Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Сапраўднае імя Алеся Адамовіча — Аляксандр Міхайлавіч. Нарадзіўся ён 3 верасня 1927 года ў сям’і служачых. Месца нараджэння — вёска Канюхі. У 1928 г. бацькі Міхаіл Іосіфавіч і Ганна Мітрафанаўна — медыкі па прафесіі — пераехалі з Канюхоў у пасёлак Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Тут будучы пісьменнік вучыўся з першага па сёмы клас. [caption id="attachment_59999" align="aligncenter" width="580"]■ На святкаванні 50-годдзя газеты «Слава працы» - Алесь Адамовіч, Віктар Семянкевіч, Усевалад Гурыновіч, Мікола Хведаровіч, Іван Пракарына, Іван Холад. 1980 г. ■ На святкаванні 50-годдзя газеты «Слава працы» - Алесь Адамовіч, Віктар Семянкевіч, Усевалад Гурыновіч, Мікола Хведаровіч, Іван Пракарына, Іван Холад. 1980 г.[/caption] Любіў кнігі, асабліва А. Пуш-кіна, шмат разоў перачытваў «Вайну і мір» Л. Талстога, творы М. Горкага, захапляўся В. Бялінскім. Найвялікшым «мужчынскім» аўтарытэтам для школьніка былі бацька і дзядзька (брат маці Антон Мітрафанавіч Тычына — настаўнік матэматыкі). Бацька, які працаваў урачом, самааддана адносіўся да сваёй справы, яго паважалі мясцовыя жыхары, сяляне навакольных вёсак. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька пайшоў на фронт, а маці стала актыўнай удзельніцай падполля, створанага ў пасёлку Глуша. Тады ж, у 1942 г., да партызанскай барацьбы далучыўся і Алесь Адамовіч, якому споўнілася толькі 15 гадоў. У пачатку 1943 г.  уся сям’я Адамовічаў пайшла ў партызанскі атрад імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменкі Мінскага злучэння. Пазней, пасля выхаду дылогіі «Партызаны», пісьменнік адзначаў: «Калі мне што і ўдалося ў рамане «Вайна пад стрэхамі», дык гэта таму, што раней гэтую кнігу маці напісала ўласным жыццём». Радавым байцом ваяваў ён у партызанскім атра-дзе, які дзейнічаў у Бабруйскім і Акцябрскім раёнах. У канцы 1943 г. частка атрада злучылася з часцямі Чырвонай Арміі (усе гэтыя падзеі знайшлі сваё адлюстраванне ў рамане «Сыны ідуць у бой»). У самым пачатку 1944 г. па пуцёўцы Цэнтральнага штаба партызанскага руху 17-гадовы юнак паехаў на Алтай. Вучыўся ў Ленінагорскім горна-металургічным тэхнікуме і адначасова працаваў. Але яго ўвесь час цягнула дамоў, нясцерпна хацелася даведацца, хто з блізкіх застаўся жывы. Вярнуўшыся ў 1945 г. на Беларусь, А. Адамовіч экстэрнам здаў экзамены за сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Стаў камсамольцам. Скончыўшы ў 1950 г. універсітэт, у 1953 г. аспірантуру пры ім, два гады працаваў на кафедры беларускай літаратуры БДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па творчасці К. Чорнага (1953 г.). З 1954 г. —  навуковы супрацоўнік, з 1976 г.  —  загадчык сектара ўзаемасувязяў літаратур Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. Пасля абароны доктарскай дысертацыі (1962 г.) вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве (1962–66 гг.), адначасова выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (1964–66 гг.). З 1987 г. — дырэктар Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута кінамастацтва Міністэрства культуры СССР (Масква). Літаратурную дзейнасць пачаў як крытык, літаратуразнавец у 1950-м, хаця яшчэ падчас вучобы ў аспірантуры пісаў асобныя старонкі свайго першага рамана. Апублікаваў пятнаццаць манаграфій, шмат літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў. А. Ада-мовіч — адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры». Часта выступаў з лекцыямі і дакладамі перад насельніцтвам, неаднойчы за мяжой на міжнародных навуковых з’ездах і канферэнцыях: даклады на 8-м Міжнародным з’ездзе славістаў у Заграбе, на Шолахаўскай канферэнцыі ў Лейпцыгу, на сустрэчы нарысістаў і публіцыстаў у Празе. Яго выступленні, лекцыі, даклады прасякнуты антываенным пафасам, якім насычаны і мастацкія, мастацка-дакументальныя творы. Большасць з іх прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны, партызанскай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, раскрываюць вытокі мужнасці, няскоранасці савецкіх людзей, іх маральную перавагу над ворагам. Па сцэнарыі А. Адамовіча на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1970 г. была знята кінадылогія «Партызаны». Па матывах «Хатынскай аповесці» ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР у 1977 г. пастаўлена п’еса «Вяртанне ў Хатынь». Па матывах кнігі «Я з вогненнай вёскі...» В. Дашук зняў дакументальны фільм «Суд памяці», кампазітар Л. Шлег напісала рэквіем «Памятайце», Навасібірскі тэатр драмы зрабіў інсцэніроўку. У 1985 г. кінарэжысёрам Э. Клімавым у суаўтарстве з А. Адамовічам знята мастацкая кінастужка «Ідзі і глядзі» (кінастудыі «Масфільм» і «Беларусьфільм»), у аснову якой пакладзена «Хатынская аповесць». Фільм атрымаў першую прэмію на Сусветным кінафестывалі ў Маскве (1985 г.) і ўзнагароджаны залатым прызам, атрымаў сусветнае прызнанне, з поспехам дэманструецца на экранах многіх краін свету. Алесь Адамовіч актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці. Шмат увагі надаваў выхаванню маладых кадраў. Быў членам Прэзідыума праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, намеснікам старшыні па справах ЮНЕСКА пры Савеце Міністраў СССР, членам рэдкалегіі часопіса «Неман», членам рэдсавета кінастудыі «Беларусьфільм». У 1982 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце 37-й сесіі Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. У складзе дэлегацый СП СССР неаднойчы выязджаў за мяжу для творчых сустрэч з замежнымі чытачамі. Пабываў у Югаславіі, Італіі, ГДР, Польшчы, Балгарыі, ЧССР, ФРГ, Індыі, Малайзіі, Сінгапуры, Нарвегіі, Індыі  і іншых краінах. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Народны дэпутат СССР з 1989 г. Памёр 26 студзеня 1994 г. ад хваробы сэрца. Пахаваны ў Глушы, непадалёк ад магіл бацькі, маці, брата, бабулі Ефрасінні Іосіфаўны. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Суббота, 02 сентября 2017 11:59

