Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

С 21 по 30 июня 2019 г. Республика Беларусь примет II Европейские игры – международные комплексные спортивные соревнования среди спортсменов Европейского континента, которые проводятся раз в четыре года под руководством Европейских олимпийских комитетов.

1557832276

В рамках II Европейских игр медали будут разыграны в 15 видах спорта. Соревнования в 8 видах спорта станут квалификационными к XXXII Олимпийским играм 2020 г. в городе Токио. Соревнования по боксу и дзюдо пройдут в ранге чемпионатов Европы.

Во время определения страны-хозяйки II Европейских игр, свою заинтересованность высказали несколько стран. В этой связи ЕОК создал рабочую группу, координирующую процесс выбора места проведения Европейских игр 2019 года. Изначально, желание принять Игры проявили такие государства, как: Нидерланды, Россия, Турция, Польша и др.

На 45-ом заседании Генеральной ассамблеи ЕОК, которая проходила в белорусской столице 21 октября 2016 г., окончательным местом проведения II Европейских игр был избран г. Минск.

Во время проведения Игр ожидается, что в белорусскую столицу приедут около 4 тыс. спортсменов, около 2 тыс. тренеров и обслуживающего персонала. Они представят официальные делегации из 50 европейских Национальных олимпийских комитетов. Обслуживать соревнования будут порядка 650 международных, а также

410 национальных судей по спорту. В Минске ожидают более 1000 зарубежных представителей СМИ, 100 президентов, генеральных секретарей европейских федераций по видам спорта и министров спорта европейских стран, более 250 представителей и работников штаб-квартиры ЕОК, президентов и генеральных секретарей европейских НОК, 200 гостей европейских НОК, а также президенты, премьер-министры и высокопоставленные лица европейских государств. На мероприятии будет задействовано около 8 тыс. волонтеров.

Соревнования II Европейских игр 2019 пройдут на крупнейших спортивных сооружениях Минска, включая стадион «Динамо», «Минск-арену», «Чижовка-Арену».

Организация и проведение Игр в г. Минске является знаковым событием в спортивной жизни Европы. Оно позволит укрепить авторитет и подтвердить репутацию Республики Беларусь как социально ориентированного государства, уделяющего первостепенное внимание продвижения олимпийских ценностей, здорового образа жизни, развитию физической культуры и спорта.

В решении вопросов по гостеприимной встрече и комфортному пребыванию иностранных болельщиков и участников Игр в полной мере будет вовлечена туристическая отрасль, гостиничная и транспортная инфраструктура белорусской столицы. В этом контексте разрабатывается комплексный план транспортного обслуживания, в котором будут также учтены повседневные потребности города.

В течение 10 дней с 21 по 30 июня 2019 г. спортсмены разыграют 200 комплектов медалей.

I Европейские игры прошли с 12 по 28 июня 2015 г. в столице Азербайджана – г. Баку. Белорусские спортсмены завоевали 43 награды, в том числе 10 золотых, 11 серебряных и 22 бронзовые. В неофициальном общекомандном зачете по достоинству медалей Республика Беларусь заняла 7-е место.

