Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

В области убрано 25,2% площадей (намолочено 446 318 тонн зерновых и зернобобовых культур), средняя урожайность 35 ц с га. По общему намолоту лидируют: Несвижский (59 113 тонн), Слуцкий (46 966 тонн), Копыльский (40 344 тонны), Клецкий (39 465 тонн), Солигорский (30 988 тонн). По урожайности лидируют: Несвижский (60,0 ц с га), Клецкий (49,0 ц с га), Дзержинский (46,0 ц с га), Минский (42,0 ц с га), Молодечненский (41,0 ц с га). По урожайности среди хозяйств:
  1. ОАО "Гастелловское" Минского района – Соколовский Станислав Чеславович (85,9 ц с га);
  2. ОАО "НОВАЯ ЖИЗНЬ" Несвижского района – Ратомский Андрей Казимирович (80,5 ц с га);
  3. СПК "Агрокомбинат Снов" Несвижского района – Радоман Николай Вячеславович (77,0 ц с га);
  4. ОАО "Грицкевичи" Несвижского района – Зданович Евгений Владимирович (76,7 ц с га);
  5. "Агрокомбинат "Дзержинский" Дзержинского района – Лукьянов Владимир Михайлович (69,8 ц с га).
Лучшие комбайновые экипажи:
  1. Костюкевич Сергей Антонович, Бурак Александр Леонидович (ОАО "Кухчицы", Клецкого района) – намолочено 1 775 тонн; марка комбайна – КЗС-1218А-1-02;
  2. Макрецкий Петр Николаевич, Демидчик Александр Сергеевич (КСУП "Племенной завод Красная Звезда", Клецкого района) ­­– намолочено 1 600 тонн; марка комбайна – Lexion-580;
  3. Шутило Павел Михайлович, Шкутько Александр Сергеевич (ОАО "Кухчицы", Клецкого района) ­­– намолочено 1 559 тонны; марка комбайна – GS-12;
  4. Ситько Николай Леонидович, Неумывако Юрий Николаевич (ОАО "Кухчицы", Клецкого района) ­­– намолочено 1 476 тонн; марка комбайна – Lexion-540 С.
  5. Клеванович Александр Алексеевич, Саванович Дмитрий Владимирович (ОАО «Агрофирма Лучники», Слуцкий район) – намолочено 1 420 тонн; марка комбайна – Lexion -550;
Лучшие водители:
  1. Хролович Алексей Владимирович (ОАО "Горняк", Солигорского района) – 2 150 тонн; марка автомобиля – МТЗ-3022 ПТ20;
  2. Литошко Сергей Александрович (ОАО "Заболотский", Любанского района) – 1 944 тонны; марка автомобиля – ФЭНД 1042 прицеп Флигель;
  3. Наркевич Александр Александрович (Филиал "Правда-Агро" ОАО, Дзержинского района) – 1 713 тонн; марка автомобиля – МТЗ-3522.
  4. Тябус Александр Николаевич (ОАО "Заболотский", Любанского района) – 1 678 тонн; марка автомобиля – МАЗ 650118;
  5. Достанко Сергей Олегович (ОАО"Речень", Любанского района) – 1 620 тонн; марка автомобиля – ФЭНД 1042 прицеп Флигель;
Сушильные агрегаты:
  1. Козляк Анатолий Валерьевич (ОАО "Новая жизнь", Несвижского района) – высушено 5 660 тонн;
  2. Яцкевич Иван Михайлович (ОАО "Городея", Несвижского района) – высушено 5 135 тонн;
  3. Новик Александр Александрович, Барахович Леонид Николаевич (ОАО "Кухчицы", Клецкого района) – высушено 4 992 тонны;
  4. Русак Сергей Николаевич, Антипов Олег Константинович (филиал "Правда-Агро" ОАО, Дзержинского района) – высушено 4 222 тонна.
  5. Русак Александр Александрович, Жук Дмитрий Николаевич (ОАО "РАПС", Минского района) – высушено 4 192 тонны.
