Тушение пожаров – это опасный, тяжелый труд многих людей, требующий привлечения большого количества техники, значительных материальных затрат.
Вместе с тем соблюдение необходимых норм и правил пожарной безопасности на рабочих местах, в быту, на отдыхе, контроль за детьми зависят от конкретного человека, то есть от каждого из нас. Хотя люди и знают, что в Беларуси выжигание сухой растительности запрещено законом, многие граждане все равно желают избавиться с помощью зажженной спички от мусора и сухой травы.
Так, 21 марта во время проведения рейдовых мероприятий работниками Копыльского РОЧС Денисом Уминским и Дмитрием Шавровым был выявлен случай загорания сухой растительности вблизи копыльского озера со стороны ПМК-194. Они сразу же приняли неотложные меры по тушению горящей травы. Вскоре к ним присоединились парни, которые проходили мимо: Никита Апанасевич, Иван Нестер, Никита Каленчиц, Станислав Бурма — учащиеся 8 «А» класса ГУО «СШ №3 г. Копыля», и Дмитрий Волков — учащийся 10 «А» класса ГУО «СШ №98 г. Минска». Молодцы, ребята!
Копыльский РОЧС в очередной раз напоминает о том, что в случае любого, даже незначительного возгорания, немедленно нужно сообщить по телефонам: 101, 112, 55-4-47 и принять неотложные меры по тушению загорания имеющимися средствами пожаротушения.
Татьяна ШЕСТАКОВА,
инспектор ГПиО Копыльского РОЧС
В костеле святых Петра и Павла г. Копыля верующие христиане вспоминали о торжественном въезде Иисуса Христа в Иерусалим накануне распятия.
Вербное (Пальмовое) Воскресенье открывает в Католическом костеле Великую неделю за пять дней до распятия Христа и за неделю до Пасхи.
Перед началом праздничного богослужения пробощ парафии святых Петра и Павла ксендз Александр освятил вербовые веточки, с которыми пришли прихожане.
Фото Павла ШЕИНА
Во время посещения КСУП "Докторовичи"[/caption]
В перечень организаций, в которых проводился мониторинг, были включены субъекты хозяйствования государственной и частной форм собственности. Таким образом, в нашем районе были посещены Копыльское райпо, филиал КУП «Минскоблдорстрой» — «ДРСУ №124», КУП «Копыльское ЖКХ», ПМК-11 ОАО «Солигорскводстрой», ОАО «Семежево», «Прогресс 2010», «Копыльское», ЗАО «Жилихово», КСУП «Докторовичи», ГУО «Гимназия №1 г. Копыля» и ООО «ВоМагран».
Как сообщил председатель Копыльского районного объединения профсоюзов Владимир Лукашевич, при мониторингах особое внимание уделялось созданию для работающих безопасных и здоровых условий труда, надлежащих санитарно-бытовых условий, выполнению коллективных договоров. Также проверяющими оказывалась методическая помощь в организации работы общественных комиссий и инспекторов по охране труда. Специалистам по охране труда и профсоюзному активу непосредственно на местах оказывалась помощь по вопросам обеспечения безопасных условий на производстве, ведения документации по охране труда и др.
Также в ходе мониторингов приоритетное значение уделялось вопросам содержания в технически исправном состоянии техники (комбайнов, тракторов, автомобилей), исправности оборудования и инструмента в мехмастерских, укомплектованности средствами пожаротушения, аптечками первой медицинской помощи.
Сергей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Камёнка Л. М.[/caption]
І такой яна была з самага дзяцінства. Нездарма камсамольцы СШ №2 г. Капыля аднагалосна абралі васьмікласніцу Люду Валністую сакратаром школьнай камсамольскай арганізацыі, бо адчувалі яе напорысты характар, уменне дабівацца намечанай мэты і весці за сабой. А дзяўчынка марыла стаць настаўніцай. Ёй вельмі падабаліся дакладныя навукі: фізіка, матэматыка. А яшчэ — была добрай спартсменкай, не аднойчы заваёўвала ўзнагароды на раённых і абласных лыжных гонках. І тут спрацоўвала ўменне сканцэнтравацца на галоўнай задачы, выкладвацца, як кажуць, на поўную моц.
Пасля заканчэння школы пытання, куды пайсці вучыцца, не паўставала. Людміла ведала, што будзе паступаць у педагагічны. Праўда, першая спроба аказалася не вельмі паспяховай, што яе не засмуціла. У Старыцкай СШ была вакансія настаўніка фізічнай культуры, якую і прапанавалі нядаўняй выпускніцы. А яшчэ даверылі выкладаць матэматыку, працаваць у школьнай бібліятэцы.
«Мне заўсёды было лёгка знаходзіць агульную мову з людзьмі розных узростаў, — дзеліцца Людміла Міхайлаўна. — Магчыма таму, нават нягледзячы на адсутнасць педагагічнага вопыту, я даволі хутка заваявала аўтарытэт сярод сваіх вучняў. А калектыў, у які я па волі лёсу трапіла, назаўсёды застаўся эталонам адносін, якія могуць складвацца паміж калегамі па працы».
Затым была вучоба ў ВНУ, пасля заканчэння якой маладая настаўніца фізікі вярнулася на Капыльшчыну і была прызначана завучам у Камсамольскую СШ, пазней — дырэктарам Шастакоўскай школы, намеснікам дырэктара СШ № 3 г. Капыля.
«Прапанова ўзначаліць райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі была нечаканай, — успамінае Людміла Камёнка. — Мяне выклікалі ў райкам партыі (я тады ўжо была членам КПСС) і паведамілі аб такім рашэнні. Вядома ж, я не магла адмовіцца. Але ж было крыху страшна. Адна справа займацца адміністрацыйнымі клопатамі, і зусім іншае — грамадскімі».
Сёння Капыльская арганізацыя галіновага прафсаюза — адна з лепшых у вобласці, на працягу апошняга дзесяцігоддзя яна стабільна ўваходзіць у тройку прызёраў. Пра гэта сведчыць мноства дыпломаў, якія ўпрыгожваюць кабінет прафсаюзнага лідара. На 8-м з’ездзе Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка была ўзнагароджана медалём «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».
«У жыцці нашай арганізацыі былі і белыя, і чорныя палосы, — дзеліцца Людміла Міхайлаўна. — Але мы змаглі даказаць сваю згуртаванасць, захаваць адзінства і давер людзей. Цяпер на першы план выходзіць абарона сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў нашых членаў. Шмат увагі надаём аздараўленню, ахове працы, атэстацыі педагагічных работнікаў. Мне пашчасціла, што на жыццёвым шляху заўсёды сустракаліся вельмі добрыя людзі. Так было ў школьныя гады (з вялікай удзячнасцю ўспамінаю сваіх настаўнікаў) і пазней, падчас маёй педагагічнай дзейнасці. Сапраўдныя аднадумцы акружаюць і цяпер. Лічу, што ў нашай арганізацыі працуюць вельмі адданыя сваёй справе прафсаюзныя лідары. І тыя поспехі, якіх мы дасягнулі, у многім іх заслуга». Ёсць яшчэ адна вельмі шчымлівая тэма, пра якую Людміла Міхайлаўна ўзгадала са слязьмі на вачах. Гэта Вялікая Айчынная вайна, якая закранула сваім чорным крылом і сям’ю нашай гераіні. Яе бацька, Валністы Міхаіл Уладзіміравіч, быў прызваны на фронт у 1944 годзе 19-гадовым юнаком. У баі пад Кёнігсбергам ён быў цяжка паранены, вярнуўся дамоў інвалідам. Таму расказы пра вайну былі заўсёды ў іх сям’і. «Я з вялікай павагай, удзячнасцю і душэўным хваляваннем адношуся да ветэранаў, — гаворыць Людміла Камёнка. — На жаль, з кожным годам іх становіцца ўсё менш і менш. 70-ю гадавіну Вялікай Перамогі, відаць, сустрэнуць толькі чатыры нашы былыя калегі». Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Працоўныя калектывы Капыльшчыны заняты на добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны.
Рашэнне аб правядзенні суботніка прынята Капыльскім райвыканкамам у сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, з мэтай падтрымкі ініцыятыў працоўных калектываў арганізацый раёна і на падставе рашэння Мінскага абласнога выканаўчага камітэта № 254 ад 20 сакавіка 2015 года «Аб правядзенні абласнога суботніка».
Была створана рабочая група, якую ўзначаліла намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Ала Раеўская.
Маргарыта САКОВІЧ