53
Совет: как прожить вместе долго и счастливо
27.07.2019
Як пражыць разам доўга і шчасліва, раіць метадыст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама (псіхолаг па адукацыі) Аксана КОЎЦІК.
Шануйце свайго партнёра
Нават у самых дружных сем'ях часам здараюцца сваркі. Але ў моманты, калі вам здаецца, што вы больш не любіце жонку ці мужа, паспрабуйце падумаць, як бы вы жылі без яго.
Не сапернічайце адзін з адным
Калі жонка і муж пачынаюць скрупулёзна падлічваць, колькі яны зарабляюць, а потым прад'яўляць прэтэнзіі свайму партнёру, то нічога добрага з гэтага не атрымаецца. У выніку сямейнае жыццё ператвараецца ў бясконцую барацьбу за лідарства.
Давярайце другой палавінцы
Вельмі важна, калі муж і жонка цалкам давяраюць свайму партнёру, шчырыя з ім і ўпэўнены, што змогуць расказаць усё, пра што думаюць, — гэта ўмацоўвае шлюбныя сувязі. У шчаслівых сем'ях вераць адзін аднаму.
Праводзьце больш часу разам
Вечары будняў, адпачынак, выхадныя, праведзеныя сумесна, дапамагаюць вам яшчэ больш даведацца адзін пра аднаго. Наяўнасць сумесных інтарэсаў збліжае людзей, яны адчуваюць сябе адзіным цэлым.
Падтрымлівайце адзін аднаго
Цяжкія часы надыходзяць нават у самых дружных сем'ях. Не перакладайце віну за крызіс у адносінах адзін на аднаго, падтрымлівайце свайго партнёра, дапамажыце яму супакоіцца. Адчуваючы апору, муж/жонка акрыяе духам, і вы разам зможаце знайсці выхад.
Умейце спраўляцца з бытам
У сучасных сем'ях звычайна працуюць і жонка, і муж, але яны абое маюць права на адпачынак. Таму важна, каб муж уносіў свой уклад у вядзенне хатняй гаспадаркі. Лепш загадзя падзяліць абавязкі, а ў нечым дапаможа і сучасная бытавая тэхніка.
Поделиться
Комментарии