Информация о количестве заключенных браков, возрасте молодоженов и молодых родителей, а также тех именах, которые они выбирают для новорожденных,всегда интересна и актуальна. На эти и другие вопросы мы ищем ответы вместе с начальником отдела ЗАГС райисполкома Викторией ТРАЯНОВИЧ. — Виктория Сергеевна, если сравнивать период январь – июнь 2018 и 2019 годов, как складывается ситуация с заключением браков в нашем районе? — С удовольствием отмечу, что количество пар, заключивших законные браки, увеличилось с 43 до 55. Уменьшаясь на протяжении 2016 и 2017 годов, эта цифра наконец стала расти. А вот количество расторгнутых союзов то же, что и в минувшем году, — 10. — Какова ситуация в сельсоветах? — Лидером по регистрации браков стал Копыльский сельисполком, где пять пар официально оформили свои отношения. По три — в Блевчицком и Слобода-Кучинском. — Несомненно, самым радостным событием в семье становится рождение ребенка. Сколько малышей зарегистрировано за первое полугодие? — Всего свои первые документы — свидетельства о рождении — получили 95 детишек. Из них 53 мальчика и 42 девочки. К сожалению, в сравнении с 2018 годом цифра новорожденных уменьшилась на 17. Больше всего родившихся детей зарегистрировано в отделе ЗАГС — 45. По семь — в Блевчицком, Бучатинском и Тимковичском сельисполкомах. — Каков возраст родителей? — Средний возраст отца составил 30 лет, матери — 27. Самому юному папе исполнилось 18, а маме 19 лет. Возраст троих отцов и одной матери находится в диапазоне от 45 до 50 лет. — Какие имена чаще всего выбирали родители для своих сыновей и дочерей? А какие можно считать редкими? — Если говорить о мужских именах, то лидером здесь стал Артем — так назвали своих сыновей в шести семьях. Пять пар выбрали Ивана и Максима. Редкими можно считать такие имена, как Аким, Лев, Тимур, Герман. Из женских наибольшей популярностью пользовались Дарья и Ульяна — эти имена выбрали по четыре раза. А в числе тех, которые выбирают не так часто, Виталина, Дарина, Элина. — Виктория Сергеевна, какой совет Вы бы дали тем молодым людям, которые сомневаются: узаконивать ли свои отношения? — Не секрет, что сегодня большинство молодых людей, а в особенности мужчин, вообще не хотят заключать официальный брак и просто живут вместе в так называемом гражданском браке. Однако не стоит забывать, что в гражданском браке люди не только ничем не обязаны друг другу, но и никак не связаны юридически. И если они решат разойтись, прожив вместе даже несколько лет, то разобраться с нажитым имуществом, кредитами и прочим будет очень и очень сложно. Абсолютно не защищен и ребенок, родившийся в таком браке. Да, отец, расставшись с его мамой, может записать малыша на себя, помогать материально. Но это исключительно его добрая воля, порядочность, а не требование закона. Поэтому оформляйте брак официально — и вы обезопасите себя и своих детей.
Як пражыць разам доўга і шчасліва, раіць метадыст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама (псіхолаг па адукацыі) Аксана КОЎЦІК. Шануйце свайго партнёра Нават у самых дружных сем'ях часам здараюцца сваркі. Але ў моманты, калі вам здаецца, што вы больш не любіце жонку ці мужа, паспрабуйце падумаць, як бы вы жылі без яго. Не сапернічайце адзін з адным Калі жонка і муж пачынаюць скрупулёзна падлічваць, колькі яны зарабляюць, а потым прад'яўляць прэтэнзіі свайму партнёру, то нічога добрага з гэтага не атрымаецца. У выніку сямейнае жыццё ператвараецца ў бясконцую барацьбу за лідарства. Давярайце другой палавінцы Вельмі важна, калі муж і жонка цалкам давяраюць свайму партнёру, шчырыя з ім і ўпэўнены, што змогуць расказаць усё, пра што думаюць, — гэта ўмацоўвае шлюбныя сувязі. У шчаслівых сем'ях вераць адзін аднаму. Праводзьце больш часу разам Вечары будняў, адпачынак, выхадныя, праведзеныя сумесна, дапамагаюць вам яшчэ больш даведацца адзін пра аднаго. Наяўнасць сумесных інтарэсаў збліжае людзей, яны адчуваюць сябе адзіным цэлым. Падтрымлівайце адзін аднаго Цяжкія часы надыходзяць нават у самых дружных сем'ях. Не перакладайце віну за крызіс у адносінах адзін на аднаго, падтрымлівайце свайго партнёра, дапамажыце яму супакоіцца. Адчуваючы апору, муж/жонка акрыяе духам, і вы разам зможаце знайсці выхад. Умейце спраўляцца з бытам У сучасных сем'ях звычайна працуюць і жонка, і муж, але яны абое маюць права на адпачынак. Таму важна, каб муж уносіў свой уклад у вядзенне хатняй гаспадаркі. Лепш загадзя падзяліць абавязкі, а ў нечым дапаможа і сучасная бытавая тэхніка.
50 гадоў сумеснага жыцця, залатое вяселле… Гэта каштоўная спадчына, якой валодаюць двое — муж і жонка. Пражыць столькі часу разам у каханні і згодзе выпадае не кожнаму. Мікалай Іосіфавіч і Зінаіда Аляксандраўна Язерскія з в. Траянава захавалі клятву вернасці, дадзеную паўстагоддзя таму. [caption id="attachment_78615" align="aligncenter" width="840"] ■ Мікалай Іосіфавіч і Зінаіда Аляксандраўна Язерскія[/caption] І сёння, азіраючыся на пражытае, могуць з упэўненасцю сказаць: яны не прагадалі. Нягледзячы на выпрабаванні і перашкоды, гэтыя ўжо немаладыя па ўзросце мужчына і жанчына (абое маюць пад 80 гадоў), падтрымліваючы, дапамагаючы, падбадзёрваючы і моцна кахаючы адзін аднаго, пражылі цудоўныя гады. За вернасць, цярпенне, любоў жыццё ўзнагародзіла іх ладам, парадкам у доме. На думку паўвекавых «маладажонаў», галоўнае іх багацце — дзеці і ўнукі. Мікалай Іосіфавіч і Зінаіда Аляксандраўна нарадзілі і выхавалі дзвюх дачок, дапамагаюць паставіць на ногі чатырох унукаў. Дочкі Наталля і Алёна жывуць у Нясвіжы, працуюць: адна — у філіяле «Белтэлекама», другая — у дзіцячым садку. Старэйшая ўнучка Аліна вый-шла замуж і жыве за мяжой. Нягледзячы на адлегласць, даволі часта наведвае сваю малую радзіму, у тым ліку і бабулю з дзядулем. Унук Паша сёлета папоўніў рады беларускай арміі, служыць ва ўнутраных войсках у Мінску. Унучка Жэня жыве са сваёй сям’ёй у Нясвіжы, працуе ў Цэнтры дзіцячай творчасці, а малодшы Сашка — шасцікласнік. Бесклапотным, шчаслівым летам ён часцяком прыязджае да родных у Траянава. …А вось іх дзяцінства, на жаль, было апалена вайной. Бацька Зінаіды Аляксандраўны загінуў на фронце, і пяцярых дзяцей падымала на ногі адна маці. Мікалаю Іосіфавічу давялося гадавацца пры мачасе, у сям’і было сямёра дзяцей. На плечы нашых герояў рана леглі шматлікія клопаты па гаспадарцы, а таму дзесьці вучыцца не было магчымасці. Каб неяк пратрымацца, трэба было ісці працаваць у калгас. — Я больш чым чвэрць стагоддзя адпрацавала на «штаце», у асноўным свінаркай, — дзеліцца Зінаіда Аляксандраўна. — Няпростая гэта была работа, пераважна ручная. Мабыць, і хваробы цяпер ад яе. — А я вось 45 гадоў і два з паловай месяцы правёў за рулём аўтамабіля, — можна сказаць, з нейкім гонарам далучаецца да размовы Мікалай Іосіфавіч. — Не адмаўляюся ад працы і зараз: магу воз падрамантаваць, абкасіць, калі папросяць. Абое атрымалі званне ветэранаў працы. І яны гэтага сапраўды дастойныя: углядзіцеся ў іх твары, маршчыны на якіх сведчаць пра тое, што працаваць давялося ў розных умовах, зведаць няпростыя моманты, але ўсё вытрымаць. … Не атрымалася ў маладых адсвяткаваць як след вяселле. Адзначылі, так бы мовіць, звычайнай сямейнай вячэрай. Але праз пяць дзясяткаў гадоў родныя і блізкія людзі не забыліся пра гэту значную дату і завіталі ў іх траянаўскую хату, каб павіншаваць з залатым юбілеем. Мікалай Іосіфавіч і Зінаіда Аляксандраўна могуць смела сказаць, што жыццё пражылі недарэмна. Яны ўклалі ўсю душу ў сваіх дзяцей і ўнукаў. Шчырай працай заслужылі павагу і аўтарытэт сярод былых калег, суседзяў і знаёмых. Можна з упэўненасцю сказаць, што сапраўдным золатам сталі тыя 50 гадоў, якія яны душа ў душу пражылі разам. Сяргей КОЗЕЛ
Ліпеньскай сонечнай раніцай віншаванні прымала шматдзетная сям'я Латушкаў з вёскі Бучаціна. І падстава — па-сапраўднаму годная: нараджэнне сына Арцёма, які стаў шостым дзіцем. [caption id="attachment_78614" align="aligncenter" width="840"] ■ Міхаіла і Ірыну Латушкаў з нараджэннем сыночка Арцёма (у цэнтры) павіншавалі Вікторыя Траяновіч, Ірына Шпілеўская, Зоя Бордак і Настасся Козел[/caption] Пяшчотна прыціснуўшы малыша да сябе, у будынак Бучацінскага сельвыканкама ўваходзіць мама Ірына Міхайлаўна разам з татам Міхаілам Іванавічам. Бацькі задаволены: іх сына Арцёма прыехалі павіншаваць начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Вікторыя Траяновіч і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Настасся Козел. Самы галоўны дакумент — пасведчанне аб нараджэнні — уручыла кіраўнік спраў сельвыканкама Ірына Шпілеўская, пажадаўшы маленькаму чалавеку здароўя і ўдачы. Букет кветак шчаслівыя бацькі прынялі з рук старшыні сельвыканкама Зоі Бордак.
Дзеці — усмешка Божая. У. Караткевіч
Пажадаўшы сямейнага шчасця і дабрабыту, Вікторыя Траяновіч перадала бацькам падарунак ад райвыканкама і аддзела ЗАГС райвыканкама. — Упэўнена, што ў вашай сям'і пануюць згода і паразуменне, — сказала Вікторыя Сяргееўна. — А шчасце ў вас цяпер памножана на шэсць. — Ад імя моладзі Капыльшчыны мы віншуем вас з такой знамянальнай падзеяй — нараджэннем шостага дзіцяці, — звярнулася да Ірыны Міхайлаўны і Міхаіла Іванавіча Настасся Козел. — Мы рады за вас і жадаем усяго найлепшага, каб Арцём вырас годным грамадзянінам нашай краіны. А памяццю аб гэтай падзеі стане вышыванка, якую мы сёння дорым вам у рамках акцыі «Падары нованароджанаму вышыванку». — Мы вельмі ўдзячны за падарункі і ўвагу, — дзеліцца ўражаннямі Ірына Міхайлаўна. — Усё вельмі спадабалася. Дарэчы, у кастрычніку ў нас з мужам будзе сярэбранае вяселле. Радуюць поспехамі і старэйшыя дзеці. Яўгену 23 гады, ён працуе на Слуцкім сыраробным камбінаце. Аліна ў гэтым годзе скончыла Бучацінскую СШ і выбрала прафесію, звязаную з лясной гаспадаркай. Дванаццацігадовая Алена і дзевяцігадовая Даша яшчэ вучацца ў школе. Ванечку — тры гадкі і сем месяцаў. Муж працуе ў ААТ «Ціміразеўскі» вадзіцелем. Там жа паляводам працавала і я. Усе дзеці ў нас працавітыя, дружныя. З нагоды дзён нараджэння смажым шашлычкі, на Новы год дорым адзін аднаму падарункі. А на 9 мая зусім па-ваеннаму запякалі на вогнішчы бульбу і сала.
Страница 3083 из 4891