Працоўныя калектывы Капыльшчыны заняты на добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны.
Рашэнне аб правядзенні суботніка прынята Капыльскім райвыканкамам у сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, з мэтай падтрымкі ініцыятыў працоўных калектываў арганізацый раёна і на падставе рашэння Мінскага абласнога выканаўчага камітэта № 254 ад 20 сакавіка 2015 года «Аб правядзенні абласнога суботніка».
Была створана рабочая група, якую ўзначаліла намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Ала Раеўская.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии