Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

92

"С праздником веры и добра!" Католические верующие отмечают Пасху

17.04.2022
Хрыстос Уваскрос! Алелюя! У святы Уваскрасення Пана з адноўленай верай і глыбокай удзячнасцю схіляемся над таямніцай бязмежнай Божай любові. З любові да нас Езус Хрыстус, сапраўдны Бог і сапраўдны Чалавек, узяў на сябе грахі цэлага свету, каб усіх усыноўленых дзяцей Божых раз і назаўсёды з’яднаць з Айцом, багатым на ласку і міласэрнасць, а праз гэта адкрыць дарогу да вечнага жыцця. Сёлетнія Велікодныя святы перажываем у асаблівай атмасферы. Як ніколі раней, адчуваем сябе членамі адной вялікай сям’і, сёння настолькі дасведчанай, прыгнечанай і сумнай у балючым сутыкненні з таямніцай цярпення і смерці. Мы бачым свет, які ўсё лепш усведамляе ўласную крохкасць, пагружаны ў вялікі страх, шакіраваны сваім бяссіллем і няўпэўнены ў заўтрашнім дні. Усяму чалавецтву, якое прагне надзеі і спакою, мы, хрысціяне, абвяшчаем цудоўнае пасланне: Хрыстос уваскрос – раз і назаўсёды перамог зло, грэх і смерць. Праўда Вялікага Дня не належыць мінуламу – яна ўсё яшчэ актуальная, нястомна прамаўляе да нас, дазваляе глядзець і на ход людской гісторыі, і на наша ўласнае жыццё з новай, Божай перспектывы. Уваскрасенне Хрыста перамяняе змрок смерці ў світанак жыцця, слёзы роспачы – ва ўсмешку надзеі, страх і няўпэўненасць – у глыбокі супакой сэрца, узмоцненага ласкай. У Велікодныя святы жадаю кожнаму з вас, дарагія Браты і Сёстры, асабістай сустрэчы з уваскрослым Хрыстом. Няхай плёнам гэтай сустрэчы бу-дзе моцная вера ў тое, што Збаўца сапраўды жывы і заўсёды побач. Няхай Яго шчодрае  благаслаўленне спадарожнічае нам кожны дзень. Вясёлага Алелюя! Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА, пробашч парафіі святых Пятра і Паўла   ПАВАЖАНЫЯ ЗЕМЛЯКІ, ВЕРНІКІ КАТАЛІЦКАЙ КАНФЕСІІ І ЎСЕ ХРЫСЦІЯНЕ, ЯКІЯ АДЗНАЧАЦЬ САМАЕ ВЯЛІКАЕ СВЯТА ЗАЎТРА! Ад усёй душы віншую вас са Светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым. Вялікдзень для ўсяго хрысціянскага свету – сімвал трыумфу веры, жыцця і справядлівасці. З году ў год у гэтыя радасныя дні ствараецца адмысловы настрой надыхо-дзячага цуду. Мы пераацэньваем свае ўчынкі, дзелімся цяплом міласэрнасці з людзьмі вакол нас, клапоцімся пра тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі. Шмат стагоддзяў традыцыі сілкуюць душу беларускага народа збаўчымі ісцінамі хрысціянства, дапамагаюць захаваць нашы бясцэнныя скарбы: любоў да роднай зямлі, талерантнасць, мудрасць і сілу адзінства. Няхай незвычайны духоўны ўздым гэтага свята дапаможа нам у добрых справах, прынясе ў кожны дом мір, згоду і шчасце. Людміла НІЖЭВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь *  *  * ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ КАПЫЛЬШЧЫНЫ, ЯКІЯ ЗАЎТРА БУДУЦЬ СВЯТКАВАЦЬ УВАСКРАСЕННЕ ХРЫСТОВА! Прыміце шчырыя віншаванні са святам, якое абуджае самыя светлыя жаданні ў сэрцах хрысціян, заклікае задумацца аб прызначэнні чалавека, яго місіі на зямлі, дапамагае тварыць добрыя справы і быць міласэрным. Свята Вялікадня ўмацоўвае веру ў перамогу дабра і справядлівасці, сімвалізуе любоў і згоду, аб’ядноўвае ўсіх  на аснове традыцыйных духоўных каштоўнасцей, абуджае імкненне жыць па сумленні. Сёння, як і тысячы гадоў таму, традыцыі хрысціянства  з’яўляюцца маральным арыенцірам, невычэрпнай крыніцай дабрыні, сцвярджаюць стваральныя ідэі братэрства, чалавекалюбства, урачыстасці праўды. Няхай радасць свята напоўніць вашы дамы ўзаемаразуменнем, згодай і святлом, сагрэе сэрцы цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі. Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, дабра, шчасця, цудоўнага настрою! Капыльскі  раённы выканаўчы камітэт Капыльскі раённы Савет дэпутатаў

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей