай школе, спачатку настаўніцай гісторыі, потым намеснікам дырэктара.

Пра тое, якім педагогам была Марыя Васільеўна, сведчаць не толькі атрыманае ў 1970 годзе званне “Заслужаная настаўніца БССР”, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, іншыя шматлікія ўзнагароды. Добрая памяць вучняў таксама, як мінімум, медаля каштуе. А вучні памятаюць. Нават цяпер, калі самі сталі пенсіянерамі ці займаюць высокія пасады, наведваючы вёску, ніколі не абмінуюць хаты сваёй любай настаўніцы – зойдуць, пераведаюць, падзякуюць.

Сама характарам рамантычная, узнёслая, арганізаваная па жыцці, яна ўмела арганізаваць і ўрокі так, каб вучням было цікава. Адкрыты ўрок “Айчынная вайна 1812 года” выкладала не сухім тэкстам і лічбамі, а ўмела пераплятаючы гістарычныя факты з мастацкімі вобразамі. Чытала вершы, прыводзіла цытаты з твораў пісьменнікаў. Трэба ісці ў клас на ўрок толькі з добрым настроем, што б ні было на душы, так лічыла настаўніца і старалася сваім вучням даць глыбокія веды, упэўніць іх, што веды – вялікая сіла, менавіта ад іх залежыць будучыня і дастойнае месца ў жыцці. А колькі часу яна аддавала грамадскай рабоце: сакратар партыйнай арганізацыі школы, усе гады вяла палітвучобу з камуністамі калгаса, узначальвала суполку “Веды”, была арганізатарам і актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці. Шмат канцэртаў паставілі настаўнікі перад вяскоўцамі. А дома – хатнія справы, гаспадарка, дзеці, цяжка хворая свякроў, дзеля якой, можна сказаць, Марыя Васільеўна і пакінула работу, калі падышоў адпаведны ўзрост.

— Мама страціла памяць, таму за кожным яе крокам трэба было глядзець. Дзеці пайшлі ў самастойнае жыццё. Старэйшы Сяргей скончыў Чарнігаўскае вышэйшае авіяцыйнае вучылішча, стаў лётчыкам. Служыў на Амуры, у Конга. Цяпер на пенсіі, жыве з сям’ёй у Баранавічах. Другі сын, Васіль, усталяваўся ў Нясвіжы, працуе вадзіцелем на вялікагрузнай машыне. Два ўнукі і дзве ўнучкі ў мяне. Я радуюся поспехам дзяцей, нявестак, унукаў, бо ўсіх вельмі люблю.

На маё пытанне, ці не адчуваеце сябе адзінокай, Марыя Васільеўна адказала, што ні адной хвіліны, бо побач з ёй заўсёды Раіса Віктараўна Лянько, суседка і сяброўка. Аказваецца, яшчэ іх бабулі, потым бацькі, цяпер вось яны самі звязаны цесным сяброўствам.

– Калі ёсць у мяне праблемы са здароўем, Раіса і пераначуе ў мяне, а так кожны дзень тут і тут. Сцяжынка, што пратапталі ад хаты да хаты яшчэ нашы продкі, наўрад ці зарасце. Сацыяльны работнік Святлана Каляда мне, як родная. Што магу, то раблю сама, а  лякарствы, прадукты прынесці – усё яна. Валянціна Загорская, эканаміст гаспадаркі, з мужам сваім, калі паклічу, прыйдуць, дапамогуць. А суседачка мая Соня Клішэвіч, добрай душы чалавек. Не, я не адзінокая. Мая браціха гаворыць, што кожны дзень бачыць вучняў, якія ідуць міма хаты ў школу, ужо шчасце. Гады, канешне, праляцелі хутка, і вось ужо адлічваеш не маладосць, не сталасць, а старасць. А жыццё — такі экзамен, які пераздаць немагчыма. Я ўдзячна ўсім, хто памятае мяне, хто знайшоў магчымасць прыехаць і павіншаваць, а хто павіншаваў па тэлефоне. Мне было прыемна чуць вашы галасы, мае любыя. Лічу, што самая галоўная для мяне ўзнагарода – добрыя словы ад людзей. Дзякуй вам.

Напрацягу нашай размовы Марыя Васільеўна, прыгадваючы жыццёвы шлях, то неўзаметку змахвала слязу, то ўсміхалася прыемнай, цёплай усмешкай. Ва ўсім адчувалася сардэчная дабрыня і сціпласць гэтай неардынарнай жанчыны,мара ў якой адна – бачыць шчасце людзей у мірным і спакойным свеце.