Пад знакам Скарыны

Сёлета ва ўсіх гарадах, мястэчках і вёсках нашай сінявокай Беларусі адбываюцца шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, асобе першадрукара Францішка Скарыны, 135-й гадавіне з дня нараджэння яго таленавітых паслядоўнікаў, стваральнікаў літаратурнай мовы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Больш таго, 2017 год – год навукі, якая заўсёды даследавала самае гуманнае, перадавое, якаснае, тое, што хвалявала народ і грамадства. 000027_782093_big Мне захацелася прааналізаваць, як жа навука ўпісвалася ў гісторыю мастацтва. Біяграфія пісьменнікаў, зразумела,  не бярэцца з пустога месца. І як добра, што ва ўсе гады ў Беларусі працавалі таленавітыя даследчыкі: гісторыкі літаратуры, літаратуразнаўцы, без скрупулёзных прац якіх нам цяжка сёння было б узнавіць эвалюцыю беларускай духоўнасці, разгадаць феномен душы нашага народа. Скарына, несумненна, з’яўляецца не толькі яркім і значным прадстаўніком беларускай культуры эпохі Адраджэння, але і вялікім духоўным настаўнікам навукова-тэхнічнага, камп’ютарызаванага ХХІ стагоддзя. Яго кнігі  зрабілі значны ўплыў на духоўную культуру Беларусі, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях. Скарыназнаўства — комплексная навука, прадметам даследавання якой з’яўляецца жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны ў розных ракурсах. Пачэсна, што самыя першыя звесткі пра кнігі Скарыны былі занатаваны яшчэ пры жыцці аўтара (віленскі святар Мацвей, 1522 г.). На працягу XVI–XVIII стст. кнігі першадрукара сустракаюцца ў інвентарах манастыроў, звестках пра прыватныя кнігазборы. У ХІХ ст. пачалі звяртацца да старабеларускай кніжнай традыцыі, згадваць постаць Скарыны як сімвал творчай жыццяздольнасці беларускага народа. Адзначу, што пачатак сістэматычнаму вывучэнню  Скарыны паклалі працы П. Аляксеева, І. Бакмейстэра, І. Штрытэра і інш. Найбольш грунтоўна выданні друкара апісаў В. Сопікаў, які, дарэчы, выказаў меркаванне пра беларускі характар мовы перакладаў. А пытанне пра мову Скарыны, «узоры беларускай гутаркі XVI ст.», першым навукова паставіў Ф. Буслаеў. Этапная роля ў дакастрычніцкім скарыназнаўстве належыць манаграфіі П. Уладзімірава «Доктар Францыск Скарына» (1888 г.). Гэта першае даследаванне, заснаванае на скрупулёзным вывучэнні першакрыніц. Гонарам агульнаславянскай культуры назваў Скарыну ўкраінец І. Франко. Максім Багдановіч першым звярнуўся да асэнсавання вобраза першадрукара (верш «Безнадзейнасць»). У зборніку «400-лецце беларускага друку» (1926 г.) творчасць Скарыны разглядалася ў цеснай сувязі з заходнееўрапейскай традыцыяй. У «Скарыніяне» У. Пічэты (1926 г.) зроблены агляд скарыназнаўчай літаратуры за 1776–1926 гг. У 1925–26 гг. як усенароднае свята адзначалася 400-годдзе беларускага друку. Янка Купала напісаў «Ліст да палачан». І. Дварчанін падрыхтаваў у Пражскім універсітэце дысертацыю «Ф. Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай глебе». Першым савецкім манаграфічным даследаваннем пра Скарыну стала праца М. Алексютовіча «Скарына, яго дзейнасць і светапогляд» (1958 г.). Якаснаму ўзбагачэнню скарыназнаўства садзейнічала шырока адсвяткаванае ў Беларусі 450-годдзе беларускага кнігадрукавання (1967 г.). З’явіўся навуковы зборнік «450 год беларускага кнігадрукавання» (1968 г.). У «Скарыніяне» А. Флароўскага прааналізавана скарыназнаўчая літаратура за 1926–65 гг. Юбілей айчыннай кнігі быў азнаменаваны таксама ўвядзеннем у шырокі ўжытак сапраўднага імя першадрукара Францыск (хоць па-беларуску больш правільна было б — Францішак). А знойдзены ў Нацыянальнай бібліятэцы (Капенгаген) поўны экзэмпляр «Пасхаліі» з календаром праваслаўных святаў дазволіў датаваць «Малую падарожную кніжку» 1522 г. і на тры гады раней аднесці пачатак кнігадрукавання на тэрыторыі СССР. Захавалася звыш 300 экзэмпляраў Скарынавых выданняў і іх фрагментаў, якія зберагаюцца ў розных бібліятэках, архівах і музеях свету, найбольш у Санкт-Пецярбургу і Маскве. Нядаўна дзякуючы шматлікім намаганням на Бацькаўшчыну вярнулася «Малая падарожная кніжка». Як цудоўна, што 500-годдзе выдання Псалтыра шырока адзначаецца ва ўсім свеце. Ужо рэалізаваны новыя літаратурныя праекты, адбыўся шэраг маштабных мерапрыемстваў. Сапраўдны навукова-выдавецкі подзвіг —рэалізацыя агульнанацыянальнага праекта па выпуску факсіміле поўнага збору кніг Скарыны. Канстанцін КАРНЯЛЮК, няштатны карэспандэнт «СП»
Суббота, 02 сентября 2017 10:51

