Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
У святы Уваскрасення Пана з адноўленай верай і глыбокай удзячнасцю схіляемся над таямніцай бязмежнай Божай любові.
З любові да нас Езус Хрыстус, сапраўдны Бог і сапраўдны Чалавек, узяў на сябе грахі цэлага свету, каб усіх усыноўленых дзяцей Божых раз і назаўсёды з’яднаць з Айцом, багатым на ласку і міласэрнасць, а праз гэта адкрыць дарогу да вечнага жыцця.
Сёлетнія Велікодныя святы перажываем у асаблівай атмасферы. Як ніколі раней, адчуваем сябе членамі адной вялікай сям’і, сёння настолькі дасведчанай, прыгнечанай і сумнай у балючым сутыкненні з таямніцай цярпення і смерці. Мы бачым свет, які ўсё лепш усведамляе ўласную крохкасць, пагружаны ў вялікі страх, шакіраваны сваім бяссіллем і няўпэўнены ў заўтрашнім дні. Усяму чалавецтву, якое прагне надзеі і спакою, мы, хрысціяне, абвяшчаем цудоўнае пасланне: Хрыстос уваскрос – раз і назаўсёды перамог зло, грэх і смерць.
Праўда Вялікага Дня не належыць мінуламу – яна ўсё яшчэ актуальная, нястомна прамаўляе да нас, дазваляе глядзець і на ход людской гісторыі, і на наша ўласнае жыццё з новай, Божай перспектывы. Уваскрасенне Хрыста перамяняе змрок смерці ў світанак жыцця, слёзы роспачы – ва ўсмешку надзеі, страх і няўпэўненасць – у глыбокі супакой сэрца, узмоцненага ласкай.
У Велікодныя святы жадаю кожнаму з вас, дарагія Браты і Сёстры, асабістай сустрэчы з уваскрослым Хрыстом. Няхай плёнам гэтай сустрэчы бу-дзе моцная вера ў тое, што Збаўца сапраўды жывы і заўсёды побач. Няхай Яго шчодрае благаслаўленне спадарожнічае нам кожны дзень. Вясёлага Алелюя!
Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА,
пробашч парафіі святых Пятра і Паўла
ПАВАЖАНЫЯ ЗЕМЛЯКІ, ВЕРНІКІ КАТАЛІЦКАЙ КАНФЕСІІ І ЎСЕ ХРЫСЦІЯНЕ, ЯКІЯ АДЗНАЧАЦЬ САМАЕ ВЯЛІКАЕ СВЯТА ЗАЎТРА!
Ад усёй душы віншую вас са Светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым. Вялікдзень для ўсяго хрысціянскага свету – сімвал трыумфу веры, жыцця і справядлівасці.
З году ў год у гэтыя радасныя дні ствараецца адмысловы настрой надыхо-дзячага цуду. Мы пераацэньваем свае ўчынкі, дзелімся цяплом міласэрнасці з людзьмі вакол нас, клапоцімся пра тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі.
Шмат стагоддзяў традыцыі сілкуюць душу беларускага народа збаўчымі ісцінамі хрысціянства, дапамагаюць захаваць нашы бясцэнныя скарбы: любоў да роднай зямлі, талерантнасць, мудрасць і сілу адзінства.
Няхай незвычайны духоўны ўздым гэтага свята дапаможа нам у добрых справах, прынясе ў кожны дом мір, згоду і шчасце.
Людміла НІЖЭВІЧ,
старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
* * *
ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ КАПЫЛЬШЧЫНЫ, ЯКІЯ ЗАЎТРА БУДУЦЬ СВЯТКАВАЦЬ УВАСКРАСЕННЕ ХРЫСТОВА!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам, якое абуджае самыя светлыя жаданні ў сэрцах хрысціян, заклікае задумацца аб прызначэнні чалавека, яго місіі на зямлі, дапамагае тварыць добрыя справы і быць міласэрным. Свята Вялікадня ўмацоўвае веру ў перамогу дабра і справядлівасці, сімвалізуе любоў і згоду, аб’ядноўвае ўсіх на аснове традыцыйных духоўных каштоўнасцей, абуджае імкненне жыць па сумленні. Сёння, як і тысячы гадоў таму, традыцыі хрысціянства з’яўляюцца маральным арыенцірам, невычэрпнай крыніцай дабрыні, сцвярджаюць стваральныя ідэі братэрства, чалавекалюбства, урачыстасці праўды.
Няхай радасць свята напоўніць вашы дамы ўзаемаразуменнем, згодай і святлом, сагрэе сэрцы цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі. Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, дабра, шчасця, цудоўнага настрою!
Капыльскі раённы выканаўчы камітэт
Капыльскі раённы Савет дэпутатаў
Падчас ушанавання земляробаў[/caption]
«Мы ганарымся Вашымі поспехамі і ўпэўнены ў тым, што Вы ўнесяце дастойны ўклад у каравай Капыльшчыны. Жадаем Вам здароўя, дабрабыту, новых працоўных перамог на карысць нашай роднай Беларусі», — менавіта гэтыя словы напісаны на маланках-падзяках, якімі ўзнагароджаны трактарысты-машыністы Андрэй Леу, Анатоль Давыдчык, Сяргей Насевіч, Мікалай Лук’янчык, Сяргей Новік, вадзіцель Аляксандр Стаскевіч, трактарыст-машыніст на пагрузчыку, прадстаўнік працоўнай моладзі Яўген Ждан, паляводы Галіна Насевіч і Валерый Бакач. Кожны з іх можа ганарыцца сваімі працоўнымі вынікамі. Андрэй Леу пасеяў збожжавыя на трактары «Беларус-2022» на плошчы ў 372 га, Анатоль Давыдчык на «Беларус-3022» — на 361 га. Мікалай Лук’янчык вызначаны як лепшы механізатар у падрыхтоўцы глебы для сяўбы збожжавых. Сяргей Насевіч — як лепшы на ўнясенні мінеральных угнаенняў. Усе яны зараз шчыра працуюць на сяўбе кукурузы.
[caption id="attachment_48061" align="alignleft" width="198"]
Яўген Ждан[/caption]
Для земляробаў цяпер і да самай восені — пара па-сапраўднаму гарачая. Ужо пасеяны збожжавыя и зернебабовыя, вядзецца сяўба кукурузы. Працоўны дзень доўжыцца з 7.00 і да 19.00, але зараз трактары працуюць у полі да 21.00: трэба хутчэй завяршыць сяўбу гэтай культуры.
— Так, мы працуем без выхадных, — каменціруе дырэктар філіяла «Вялікая Раёўка» Іван Дамашэвіч. — Але заўсёды ідзём насустрач нашым працаўнікам і, калі ім трэба, прадастаўляем вольныя дні. Да таго ж і самі ўшаноўваем перадавікоў.
І гэта на самай справе так. Кожны дзень на мехдвары гаспадаркі паднімаюць сцяг у гонар лепшых працаўнікоў. Напрыклад, 27 красавіка ён быў узняты ў гонар Сяргея Новіка і Сяргея Насевіча, а 28 красавіка — у гонар Андрэя Леу і Мікалая Лук’янчыка.
[caption id="attachment_48062" align="aligncenter" width="580"]
Сяргей Новік[/caption]
Дваццаціпяцігадовага Яўгена Ждана мы засталі на цэнтральным збожжаскладзе, дзе ён загружаў на сваім пагрузчыку ТО-332С насенне кукурузы.
— Працаваць цікава, — з усмешкай кажа малады механізатар. — Хоць і не асабліва радавала нас надвор’е, сваю работу імкнёмся выконваць своечасова. Дзякуй, што шануеце нашу працу.
— Мы ўдзячны не толькі сваім працаўнікам, — удакладняе намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Анжэліка Віцебская. — Вялікі дзякуй супрацоўнікам аддзелаў райвыканкама — ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама адукацыі, спорту і турызму, раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі, «Энергазбыту» і «Энерганагляду», ААТ «Капыльскі энергасэрвіс», паляводчай брыгадзе нашай гаспадаркі. Менавіта яны вельмі старанна папрацавалі падчас правядзення суботнікаў на ўборцы палёў ад каменняў. А гэта надзвычай цяжкая работа.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота аўтара
Цель его - профориентация.
На данное мероприятие были приглашены учащиеся художественного отделения школы, в том числе и те, кто в мае станет ее выпускниками, а также родители учащихся. Подготовила и провела встречу учитель декоративно-прикладного искусства школы искусств Милана Анатольевна Мороз. Была представлена интересная подборка видеосюжетов о разнообразных направлениях работы художника, таких как дизайн одежды, интерьера, ландшафтный дизайн, производственный дизайн, архитектура и т.д. Зрители узнали о редких, но не менее креативных профессиях: ювелир, мастер аэрографии, витражист, мультипликатор, геймдизайнер. Речь шла и о профессии художника, работающего на сценических и съемочных площадках: гримера, декоратора, художника по костюмам и бутафории. В кадрах видеоролика зрители с интересом наблюдали, как меняется лицо человека после работы над ним художника-визажиста, познакомились с особенностями работы мастера тату, поговорили об аквагриме, бодиарте и нейл дизайне. Все это вариации профессии художника, работающего не с холстом, а с телом человека.
Напоследок все с удовольствием рассмотрели сладкие произведения искусства — торты и десерты, оформленные художником-кондитером. Учащимся была предложена полная информация об учебных заведениях Беларуси, где можно получить профессию художника любого направления. После встречи все могли посмотреть выставку работ учащихся 2-го и 5-го классов декоративно-прикладного искусства, выполненных из кожи и в технике батик.
Это мероприятие всем запомнится надолго, потому что оно было очень увлекательным и полезным.
Алиса ГЕРИК,
юнкор «СП»
За 2015 год с участием несовершеннолетних зарегистрировано 38 (2 мес. 2016 - 10) хищений путем использования компьютерной техники (статья 212 УК Республики Беларусь).
С учетом данной негативной тенденции уголовно-правовые нормы, касающиеся указанной категории правонарушителей, постоянно совершенствуются, в том числе путем снижения возраста, с которого наступает уголовная ответственность.
Так, Законом Республики Беларусь от 5 января 2015 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые кодексы Республики Беларусь» с 04.04.2016 года снижен с 16 до 14 лет возраст лиц, подлежащих ответственности по статьям 212 и 349 УК Республики Беларусь.
Наталья ШАХ,
начальник ИДН, майор милиции