Любоў ПЯТРОВА

Фота аўтара

Тепло дарить, быть нужным людям

19.10.2024

Утро 13 сентября, в день 20-летия со дня образования общественного объединения «Белорусская республиканская пионерская организация», для председателя райисполкома Анатолия Иосифовича Жданени началось необычно. Рабочая планерка со своими заместителями, начальниками отделов и управлений продолжилась церемонией принятия руководителя района в почетные пионеры пионерской дружины имени Алексея Коршака гимназии № 1 г. Копыля. В торжественной церемонии приняли участие начальник отдела образования райисполкома Алексей Леонидович Абросимов, заместитель директора по воспитательной работе Наталья Ростиславовна Лагавая, члены ОО «БРПО» — учащиеся гимназии Виктория Киселева, Дарья Коршунова, Валерия Кашуба.

Этому событию предшествовал торжественный пионерский сбор, который был организован в минувшую пятницу в гимназии № 1 г. Копыля. Подобное мероприятие проводится каждый год, но нынешнее имело наиболее громкое звучание. Оно явилось яркой пропагандой деятельности организации, роста рядов, членов пионерского движения, сплочения детей, стремления стать более самостоятельными, чтобы хорошо и отлично учиться, раскрывать свои таланты.

На сборе присутствовали председатель районного Совета депутатов Мария Леонидовна Сандрозд, заместитель председателя райисполкома Алла Марксовна Раевская, начальник отдела образования райисполкома Алексей Леонидович Абросимов. Среди приглашенных - почетные пионеры Копыльщины Рома Антоновна Шаховская, Тамара Александровна Шкирич. Пришли и родители детей, которые готовились вступать в пионеры.

Зал был полон людей, ведь членов БРПО в гимназии — 127 девочек и мальчиков с 5 по 8 классы. Пионерская дружина носит имя Алексея Коршака, который еще до Великой Отечественной войны учился в средней школе № 1, а жил в деревне Углы. Был он человеком талантливым, писал стихи на белорусском языке. Погиб в 1945 году в Восточной Пруссии. Совсем молодым ушел из жизни - ему было всего 25 лет.

Пионерские отряды построены и готовы к проведению торжественной линейки. Рапорт сдает председатель совета дружины Виктория Киселева: «Внимание! Под знамя пионерской дружины имени Алексея Коршака - смирно! Равнение на знамя!» Под звуки барабанов выходит знаменная группа. Звучит гимн Республики Беларусь.

- Ученики 5-х классов сегодня станут пионерами,- обратилась к присутствующим директор гимназии Зинаида Васильевна Примич.- Пионерская жизнь - это замечательное детство, конкурсы, спортивные состязания, интересная учеба, путешествия по стране знаний. Желаю быть успешными, хорошо учиться, заниматься спортом, никогда не болеть.

Выслушав пожелания директора, дети приготовились к самому волнующему моменту. Право зачитать торжественное обещание было предоставлено ветерану пионерского движения Роме Антоновне Шаховской. Слышались детские голоса, которые повторяли каждое слово вслед за Ромой Антоновной:

- Вступая в ряды Белорусской республиканской пионерской организации, перед своими друзьями торжественно обещаю: любить свою Родину, быть добрым, честным и справедливым, всегда выполнять законы пионеров Беларуси!

Затем почетные гости и классные руководители пятиклассников повязали им пионерские галстуки красно-зеленого цвета - цвета государственного флага нашей страны. Теперь эти ребята по праву являются членами пионерской дружины имени Алексея Коршака.

- Пионер! К делам на благо Родины, к добру и справедливости будь готов! - восклицает заместитель директора гимназии по воспитательной работе Наталья Ростиславовна Лагавая.

- Всегда готов! - хором отвечают пионеры и отдают салют.

Но на этом мероприятие еще не закончилось. В ряды почетных пионеров были приняты М.Л.Сандрозд, А. М.Раевская и А. Л. Абросимов. Все они в своих выступлениях вспомнили пионерские годы и высказали самые искренние пожелания в адрес юного поколения.

Почти все присутствующие в зале дети и взрослые были с пионерскими галстуками. Я подумал: как же хорошо, что живут традиции прошлого. Сегодняшние дети учатся любви к Отчизне на примерах старших, на героических поступках участников войн. Верится, что в будущем сами будут показывать пример патриотизма своим детям и внукам.

Юных пионеров пришли поздравить ученики старших классов - тоже члены БРПО. Они читали стихотворения. Затем с пожеланиями к вступившим в пионерскую организацию обратилась Валентина Гарбуз, секретарь первичной организации ОО «Белорусский республиканский союз молодежи» гимназии №1.

Заключительной нотой стало выступление вступивших в пионерские ряды. Они исполнили песню «Вместе мы - большая сила».

Павел ШЕИН,

студент III курса отделения журналистики ИПП

НА СНИМКАХ: 1. Во время торжественной церемонии. 2. Цветы в память А. Коршака. 3. Через мгновение они станут пионерами.

Фото автора и

Сергея Лазовского

В заботах о будущем и настоящем

19.10.2024

МОУП «Докторовичи»  у жителей района ассоциируется практически только с хозяйством, занимающимся выращиванием овощей. И действительно, витаминная продукция возделывается здесь на 60 гектарах, по трудоемкости, материальным и физическим затратам не уступая затраченному на 1000 гектаров зерновых. И все же «Докторовичи» — хозяйство многоотраслевое. Ведь если говорить о растениеводстве, то овощи дают всего 10% выручки, а вот зерновые культуры – свыше 70%.

Поэтому не удивительно, что возделыванию последних уделяется особое внимание. И при том не безуспешно. Понятно, что год на год не приходится, но и этот, который не особо баловал земледельцев района, для МОУП «Докторовичи» оказался более-менее успешным. Хотя к намеченному и не дополучили тысячу тонн зерна, на 1 балло-гектар пришлось его по 106 килограммов, что выше среднерайонного показателя. И если учитывать низкое плодородие здешних почв, то 32,8 центнера с гектара – урожайность относительно неплохая. Но довольствоваться этим никто не собирается. Тщательно проанализировав положение, руководство и специалисты пришли к выводу: несмотря на пересев после зимовки, все же основную ставку надо делать на озимые культуры.

— Из общего зернового клина им выделили 880 гектаров, а если успеем в оптимальные агротехнические сроки, то посеем и больше, — рассказывает директор сельхозпредприятия Владимир Деменков. – В этом году максимально уделено внимание предшественникам. Лучший – сахарная свекла, площади под которую у нас арендует агросервис Слуцкого сахарного комбината. Как только высвобождаются поля, мы тут же отдаем их под озимые. Делаем все в комплексе – готовим почву, вносим удобрения. Сев ведется комбинированными посевными агрегатами АПП-6 в сцепе с трактором «Беларус-3022» и «Феробокс» с МТЗ-1523, которыми управляют опытные механизаторы, соответственно, Александр Щерба и Николай Коршук. К семенам тоже подошли с ответственностью. Завезли элиту, провели инкрустацию. Работы проведены на 64% запланированной площади.

Возле деревни Ужа пришлось наблюдать за посевными работами. Поле идеально подготовлено. Заметно, как с каждым годом в хозяйстве  повышается культура земледелия. По краю участка стоит агрегат механизированной загрузки семян. За всем процессом на посевной следит агроном Михаил Ершук. Механизатору Александру Щерба в день доводится по 35 гектаров, но он значительно перевыполняет задание. Ведь на таком тракторе, как «Беларус-3022» с агрегатом АПП-6 по-другому быть не может.

Высокопроизводительная техника пришла не только на зерновой клин, но и на картофельное поле. В хозяйстве эта культура занимает 35 гектаров. И если раньше все убиралось вручную, то сегодня приятно было увидеть картофелеуборочный комбайн  «Палессе», изготовленный на РУП «Гомсельмаш». Организуют его работу в поле механизаторы Владимир Саматыя и Дмитрий Макарчук. Меняются только рабочие на отбрасывании камней. В день нашего приезда на площадке агрегата работали бухгалтеры Юлия Ероховец, Галина Демидчик, полевод Валерий Хаед.

Но полностью исключать ручной труд в хозяйстве не стали. Несколько гектаров отдано для уборки ученикам Докторовичской СШ. Для них это занятие просто в радость, особенно если погода солнечная, как в эти дни. Ребята 8-11 классов с настроением трудятся на полях родного хозяйства. Ведра наполняются быстро. Давно уже такого урожая не было.

Мария ШЕИНА

НА СНИМКАХ: 1. Директор В. Деменков, механизатор А. Щерба, агроном М. Ершук на севе озимой пшеницы; 2. Механизаторы Д. Макарчук, В. Саматыя отвечают за работу картофелеуборочного комбайна; 3. Ученики Докторовичской СШ на уборке картофеля.

Фото автора

Ждём вас на "Капыльскіх пагорках"

19.10.2024
Як вядома, у суботу, 18 верасня, у Капылі адбудзецца вялікае спартыўнае відовішча. З гэтай нагоды карэспандэнт газеты “Слава працы” гутарыць з галоўным суддзёй спаборніцтваў Мікалаем Васільевічам Жукам. - Мікалай Васільевіч, растлумачце, калі ласка, чаму змяніўся статус спаборніцтваў і чым гэта выклікана? - Па-першае, ужо ў трынаццаты раз будзе праходзіць гэта мерапрыемства. Называлася яно па-рознаму: спачатку быў Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па марафонскай эстафеце, адзін год – рэспубліканскае спаборніцтва, затым – Кубак Рэспублікі Беларусь па марафонскай эстафеце. Цяпер прыйшлі да высновы, што нашы спаборніцтвы набылі дастатковую папулярнасць не толькі сярод аматараў лёгкай атлетыкі, але і сярод спецыялістаў. Да таго ж, да нас прыязджаюць даволі вядомыя спартсмены, якія дасягнулі значных вышынь і на міжнароднай арэне. Цікавы і той факт, што такога фармату спаборніцтваў (толькі эстафетны бег) у нас у рэспубліцы няма, як няма іх і ў Еўропе, а магчыма – і ў свеце. Таму лічу заслужана, што нашым спаборніцтвам дадзены статус нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”. У гэтым бачу вялікую заслугу райвыканкама, які штогод укладвае пэўныя сродкі ў развіццё гэтага спартыўнага відовішча. Таксама з’явіліся новыя крыніцы фінансавання: калі раней былі толькі два спонсары (райвыканкам і Міністэрства спорту і турызму – С. Л.), то цяпер дабавіліся яшчэ тры крыніцы – Міністэрства спорту і турызму па другой лініі, упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Мінаблвыканкама і прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Мінскай вобласці. - Да вас ужо прыходзяць заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах. Ці павялічыцца колькасць спартсменаў у гэтым годзе? - Хачу адзначыць, што ў спаборніцтвах з’явілася новая намінацыя “Эстафеты Міншчыны” (6х1000 метраў), у якіх прымуць удзел навучэнцы як сельскіх, так і гарадскіх сярэдніх школ. У сувязі з гэтым чакаем, што прадстаўніцтва каманд будзе больш масавым. Увогуле, з кожным годам колькасць спартсменаў на нашых спаборніцтвах павялічваецца. Калі ў мінулым годзе каля 600 удзельнікаў выходзілі на старт розных дыстанцый, то на фестывалі бегу ў суботу чакаем прыкладна на чвэрць спартсменаў больш. - У сувязі з правядзеннем спаборніцтваў, са з’яўленнем новай трасы ці не стане нязручным рух па горадзе для аўтамабілістаў? - Дзякуючы рабоце службы АДАІ Капыльскага РАУС, ніякіх ускладненняў для аўтааматараў, руху грамадскага транспарту ў мінулыя гады не было. Лічу, не будзе іх і цяпер. - Што чакае простых гледачоў на “Капыльскіх пагорках”? - Да ўвагі капылян, гасцей горада мы прапануем насычаную культурную праграму. Будуць выступаць калектывы мастацкай самадзейнасці, для гледачоў арганізуем разнастайныя спартыўныя конкурсы з розыгрышам прызоў. Абавязкова правядзём і традыцыйны розыгрыш прызоў “Экідэн”, у якім, акрамя іншых, разыграем і дастойны суперпрыз. Для дзяцей будуць працаваць атракцыёны: батут і надзіманая горка. Каб больш зручна было назіраць за спаборніцтвамі, у стартавым гарадку ўстановім вялікі інфармацыйна-рэкламны экран. Цікавай стане і цырымонія адкрыцця фестывалю з запускам надзіманых шароў і гэтак далей. Больш ярка будуць аформлены стартавы гарадок, вуліцы горада, дзеля чаго мы заказалі каляровыя банеры, шчыты. Таму ўсе, хто прыйдзе ў суботу на фестываль эстафетнага бегу, не пашкадуюць і з цікавасцю правядуць вольны час у атмасферы здароўя і спорту. - Дзякуй за размову. Гутарыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Страница 113 из 228