Святло духоўнасці і веры

Сёння і заўтра старажытны Полацк прымае ўрачыстасці з нагоды святкавання 500-годдзя беларускага пісьменства. vipopola01-07 6 жніўня 1517 года — асаблівая дата ў Беларусі. У гэты памятны для гісторыі ўсёй Еўропы дзень доктар Францішак Скарына «са славутага горада Полацка» надрукаваў у чэшскай Празе першую кнігу на беларускай мове. З тае пары Францыск Скарына стаў Чалавекам Свету. Ён зрабіў вялікі ўклад у развіццё еўрапейскай культуры, аб'яднаў сваёй працай многія гарады і краіны. Скарына і сёння з'яўляецца найлепшым дыпламатам. Таму невыпадкова ў ходзе святкавання 500-годдзя беларускага кнігавыдавецтва, якое мы шырока адзначаем сёлета, так многа міжнародных праектаў. Пра Скарыну будуць расказваць нашы суайчыннікі, на яго звернуць увагу госці  з іншых дзяржаў, якія завіталі на свята.
Пятница, 01 сентября 2017 19:50

Прямая линия (CMigrator copy 187)

8074477 6 сентября 2017 года с 14 до 15 часов состоится прямая телефонная линия с начальником УВД Минского облисполкома генерал-майором милиции Игорем Владимировичем ЕВСЕЕВЫМ. Тема прямой линии: «Профилактика дорожно-транспортных происшествий на территории Минской области». Вопросы можно будет задать, позвонив по телефону (8-017) 229-09-09.
Пятница, 01 сентября 2017 19:46

Обращения - различного характера

На чарговы прыём да старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча запісаліся восем чалавек. Як звычайна, характар зваротаў — самы разнастайны. прием граждан Напрыклад, жыхарка аграгарадка Цімкавічы прасіла дапамагчы з выплатай заработнай платы таварыствам з абмежаванай адказнасцю «БелМастерБокс». Пытанне будзе знаходзіцца на штотыднёвым кантролі з боку райвыканкама. Набыццём будынка пад адкрыццё магазіна і рэстарана цікавіліся замежныя грамадзяне. Аддзелу эканомікі райвыканкама даручана скласці пералік пустуючых пабудоў і пазнаёміць з ім заяўнікаў. Наконт рамонту дарогі па вул. Роскаш у Нізкавічах, па аднаўленні палявой дарогі, вулічным асвятленні, абкошванні меліярацыйных каналаў і іншых пытаннях звярнуўся жыхар вышэй названай вёскі. Па меры магчымасці яму дадзены тлумачэнні, нявырашаныя пытанні адрасаваны адпаведным службам. Таксама былі звароты па рамонце аварыйнай кватэры, якая знаходзіцца на балансе райспажыўтаварыства, па рамонце дарогі па вул. Набярэжнай у Капылі, па працаўладкаванні. Акрамя пытанняў, былі і слушныя прапановы. Напрыклад, капылянін Іван Канстанцінавіч выказаў меркаванне наконт бясплатнай перадачы аб’ектаў арашэння на тэрыторыі раёна, якія не выкарыстоўваюцца. На яго думку, гэтыя трубы маглі б знайсці прымяненне ў многіх прадпрыемствах. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 4538 из 5514