Лёс нашага земляка Лінніка Івана Ігнацьевіча вызначаўся сапраўднай гераічнасцю і шматбаковасцю. На яго асабістым жыццёвым рахунку і школьнае дырэктарства, і ўдзел у партызанскім руху, і рэдактарства ў падпольнай газеце «Калгаснік Капыльшчыны». Замест уступу.  Нядаўна да галоўнага рэдактара «Слава працы» завітаў былы настаўнік гісторыі колішняй Ляшнянскай СШ Рыгор Канстанцінавіч Несцерчык. Доўгі час паважаны педагог аддаў пошукам інфармацыі пра настаўнікаў названай установы адукацыі, што змагаліся на франтах і ў партызанскіх атрадах Вялікай Айчыннай вайны. Вынікам пошукавай працы  стала сапраўднае даследаванне, дзякуючы якому памяць пра ратныя подзвігі настаўнікаў захаваецца, і яна кліча кожнага з нас быць дастойнымі воінскай славы. Пра аднаго з іх мы і раскажам. [caption id="attachment_77480" align="aligncenter" width="580"]■ І. Ліннік. Здымак зроблены да пачатку вайны ■ І. Ліннік. Здымак зроблены да пачатку вайны[/caption] Калі пачалася Вялікая Айчынная, Івану споўнілася 25 гадоў. Бацькі ўсё жыццё адпрацавалі на зямлі, пачынаў з сельскай гаспадаркі і Ваня. У дзяцінстве, якое прайшло ў Русаках, пасвіў жывёлу ў больш заможных гаспадароў. Але юнак ведаў: каб дасягнуць поспеху, патрэбна адукацыя. І ўпарта ішоў да вызначанай мэты: адразу скончыў пачатковую школу, потым — Старыцкую сямігодку, медрабфак і Мінскі педінстытут. У 1938 годзе першым прафесійным працоўным месцам стала пасада завуча Чкалаўскай школы Васілевіцкага раёна Палескай вобласці. 6 верасня 1939 года Іван Ліннік уступіў у рады Чырвонай Арміі, але па стане здароўя быў дэмабілізаваны са сняццем з воінскага ўліку ў сакавіку 1940 года. Мабыць, даў аб сабе знаць удзел у баявых дзеяннях у Фінляндыі. Вярнуўшыся на Капыльшчыну, Іван Ігнацьевіч узначаліў Ляшнянскую школу. На гэтай пасадзе яго і застала вайна. «Толькі паспелі адгуляць выпускны вечар, як ужо ў гадзін дзесяць раніцы ў Лешні і суседніх Кіявічах з’явіліся першыя бежанцы — сем’і партыйных, савецкіх работнікаў і афіцэраў з Брэста, — так успамінаў сакратар Капыльскага падпольнага РК ЛКСМБ Віктар Сергіеня, які  таксама настаўнічаў у Лешні. — А тут і паведамленне аб вераломным нападзе фашысцкай Германіі, што прагучала па радыё ў 12 гадзін… Ужо 26 чэрвеня гітлераўцы былі на Капыльшчыне… У ваеннаслужачых, якія адступалі, удалося разжыцца пісталетам, вінтоўкай і батальённай радыёстанцыяй… У снежні наладзілі сувязь з лейтэнантам І. Тараховічам (Дунаевым)… Калі радыёстанцыя перастала працаваць, з І. Ліннікам і І. Бельскім сабралі лямпавы прыёмнік. Паведамленні, якія атрымлівалі па радыё, запісвалі і расклейвалі на слупах».   [caption id="attachment_77481" align="aligncenter" width="580"]■ Узнагародны ліст да ордэна Айчыннай вайны І ступені ■ Узнагародны ліст да ордэна Айчыннай вайны І ступені[/caption] Каб не стаць ахвярай гітлераўцаў, Іван Ліннік быў вымушаны вярнуцца ў родныя Русакі. Але заставацца ўбаку ад баявых дзеянняў доўга не мог. З восені 41-га Іван быў звязаны з падпольнай групай камуністаў, якую прыслаў штаб Заходняй ваеннай акругі для работы ў тыле ворага. Па даручэнні гэтай групы ён добрасумленна і шчыра выконваў заданні: збіраў зброю і падбіраў людзей у партызанскі атрад, заставаўся яго сувязным. Але гестапа выкрыла падпольную групу. Іван паспеў уцячы ў лес і 5 кастрычніка 1942 года ўступіў у партызаны. Гэта быў атрад імя Чапаева. Пачынаў радавым партызанам, потым стаў старшыной роты і палітруком. Ён змагаўся побач з легендарным камандзірам атрада Тараховічам І.М. (Дунаевым). Гэты час стаў па-сапраўднаму гераічным для Івана Лінніка. Не аднойчы ён здзяйсняў подзвігі, за якія быў прадстаўлены да ўрадавых узнагарод. Першы медаль «Партызану Айчыннай вайны» І ступені атрымаў за ўдзел у тым самым Старыцкім баі, які прагрымеў на Капыльшчыне 7 лістапада 1942 года. Падчас бітвы Ліннік знішчыў траіх немцаў. Амаль праз год, 27 верасня 1943 года, па яго непасрэднай ініцыятыве знішчаны мост у раёне шасэйнай дарогі Масква – Варшава каля в. Кіявічы, які ахоўвалі немцы, загінулі 14 ворагаў. У гэтым жа годзе Ліннік  уступіў у рады ВКП (б).  Далей Іван Ігнацьевіч рэгулярна «папаўняў» асабісты гераічны рахунак — удзел у баях з немцамі, падрыў двух ваенных эшалонаў, пяці аўтамашын, знішчэнне тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, каля 20 забітых гітлераўцаў. Таварышы і камандзіры не аднойчы адзначалі яго смеласць, адвагу і бязлітаснасць да ворагаў. Па асабістай ініцыятыве Лінніка знішчаны дзот разам з 24 немцамі, захоплены зброя і боепрыпасы. Але змагаўся Іван Ліннік не толькі аўтаматам, а яшчэ, як кажуць, і пяром. У ліпені 43-га, калі на пасяджэнні райкама было разгледжана пытанне аб выданні раённай газеты, яна атрымала другое жыццё пад той жа назвай, што і да вайны, — «Калгаснік Капыльшчыны». У маі 44-га  рэдактарам становіцца Іван Ліннік, адначасова з’яўляючыся палітруком роты. На старонках газеты шмат увагі ўдзялялася палітычнаму выхаванню партызанаў і насельніцтва. Гэта яшчэ больш дадавала аўтарытэту сярод таварышаў. Камандзір брыгады імя Чапаева Шастапалаў таксама высока ацэньваў гераізм Івана Лінніка. Як вынік — урадавая ўзнагарода — ордэн Айчыннай вайны І ступені. Перада мной пажаўцелы нумар «Калгасніка Капыльшчыны» за 26 мая 1944 года. У самым нізе другой старонкі (а было іх толькі дзве) маленькая заметка пад загалоўкам «Адправілі на той свет»: «Група партызан на чале з Іванам Л. (атрад Ч.) (упэўнена — гэта і ёсць наш герой — Аўт.) 20 мая на шашы Масква – Варшава падарвала нямецкую аўтамашыну. Забіты 5 і паранены 4 фрыцы. Яны ехалі ў вёскі хватаць людзей для адпраўкі ў Германію, але партызаны іх саміх адправілі — толькі не ў Германію, а на той свет — у зямлю». Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Іван Ігнацьевіч узначальваў раённы аддзел адукацыі, а пазней разам з жонкай Нінай Іванаўнай і двума сынамі выехаў у Баранавічы, дзе пэўны час быў начальнікам абласнога аддзела народнай адукацыі тагачаснай Баранавіцкай вобласці. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Сям’я Волкавых з аграгарадка Семежава па выніках VII абласнога фестывалю сямейнай творчасці  «У добрым родзе ўсе ў згодзе» ўзнагароджана Дыпломам за прапаганду і папулярызацыю традыцый сямейнай мастацкай творчасці і ўдзел у фестывалі. [caption id="attachment_77477" align="aligncenter" width="580"]6018 ■ Сям’я Волкавых - Таццяна, Раман і Святлана[/caption] Сёлетні фестываль, што  прайшоў у горадзе Маладзечне, аб’яднаў 26 сямейных калектываў з 14 рэгіёнаў вобласці. Сярод іх — як маладыя сем’і, так і цэлыя творчыя дынастыі, а таксама сямейныя аматарскія калектывы мастацкай творчасці, якія прадставілі разнастайнасць жанраў аматарскай дзейнасці і розныя віды дэкаратыўна- прыкладной творчасці. Мерапрыемства, арганізаванае Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці, прайшло ў рамках ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2019», а таксама культурнай праграмы ІІ Еўрапейскіх гульняў. На сямейнай выставе Волкавых прысутныя маглі пазнаёміцца з тканымі вырабамі, карцінамі з салёнага цеста, якія зрабіў сын Раман. А ўмельцы не шкадавалі часу на майстар-класы. Дарэчы, матуля Таццяна Мікалаеўна праводзіла майстар-клас па ткацтве пояса «на ніту», а сын Раман — на кроснах. А тым часам на пляцоўцы бабуля Святлана Анатольеўна частавала гасцей свята сваёй хатняй выпечкай і ліпавым чаем з мёдам. Разнастайныя выставы, гульні і іншыя забавы не давалі сумаваць ні дарослым, ні дзецям — настрой ва ўсіх сапраўды быў святочным. Было бачна, што сем’яў, аб’яднаных агульнымі захапленнямі, у вобласці шмат. Таццяна БОХАН
В Копыльской районной детской библиотеке состоялся театрализованный праздник, приуроченный к 220-летию со дня рождения великого русского поэта Александра Сергеевича Пушкина. IMG_9745 На площадку у здания библиотеки, где и обустроили импровизированную сцену, были приглашены ребята, отдыхающие в летних оздоровительных лагерях копыльских школ. Помимо них, сюда могли прийти и все желающие — предстоящее событие предварительно проафишировали посредством интернет-ресурсов. Организатором мероприятия и автором его сценария выступила заместитель директора по работе с детьми Копыльской районной центральной библиотеки им. А. Астрейко Валентина Каминская. Творческий процесс изготовления декораций взяла на себя художник этого же учреждения Светлана Дорошкевич. С помощью своих коллег Валентина Дмитриевна и Светлана Николаевна в результате смогли создать чудесную атмосферу, которая позволила участникам праздника совершить удивительное путешествие в страну сказок. [caption id="attachment_77474" align="aligncenter" width="580"]■ Полина Солодуха (вторая справа) вместе с ребятами отгадывает загадки из волшебного сундука ■ Полина Солодуха (вторая справа) вместе с ребятами отгадывает загадки из волшебного сундука[/caption] В роли «гидов», которые увели присутствующих детей и взрослых по неведомым дорожкам в мир пушкинского Лукоморья, выступили сами же герои произведений классика. Вместе с Ученым Котом (его сыграла библиотекарь Копыльской районной детской библиотеки Светлана Пукач), Царевной Лебедь (библиограф Копыльской районной центральной библиотеки им. А. Астрейко Татьяна Лапаник) и Шамаханской царицей (заведующая отделом маркетинга Копыльской районной центральной библиотеки им. А. Астрейко Татьяна Гнетько) в игровой форме ребята вспомнили сюжеты многих произведений, обратили внимание на их поучительные моменты.   [caption id="attachment_77472" align="aligncenter" width="580"]■ Яркие моменты театрализованного представления ■ Яркие моменты театрализованного представления[/caption] Самой активной и осведомленной участницей праздника оказалась победительница в номинации «Читающий дошкольник» районного конкурса «БиблиоОлимп» Полина Солодуха — сказался завидный читательский опыт юного книголюба и ее прекрасная эрудированность. Багаж знаний Полины и других ребят позволили выполнить главное условие — отгадать загадки из волшебного сундука — для того, чтобы сказки ожили. Несколько правильных отгадок — и на глазах детворы развернулось увлекательное действо по мотивам знаменитого произведения «Сказка о рыбаке и рыбке». Инсценировку этой сказки под руководством своего учителя русского языка Марины Коршук и заведующей Слободокучинской библиотекой-клубом Валентины Барташевич подготовили ученики Слободокучинской СШ Никита Коршук, Ольга Францкевич, Александра Грицкевич и Владимир Анифер. Кстати, постановка слободокучинских школьников — это одна из работ, представленных в рамках масштабного районного творческого конкурса по сказкам Пушкина, итоги которого планируется подвести в сентябре, приурочив это событие ко Дню библиотек. На мероприятии были продемонстрированы и другие конкурсные работы, посвященные 220-летию со дня рождения А.С. Пушкина. Так, оригинальной ширмой для сценической площадки, на которой проходило представление, стала выставка картин учащихся художественного отделения ГУО «Копыльская детская школа искусств» (на снимке вверху).                                                      Оксана МИХАЙЛОВСКАЯ   
Раённы турыстычны злёт працуючай моладзі, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пройдзе на Капыльшчыне з 22 па 23 чэрвеня. image_1529062987 Яго арганізатарамі выступаюць упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА «БРСМ». У спаборніцтвах прымуць удзел каманды ўстаноў, арганізацый, прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, укамплектаваныя працаўнікамі дадзеных калектываў ва ўзросце не маладзей за 18 гадоў. Неабходна будзе паказаць свае спрыт, уменні і навыкі ў чатырох відах спартыўнай праграмы: турыстычная паласа перашкод, пляжны валейбол, фігурнае ваджэнне веласіпеда, турыстычная эстафета. Сваю творчасць удзельнікі турзлёту пакажуць падчас конкурсаў мастацкай самадзейнасці і насценных газет. Будзе ацэньвацца членамі журы і ўладкоўванне турыстычнага быту кожнай каманды. Вялікая ўвага будзе надавацца выкананню правіл пажарнай бяспекі, іншым патрабаванням і правілам бяспекі, строга будуць карацца і выпадкі неспартыўных паводзін. Агульнакаманднае месца вызначаць па найбольшай суме ачкоў, атрыманых ва ўсіх відах праграмы. Пераможцаў узнагародзяць граматамі і прызамі. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна па тэлефоне 21-4-08. Маргарыта САКОВІЧ 
Страница 3111 из 4891