Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Районный туристический слет работающей молодежи пройдет на Копыльщине с 22 по 23 июня

14.06.2019
Раённы турыстычны злёт працуючай моладзі, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пройдзе на Капыльшчыне з 22 па 23 чэрвеня. image_1529062987 Яго арганізатарамі выступаюць упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА «БРСМ». У спаборніцтвах прымуць удзел каманды ўстаноў, арганізацый, прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, укамплектаваныя працаўнікамі дадзеных калектываў ва ўзросце не маладзей за 18 гадоў. Неабходна будзе паказаць свае спрыт, уменні і навыкі ў чатырох відах спартыўнай праграмы: турыстычная паласа перашкод, пляжны валейбол, фігурнае ваджэнне веласіпеда, турыстычная эстафета. Сваю творчасць удзельнікі турзлёту пакажуць падчас конкурсаў мастацкай самадзейнасці і насценных газет. Будзе ацэньвацца членамі журы і ўладкоўванне турыстычнага быту кожнай каманды. Вялікая ўвага будзе надавацца выкананню правіл пажарнай бяспекі, іншым патрабаванням і правілам бяспекі, строга будуць карацца і выпадкі неспартыўных паводзін. Агульнакаманднае месца вызначаць па найбольшай суме ачкоў, атрыманых ва ўсіх відах праграмы. Пераможцаў узнагародзяць граматамі і прызамі. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна па тэлефоне 21-4-08. Маргарыта САКОВІЧ 

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей