Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Турыстычная дэлегацыя прадстаўнікоў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Сход наследнікаў шляхты і дваранства» прыняла ўдзел у асвячэнні пліты, устаноўленай у памяць дзядулі Эдварда Вайніловіча — Антонія, і праваслаўнага крыжа на радавым пахаванні Вайніловічаў у в. Савічы. [caption id="attachment_86502" align="aligncenter" width="840"] ■ Падчас супольнай малітвы[/caption] Ксёндз касцёла святых Пятра і Паўла ў Капылі Андрэй Калядка перад тым, як правесці асвячэнне, яшчэ раз згадаў жыццёвы шлях Эдварда Вайніловіча, адзначыў вялікі ўклад знакамітай асобы ў эканамічнае і культурнае развіццё Мінскага краю, у набыццё Беларуссю дзяржаўнасці. [caption id="attachment_86501" align="aligncenter" width="840"] ■ Курган памяці роду Вайніловічаў[/caption] Старшыня РГА «Сход наследнікаў шляхты і дваранства» Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі адзначыў: «Вельмі прыемна знаходзіцца на гэтым святым месцы. Радуе, што жыхары пры падтрымцы мясцовай улады не чакалі загадаў зверху, а сваімі сіламі пачалі адраджэнне кургана, памяці пра Эдварда Вайніловіча. Сапраўды, ёсць час, калі камяні раскідваюць, а ёсць – калі збіраюць. Калі кожны з нас зробіць хоць нешта нязначнае, але сваімі сіламі, сродкамі, душой, то тады нешта абавязкова зменіцца ў нашым жыцці. Эдвард і яго продкі – вялікія людзі, якія недаацэнены ў нашай гісторыі. Вайніловіч – значны персанаж перыяду ХІХ–ХХ стст., які зрабіў шмат пазітыўнага для людзей. Мы павінны цаніць гэту асобу як за свецкія,  так і за боскія справы. Нездарма ён, як і шляхта, прытрымліваўся дэвіза «Служу – Айчыне, адказваю – перад Богам». [caption id="attachment_86499" align="aligncenter" width="600"] ■ Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі[/caption] Шмат увагі было нададзена сям’і Валянціны Віктараўны, Эдуарда Барысавіча Пацэнкераў і іх сына Эдуарда: па ініцыятыве гэтых людзей добраўпарадкавана месца радавога пахавання Вайніловічаў. Яны ўклалі свае сродкі ў аднаўленне Кургана памяці роду Слугі Божага Эдварда Вайніловіча ў вёсцы Савічы, дзе частку свайго жыцця правёў рэфарматар Мінскага краю, дзе пахаваны яго дзеці Сымон і Алена. Пасля таго як Эдуард Барысавіч пакінуў гэты свет, Валянціна Віктараўна прадоўжыла справу па ўвекавечванні памяці Эдварда Вайніловіча: летась пасля звароту ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі была выдадзена немаркіраваная паштоўка ў яго гонар. [caption id="attachment_86500" align="aligncenter" width="600"] ■ Валянціна Пацэнкер дэманструе паштоўку з выявай Э. Вайніловіча[/caption] У Савічах узвышаюцца побач праваслаўны і каталіцкі крыжы – як сімвал імкнення да адзінства хрысціян. На граніце высечаны радавы герб і надпіс «Так хацеў Бог». Месца асвечана Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. І вось днямі настаяцелем храма святога Мікалая Цудатворца ў Цімкавічах протаіерэем Міхаілам Мардвінавым быў асвечаны праваслаўны крыж. Усё жыццё Эдварда Вайніловіча, які спрыяў будаўніцтву сінагогі, пабудаваў цудоўны каталіцкі касцёл і велічную праваслаўную царкву, сведчыць пра магчымасць міжрэлігійнага дыялогу. У гісторыі цяжка знайсці яшчэ такую асобу, якая б клапацілася пра будаўніцтва храмаў для людзей розных веравызнанняў. Звяртаючыся да прысутных, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк выказала ўпэўненасць, што памятнае месца будзе запатрабаваным і яго будуць наведваць частыя госці. Удзел у цырымоніі таксама прынялі прадстаўнікі райвыканкама, мясцовай улады, раённага краязнаўчага музея, прыхаджане і члены раённай ветэранскай арганізацыі. Сяргей КОЗЕЛ
Дзяржаўтаінспекцыя — адно з падраздзяленняў міліцыі, якое знаходзіцца на віду, а яго інспектары з жэзламі —  супрацоўнікі, якіх жыхары раёна, асабліва аўтааматары, літаральна ведаюць у твар. – Служыць у экіпажы ДАІ – задача няпростая. Сітуацыі бываюць розныя. Нашым супрацоўнікам прыходзіцца праследаваць парушальнікаў, бывае, і затрымліваць злачынцаў, аб’яўленых у вышук, – расказвае старшы інспектар дарожна-патрульнай службы АДАІ Капыльскага РАУС Уладзімір Капцяеў. Сам ён прыйшоў у міліцыю ў кастрычніку 2015 года. Да гэтага амаль 20 гадоў праслужыў на розных пасадах у Капыльскім райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, што дазволіла атрымаць нядрэнную жыццёвую загартоўку. Напрыклад, на ДТЗ, здаецца, нават самае нязначнае  мае вялікае значэнне: трэба даехаць як мага хутчэй, самым кароткім маршрутам. Уладзімір Капцяеў адзначае, што ў інспектараў ДАІ не стаіць задача пакараць, галоўнае – прафілактыка парушэнняў. На жаль, і без пакарання ў такой справе не абысціся. Часам менавіта штраф падштурхоўвае аўтааматараў быць больш дысцыплінаванымі. Стандартная праверка вадзіцельскіх дакументаў. У законапаслухмянага грамадзяніна яна не выклікае негатыўных эмоцый. Пару хвілін – і інспектары жадаюць добрай дарогі. А бывае, што падчас такой працэдуры прадухіляецца злачынства, выяўляецца нецвярозы вадзіцель, бяспраўнік, які мог бы стаць прычынай аварыі… Самай лепшай удзячнасцю за працу, па меркаванні Уладзіміра Аляксандравіча, з’яўляецца тое, што правапарушальнік зразумее сваю памылку. Бывае, што некаторыя нават дзякуюць за зробленую заўвагу ці прадухіленае няшчасце. Сям’я Капцяевых, можна сказаць, міліцэйская. Жонка Вольга Уладзіміраўна да нядаўняга часу працавала начальнікам крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС, зараз – начальнік штаба. Таму, згадвае Уладзімір Аляксандравіч, здараліся выпадкі, што дваіх сваіх дзяцей перадавалі па схеме «здаў – прыняў». Бывала так, што адзін прыходзіў з дзяжурства, а другі тэрмінова выязджаў на які-небудзь выклік. Расслабленне ад службы Уладзімір Капцяеў знаходзіць менавіта ў сваёй сям’і, у сумесным правядзенні вольнага часу, у добраўпарадкаванні дома, рабоце на агародзе і ў садзе, абслугоўванні ўласнага аўто. Сяргей КОЗЕЛ
Віктар Булат вырашыў звязаць свой лёс з міліцыяй у старшых класах. Хутка прамільгнулі апошнія школьныя гады, вучэбныя класы змяніліся на аўдыторыі Акадэміі МУС. Амаль пяць гадоў таму Віктар скончыў навучанне, атрымаўшы спецыяльнасць аператыўнага работніка. Размеркаванне прывяло яго ў крымінальную міліцыю Капыльскага РАУС. Сёння Віктар Леанідавіч не можа нават уявіць сябе на іншай рабоце. «Гэта спецыфіка нашай спецыяльнасці – калі чалавек будзе адчуваць сябе не на сваім месцы, то ён проста не вытрымае таго рытму, у якім даводзіцца працаваць і жыць», – тлумачыць ён. Віктар упэўнены – галоўнае, што адрознівае работу аператыўніка ад іншых, – гэта неабходнасць творчага падыходу, бо кожная новая справа мае свае асаблівасці. Прафесія аператыўнага супрацоўніка не пакідае шанцаў стэрэатыпнасці. За Віктарам Булатам замацаваны тэрыторыі Блеўчыцкага, Семежаўскага і Бучацінскага сельсаветаў, а таксама ён курыруе рух фанатаў і злачынствы непаўналетніх. На жаль, крадзяжы – самы распаўсюджаны від злачынстваў. Зімой у крымінальныя зводкі часцей трапляюць дачныя і вясковыя хаты, у якіх у гэты час ніхто не жыве. Калі праз месяц ці больш гаспадары выяўляюць прапажу каштоўных рэчаў або інструментаў і заяўляюць пра гэта, знайсці злодзеяў цяжка. Але аператыўнікі па сваіх каналах і з дапамогай пэўных метадаў умеюць вылічваць асоб, што парушылі закон. Вядома, удвая складана гэта зрабіць, калі там пабывалі так званыя «гастралёры» або групы асоб народнасці рома. Але нават у самых, здавалася б, безна-дзейных выпадках, як паказвае практыка, разблытаць клубок можна, калі ты прафесіянал і даражыш сваёй рэпутацыяй. Вось і ў дзень нашай сустрэчы з Віктарам Леанідавічам ён расследаваў крадзеж з гаражоў у Цімкавічах і Доўгім, які ўчынілі непаўналетнія. Неардынарны выпадак адбыўся мінулай зімой у вёсцы Сухоўчыцы: пры пажары ў доме загінуў пенсіянер. Пакуль па факце гібелі праводзілася праверка, у тым жа населеным пункце здзейснілі рабаванне: двое з тых, хто нападаў, хацелі забраць у пенсіянеркі грошы, каб купіць выпіўкі. Пажылой жанчыне пагражалі забойствам, прычым спасылаліся на згарэлага аднавяскоўца – маўляў, з табой будзе гэтак жа. Гучнымі пагрозамі мужчыны (яны ж падпальшчыкі) і выдалі сябе. Зачэпку ў раскрыцці гэтай справы, вядома ж, далі аператыўнікі. Сяргей КОЗЕЛ
За гэты час ён 11  разоў станавіўся лепшым на абласных прафесійных спаборніцтвах і адзін раз – на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе. За бездакорную службу ўзнагароджаны трыма службовымі аўтамабілямі.  А чарговым пацвярджэннем прафесіяналізму праваахоўніка стала прысваенне яму звання падпалкоўніка міліцыі. – Ніколі не думаў, што буду служыць у міліцыі, – прызнаецца Андрэй Паўлавіч. – Пасля школы паступіў у педуніверсітэт імя Максіма Танка. Здаў дзве сесіі і зразумеў, што педагогіка – гэта не маё. Хаця вучыўся, здаецца, на перспектыўнай спецыяльнасці – «матэматыка і інфарматыка». Мог бы знайсці прымяненне ў розных галінах. Падчас тэрміновай службы ў 1-й роце спецназа ў Мінску ахоўваў грамадскі парадак, удзельнічаў у рэйдавых мерапрыемствах, патруляваў вуліцы. Вось тады канчаткова вырашыў стаць міліцыянерам. Скончыўшы Баранавіцкі каледж МУС, прыбыў у Капыльскі РАУС. Пазней атрымаў і вышэйшую адукацыю ў Акадэміі МУС. З першага дня службы ён абслугоўвае ўчастак Блеўчыцкага сельсавета, дзе сам нарадзіўся, рос і зараз пражывае. На яго тэрыторыі знахо-дзяцца дзве буйныя гаспадаркі, паўтара дзясятка вёсак, аграгарадок Быстрыца. Старшыня Блеўчыцкага сельвыканкама Леанід Чарніковіч узаемадзеянне з грамадскасцю, з тымі ж няштатнымі памочнікамі, народнымі дружыннікамі пацвярджае. – Нам усім пашанцавала з участковым: прынцыповы, справядлівы, але і з душой чалавек, – выказвае Леанід Леанідавіч агульнае меркаванне. – Добра, што Андрэй Паўлавіч свой, з мясцовых. Ён усіх ведае, яго ведаюць. І, скажу вам, яго паважаюць, а некаторыя, за кім грахі водзяцца, пабойваюцца. Дзясяткі злачынстваў, у тым ліку забойстваў, па гарачых слядах здолеў раскрыць! У гэтым і ёсць перавагі таго, што ўчастковы пражывае на сваім участку. На сувязі інспектар  – кругласутачна. Нават у выхадныя ён выслухае тых, хто да яго звяртаецца. Бывае, што людзі перш-наперш тэлефануюць на яго мабільны, а не на нумар 102. Гэта не абавязкова паведамленне аб якім-небудзь правапарушэнні, а можа быць звычайная патрэба ў кансультацыі ці парадзе. Андрэй Паўлавіч згадаў выпадак разбойнага нападзення на прадаўца магазіна ў в. Блеўчыцы. Дзякуючы яго мабільнасці і аператыўнасці, блізкаму знаходжанню да аб’екта, яму ўдалося затрымаць злачынца да прыбыцця аператыўнай групы. Пытаемся ва ўчастковага, як родныя адносяцца да яго прафесіі? У адказ чуем, што ўжо прывыклі. Тым больш што і ў жонкі праца звязана з дзяжурствамі, яна – медсястра. Таму поўнасцю разумее мужа. Ва ўсім бярэ прыклад з бацькі  малодшы сын, які ўжо хоча быць міліцыянерам. Так што будзем меркаваць, што дынастыя Трублоўскіх-праваахоўнікаў прадоўжыцца. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
У сярэдняй школе № 2 г. Капыля ў фінале акцыі «29 добрых спраў», якая праводзілася на Міншчыне ў лютым 2020-га, сустракалі цікавых гасцей – удзельнікаў заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь «Дударыкі» і яго кіраўніка Дзмітрыя Ровенскага. [caption id="attachment_86483" align="aligncenter" width="840"] ■ На сцэне - «Дударыкі»[/caption] Былы выпускнік школы, Дзмітрый Дзмітрыевіч з радасцю прымае кожнае запрашэнне наведаць установу адукацыі, якая дала яму пуцёўку ў жыццё. Нягледзячы на досыць высокія дасягненні – Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, выдатнік адукацыі, «Мінчанін года»-2010 у вобласці культуры і разам са сваімі выхаванцамі лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2019 года, – ён застаецца вельмі добразычлівым і адкрытым да зносін. З цікавасцю госці прайшліся па школьных калідорах, зазірнулі ў вучэбныя кабінеты, паслухалі расказ ветэрана педагагічнай працы Таццяны Паўлаўны Міхайлоўскай пра традыцыі, якія існуюць у школе, пра выпускнікоў, якімі тут ганарацца. [caption id="attachment_86481" align="aligncenter" width="840"] ■ Падарунак школе ад Дзмітрыя Ровенскага (справа) атрымлівае Дзмітрый Рамановіч[/caption] А ў актавай зале гасцей ужо з нецярплівасцю чакалі ўдзячныя гледачы. Цудоўныя беларускія найгрышы, заліхвацкія танцы, песні на роднай мове ў выкананні юных удзельнікаў калектыву прынеслі шмат асалоды хлопчыкам і дзяўчынкам, іх настаўнікам. Адбылася ў гэты дзень і невялічкая прэм’ера – узорны ансамбль прэзентаваў новую песню свайго кіраўніка – «Капыльскі вальс», якая суправаджалася гучнымі апладысментамі.   На развітанне Дзмітрый Ровенскі падарыў дырэктару школы Дзмітрыю Рамановічу дыскі з запісамі выступленняў «Дударыкаў». Маргарыта САКОВІЧ
Страница 2782 из 4905